Смекни!
smekni.com

Реферат Беларуская ССР у гады новай эканамічнай палітыкі (стр. 2 из 3)

Адукацыя. Важнай задачай для беларускага савецкага ўрада стала ліквідацыя непісьменнасці. У снежні 1920 года пачала дзейнасць Надзвычайная камісія па ліквідацыі непісьменнасці, якая арганізоўвала проекты лікбеза. Аднак галоўнай справай было стварэнне сістэмы адукацыі. У 1922 годзе былі створаны чатырохгадовыя пачатковыя і сямігадовыя школы. У 1927 годзе было ўведзена ўсеагульнае пачатковае навучанне, і да 1931 года 98% дзяцей атрымлівалі пачатковую адукацыю. Сярэднюю спецыяльную адукацыю і вышэйшую атрымлівалі ў прафесійна-тэхнічных школах, тэхнікумах і інстытутах. Згодна з палітыкай “пралетарызацыі" першаснае права атрымліваць вышэйшую адукацыю атрымалі рабочыя і сяляне.

Беларуская навука развівалася ў межах вышэйшых навучальных устаноў - БДУ, Беларускага палітэхнічнага інстытута (1922 г.), Беларускай сельскагаспадачай акадэміі (1925 г.), Віцебскага ветэрынарнага інстытута (1924 г.) і інш. У 1922 годзе на базе Навукова-тэрміналагічнай камісіі (уваходзілі Я. Карскі, Я. Колас, Я. Купала і інш) быў створаны Інстытут беларускай культуры, які стаў падмуркам для ўтварэння ў 1929 годзе Акадэміі навук. Першым кіраўніком Інбелкульта быў С.М. Некрашэвіч, з 1924 года - У.М. Ігнатоўскі. У 1922 адчыніла дзверы Дзяржаўная бібліятэка БССР, наладжвалася музейная справа.

У 20-я гады росквіт атрымала беларуская літаратура. Дзейнічаюць беларускія літаратурныя гурткі - "Маладняк" (М. Лынькоў, М. Чарот, П. Трус, П. Галавач і інш.), "Узвышша" (А. Бабарэка, П. Глебка, З. Бядуля, М. Лужанін, К. Крапіва і інш.) і "Полымя" (Я. Колас, Я. Купала, Ц. Гартны, М. Чарот і інш.), рускі “Звенья" і г. д. З’явіліся новыя імёны - К. Чорны, К. Крапіва, М. Зарэцкі, М. Лынькоў і інш., разам са сталымі (Я. Колас, Я. Купала, З. Бядуля, Ц. Гартны) яны шукалі новыя шляхі ў мастацтве. У 1928 г. узнікла Беларуская асацыяцыя пралетарскіх пісьменнікаў (БелАПП). Гэта быў перыяд адноснай свабоды творчасці, які скончыўся ў канцы 20-х гадоў.

У жніўні 1920 года ў Мінску пачаў дзейнасць беларускі тэатр пад кіраўніцтвам У. Галубка. У верасні 1920 года быў адчынены Першы Беларускі дзяржаўны тэатр (БДТ-1), які ставіў расійскую і беларускую класіку. У 1926 годзе ў Віцебску быў адчынены БДТ-2, створаны на базе беларускай драматычнай студыі ў Маскве. Менавіта ў Віцебску пачала сваю творчасць Стэфанія Станюта. У 20-х гадах у Мінску, Віцебску і Гомелі былі створаны музычныя тэхнікумы, а ў 1924 годзе ў Магілёве была пастаўлена першая беларуская опера М. Чуркіна “Вызваленне працы”, ён жа напісаў першы сімфанічны твор - “Беларускія карцінкі”. Плённа працавалі баларускія кампазітары Я. Цікоцкі і М. Аладаў.

У 1921-1928 гадах узнікла беларускае кіно. Спачатку ствараліся дакументальные стужкі-хронікі падзей. А ў 1926 годзе выйшла першая мастацкая стужка “Лясная быль” рэжысёра М. Тарыча аб падзеях грамадзянскай вайны на Беларусі. Першыя беларускія кінастужкі ствараліся ў Ленінградзе на кінастудыі “Савецкая Беларусь”, якая дзейнічала на базе “Ленфільма”.

