Смекни!
smekni.com

Працэс фарміравання беларускай нацыі (стр. 3 из 3)

Паводле дасягнутага ў канцы XIX — пачатку XX ст. узроўню культурнага развіцця Беларусь нельга aднесці да ліку самых адсталых нацыянальных раёнаў Расійскай імперыі. Пры ўcix перашкодах, што стаялі на шляху духоўнай культуры беларусаў, у ix асяроддзі ўвесь час знаходзілася нямала таленавітых, інтэлігентных людзей, якія, абапіраючыся на прагрэсіўныя традыцыі мінулых пакаленняў, плённа тварылі новае, часта больш дасканалае, на ніве духоўнага жыцця. з усталяваннем капіталістычных адносін значна павялічылася патрэба ў асобах з адпаведным узроўнем ведаў у самых розных галінах дзейнасці чалавека, чым пашыраліся магчымасці для ўцягнення ў духоўны працэс карэннага насельніцтва Беларускага края. На стадыі прамысловага капіталізму i тут у культуры назіраліся дзве плыні — буржуазная i рэвалюцыйна-демакратыч-ная. I няхай сабе творцамі апошняй на яе прафесiйным узроўні ў пэўнай частцы былі не cамі непасрэдныя выхадцы з пралетарскіх i паўпралетарскіх мac з прычыны ix духоўнай няспеласці, а прадстаўнікі заможных класаў, усё-такі яны высока цанілі яе, 6о бачылі ў ёй працяг найлепшых традыцый, характэрных для духоўнага жыцця ўсяго народа, бачылі будучае беларускай культуры i таму не шкадавалі свайго мacтaцкara таленту для яе paзвіцця.


Спіс літаратуры

1. Качаноўскі У.У. Гісторыя культуры Беларусі. Мінск. НКФ “Экаперспектыва”, 1994 – с. 66-86

2. Ковкель И.И., Ярмусик Э. С. История Беларуси (с древнейших времен до нашего времени). Минск .“Аверсэв”, 2001 – с. 170-189

3. Лыч Л., Навіцкі У. Гісторыя культуры Беларусі. Мінск. НКФ “Экаперспектыва”, 1996 – с. 101-189

4. Парашкоў С.А. Гісторыя культуры Беларусі. Мінск. “Аверсэв”, 2003 – с. 203-241

5. Чиринов П.Г. История Беларуси. Минск. “Полымя”, 2002 – с. 176-265