Прашу зрабіць ласку, гэтую працу ўдзячна прыняць ад мяне, а маючы свае вольнасці добра ахаванымі, сачыць, каб у суды і трыбуналы выбіраліся людзі не толькі дасведчанныя і добрыя, але і набожныя і дабрадзейныя, якія б не для ўласнай выгады і на шкоду чалавеку з-за сваёй хцівасці і за хабар законы парушалі, а выключна прадугледжаным парадкам дзейнічалі, зберагаючы святую праўду і справядлівасць, а свабоду, якой карыстаемся, у непарушнасці захавалі. З тым ласцы і міласэрднасці вашай дабрадзейнасці брацкай даручаю”1.
Гэтыя тры прадмовы – брыліянты самай высокай годнаці ў прававой кароне дзяржавы, чым і з'яўляецца Статут 1588 г.
Выкарыстоўваючы цяжкае становішча Жыгімонта Вазы (а яно з чарговым уварваннем татараў увосень 1587 г. на землі Рэчы Паспалітай яшчэ больш ускладнілася) Леў Сапега дамогся ад яго падпісання Граматы (28 студзеня 1588 г.), якая пацвярджала юрыдычную моц трэцяга Статута Вялікага Княства.
Аднак па падпісанні Статут не адразу пачаў выкарыстоўвацца ў судовай практыцы на месцах, бо яго там проста не мелі. Паўстала праблема арганізацыі неадкладнага друкавання. Трэба было, каб ён як мага хутчэй пачаў дзейнічаць, бо нават сам Жыгімонт Ваза, забыўшы на свае абяцанні і не зважаючы на артыкулы падпісанага ім Статута, усяляк парушаў правы шляхты, раздорваючы землі і пасады ў Вялікім Княстве пераважна палякам. Новы манарх імкнуўся самавольна распараджацца, пры гэтым зусім не раячыся з падканцлерам, які знаходзіўся пры яго двары.
Абураны крывадушніцтвам Жыгімонта Вазы, Леў Сапега ў лісце за 17 лютага 1588 г. да Мікалая Радзівіла Перуна паведамляе аб непрыкрытай непрыязні караля і вялікага князя да беларусаў : “Кароль казаў мне, што болей палякам павінен, чымся Літве, бо яму палякі паказалі больш зычлівасці, чым Літва. І ён не толькі кажа гэтак, але і робіць. Ужо там больш палякі ў нас дастаюць, чым сама Літва. Літвіну адмовяць, а паляку ў той час дадуць"1.
Пры такім становішчы спраў Леў Сапега адчуваў сябе не надта добра. Вялікі князь нават не жадаў прымаць падканцлера, не кажучы пра законнае вырашэнне праблемаў дзяржавы.
У сярэдзіне ліпеня 1588 г. падканцлер канчаткова вырашае пакінуць каралеўскі двор, не жадаючы цярпець асабістыя абразы і сапраўды гвалт над урадам Вялікага Княства з боку палякаў. Настаў крытычны момант ва ўзаемадачыненнях паміж Польшчай і Вялікім Княствам. Ад¢езд прадстаўнікоў Княства з каралеўскага двара азначаў бы найперш палітычны, а затым няўхільны эканамічны ды ваенны разрыў між дзюма федэратыўнымі дзяржавамі. Як раз тады яшчэ і паўстала пагроза чарговай вайны з туркамі. Таму Жыгімонт Ваза запрасіў да сябе падканцлера, павініўся за ўсе і зноў пакляўся наперад заўжды строга выконваць абавязкі, не дапускаючы аніякіх парушэнняў законаў Вялікага Княства.
Аднак хлуслівым абяцанням непаслядоўнага манарха Леў Сапега не паверыў і яшчэ больш пераканаўся, што толькі выданне новага Статута ды абавязковае выкананне яго артыкулаў пакладзе канец беззаконню.
Падканцлер прыспешвае падрыхтоўку Статута да друку, ахвяруе на яго выданне ўласныя сродкі. Урэшце летам 1588 г. з віленскай друкарні Мамонічаў выйшаў новы Статут. Адпаведна з новым заканадаўствам усе важкія пытанні ўнутранага жыцця Вялікага Княства вырашаліся цяпер самастойна.
