Смекни!
smekni.com

Канцлер Вяликага Княства Літоўскага Леў Сапега (стр. 5 из 7)

Апрач супрацьстаяння манарха і канцлера ў Рэчы Паспілітай існавала яшчэ штам праблем: фінансавая, канфісійная, павялічылася небяспека ўнутранных канфліктаў з-за адсутнасці Жыгімонта ІІІ, які пасля смерць бацькі, шведскага караля Іаана, з дазволу Сойма (травень 1593 г.) ад'ехаў у Швецыю, дзе пачаў дамагацца трона. Жыгімонт запрасіў с сабой і канцлера, але ён, спаслаўшыся на хваробу, адмовіўся. Пераадольваючы цяжкасці, Л. Сапега ў гэтым часе шмат сілаў аддае ўрэгуляванню канфліктаў паміж шляхтай, вядзе перамовы з пратэстантамі, якія патрабавалі ад улады выканання Акта Канфедэрацыі 1573 г., распачынае ўпарадкаванне галоўнага архіва Княства, развязвае істотнае пытанне аб удзеле Вялікага Княства ў антытурэцкай кааліцыі хрысціянскіх дзяржаў.

Праз некаторы час узнікала і рэальная пагроза вайны са Швецыяй, так як на карону прэтэнзіі прад'явіў Карл, дзядзька Жыгімонта Вазы.

Але найбольш клопатаў канцлеру на той момант прынеслі казацкія атрады Лабады і Налівайкі, што рабавалі маёнткі беларускай і украінскай шляхты, выпальвалі вёскі, руйнавалі гарады. Леў Сапега і Крыштаф Радзівіл арганізавалі супраціў казацкім аддзелам. На чале з Мікалаем Буйвідам і крычаўскім старастам Багданам Саламярэцкім беларускія жаўнёры паквіталіся з бунтаўнікамі на Буйніцкім поле, што пад Магілёвам. Севярын Налівайка быў злоўлены і пакараны1.

У гэтыя ж гады адбыліся і істотныя змены ў асабістым жыцці канцлера. Трэба адзначыць, што у сваім сямейным жыцці Льва Сапегу не аднойчы напаткала бяда. У раннім веку памерла дачка Катаржына. Палову года пражыў і сын Крыштоф, народжанны ў 1588 г. У 1591 г. пры народзинах памерла першая жонка. Гэты сын пражыў чатыры тыдні. Жонка пакінула яму двухгадовага сына (Яна Станіслава, народжаннага ў 1589 г.)) і зусім асірацелую дачку ад першага мужа Барбару… Яна завяшчала мужу вялікую маёмасць, а таксама 30 тыс. злотых. Праз восем год, у 1599 г., Сапега ажаніўся ў другі раз, узяўшы князеўну Гальшку Радзівілаву, дачку Крыштофа Радзівіла. Вяселле адбылося ў Вільне, а Сапега стаў ўладаром Друі, Асвеі, Залесся, Дзедзіна і Чурыловіч2.

Між тым, прадчуванні Л. Сапегі спраўдзіліся: нястрымнае жаданне Жыгімонта Вазы набыць бацькаву кароны прывяло да вайны са Швецыяй.

Каб пазбавіць шведаў падтрымкі з боку Масковіі ды пазбегнуць адначаснай вайны з дзюма дзяржавамі, улады Рэчы Паспалітай восенню 1600 г. накіравалі да Барыса Гадунова пасольства з мэтаю падпісаць “вечны мір”. Адказную місію зноў , як і ў 1584 г., узначаліў Л. Сапега, за плячыма якога цяпер быў багаты дыпламатычны вопыт.

Надзелены Генеральным Вальным Соймам ды манархам надзвычайнымі паўнамоцтвамі, канцлер 27 верасня 1600 г., разам з Гальяшам Пельгрымоўскім, сакратаром княства, Янам Сапегам, віцебскім ваяводам, Станіславам Варшыцкім, варшаўскім кашталянам і іншымі прадстаўнікамі ўлады выехаў да Масквы.

Афіцыйны прыём пасольства адбыўся толькі 26 лістапада 1600 г., хаця пасольства прыбыло ў Маскву на 16 кастрычніка. Непасрэдныя перамовы пачаліся яшчэ на тыдзень пазней.

На другой сесіі, што адкрылася 4 снежня, канцлер абвясціў свае ўмовы “вечнага міру” Рэчы паспалітай з Маскоўскай Руссю, якія ўключалі больш за 20 артыкулаў1.

