Смекни!
smekni.com

Сатырычныя выданні перыяду Вялікай Айчыннай вайны (стр. 4 из 4)

Спецыяльна для фашыстаў.

Ў век не выйдзе з тых кватэр

Hiсалдат, нiафіцэр.

Пасля першых адчувальных удараў гітлераускія ваякі палі духам. Гітлер iяго кампанія шукалі сродкаў, каб падбадзёрыць сваіх салдат. Яны бачылі выйсце ў тым, што ўсю віну за ганебны правал свaixпланаў, абяцанняў звальвалі на рускі мароз. "Стары pycкiмаршал" - мароз, не аднойчы на працягу гісторыі служыў апраўданнем няўдач "заваёўшкаў" рускай дзяржавы. На мароз звальваўсвае няўдачы Напалеон, з чаго ўсвой час едка смяялася руская сатыра.

Блізкае знаёмства фашысцкіх прыхадняўз рускаю зімою было для іх надзвычай непрыемным. Ратуючыся ад марозу, яны выкарыстоўваліўсю сваю вынаходлівасць.

Беларусшя пісьменнікіўсвaixсатырычных творах у 1941-1942 гг. iпазней паказвалі, як змучаныя цяжкімі баямі, галодныя iнапалоханыя "рыцары "новай Германіі" толькіад адной думкіпра pycкiмароз упадаліўроспач. Пры гэтым фашысцкізахопнік маляваўся тут у самым камічным выглядзе, што не магло не прынізіць яго ўвачах чытача, а значыць iідэйна абяззброіць:

Ссінелы фрыц дрыжыць iплача:

"О, божа! Холад зноўсабачы,

Зіма-разбойніца ідзе,

Дзявацца дзе, схавацца дзе?"

У зімні перыяд 1941 - 1942 гг. фашысцкая прапаганда ўнушала немцам у розных варыянтах адно iтое ж: не трэба ўпадаць у роспач, хутка прыдзе вясна, можна будзе наступаць, iтады ўжо ніхто не перашкодзіць нямецкай apмiiнанесці рускім сакрушальны ўдар.

Спадзяванні немцаў на выратавальную вясну iіxзаўчасныя выхваленні хуткай iпоўнай перамогай давалі ўдзячны матэрыял для сатыры, бо кожнаму было ясна, што палохае захопшчкаў не столькі pycкiмароз, як стойкасць савецкіх людзей. Нездарма К. Крапіва пісаў:

На суку сядзіць варона,

А ўвароны забабоны:

"Дам вясною рускім бой

Пад Растовам iМасквой".

Покуль прыдзе час хвалёны,

Прыкладзём сваю руку.

Застанецца ад вароны

Толькіпер'е на суку.

Незайздроснае становішча фашысцкіх ваяк, а разам з тым iixнастрой выступаюць у сатырычных творах беларускай літаратуры яшчэ больш непрыгляднымі ад таго, што пісьменнікі ўмелі знаходзіць для cвaixтвораў цікавыя формы. У многіх выпадках абыгрываліся вядомыя выразы iасобныя словы. Напрыклад, выраз "расхістаная іржавая машына Гітлера" быў выкарыстаны М. Танкам у вершы-подпісу, змешчаным у газеце "Раздавім фашысцкую гадзіну" ў № 47.

Іржавую ваенную машыну

Ён латае iнадзімае шыны,

Але з машыны гэтай iз яго

Толькі смурод выходзіць, не агонь.

Яна ўжоскрыпіць у каляінах,

Не ўцячэш на ёй да Берліна,

Зяе зрабіўбы толькірэч адну,

Iзробім гэта - Гітлеру труну!

У аснову сатырычных твораў былі пакладзены прыказкі або ідыяматычныя выразы накшталт "дастаць з-пад зямлі" (зброю або іншыя прыпасы, схаваныя ад немца), "картачны домік" (той, што будуе з геаграфічных карт Гітлер, марачы аб заваёве нашай краіны) і інш. Шырока выкарыстоўвалася ў беларускай сатыры таксама iстылізацыя. Гэта бывала тады, калі творы рабіліся ў выглядзе аб'яў, гандлёвых iтэатральных рэклам, афіш, розных парад iпавучанняў, даведнікаў, некралогаў, эпітафій, рэстаранных меню iнават запоўненай на Гітлера крымінальнай карткі.

Безумоўна, выданне спецыяльных беларускіх сатырычных органаў iмасавае друкаванне сатыры на старонках беларускай прэсы адыграла станоўчую ролю ў справе ідэалагічнай барацьбы з ворагам, асабліва ў яго тыле.

беларуская сатыра айчынная вайна

Заключэнне

Тэма беларускіх сатырычных выданняў перыяду Вялікай Айчыннай вайны выклікае і сёння, праз 65 год, непадробную цікавасць і, разам з тым, нечаканае захапленне творчым запалам і патэнцыялам народа, які апынуўся ў той час твар да твару перад небяспекаю татальнага вынішчэння. Але сатыра, смех зводзілі ў нішто самую галоўную, самую дзейсную зброю фашысцкай Германіі - страх перад нацыстамі, іх ідэйнае пераўзыходжанне над жыхарамі акупіраванай Беларусі. Той, з каго смяешся, ужо не можа выклікаць пачуццё ўсепаглынальнай боязі, што паралізуе сілы і апускае табе рукі.

Таксама важна адзначыць, што выхад сатырычных лістовак пачаўся ўжо ў ліпені 1941 года, з першых тыдняў вайны сатыра імкнулася падтрымліваць баявы дух і пазітыўны настрой беларусаў. Падчас жа вайны яна толькі стала больш тэхнічна арганізаванай і дасканалай у сваім літаратурным і выяўленчым напаўненні.

У сваёй рабоце я паказаў, што сатырычныя выданні арганізоўваліся не выключна па ўказцы партыйных вярхоў - не, падобныя выданні патрэбныя былі ў першую чаргу простаму народу, партызанам, салдатам, насельніцтву акупіраваных тэрыторый. Важнай месца тады займаў так званы "партызанскі фальклор", якому на старонках сатырычных газет і лістовак адводзілася даволі шмат месца. Побач друкавалі свае творы і прафесіянальныя пісьменнікі, якія ў ліхую гадзіну не пакідалі свайго народа - Кандрат крапіва, Максім Лужанін, Максім Танк, Янка Купала, Якуб Колас, Пятрусь Броўка і шмат іншых.

У выніку можна сказаць наступнае: калі на франтавой вайне перамаглі нашыя салдаты, самалёты і танкі, то на вайне ідэалагічнай перамогу атрымала наша сатырычная літаратура, якая ад пачатку Вялікай Айчыннай і да самага яе сканчэння не пераставала ганьбіць і высмейваць ворага - на старонках газеты "Раздавім фашысцкую гадзіну", на старонках "Партызанскай дубінкі" і іншых выданняў, надзвычай папулярных як на фронце, так і на занятай ворагам тэрыторыі.

Спіс выкарыстанай літаратуры

1. Багрова А.П. Беларуская сатырычная літаратура перыяду Вялікай Айчыннай вайны. - Мінск: БДУ, 1960 г.

2. Партызанская дубінка. 1941 - 1942 гг. №№ 1 - 12.

3. Раздавім фашысцкую гадзіну. 1941 - 1944 гг. №№ 2 - 16, 25, 32, 56 - 79, 115.

4. Слука А.Г. Беларуская журналістыка (1941 - 1995): Вучэб. - метад. дапам. для фак. журналістыкі: У 3 ч. - Мінск: БДУ, 1996 г. - 64с.