За 1991-1994 гг. адбылося падзенне выпуску прамысловай прадукцыі на 31%. Спад меў усеагульны характар (закрануў усе галіны вытворчасці). Узнікла праблема збыту прадукцыі, рэзка падаражалі матэрыяльные рэсурсы, звычайнай з’явай сталі хранічныя неплацяжы. У спадчыну ад савецкай эканомікі дастаўся нізкі ўзровень канкурэнтаздольнасці прадукцыі, што было вынікам скарачэння інвестыцый у навуку і новыя тэхналогіі. Страчваліся традыцыйные рынкі збыту.
У сельскай гаспадарке зніжэнне аб’ёмаў вытворчасці склала 14% з прычыны дрэннага забеспячэння рэсурсамі, недахопа рэспубліканскіх крыніц фінансавання, негледзячы на тое, што ў 1990-1994 гг. калгасам выдзялялася 50-60% рэспубліканскага бюджэта, нізкага ўзроўня закупачных цэн, засухі 1994 г.
Праводзілася палітыка штучнага стрымлівання цэн на сельскагаспадарчыя тавары, тавары прамысловасці, паслугі сувязі і транспарту, камунальнай гаспадаркі і г.д. Адбылося рэзкае зніжэнне даходаў насельніцтва. На 1994 г. рэальная зарплата склала чвэрць ад узроўню снежня 1991 г. Узнікла вялікая знешняя запазычанасць, асабліва перад Расіяй за энергарэсурсы. За 1994 г. яна вырасла ў 10 разоў і дасягнула 500 млн. долараў. Наглядалася высокая інфляцыя, асабліва пасля лібералізацыі цэн, праведзенай у 1992 г.
У 1994 г. ВВП у адносінах да 1990 г склаў толькі 72%, аб’ём прамысловай вытворчасці 67%, капітальныя ўкладанні 57%, рэйтынг Беларусі па індэксу развіцця чалавечага патэнцыялу знізіўся да 62-га месца сярод 175 краін свету.
Ва ўмовах жорсткага крызісу былі праведзены першыя прэзідэнцкія выбары. Каманда першага Прэзідэнта Беларусі А.Р. Лукашэнкі прапанавала Праграму неадкладных мер па выхаду эканомікі Рэспублікі Беларусь з крызісу (1994 г.). Яна прадугледжвала аздараўленне фінансавай і грашова-крэдытнай сістэм (у першую чаргу), нармалізацыю знешнеэканамічных адносін, стабілізацыю нацыянальнай валюты, сацыяльную падтрымку найбольш неабароненых слаёў насельніцтва, узмацненне дзяржаўнага рэгулявання ў эканоміцы, пераадоленне спаду вытворчасці.
Рэалізацыя праграмы дазволіла ў 1994-1995 гг. на зменшыць інфляцыю, знізіць дэфіцыт дзяржаўнага бюджэту, затармазіць падзенне ўзроўню жыцця народа, прыпыніць абвальны спад вытворчасці.
Актуальнай стала новая задача – стварыць перадумовы для пераходу ад спаду вытворчасці да яго стабілізацыі і некатораму росту. У гэтых мэтах былі распрацаваны і зацверджаны Асноўныя накірункі сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 1996-2000 гг. Прыярытэты праграммы – гэта экспарт, жыллё, харчаванне.
У якасці перспектыўнай была прынята мадэль сацыяльна арыентаванай рынкавай эканомікі, якая павінна будавацца па прынцыпах канстытуцыйных гарантый асабістых правоў і свабод грамадзян, свабоды прадпрымальніцтва, выбару прафесіі і месца працы, роўнасці ўсіх форм уласнасці, гарантыі яе недатыкальнасці і выкарыстання ў інтарэсах асобы і грамадства, забеспячэння ўзаемасувязі дабрабыту работніка і вынікаў яго працы, сацыяльнай абароны непрацаздольных і іншых сацыяльна ўразлівых пластоў насельніцтва, сацыяльнага партнёрства (паміж дзяржавай, прафсаюзамі і саюзамі прадпрымальнікаў). Сацыяльная арыентацыя рынкавай эканомікі дазваляе, з аднаго боку, захаваць сацыяльныя заваёвы народа, а з другога – выкарыстоўваць рынкавыя механізмы для павышэння эфектыўнасці эканамічнай сістэмы, яе ўспрымальнасці да навукова-тэхнічнага прагрэсу. Ствараючы ўмовы для рынкавай эканомікі, дзяржава ў сваёй эканамічнай палітыцы павінна імкнуцца да дасягнення такіх прынцыповых мэтаў, як рост дабрабыту народа, высокая ступень занятасці, спрыяльная для жыцця навакольнага асяроддзя.
