Смекни!
smekni.com

Ад Люблінскай вуніі да расейскай акупацыі Беларусі (стр. 3 из 5)

Пазьней каралю данесьлі з Вільні, што наагул усе праваслаўныя жыхары Вільні духоўныя і сьвецкія супроцьставяцца мітрапаліту Рагозе, робяць тайныя сходы, прымаюць пратэсты. Кароль загадаў усяму віленскаму духавенству, ураднікам і грамадзянам, каб яны падпарадкаваліся сваім архіпастырам і каб спынілі супраціў, і пагражаў карамі.

Весткі аб прыняцьці вуніі праваслаўнымі ўладыкамі ВКЛ дайшлі да канстантынопальскай патрыярхіі, адкуль былі высланы лісты на імя кн. К. Астроскага і былі высланыя упаўнаважаныя: протасінкел александрыйскай царквы вучоны Кірыла Лукарыс, а на Беларусь прыбыў упаўнаважаны ад канстантынопальскай патрыярхіі вялікі протасінкел Нікіфар. На надыходзячым саборы Нікіфару належыла пяршынство перад мітрапалітам Рагозай у старшынстве на саборы.

Нарэшце наступіў дзень прызначаны на сабор. У саборы мелі прыняць удзел:

1) асобы, якія ўжо прынялі вунію;

2) каталікі – апякуны вуніі;

3) праваслаўныя, моцныя ў сваей веры і супроць-ставячыяся вуніі, якіх спадзяваліся схіліць да вуніі.

Па баку праваслаўных былі: Нікіфар – экзарх канстантынопальскага патрыярха, Кірыла Лукарыс – экзарх александрыйскага патрыярха. Ад канстантынопальскай патрыярхіі былі яшчэ: Лукаш – мітрапаліт вялігародзкі, Макар – архімандрыт манастыра Сымона і Пётры на сьв. гарэ, Мацей – архімандрыт сьвятагорскага панцялейманавага манастыра. 3 мясцовых былі два япіскапы: Гэдэон Балабан львоўскі і Міхаіл Капысьценскі яп. перамышльскі, а з імі 9 архімандрытаў: кіевапячорскі Нікіфар Тур, дзерманскі, супрасьльскі, пінскі і інш.; два ігумэны і мноства протоерэяў, сьвятароў, манахаў – разам каля 106 асобаў, а паводля іншых сьведчаньняў – болыы за 200 асобаў.

Па праваслаўным баку са сьвецкіх асоб прымалі удзел шматлікія высокія дзяржаўныя ўраднікі і паслы, а сярод іх: князь К. Астроскі з сынам Аляксандрам – ваяводам валынскім, князь Аляксандра Палубенскі – каштэлян наваградзкі, Андрэй Багавіцін – стольнік валынскай зямлі, Чапліч – земскі луцкі судзьдзя, Паўловіч – судзьдзя гарадзкі уладзімерскі і інш. Былі паслы ад ваяводзтваў і паветаў: літоўскага, кіеўскага, рускага, валынскага, брацлаўскага, перамышльскага, пінскага, а так сама паслы ад гарадоў: Вільні, Львова, Пінска, Бельска, Берасьця, Камянца Падольскага, Кіева, Уладзімера, Менска, Слуцка і інш. Былі прадстаўнікі ад брацтваў: віленскага і львоўскага.

Па баку вуніятаў знаходзіліся: уладыкі прыняўшыя вунію: мітрапаліт Міхаіл Рагоза, уладыкі – ўладзімерскі Іпаці Пацей, луцкі Кірыла Тэрлецкі, полацкі Гэрман, пінскі Іона Гогаль, холмскі Дзяніс Зьбіруйскі, а з імі некалькі духоўных асобаў, з якіх ведамыя тры архімандрыты: браслаўскі, лаўрышаўскі і менскі.

Папа вызначыў на сабор сваіх паслоў у складзе: Ян Дзімітры Соліковскі – арцыбіскуп львоўскі, Бэрнард Маціевскі – біскуп луцкі, Станіслав Гомоліцкі – біскуп холмскі, а з імі 4 іезуіты: ведамы Пётра Скарга – прыяцель караля, Юст Роб – сябра Скаргі, Максім Лятэрня – былы духаўнік Сьцяпана Баторыя, і Каспар Нагай.

На другі дзень на сабор прыбылі паслы ад караля: гэтман ВКЛ кн. Крыштоф-Мікалай Радзівіл, канцлер ВКЛ Леў Сапега, падскарбі ВКЛ, стараста берасьцейскі Дзімітра Галэцкі і яшчэ шмат іншых асоб.

