Тэма7. Культура Беларусі ў XVII-XVIIIстст.
Пытанне 1.Грамадска-палітычная думка ў XVII-XVIII стст.
Інтэлектуальнае жыццё ў другой палове XVII-пачатку XVIIIстст. Характарызавалася адыходам назад. Забываліся здабыткі часоў эпохі Адраджэння і Рэфармацыі, зноў набылі папулярнасць ідэі часоў сярэднявечча. Гэта, а таксама схаластыка, фанатызм, нецярпімасць сталі вызначальнымі прынцыпамі перыяду контррэфармацыі. Умовы развіцця культуры Беларусі ў XVII- XVIIIстст. вызначылі рысу - полінгвістычны характар. З-за неспрыяльнай сітуацыі беларускамоўнай была пераважна народная культура – культура сялянства, гарадскіх нізоў, часткі шляхты і святарства. Многія ўраджэнцы Беларусі пісалі на лацінскай, польскай, часта на нямецкай і французскай мове, але іх творы, пазіцыя аўтара заставаліся духоўна блізкімі да мясцовых вытокаў.
Асаблівасць развіцця грамадска-палітычнай думкі Беларусі ў перыяд схаластыкі заключалася ў тым, што новыя філасофскія і навуковыя ідэі ўзнікалі галоўным чынам у нетрах самой схаластыкі, а не па-за яе межамі, як гэта было ў заходнееўрапейскіх краінах. Найбольш вядомымі схаластамі таго часу былі В.Тылкоўскі, А.Кміціц, А.Кярсніцкі і інш. Аднак панаванне схаластыкі не было непадзельным. Шырокую вядомасць атрымалі атэістычныя погляды Казіміра Лышчынскага (1634 - 1689). Пакінуўшы ордэн езуітаў, ён напісаў трактат "Аб неіснаванні Бога", у якім сцвярджаў, што Бог не існуе, а з'яўляецца толькі хімерай, народжанай фантазіяй людзей.
Развіццё навуковых уяўленняў у Беларусі таго часу было абмежавана рамкамі навучальных школьных дысцыплін. Магчымасці для развіцця новага эксперыментальнага прыродазнаўства былі вельмі абмежаваныя. Навука развівалася дзякуючы працы і падзвіжніцтву геніяльных вучоных-адзіночак. Сярод іх - Казімір Семяновіч, які выдаў у 1650 г. у Амстэрдаме кнігу "Вялікае мастацтва артылерыі", што пазней шмат разоў перавыдавалася. Ён першым у сусветнай навуцы стварыў праект шматступеньчатай ракеты.
У другой палове XVIII ст. адбываецца працэс паступовага вызвалення філасофіі і прыродазнаўства ад сярэдневяковай тэалогіі і схаластыкі. Пра гэта сведчыць творчасць вядомых мысліцеляў Казіміра Нарбута(1738 - 1807), Бенядзікта Дабшэвіча(1722 - ?), Анёла Доўгірда(1776 - 1835). Вытокі эксперыментальнага прыродазнаўства на Беларусі звязаны з дзейнасцю выдатных вучоных Ж.Жылібера і Г.Форстэра.Шэраг трактатаў на беларускай, польскай і лацінскай мовах па філасофіі, эканоміцы, эстэтыцы належыць вядомаму асветніку і мецэнату, апошняму канцлеру Вялікага Княства Літоўскага Іаахіму Храптовічу(1728 - 1812). Шырокую вядомасць мела яго бібліятэка ў Шчорсах. Імя беларускага асветніка добра ведалі ў еўрапейскіх краінах. Адзін з дзеячаў Вялікай французскай буржуазнай рэвалюцыі А.Мірабо пісаў пра І.Храптовіча: "Я не ведаў лепшага эканаміста ў галіне практыкі як па сумленню свайго розуму, так і па дабраце сэрца". Прызнаным спецыялістам у галіне батанікі і заалогіі быў Станіслаў Юндзіл (1761 - 1847). Ён стаў адным з першых даследчыкаў расліннасці Беларусі, напісаў кнігу "Апісанне раслін у правінцыі Вялікага княства Літоўскага" (1791).
