Смекни!
smekni.com

Другая сусветная вайна, яе прычыны, характар, вопыт i урокi (стр. 5 из 5)

Вызваленне Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў пачалося ўвосень 1943 г., пасля паспяховага завяршэння Курскай бітвы. 23 верасня быў вызвалены першы раённы центр БССР - Камарын. Асеннезімовае наступленне прынесла вызваленне 36 раёнам і двум абласным цэнтрам - Гомелю і Мазыру, быў фарсіраваны Днепр у раёне Лоева. У 1944 г. пачаўся завяршальны этап Вялікай Айчыннай вайны - поўнае выгнанне акупантаў з савецкай зямлі. Значную ролю ў вырашэнні задач на гэтым этапе адыграла Беларуская наступальная аперацыя, вядомая пад кодавай назвай «Баграціён». Лінія фронту ў Беларусі ўяўляла сабой выступ, які атрымаў назву «Беларускі балкон». Утрыманню гэтага выступу гітлераўскае камандаванне надавала асаблівае значэнне, бо ён прыкрываў галоўныя напрамкі - усходне-прускі і варшава-берлінскі. Па берагах рэк Заходняй Дзвіны, Дняпра, Бярэзіны, Нёмана былі падрыхтаваны і абарончыя рубяжы; гарады Віцебск, Магілёў, Полацк, Мінск, Орша, Бабруйск, Барысаў сталі крэпасцямі, якія не належалі здачы. Лінію абароны немцы назвалі «Фатэрлянд» («Айчына»), чым падкрэслівалася, што нямецкая армія абараняе тут рубяжы самой Германіі. У Беларусі была сканцэнтравана магутная групоўка фашысцкіх войскаў.

Для ажыццяўлення плана аперацыі «Баграціён» прыцягваліся войскі 1-га Беларускага (камандуючы генерал арміі К. Ракасоўскі), 2-га Беларускага (камандуючы генерал-палкоўнік Г. Захараў), 3-га Беларускага (камандуючы генерал-лейтэнант I. Чарняхоўскі), 1-га Прыбалтыйскага (камандуючы генерал арміі I. Баграмян) франтоў. У наступленні ўдзельнічалі Дняпроўская флатылія, першы асобны французскі добраахвотніцкі авіяполк «Нармандыя-Нёман». Дзеянні франтоў каардынавалі маршалы Г. Жукаў і А. Васілеўскі. Савецкія войскі пераўзышлі праціўніка ў два разы па жывой сіле, гарматах і мінамётах, у чатыры - па танках, у тры - па баявых самалётах. Задума камандавання заключалася ў наступным: франты адначасова пераходзяць у наступленне і магутнымі ўдарамі разбураюць стратэгічны фронт абароны праціўніка, акружаюць і знішчаюць яго групоўку ў раёнах Віцебска і Бабруйска, а затым наносяць удары па напрамках, якія сыходзяцца на Мінск, з мэтай акружэння асноўных сіл групы армій «Цэнтр». Наступленне пачалося 23 чэрвеня 1944 г., а ўжо назаўтра лінія абароны праціўніка была прарвана. На трэці дзень баёў савецкія войскі акружылі віцебскую групоўку і вызвалілі Віцебск, у канцы чэрвеня - бабруйскую групоўку і вызвалілі Бабруйск. Баі за Мінск пачаліся на досвітку 3 ліпеня і завяршыліся ў канцы таго ж дня. Было завершана акружэнне 100-тысячнай групоўкі праціўніка (так званы «Мінскі кацёл»). Сем дзён «кіпеў» гэты кацёл, а фашысцкім войскам так і не ўдалося вырвацца з яго (70 тыс. чалавек забіта, 35 тыс. узята ў палон). Партызаны і падпольшчыкі да прыходу савецкіх войскаў самастойна вызвалялі раённыя цэнтры. Падпольшчыкам Мінска ўдалося раздабыць план размяшчэння ў горадзе ўмацаваных і замініраваных аб'ектаў; спецгрупа Генеральнага штаба Чырвонай Арміі, атрымаўшы гэты план, ажыццявіла меры па выратаванні ад знішчэння будынкаў Дома ўрада, Акруговага дома афіцэраў і інш. Да канца ліпеня вораг быў поўнасцю выгнаны з беларускай зямлі.

З заканчэннем Другой сусветнай вайны адбываецца хуткае адраджэнне пан’еўрапейскага палітычнага і інтэлектуальнага руху, які разглядаецца як аснова для прадухілення новых узброеных канфліктаў і механізм палітычнага і эканамічнага адраджэння Еўропы.

Да руху далучаюцца асноўныя фігуры еўрапейскае палітыкі, у тым ліку і У. Чэрчыль, які ў 1946 г. пры адкрыцці акадэмічнага года політэхнічнае школы ў Цюрыху заклікае да стварэння Злучаных Штатаў Еўропы.

У траўні 1948 г. у Гаазе праходзіць Еўрапейскі кангрэс, у працы якога бяруць удзел больш за 800 уплывовых палітыкаў і эканамістаў Заходняй Еўропы. Кангрэс прыняў рэзалюцыю, якая дэкларавала неабходнасць стварэння наднацыянальных еўрапейскіх органаў і перадачы ім значнае часткі нацыянальнага суверэнітэту, а таксама заклікаў да стварэння Савета Еўропы, і Саюза Еўрапейскай Федэрацыі. Напрыканцы 40-х гг. еўрапейскі рух меў ужо шырокі характар і ставіў за мэту рэалізацыю ідэі еўрапейскага адзінства і падтрымку розных формаў еўрапейскае інтэграцыі. Фактычна, Кангрэс 1948 г. вызначыў стратэгію і кірунак інтэграцыйных працэсаў на бліжэйшае дзесяцігоддзе.


Заключэнне

Вялікая Айчынная вайна і германская акупацыя прынеслі незлічоныя бедствы беларускаму народу. У гады вайны загінула каля 3 млн жыхароў рэспублікі, ці кожны трэці (па СССР страты склалі каля 28 млн чалавек). Разбуранымі і спаленымі былі 209 гарадоў і райцэнтраў, 9200 сёл, вёсак, 628 з іх - з жыхарамі. Разбуранымі былі амаль усе прамысловыя прадпрыемствы і электрастанцыі, 75% жылога фонду ў гарадах. Толькі прамыя страты БССР склалі 75 млрд рублёў у цэнах 1941 г. Па агульнаму ўзроўню развіцця эканоміка рэспублікі была адкінута да 1928 г., а па некаторых галінах - да 1913 г.


Спiс лiтаратуры

1. Гісторыя Беларусі. У 2 ч. Ч. 2. XIX-XX стагоддзі: Курс лекцый / П.І, Брагадзін, У.Ф. Ладысеў, П.І, Зялінскі і інш. – Мн.: РІВШ БДУ, 2002. – 656 с.

2. Гісторыя Беларусі: У 2 ч. Ч. 2 Люты 1917-1997 г.: Вучэбны дапаможнік / Пад. рэд. Я.К. Новіка, Г.С. Марцуля. – Мн.: Універсітэцкае, 1998. – 464 с.

3. Нарысы гісторыі Беларусі: У 2 ч. Ч. 2 / М.П. Касцюк. І.М. Ігнаценка, У.І. Вышінскі і інш. – Мн.: Беларусь, 1995. – 560 с.

4. Саракавік І.А. Гісторыя Беларусі ў кантэксце сусветнай гісторыі / І.А. Саракавік. – Мн.: Современная школа, 2006. – 456 с.