Смекни!
smekni.com

БССР у гады сусветнай вайны (1939-1945 гг.) (стр. 6 из 6)

У выніку выканання пяцігадовага плана пасяўныя плошчы павялічыліся на 28%, але гэта толькі 94,3% ад 1940 г. Пагалоўе буйной рагатай жывёлы дасягнула ўзровень 96,5%, коней - 62%, свіней - 64,4%, авечак - 55% ад 1940 г. У 3 разы павялічыліся плошчы пад тэхнічнымі культурамі. Умацавалася матэрыяльна-тэхнічная база - было атрымана 8.612 трактароў, 1.555 камбайнаў. Дзейнічала 381 МТС. Але слабай заставалася матэрыяльная зацікаўленасць калгаснікаў у выніках сваёй працы, а метад кіравання гаспадаркай на вёсцы - прымус - з’яўляўся галоўнай прычынай упадку аграрнай вытворчасці. Планы на развіццё сельскай гаспадаркі на Беларусі выкананы не былі.

8.2 Матэрыяльнае становішча насельніцтва. Гандаль і грашовае абарачэнне

Пяцігадовы план на 1946-1950 гг. у сацыяльнай сферы прадугледжваў разгортванне тавараабароту; павышэнне дзяржаўных выдаткаў на жыллёвае і культурна-бытавое абслугоўванне насельніцтва; павелічэнні заработнай платы; перавышэнне даваеннага ўзроўню дабрабыту грамадзян.

Аднак у выкананні гэтых задач былі цяжкасці. Асноўныя сродкі выдаткоўваліся на аднаўленне народнай гаспадаркі, таму да канца 1947 г. у рэспубліцы захоўвалася сістэма нарміраванага размеркавання харчовых і прамысловых тавараў.

Нарміраванае размеркаванне харчовых і прамысловых тавараў існавала разам з уведзеным у 1945 г. камерцыйным дзяржаўным гандлем харчаваннем і прамысловымі таварамі. Цэны тут на цукар былі вышэй у 36 разоў за нарміраваныя, хлеб з пшанічнай мукі даражэйшы ў 18 разоў. Для задавальнення патрэб завадскіх сталовых і працоўных ствараліся па прыкладу першай паловы 30-х гг. падсобныя гаспадаркі пры прадпрыемствах, а так сама калектыўныя і індывідуальныя агароды.

Калі рынак пачаў пакрыху напаўняцца таварам (з 1946 г.), урад пачаў збліжаць камерцыйныя і нарміраваныя цэны. Камерцыйныя цэны зніжаліся, адпаведна павышалі пайкавыя цэны. Паралельна адбывалася павелічэнне пенсій, стыпендый і заработнай платы, быў павышаны неабкладаемы падаткам мінімальны заробак. Гэта змягчала вынікі праведзеных цэнавых пераўтварэнняў. У снежні 1947 г. была адменена картачная сістэма на харчовыя і прамысловыя тавары. З гэтага часу гандаль перайшоў на адзіныя дзяржаўныя цэны, што садзейнічала зніжэнню спекуляцыі. Адначасова была праведзена грашовая рэформа (дэнамінацыя). Адбылася замена старых грошай на новыя па курсу 10:

1. Пералічваліся накапленні ў ашчадных касах па асобнаму прагрэсіўнаму курсу. Гэта дазволіла ліквідаваць буйныя грашовыя накапленні спекулятыўных элементаў, стабілізаваць эканаміку.

У выніку выканання праграмы сацыяльнага развіцця на 1946-1950 гг. вырасла пакупная здольнасць насельніцтва, павялічыўся рознічны тавараабарот. Рэальная заработная плата дасягнула даваеннага ўзроўню. Адначасова наглядаўся рост падаткаў з грамадзян. Былі ўведзены падаткі на халасцякоў, адзінокіх і маласямейных грамадзян. Падаткі збіраліся непасрэдна з заработнай платы. Штогадовыя дзяржаўныя пазыкі мелі абавязковы характар і з’яўляліся скрытай формай павелічэння падаткаў.

Шырокія памеры набыло жыллёвае будаўніцтва, асабліва ў буйных гарадах. Было пабудавана 4,2 млн. кв. м жыллёвай плошчы, у тым ліку 2,6 млн. кв. м дзяржаўнымі прадпрыемствамі і мясцовымі Саветамі. Жыллёвы фонд быў адноўлены на 74,5%. На аднаго жыхара горада прыходзілася ў сярэднім 5 кв. м плошчы.

Аднавілася сістэма адукацыі. Колькасць навучэнцаў у агульнаадукацыйных школах, спецыяльных і вышэйшых навучальных установах Беларусі ў 1950/51 навучальным годзе правысіла паўтара мільёны чалавек. Вышэйшых навучальных устаноў было 29 з 31,8 тыс. студэнтаў. Завяршалася будаўніцтва карпусоў палітэхнічнага і лесатэхнічнага інстытутаў, інстытута народнай гаспадаркі, Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі і іншых ВНУ.

У гады чацьвёртай пяцігодкі склалася сістэма, калі ў першую чаргу фінансаваліся вытворчыя задачы, а сацыяльныя патрэбы адсоўваліся на апошняе месца. Дапускаліся дыспрапорцыі пры размеркаванні капітальных укладанняў паміж галінамі вытворчасці. Усё гэта вяло да таго, што верх узяў астаткавы прынцып вылучэння сродкаў на сацыяльныя патрэбы.

Спіс выкарыстаных крыніц

1. Дакументы і матэрыялы па гісторыі Беларусі. Мн.: АН БССР, 1940-1954. Т.2-4.

2. Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. Т.1-5; Т.6. Кн.1-2. Мн.: БелЭн, 1993-2003.

3. Шымуковiч С.Ф. Гiсторыя Беларусi: курс лекцый / Шымуковiч С.Ф. - Мн., 2005. - 235 с.

4. Храналогія гісторыі Беларусі / Склад. В.В. Гетад, M.I. Калінскі.3 - е выд. Мн., 1992.

5. Дакументы па гісторыі Беларусі, якія зберагаюцца ў цэнтральных дзяржаўных архівах СССР / Рэд. - склад. А.М. Міхальчанка, Т.А. Вараб’ёва. Мн.: БелСЭ, 1990.261 с.