Вось толькі некаторыя з іх:

1. Агульнымі будуць непрыяцелі і ворагі абедзвюх дзяржаў.

2. Ніякіх дамоваў, шкодных адзін аднаму, уладары не заключаць, узгадняееца знешняя палітыка.

3. Землі, здабытыя агульнымі сіламі, пераходзяць да той дзяржавы, якая мае на іх правы.

4. Землямі, якія не належалі раней ні аднаму з панстваў, валодаць разам або падзяліць іх.

5. Можна выслужаць вотчыны і землі ў абодвух панствах.

6. Разам супрацьстаяць татарам.

7. Уладар Рэчы Паспалітай выбіраецца паводле рады з маскоўскім уладаром.

8. Абодва гаспадарствы маюць супольны флот і інш2.

Менавіта вакол артыкулаў “вечнага міру” і распачалісядыскусіі з маскоўскімі дыпламатамі. Як і першым разам, перамовы з маскоўскімі баярамі праходзілі цяжка. У найбольш складанай сітуацыі канцлер апынуўся 18 лютага 1601 г., калі ў Маскву завіталі шведскія паслы Клаўсан і Гендэрсан.

Нягледзячы на разнастайныя перашкоды Леў Сапега і гэтым разам здабыў перамогу. На пачатку 1602 г., пасля пасольства Міхаіла Салтыкова-Марозава да Жыгімонта ІІІ, быў падпісаны 22-гадовы мір з Маскоўшчынай.

Паспяховае завяршэнне Сапегам перамоваў развязала Жыгімонту ІІІ рукі для вайны за шведскую карону. Аднак жыхарам Беларусі гэтая новая бойня не прынесла нічога, апрача стратаў, брэмя выдаткаў на вайсковыя патрэбы і пакутаў ад польскіх жаўнераў, якія, не атрымаўшы платы за службу, пачалі рабаваць маёнткі беларускай шляхты. Спыніць дзікую неўтаймаванасць польскіх жаўнераў канцлер змог, толькі абапіраючыся на вялікакняскае войска.

Мір з Масковіяй, на жаль, быў нядоўгі. Летам 1604 г. яго парушыў Ілжэдмітрый І. Скупыя гістарычныя звесткі не даюць магчымасці адназначна і поўна адказаць на пытанне пра станаўленне Сапегі да самачыннага, аніяк не ўзгодненнага з ім кроку самазванца. Праўда, у сувязі з гэтым заслугоўвае ўвагі адна думка, што распаўсюджавался ў рускай гістарычнай літаратуры ХІХ стагоддзя1.

Сутнасць яе ў тым, што якраз леў Сапега пры сваімдвары выхоўваў юнака і ўвеў яму, нібыта ён – царэвіч Дзмітрый, выратаваный ад забойцаў2.

На карысць гэтай версіі выказаліся тры аргументы. Па-першае, Ілжэдмітрый І заявіў пра сябе як царэвича ў маёнтку Вішнявецкага, з якім Леў Сапега меў сталыя зносіны. Па-другое, першы, хто “прызнаў царэвіча”, быў менавіта слуга канцлера, нейкі Пятроўскі, ураджэнец Маскоўшчыны. І нарэшце апошняе, канцлер вялікага Княства пазней, бясспрэчна, займаўся падрыхтоўкай самазванца на маскоўскае царства і што вельмі істотна, менавіта шляхам доўгай падрыхтоўкі. Але гэтых доказаў яўна недастаткова, каб пагадзіцца з такой версіяй. І як жа тады тлумачыць факт, што канцлер на Генеральным Вальным Сойме 1605 г. асуджаў разам з маршалакам Княства Дарагастайскім паход Ілжэдмітрыя І на Маскву? Ён і раней пісаў Юрыю Мнішаку пра незадаволенасць паноў-рады яго самавольствам і патрабаваў ад ваяводы, каб ён вярнуўся назад ды пакаяўся перад манархам.

Трэба адзначыць, што, застаючыся сынам сваёй эпохі, канцлер Вялікага Княства пры вырашэнні міжнародных праблемаў, на жаль, не грэбаваў выкарыстаннем сілы.

Так, 15 студзеня 1609 г., на Варшаўскім Сойме ёе першы выказаўся за тое, каб неадкладна распачаць вайну з Маскоўшчынай. Канцлер разлічваў на хуткую поспех, бо маскоўская дзяржава перажывала тады найцяжэйшыя часы ў сваёй гісторыі. Змучаная казацкімі паўстаннямі, змучаная барацьбой з самазванцамі (Ілжэдмітрый І, Ілжэдмітрый ІІ), яна, як ніколі, была аслабелая.