Статут – буйная перамога Льва Сапегі. Як аднаго з ягоных аўтараў, як рэдактара, як фундатара выдання1. Сам падканцлер вызначыў сваю працу над Статутам так: “Дорогу лацнейшую и снаднейшую кождому ку ведомасти права показал»2.
Калі ж казаць мовай фактаў, дык перш-наперш трэба адзначыць, што Статут на працягу двухсот гадоў лічыўся самым дасканалым зводам законаў у Еўропе і адным з самых дэмакратычных. Карысталіся ім і ў Польшчы, паводле Статута працавалі суды ў Латвіі, Эстоніі і на Украіне. Статут пераклалі на нямецкую, расійскую, лацінскую і французскую мовы. Ну, а Літва жыла паводле ягоных законаў да сярэдзіны ХІХ стагоддзя. Менавіта дзякуючы яму беларусы яшчэ ў ХVІІІ стагоддзі не зніклі з гістарычнай арэны3.
леў сапега палітычная дыпламатычная
ГЛАВА ІІІ. НА ЧАЛЕ ДЗЯРЖАЎНАЙ КАНЦЭЛЯРЫІ
У 1589 г. ў найвышэйшых структурах улады Вялікага Княства адбыліся змены. Пасля смерці Астафея Валовіча (канец 1587 г.) віленскае ваяводства перайшло да Крыштафа Мікалая Радзівіла Перуна. Леў Сапега атрымаў вакантную пасаду канцлера, узначаліўшы адзін з адказных органаў выканаўчае ўлады гаспадарства. Ад яго цяпер цалкам залежала практычнае ажыццяўленне ўнутраннай і вонкавай палітыкі Княства: падрыхтоўкасваіх і прыйманне замежных пасольстваў, правядзенне павятовых соймаў і галоўных з'ездаў Княства. На плечы Сапегі лягла адказнасць за дзейнасць мясцовых уладаў, праваахоўных установаў, урэгуляванне канфліктаў паміж дзяржаваю і царквой і многае іншае.
Аднак у сваіх дзеяннях і на пасадзе канцлера Сапега не быў цалкам свабодны. Нягледзячы на новае заканадаўства, ў гаспадарстве па-ранейшаму прысутнічаў адзін з парадоксаў улады. Ні ўрад, у які акрамя канцлера ўваходзілі падканцлер, ваяводы, вялікі гетман, маршалкі, ні галоўны заканадаўчы орган Княства – Вальны Сойм – не валодалі эканамічнымі правамі на тэрыторыі свайго ж гаспадарства. Яны фактычна не вызначалі кадравай палітыцы Княства. Права на прызначэнне на кіраўнічыя пасады трымаў у сваіх руках манарх. У выніку ўся без выключэння беларуская шляхта на справе матэраяльна залежала ад вялікага князя, бо ён падпісваў прывелеі на вольныя землі, а таксама на свецкія і духоўныя вакансіі. Пры гэтай даволі спецыфічнай форме абмежаванай манархіі ў Вялікім Княстве любая палітычная апазіцыя гаспадару заўседы параўнальна легка ім жа і разбівалася. Канцлер у сваю чаргу не жадаў мірыцца з неабмежаванымі дзеяннямі манарха, трагічныя вынікі якіх для Княства былі ўжо відавочныя. Ён пачынае барацьбу з Жыгімонтам ІІІ за поўную самастойнасць Княства, імкнучыся прымусіць яго паважаць вялікакняскія законы.