У выяўленчым мастацтве існавалі разнастайныя стылевыя і жанравыя плыні. З 1919 года ў Віцебску дзейнічала Народная мастацкая школа, заснаваная Маркам Шагалам. Сярод яе выкладчыкаў былі выдатныя асобы - Ю. Пэн, С. Юдовін, К. Малевіч, Р. Фальк, Л. Купрын - прадстаўнікі розных жанраў і стыляў. У верасні 1921 года адбылася пешая выстава мастакоў Мінска, якая паказала папулярнасць тэматычнай карціны і партрэта. Асобна былі адзначаны пейзажы В. Бялыніцкага-Бірулі.

У 20-я гады закладзены асновы для развіцця графікі, скульптуры, архітэктуры. Аднак змены ў эканамічным і палітычным жыцці адбіваліся і на развіцці культуры. У наступным дзесяцігоддзі рэпрэсіі закрануць шмат дзеячаў культуры, навукоўцаў.

3. Эканоміка БССР у перыяд НЭП

3.1 Сутнасць і значэнне новай эканамічнай палітыкі

У надзвычайных умовах замежнай інтэрвенцыі і грамадзянскай вайны надзвычайныя метады кіравання гаспадаркай былі апраўданы, але з усталяваннем міру насельніцтва не згаджалася з працягам “ваеннага камунізму”. Расла незадаволенасць рэквізіцыямі сярод сялянства. На мяжы 1920-1921 гг. краіну ахапіў цяжкі эканамічны крызіс, звязаны з памылкамі ў празмерна цэнтралізаваным кіраванні гаспадаркай краіны.

На Х з’ездзе РКП (б) у сакавіку 1921 г. пачалося афармленне новай эканамічнай палітыкі (НЭПа). НЭП - гэта сістэма мер, разлічаных на пераходны перыяд ад капіталізму да сацыялізму. Харчразвёрстка замянялася харчовым падаткам, які паступова зніжаўся з 20% прадукцыяй у 1921 г. да 5% грашыма ў 1925 г. Абвяшчалася свабоды форм землекарыстання. Законнымі прызнаваліся арцель, абшчына, прыватнае ўладанне ў выглядзе вотрубаў ці хутароў. Дазвалялася арэнда і наёмная праца. Замацаваны гэтыя прынцыпы былі ў Законе аб працоўным землекарыстанні (верасень 1922 г.). Заахвочвалася кааперацыя. Развіццё атрымалі збытавыя, забеспячэнскія, крэдытныя аб’яднанні. Да канца 20-х гг. імі была ахоплена большая палова ўсіх сялянскіх гаспадарак. Дазваляўся з мая 1921 года прыватны гандаль лішкамі сельскагаспадарчай прадукцыяй. Свабодны гадаль патрабаваў стабільнай грашовай сістэмы, таму з 1922 года пачалася грашовая рэформа.

Быў адноўлены Дзяржбанк у 1921 годзе і дазволена стварэнне акцыянерных і камерцыйных банкаў. Развіваўся знешні гандаль, стымуляваўся экспарт. З 1922 года Дзяржбанк пачаў эмісію чырвонцаў, якія мелі намінальнае залатое забеспячэнне (1 чырвонец = 10 дарэвалюцыйных залатых рублёў = 7,74 г золата). Для падтрымання валютнага курсу чырвонца збіраліся валютныя рэзервы. Але адразу перайсці на цвердыя грошы краіна не здолела, былі ўведзены “пераходныя" грошы - “саўзнакі”, з дапамогай іх ліквідаваўся бюджэтны дэфіцыт (“саўзнак" - рубель 1923 г. быў роўны 1 млн. рублёў эмісіі да 1922 г.). З лютага 1924 года быў спынены выпуск саўзнакаў. Замест іх уводзілі казначэйскія білеты вартасцю 1, 3, 5 руб. з намінальным залатым зместам, разменная сярэбраная і медная манеты. Адмяняліся ўсе абмежаванні для прыватных асоб на сумы ў ашчадных касах, гарантавалася тайна ўкладаў і немагчымасць іх канфіскацый.

У сваю чаргу, зрухі ў сельскайгаспадарке і гандле, стабілізацыя грашовай сістэмы стымулявалі развіццё прамысловасці.