У канцы 1990-х гг. згодна з апублікаванымі дадзенымі Беларусь па індэксе развіцця чалавечага патэнцыялу займала ўжо 57-е месца ў свеце. Гэта быў лепшы паказчык сярод дзяржаў СНД (Расійская Федэрацыя – 62-е месца, Казахстан – 73-е, Украіна – 78-е), хаця ў апошнія гады нас значна апярэдзілі краіны Прыбалтыкі і дзяржавы Усходняй Еўропы, якія мелі аднолькавыя з намі стартавыя пазіцыі ў пачатку 1990-х гг. і якія правялі рэфармаванне эканомікі метадам “шокавай тэрапіі”.
Уключэнне Беларусі ў эфектыўны міжнародны працэс падзелу працы патрабуе адпаведных унутраных прадпасылак: развітага навукова-тэхнічнага і прамысловага патэнцыялу, высокага ўзроўню адукацыі насельніцтва, нацыянальнай тэхнічнай і гуманітарнай інтэлігенцыі, доступу да знешніх крыніц інфармацыі, капіталу і рэсурсаў. Усе гэтыя ўмовы ў той ці іншай ступені прысутнічаюць у Беларусі. Задача складаецца ў іх выкарыстанні і найлепшым камбінаванні з мэтай адстояць свае нацыянальныя інтарэсы ў глабальнай міжнароднай канкурэнцыі і выкарыстаць канкурэнтныя перавагі для ўмацавання свайго становішча ў сусветнай эканамічнай сістэме.
“Асноўныя напрамкі сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на перыяд да 2010 г.” зацверджаны СМ РБ у красавіку 2000 г. У дакуменце вызначаны стратэгічныя мэты, задачы, базавыя прынцыпы і асноўныя прыярытэты на новае тысячагоддзе. У праграме ўлічваюцца асаблівасці Беларусі як малой краіны з адкрытай эканомікай, улічваецца працэс глабалізацыі сусветнай эканомікі, адзначаецца неабходнасць удзелу беларускіх прадпрыемстваў у фінансава-прамысловых групах (ФПГ) і транснацыянальных кампаніях (ТНК) з мэтай прыцягнення ў гаспадарку краіны новых тэхналогій і інвестыцый.
Паскарэнне працэсаў інтэграцыі Беларусі ў сусветную эканоміку з’яўляецца важнай перадумовай для паспяховай сістэмнай трансфармацыі яе эканомікі і далейшага прагрэсу чалавечага патэнцыялу.
У сацыяльнай палітыке стратэгічнымі мэтамі з’яўляюцца: аздараўленне народа; павышэнне ўзроўню яго дабрабыту на аснове збалансаванага і ўстойлівага эканамічнага росту; забеспячэнне ўмоў для ўсебаковага развіцця чалавека.
Іх дасягненне звязана з паскарэннем росту і паляпшэннем якасных параметраў усяго народнагаспадарчага комплексу краіны. Неабходна пераўзброіць вытворчасць на аснове навейшых тэхналогій, каб перайсці на выпуск прадукцыі сучаснага ўзроўню. Толькі ўдзел у сусветным падзеле працы дасць магчымасць вырашыць ў бліжэйшай будучыні стратэгічныя задачы і перш за ўсё забеспячэнне росту даходаў насельніцтва, стварэнне годных умоў жыцця і асяроддзя пражывання чалавека.
У адрозненне ад эканамічна развітых краін структура выдаткаў дамашніх гаспадарак у Беларусі характарызуецца высокай доляй затрат на харчовыя тавары, нізкай – на набыццё тавараў культурна-бытавога і гаспадарчага прызначэння і яшчэ больш нізкай – на платныя паслугі. Удзельная вага кошту прадуктаў харчавання ў бюджэце сям’і ў 1999 г. склала 59,5% спажывецкіх выдаткаў. Другі па значэнні артыкул выдаткаў насельніцтва – пакупка нехарчовых тавараў. Нязначныя выдаткі ў сярэдняй беларускай сям’і на культуру, адукацыю, адпачынак і спорт.