Падчас сабору пратэстанты дапамагалі і падтрымлівалі праваслаўных.

Кн. Астроскі ды іншыя праваслаўныя паны прыбылі на сабор з мноствам збройных людзей, з гарматамі – як сродкамі забясьпячэньня пры абароне сваей веры.

Мітрапаліт Рагоза не захацеў спаткацца перад саборам з прадстаўнікамі патрыярхаў і іншымі асобамі з праваслаўнага боку, хаця тыя зварочваліся сваечасова да яго. Не паведамляючы праваслаўных аб мейсцы і часе адчыненьня сабору, мітрапаліт са сваімі аднадумцамі адчыніў сабор у царкве сьв. Мікалая. Тады праваслаўныя адчынілі свой сабор у прыватным будынку ў пана Райскага дзеля таго, што па загаду мясцовага ўладыкі Іпація Пацея ўсе цэрквы ў горадзе былі запёртыя. Праваслаўны сабор тры разы пасылаў дэлегацыі да мітрапаліта Рагозы па справе сабору. Першыя дзьве дэлегацыі не маглі знайсьці мітрапаліта, але трэцяя дэлегацыя прынясла ад яго адказ, што мітрапаліт, разам са сваімі прыхільнікамі, падпарадкаваліся рымскай царкве. Пасьля гэтага праваслаўны сабор распачаў сваю рашучую дзейнасьць. Протасінкел Нікіфар гостра асудзіў мітрапаліта і аднадумных з ім япіскапаў за адыход ад праваслаўя. Паслы згодна з прывезенымі інструкцыямі жадалі:

1) пазбаўленьня сану ўсіх духоўных адышоўшых ад праваслаўных патрыярхаў і падпарадкаваўшыхся папе;

2) мясцовы сабор у Берасыц не кампэтэнтны прыняць пастанову аб злучэньні з рымскай царквой бяз згоды патрыярхаў і ўсей праваслаўнай усходняй царквы;

3) ня прымаць новага каляндара, супраціўнага царкоўным правілам, а захаваць ужываньне старога календара.

На праваслаўны сабор прыбыла дэлегацыя ад вуніяцкага сабору з П. Скаргай, якая паведаміла, што каралеўскія паслы прапануюць праваслаўнаму сабору прыслаць да іх дэпутатаў для выслуханьня каралеўскай волі. Дэпутаты былі высланыя, якім каралеўскія паслы рабілі закіды за ўтварэньне асобнага сыноду пад старшынствам грэцкага ўцякача Нікіфара, саюзьніка туркаў, на пагібель Польшчы. Далей паслы заклікалі праваслаўных, асабліва шляхту, злучыцца з супольнымі грамадзянамі каталікамі ў імя Бога, караля і бацькаўшчыны, выводзячы, што пры нутраных нязгодах бацькаўшчыне пагражае небясьпека ад туркаў і няволя, у якую трапілі адшчапенцы грэкі ды іншыя гэрэтыкі. Выслухаўшы каралеўскіх паслоў праваслаўныя прадстаўнікі заявілі, што яны павінны перадаць аб гэтым свайму сабору і абяцалі прыслаць адказ. У сваім адказе праваслаўныя гаварылі аб нятрываласьці папярэдніх вуніяў, аб несалідным падыходзе да справы вуніі на сучасным саборы ў Берасьці і прапанавалі весьці справу вуніі з усей усходняй царквой і патрыярхамі, Дзеля трывалага вырашэньня спорных пытаньняў паміж усходняй 1 рьімскай цэрквамі.

Наступна праваслаўны сабор разгледзіў справу прапаведніка С. Зызанія і сьвятароў Васіля і Гэрасіма, выклятых мітрапалітам Рагозай. Сабор апраўдаў іх, вярнуў ім усе правы і абавязкі.

Па атрыманьні адказу ад праваслаўнага сабору каралеўскія паслы пабачылі немагчымасьць аб'яднаньня і сказалі сваім біскупам і ўладыкам, каб яны не зьвяртаючы ўвагі на праваслаўны сабор, даводзілі да завяршэньня справу вуніі. Тады вуніяцкі сабор аформіў пісьмовым актам дакананьне вуніі, пазбавіў сану, сьвяшчэнства і выкляў львоўскага япіскапа Гэдэона, Нікіфара Тура – архімандрыта кіева-пячорскага манастыра, а так сама ўсіх іншых духаўнікоў, прымаўшых удзел у праваслаўным саборы, аб чым паведаміў караля, каб ён даў гэтыя месцы іншым асобам.