Улетку 1609 г. распачалася шырокая ваенная кампанія Рэчы Паспалітай супроць Масковіі, на пачатку якой у адпаведнасці з адмысловай задумаю канцлера абвяшчалася, нібыта войска ідзе на Ілжэдмітрыя ІІ. Гэты ход Л. Сапегі Масква разгадала толькі тады, калі ён 19 верасня 1609 г. са сваім корпусам знаходзіўся ўжо пад сценамі Смаленска. Праз два дні туды падышло і каралеўскае войска, якім камандваў асабіста Жыгімонт ІІІ і яго сын Уладзіслаў. Пачалася працяглая аблога Смаленска. Л.Сапега ўзяўся за тэрміновую падрыхтоўку артыкулаў з асноўнымі прынцыпамі каранацыі Уладзіслава і ягонага царавання ў Маскоўскай Русі. 14 лютага 1610 г. падпісаны дакумент быў передазены маскоўскаму дваранству. У сталіцы пачаліся хваляванні і 19 ліпеня 1610 г. ворагі Васілія Шуйскага прымусава пастрыглі яго ў манахі, а ў ноч з 20 на 21 верасня рэчпаспалітае войска заняло Маскву.

7 кастрычніка 1610 г. канцлер прымаў пад Смаленскам маскоўскае пасольства на чале з мітрапалітам Філарэтам ды князем В. Галіцыным, якія прасілі аб неадкладным прыездзе ў Маскву Уладзіслава, але канцлер, зыходзячы з інтарэсаў Вялікага Княства патрабаваў, каб папярэдадні быў здан Смаленск (у выніку перамогі Смаленск і смаленскія землі адыходзілі Княству). Але усе спробы Л. Сапегі авалодаць Смаленскам без ахвяраў не мелі поспеху. Толькі 3 чэрвеня 1611 г. горад быў узяты штурмам.

Вайскавыя і палітычныя поспехі, аднак, мала радавалі канцлера. Далей трымаць велізарную армію на маскоўскіх землях не было як. Не хапала сродкаў, актыўныя дзеянні распасынаў дзесяцітысячны корпус шведаў, што прыйшоў на дапамогу маскоўцам.

Леў Сапега быў вымушаны вярнуцца на радзіму – 18 кастрычніка 1611 г. памерла другая жонка1 (ад гэтага шлюбу ў 1603 г. нарадзілася дачка Гана (але ж яна памерла ў 1627 г.), сын Мікалай памер адразу пасля нараджэння ў 1606 г., у росквіце маладосці памёр і другі сын – Крыштоф, народжаны ў 1607 г. , трэці сын Казімір Лявон стаў падканцлерам2).

У Маскве засталісянязначныя сілы Княства – харугвы Яна Сапегі ды Яна Кароля Хадкевіча, але і яны праз нейкі час пакінулі горад.

Ад свайго намеру пасадзіць на маскоўскі трон каралевіча Уладзіслава, Леў Сапега ўсеж не адмовіўся. У 1617 г. ён зноў арганізаваў паход на Маскву, у які, апрач беларускіх ды польскіх жаўнераў, выправіўся 20-тысячны аддзел запарожскіх казакаў. Ужо ў восень 1618 г. рэчапаспалітае войска штурмавала Маскву. Аднак, горад выстаяў аблогу. А ў войску няўдалыя штурмы выклікалі расчараванне. Жаўнеры пачалі патрабаваць ад канцлера абяцанай узнагароды. Паездка Сапегі на Варшаўскі Вальны Срйм, дзе ён настойліва дамагаўся грошай на працяг кампаніі не дала нічога суцяшальнага і ён вярнуўся да войска только з новымі абяцаннямі. Каля запарожцы згадзіліся яшчэ пачакаць, то беларускія харугвы падаліся на радзіму, самачынна спыніўшы аблогу.

Адчуваючы, што авалодаць Масквою не хопіць сілаў, канцлер, параіўшыся з Уладзіславам, наважыўся пачаць перамовы пра замірэнне з Маскоўшчынай. 1 снежня 1618 г. ў сяле Дзявуліна Леў Сапега паставіў подпіс пад Граматай аб замірэнні між Рэччу Паспалітай і Масковіяй на 14 гадоў і 6 месяцаў.