Дзяржава вызначыла асноўныя прыярытэты сацыяльнай палітыкі – гэта рост рэальных даходаў насельніцтва праз увязванне зарплаты з ростам эфектыўнасці вытворчасці, распрацоўка дасканалага пенсійнага заканадаўства, калі дзяржава гарантуе пенсійнае забеспячэнне, але грамадзянін так сама нясе асабістую адказнасць за фарміраванне свайго пенсійнага фонду, рэформу сацыльных ільгот, адмену неапраўданых сацыльных выплат. Адначасова пашыраюцца платныя паслугі ў сферы аховы здароўя (акрамя пешай дапамогі і базавага комплекса паслуг) і адукацыі (акрамя абавязковай сярэдняй адукацыі).
На Другім Нацыянальным сходзе была прынята Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2001-2005 гг. Яе выкананне павінна стварыць ўмовы, якія забяспечваюць стабілізацыю і ўстойлівы эканамічны рост і на яго аснове – павышэнне ўзроўню жыцця народа. Валавы ўнутраны прадукт павінен павялічыцца за гэты час у 1,24-1,33 разоў, прадукцыя прамысловасці – у 1,24-1,28, у тым ліку спажывецкіх тавараў – у 1,28-1,33 разоў, сельскай гаспадаркі – у 1,2-1,3, а прадукцыя сфер паслуг – у 1,4-1,5 разоў. Палепшыцца галіновая структура ВВП: доля прамысловасці складзе 31-32%, сельскай гаспадаркі – 8,8-9%, будаўніцтва – 6-6,3%, а доля сферы паслуг узрасце да 37-37,5%. Прадукцыйнасць грамадскай працы павялічыцца на 28-36%. Матэрыялаёмістасць вытворчасці тавараў і паслуг знізіцца на 4-5%, а энергаёмістасць ВВП – на 15-20%. Асноўнымі прыярытэтамі на гэты тэрмін вызначаны жыллёвае будаўніцтва, пашырэнне экспарту беларускіх тавараў, забеспячэнне прадуктовай бяспекі, правядзенне іннавацыйнай палітыкі – мадэрнізацыі вытворчасці, прыцягненне ўнутраных і замежных інвестыцый, распрацоўка механізмаў інтэгрыравання ў сусветную эканоміку. У сацыяльнай сферы прыярытэты – гэта здароўе нацыі і рост даходаў насельніцтва.
Дасягненню прадуктовай бяспекі павінна садзейнічаць выкананне “Праграмы павышэння эфектыўнасці аграпрамысловага комплексу да 2005 года”. Галоўная задача – гэта ліквідацыя зерневай залежнасці краіны. Так, валавыя зборы зерня павінны скласці 8-9 млн. тон штогод, бульбы – 9-10, гародніны – 1,5-1,7, цукровых буракоў – 2-2,2 млн.тон, малака – 7-7,5 млн.тон, мяса – 1,3-1,5 млн.тон. Выкананне гэтых паказчыкаў дазволіць цалкам забяспечыць краіну харчаваннем і пятую частку накіроўваць на экспарт. Асноўны ўпор зроблены на захаванне на вёске буйнатаварнай вытворчасці (мадэрнізіраваных калгасаў), пашырэння навукаёмкіх тэхналогій, выкарыстоўванне палепшаных сартоў насення і парод жывёлы.
Зразумела, аб тым, што мы зможам жыць у багацці, не можа быць размовы. Але пасля пэўнага перыяду, хаця і з мінімальным запасам трываласці, мы ўсё жа зможам развівацца на ўласнай аснове, прыцягваючы крэдыты і інвестыцыйныя рэсурсы.
СПІС ВЫКАРЫСТАНЫХ КРЫНІЦ
1. История Беларуси в документах и материалах / Авт.-сост. И.Н. Кузнецов, В.Г. Мазец. Мн.: Амалфея, 2000. 672 с.
2. Пилипенко М.Ф. Возникновение Белоруссии. Новая концепция. Минск, 1991.
3. Шымуковiч С.Ф. Гiсторыя Беларусi: курс лекцый / Шымуковiч С.Ф.– Мн., 2005. – 235 с.
4. Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. Т. 1-5; Т. 6. Кн. 1-2. Мн.: БелЭн, 1993-2003.
5. Юхо Я.А. Кароткі нарыс гісторыі дзяржавы і права Беларусі. Мн., 1992.