Праваслаўны сабор са свайго боку асудзіў мітрапаліта і ўладыкаў, пайшоўшых на вунію, пазбавіў іх архірэйскіх становішчаў і духоўных санаў, аб чым паведаміў мітрапаліта Рагозу і згодных з ім уладыкаў. Ад імя ўсяго праваслаўнага сабору было пастаноўлена прасіць караля звольніць асуджаных уладыкаў і вызначыць іншых праваслаўных уладыкаў. Усе ўдзельнікі праваслаўнага сабору абяцалі моцна трымацца праваслаўя, патрыярхаў і старога каляндара. Быў прыняты яшчэ пратэст супроць вуніі, уводжанай уладыкамі самавольна бяз ведама і волі народу і было пастаноўлена не падпарадкавацца, а супроцьставіцца вуніі ўсімі магчымымі сродкамі.

Пасьля сабору вунія пачала ўводзіцца ў жыцьцё на Беларусі, стасуючы гвалты над праваслаўнымі, рабункі, і самую нікчэмную ману. Вуніяцкія япіскапы захапілі праваслаўныя архірэйскія кафэдры, якія яны займалі папярэдня. Наступна вуніяты пачалі адбіраць ад праваслаўных цэрквы, манастыры, а так сама стараліся адабраць ад праваслаўных усе правы і прывілеі.

У Вільні вуніяты адабралі ад праваслаўных усе цэрквы і сьвята-траецкі манастыр. Яны не змаглі адабраць нядаўна збудаванай сьвята-духавай царквы, аднак дамагаліся выгнаньня чатырох ейных сьвятароў. Вуніяты адабралі ад праваслаўных грамадзян права быць сябрамі гарадзкога магістрату, належыць да гандлёвых і рамесьніцкіх цэхаў. Для большага зьдзеку над праваслаўнымі ім не дазвалялася выносіць нябожчыкаў праз звычайныя гарадзкія вароты, а прыходзілася выносіць праз вароты прызначаныя для вывазу сьмяцьця. У Магілеве і Воршы ўсе цэрквы былі адабраныя ад праваслаўных і запячатаныя, а сьвятары разагнаныя. Ня было каму хрысьціць дзяцей і спавядаць паміраючых.

Асабліва цяжкім было жыцьцё праваслаўных беларускіх сялян, пражываючых у маемасьцях польскіх ці апалячаных паноў. Яны часта аддавалі свае маемасьці з сялянамі і цэрквамі ў арэнду жыдом. Арандатары трымалі ключы ад цэркваў у сябе, бралі аплаты за ўсякае багаслужэньне і за кожную трэбу, зьдзекуючыся над сялянамі і іх праваслаўнай верай. Скаргі гучэлі па ўсей Беларусі, аднак ніхто не зьвяртаў на іх увагі. Дзеля рэлігійнага, нацыянальнага і сацыяльнага ўціску шмат беларусаў уцякала на паўдня з абсягу польскіх гвалтаў, далучалася да казакоў, або сялілася на паўдзённых стэпах.

На вуніяцкі прасьлед праваслаўныя адказвалі пратэстамі, скаргамі і прозьбамі, якіх было мноства па судох, сойміках, соймах і перад самім каралём. Па большай частцы гэтыя заявы зусім не разглядаліся, а часта нават не прыймаліся. Каралеўскі Задворны Суд амаль заўсёды вырашаў іх на карысьць вуніятаў. Трыбунальскія суды ня-рэдка вырашалі справы на карысьць праваслаўных, але яны звычайна ўневажняліся воляй караля. На гэнэральных соймах заявы праваслаўных, як правіла, адкладваліся да наступнага сойму, а калі вырашаліся, то пад ціскам караля – аднабакова на карысьць вуніятаў. Пастанова гэнэральнага сойму з 1607 г. на карысьць праваслаўных, калі ім абяцалася даць праваслаўнага мітрапаліта і япіскапаў, – ня была выкананая. Не атрымліваючы законнай абароны права-слаўныя часамі стасавалі самаўпраўства: мітрапаліта Рагозу ў Слуцку абкідалі каменьнем; Пацею ў Вільні адсеклі 2 пальцы; Кунцэвіча ў Магілеве розна ругалі і са збройнай сілай ня пусьцілі ў горад.