На тэрыторыі Беларусі ў канцы XVIII ст. папулярнымі былі ідэі фізіякратаў, якія адстойвалі тэзіс аб натуральнай роўнасці людзей і крытыкавалі прыгоннае права. Іх прыхільнікамі былі І.Храптовіч, І.Страйноўскі, М.Карповіч і інш. Шырокую вядомасць меў філосаф і царкоўны дзеяч Георгій Каніскі (1717 - 1795), які высока цаніў прыродазнаўчыя навукі і іх ролю ў пазнанні прыроды. Папярэднікам матэматычнай логікі, адным з першых інтэрпрэтатараў філасофскай сістэмы І.Канта быў С.Майман (1753 - 1800). Яго ведалі і высока цанілі І.В.Тётэ і Ф.Шылер. Знаёмства з многімі французскімі асветнікамі меў Антоній Тызенгаўз (1738 - 1785). Гродзенскі мецэнат прапанаваў нават Ж.-Ж.Русо пераехаць у Беларусь, абяцаў пабудаваць яму ў Белавежскай пушчы ідылічную хатку.
Пытанне 2. Развіццё адукацыі.
Школьная справа да сярэдзіны XVIII ст. была аддадзена ў рукі царкоўных устаноў. Пачатковыя школы існавалі пры цэрквах і касцёлах. Туды ішлі спасцігаць навуку пераважна шляхецкія дзеці. Тэарэтычна школьную адукацыю маглі атрымліваць прадстаўнікі ўсех саслоўяў. Але для сялянства першаснай была іншая навука – навука працы. Шляхта лічыла адукацыю шкоднай для прасталюдзінаў, аб гэтым сведчыць наказ, што дала гародзенская шляхта сваім паслам на Варшаўскі сойм 1733г. У школах вучыліся толькі хлопчыкі, а дзяўчаты атрымлівалі хатнюю адукацыю. У першай палове ХVІІст. адчыняюцца так званыя брацкія школы, спачатку ў Вільні(1584), а потым і ў другіх гарадах Беларусі(Брэст, Магілёў, Мінск, Пінск і інш.). Навучэнцам прапаноўваліся курсы граматыкі, рыторыкі, арыфметыкі, геаметрыі, астраноміі, а таксама музыкі. Выкладанне мела багаслоўскі ухіл. Толькі за непаслухмянасць і нядбальства каралі не па-божаску. Школьныя кары былі наступнымі: не дазвалялі есці абед, за памылкі пры чытанні або дэкламаванні таго, што зададзена было на памяць – білі ў руку пляцэнтай, гэта значыць круглая, тоўстая, у некалькі разоў складзеная, у далонь шырокая і на доўгую драўляную ручку насаджнаная скура, а калі зусім не вывучыў урок, то білі бярозавымі розгамі. Адметную ролю ў пашырэнні якасці выкладання ў брацкіх школах адыгралі выданні «Азбукі»(у 1574 годзе ў Львове – Іванам Фёдаравым, у 1596г. у Вільні – Лаўрэнціем Зізаніем) і «Граматыкі» Мялеція Сматрыцкага(1621). З 1590 па 1654г. беларускія друкарні выдалі 16 буквароў.
З сярэдзіны XVIIIст. Па меры рэфармавання грамадства Рэчы Паспалітай пачаліся змены і ў школьнай адукацыі. Гэтаму садзейнічала рэформа школ, якая праводзілася пад кіраўніцтвам С.Канарскага. Былая адукацыя – багаслоўская і аўтарытарная – не адпавядала патрэбам часу. У 1773г. ствараецца Адукацыйная камісія, якая праводзіць велізарную работу па распаўсюджванню асветы і пісьменнасці. Гэта было першае ў Еўропе міністэрства адукацыі. За 20 гадоў дзейнасці камісіі ў Беларусі было адкрыта 20 школ (Гародня, Ваўкавыск, Паставы, Вішнева, Наваградак, Пінск, Халопенічы, Беразвечы, Мазыр, Берасце, Бабруйск, Жыровічы і інш.). Яны з’яўляліся сярэдняй ступенню навучання. Паспяховае заканчэнне гэтых школ давала магчымасць паступлення ў вышэйшую навучальную ўстанову. На тэрыторыі Рэчы Паспалітай іх было дзве – Кракаўскі і Віленскі універсітэты. Віленская езуіцкая акадэмія з 1773г. стала Галоўнай школай Вялікага княства Літоўскага, а з 1796г. – Галоўнай віленскай школай. У пачатку 80-х гадоў XVIII ст. на той частцы Беларусі, якая заставалася ў Рэчы Паспалітай, дбаннем Адукацыйнай камісіі працавала 200 пачатковых школ, у якіх зймаліся 2500 чалавек. Для таго часу гэта быў высокі паказчык, тым больш што 30% навучэнцаў былі сялянскія дзеці. Рэформа адукацыі 70-90-х гадоў ХVIIIст. Зрабіла яе больш даступнай, свецкай. Замест латыні ў школы ўвайшла польская мова. Ад рэлігійных навук прыярытэт пераходзіў да прыродазнаўчых і грамадскіх. Навучэнне нацэльвала на развіццё разумовых здольнасцей дзяцей.
