Смекни!
smekni.com

Культура Беларусі ў XVII-XVIIIстст (стр. 4 из 4)

Для селяніна важней за ўсё быў хлеб. Аб гэтым сведчаць многія прыказкі і прымаўкі: "Хлеб - усяму галава"; "Не той багаты, хто мае срэбра і золата, а той багаты, хто мае хлеб"; "Наймачнейшы хлеб ад сваёй працы"; "Калі ёсць хлеб ды вада - гэта не бяда"; "Без хлеба няма абеда". Цікава суадносіцца хлеб з рознымі членамі сям'і: "Хлеб не зяць - паглядзяць ды з'ядзяць", "Хлеб не нявеста: як спячэцца, так і з'есца", "Хлеб не свякроў, з'ядзім да пакроў", "Хлеб не маці, не будзе касцей аб'ядаці". Па колькасці прыказкі і прымаўкі пра хлеб пераважаюць усе іншыя, прысвечаныя харчаванню. У іх адлюстравалася вялікая пашана людзей працы да хлеба як асновы харчавання.

Вялікую групу складаюць прыказкі і прымаўкі, прысвечаныя грамадскаму жыццю ў розныя гістарычныя перыяды. Свае патрыятычныя пачуцці народ выказаў трапнымі парэміямі: "У родным краю, як у раю", "Дарагая тая хатка, дзе радзіла мяне матка", "Усюды добра, а дома лепей", "Не дай, доля, у прымах жыць і на чужыне загінуць", "Родная зямля - маці, чужая старонка - мачаха".

Як і ў творах іншых фальклорных жанраў, у прыказках і прымаўках адлюстраваліся сацыяльныя адносіны ў розныя эпохі: прыгону ("Паны балююць, а мужыкі гаруюць", "У пана горла - прорва: тысяча працуе, адзін прагарцуе", "Ці ад пана, ці ад цівуна, а ўсё баліць ад бізуна"); капіталізму ("Каза лазу дзярэ, казу дзярэ пастух, пастуха дзярэ пан, а пана дзярэ юрыст, а юрыста чартоў трыста", "Як з гангуркі руды не вымыеш, так з хазяіна праўды не вызнаеш").

Нямала існуе прыказак, у якіх ухваляецца калектывізм, сяброўства: "Моцны статак чарадою, а людзі грамадою", "Калі робіш укупе, не баліцьу пупе", "Бярыся дружна - не будзе грузна", "Новых сяброў нажывай, але і старых не забывай".