Былі адменены дэкрэты, якія абмяжоўвалі свабоду дзеяння дробных і сярэдніх прадпрыемстваў, аказвалася падтрымка гэтым мерапрыемствам. Прамысловым кааператывам надавалі правы юрыдычных асоб, яны маглі выкарыстоўваць наёмную працу, атрымліваць доўга - і кароткатэрміновыя крэдыты. Дазвалялася арэнда прыватным асобам і кааператывам прамысловых прадпрыемстваў. Даваўся дазвол на канцэсіі - здачу ў арэнду прадпрыемстваў замежным фірмам (на Беларусі канцэсіі не былі пашыраны). У буйной вытворчасці ліквідавалі глаўкі, створалі трэсты - аб’яднанні аднародных прадпрыемстваў, якія здымаліся з дзяржаўнага забеспячэння, атрымалі поўную гаспадарчую і фінансавую незалежнасць: права вырашаць, што выпускаць і дзе рэалізоўваць прадукцыю, права выпускаць доўгатэрміновыя аблігацыйныя пазыкі, самастойна выкарыстоўваць прыбытак і г. д.

Усерасійскі Савет Народнай Гаспадаркі болей не мог умешвацца ў бягучую дзейнасць прадпрыемстваў і трэстаў, ён ператварыўся ў каардынацыйны цэнтр. Ствараліся сіндыкаты - аб’яднанні трэстаў на аснове кааперацыі. Яны займаліся збытам, забеспячэннем, крэдытаваннем, знешнегандлёвымі аперацыямі ў межах асобна ўзятай галіны прамысловасці. Уводзілася матэрыяльнае стымуляванне працы: была адноўлена грашовая аплата працы, уведзены тарыфы што выключала ўраўнілаўку, зняты абмежаванні на павелічэнне заробкаў, ліквідаваны працоўныя арміі, адменены абавязковая працоўная павіннасць і абмежаванні на перамену месца работы.

Эканамічны механізм будаваўся на рыначных прынцыпах. НЭП пачаўся з сельскагаспадарчай палітыкі, затым развіўся ў палітыку заахвочвання гандлю, што патрабавала стабілізацыі валюты, стаў прамысловай палітыкай, што дазволіла павялічыць вытворчасць у прамысловасці.

Галоўнымі мэтамі НЭПа лічыліся максімальна хуткае пераадольванне гаспадарчага заняпаду і стварэнне ўмоў для пабудовы аднароднага сацыялістычнага грамадства.

3.2 Развіцце сельскай гаспадаркі Беларусі на аснове НЭПа

На пачатак 20-х гг.89% насельніцтва БССР жыло на вёске, дзе нагладалася значная перанаселенасць - шчыльнасць насельніцтва на 1 кв.км складала 33,2 чалавек (самая высокая ў СССР). Да таго большая частка зямель была нізкай якасці.

Увядзенне НЭПа супала па часе з перадачай зямлі сялянам згодна з Дэкрэтам аб зямлі пасля вызвалення Беларусі ад нямецкіх і польскіх акупантаў. Аднак “прырэзка" зямлі аказалася нязначнай - да 1917 г. на адзін двор прыходзілася 8,35 дзесяціны зямлі, у 1924 г. - 8,41 дзесяціны. За кошт прырэзак у асноўным ствараліся новыя гаспадаркі. Землезабяспечанасць сярэдняй беларускай сялянскай гаспадаркі была ніжэй сярэдняй па СССР амаль на 1/3. У выніку пераразмеркавання зямлі адбылося змяненне сацыяльнага складу сельскага насельніцтва. Найбольш шматлікай групай сталі серадняцкія гаспадаркі (іх 65%), якім належала 75% пасяўной плошчы.

На 1925/26 гг. сельскагаспадарчая вытворчасць у агульным дасягнула даваеннага ўзроўню. Удзельная вага сельскай гаспадаркі ў вытворчасці склала 71,6%, прамысловасці - 22,3%, лясной гаспадаркі - 6,1%. Пераважала развіццё жывёлагадоўлі з малочным і свінагадоўчым ухілам. Значныя плошчы займалі пасевы тэхнічных культур. Аднак беларуская сялянская гаспадарка з’яўлялася маламоцнай: кожная пятая гаспадарка была бясконнай, з адным канём - 67,8%; бескароўных - 6,1%, з адной каровай - 58%.

Зямельны кодэкс БССР прыняты ў красавіку 1925 г. пасля ўзбуйнення БССР замацаваў участкава-падворны парадак землекарыстання ў БССР (замест абшчыннага ў РСФСР), захаваў свабоду выбару формы землекарыстання, але з абмяжаваннямі для хутароў і вотрубаў, зацвярджаў нормы зямельнага надзела, у каго было звыш - лішкі адразалі. Дзяржавай рэкамендаваліся калектыўныя формы землекарыстання.