Аднак Жыгімонт праігнараваў патрабаванні канцлера: у 1590 г. пад ўздеяннем польскай каталіцкай магнатэрыі ён зрабіў спробу зноў абысці законы Вялікага Княства1. Тады, на месца кракаўскага біскупа заняў Юрый Радзівіл, які да гэтуль з'яўляўся віленскім. Гэтае назначэнне насцярожыла Сапегу: ёе прадбачыў спробукаронных дыгнітарыяў правесці на Віленскае біскупства паляка. Так яно і здарылася. Палякі, спасылаючыся на тое, што Кракаўскае біскупства дасталася літвіну, прапаноўвалі наўзамен аддаць Віленскае паляку Бернарду Мацееўскаму. А Вільня была тагачаснай сталіцай Беларусі. Канцлер добра разумей далёкія намеры польскіх палітыкаў. Важна стрварыць прэцэндэнт, парушыці артыкулы Статута і назначыць на пасаду ў Княстве “чужаземца”. Сапега рашуча вырашыў: “Або загінць, або дамагчыся таго, каб літвін быў віленскім біскупам”2. І дамогся. На ўсе просьбы, мольбы і пагрозы Жыгімонта прыкласці пячатку Княства да намінацыі Мацееўскага Сапега адказваў адмовай. Некалькі гадоў доўжылася гэтае супрацьстаянне. Жыгімонт і ягоныя польскія дарадчыкіўсяляк спрабавалі зламаць волю Сапегі. Дзейнічалі і праз папу, і праз папскага легата. У 1595 г. Жыгімонт чарговы раз патрабаваў ад канцлера паставіць пячатку, маўляў Крыштоф Радзівіл згодны на гэта. Сапега не паддаўся на кралеўскі націск, а напісаў ваяводзе. Сапраўды, Радзівіл гатовы пайсці на кампраміс, каб на далейшы час забараніць соймавай пастановай назначэнне палякаў на пасады Вялікага Княства, а літвінам пад пагрозай пакарання прымаць назначэнні на польскія пасады. Праект ваяводы падабаўся Сапегу, але ён настойваў на згодзе станаў Вялікага Княства. А вось станы на павятовых соймах аднадушна пратэставалі супраць намаганняў Жыгімонта. Сапега адчуваў за сабой падтрымку ўсёўй дзяржавы і заставаўся непахісным. Нарэшце, у 1597 г. Жыгімонт абвясціў Мацееўскага віленскім біскупам, а для пацвярджэння намінацыі папам рымскім вырашыў паставіць на прывелеі польскую пячатку, спадзеючыся, што ў Рыме прызнаюць яе за літвінскую. Сапега заявіў каралю пратэст і зноў даў зразумець яму, што Княства не пагадзіцца з такой намінацыяй. Папскія прадстаўнікі, у сваю чаргу, ўважліва сачылі за супрацьстаяннем манарха і канцлера. Інтарэсы каталіцкага касцёла для папы былі вышэйшымі за інтарэсы польскага ўраду. Бок Літвы прыняў папскі нунцый, які забараніў ад імем папы Мацееўскаму ехаць у Вільню. Толькі смерць Юрыя Радзівіла ў студзені 1600 г. дала Жыгімонту магчымасць з гонарам адступіць – месца кракаўскага біскупа дасталася Мацееўскаму, а віленсім біскупам стаў беларус Бенедыкт Война1.
Канфлікт паміж Жыгімонтам і Сапегам праз віленскае біскупства цікавы яшчэ адной акалічнасцю. Якраз яна, як, можа, нішто іншае, дазваляе зразумець усю веліч асобы канцлера. З біяграфічных дакументаў Сапегі вядома, што ён у 1586 г. прыняў каталіцкую веру і, здавалася б, згодна з логікай тых часоў, мусіў бы абараняць гонар сваёй канфесіі, спрыяць яе умацаванню. Аднак, як канцлер паставіў на першае месца палітычныя інтарэсы сваёй дзяржавы2. Аб гэтым гаворыцца і ў лісце да Мікалая Раздівіла: “Я католік і з ласкі Божай каталікам хачу памерці, але спакой Айчыны сваёй да скону дзён сцерагчы буду”.
Жыгімонт Ваза, сутыкнуўшыся з жалезнай воляй канцлера, пацярпеў фіяска і мусіў нарэшцце скарыцца: пры развязванні навата дробязных пытаннях на тэрыторыі Вялікага Княства ён павінен быў лічыцца з думкай Сапегі, адсылаючы яму ўсе паперы і граматы для папярэдняга ўзгаднення. Ніводны каралеўскі дакумент з гэтага без канцалярскага подпісу і пячаткі Вялікага Княства не меў сілы на землях дзяржавы.