Значную ролю ў распаўсюджванні навуковых ведаў адыграла Гродзенская медыцынская школа, заснаваная Антоніем Тызенгаўзам. Узначальваў яе ў 1775 годзе французскі ўрач і натураліст Ж.Э.Жылібер. Ён стварыў пры школе прыродазнаўчы кабінет, аптэку, анатамічны тэатр і батанічны сад, выдаў два тамы фундаментальнай працы «Літоўская флора»(1781). Ва ўсходняй Беларусі, далучанай у 1772г. да расійскай імперыі, паводле статута 1786г. у губернскіх цэнтрах былі створаны два галоўныя, а ў павятовых гарадах – шэсць малых народных вучылішчаў. У галоўных вучылішчах прадугледжваўся 5-гадовы, а ў малых – двухгадовы курс навучання з вывучэннем рускай мовы, расійскай і ўсеагульнай гісторыі, арыфметыкі, геаметрыі, механікі, фізікі, прыродазнаўства, геаграфіі, архітэктуры, замежнай мовы, рысавання, а таксама катэхізісу і святога пісання. Падручнікі і метадычныя дапаможнікі для гэтых школ прысылаліся з Пецярбурга. Кадры выкладчыкаў рыхтаваліся ў Пецярбургскім настаўніцкім інстытуце. Акрамя свецкіх тыпаў школ, на ўсёй тэрыторыі Беларусі ў канцы XVIIIст. працягвалі дзейнічаць манастырскія уніяцкія і каталіцкія навучальныя ўстановы. Базыльяне, дамініканцы, кармеліты, а ва Ўсходняй Беларусі і езуіты мелі ў сваім распараджэнні 37 вучылішчаў. Яны з’яўляліся ачагамі распаўсюджвання схаластычных ведаў і рэлігійнага светапогляду.
Пытанне 3.Выяўленчае мастацтва, літаратура, вусная народная творчасць.
Выяўленчае мастацтва. Ідэі Адраджэння, а затым і барока праніклі у майстэрні мастакоў. У беларускім жывапісе акрэсліліся два напрамкі. Першы – мастацтва, заснаванае на старажытнарускіх традыцыях; другі – жывапіс, які находзіўся пад уплывам заходнееўрапейскай мастацкай школы. У выніку сінтэзу розных школ і напрамкаў склалася самабытная беларуская іканапісная школа, якой уласціва вернасць канону, сімвалізм выяўленчай мовы, характэрнасць тыпажу, шырокае выкарыстанне этнаграфічных элементаў (узорыстасць, разнастайнасць арнаменту, у тым ліку і расійскага). У найбольш ранніх творах ХVIІст. прыкметна спалучэнне асноўных рыс сярэдневяковага мастацтва з элементамі рэнесансу: светлы каларыт, аб’ём, лірычнасць. Пад уплывам Адраджэння з’яуляецца імкненне да перадачы аб’ёму, прасторы, прапарцыянальнасці чалавечых фігур і асяроддзя («Апосталы Лука і Сымон», «Нараждэнне Багародзіцы» з Брэстчыны). У ХVІІІ ст. у іканапіс, як наогул у беларускае мастацтва, пранікае стыль барока(«Выбраныя святыя: Васіль Вялікі, Рыгор Багаслоў, Іаан Златавуст» з Брэстчыны і інш.). У барочным іканапісе вялікая увага надавалася афармленню абкладам, вянцом, дэкарыроўцы тканінай, ляпным арнаментам і г.д. Можна з упэўненасцю гаварыць аб існаванні на Беларусі некалькіх іканапісных школ: магілёўскай,полацка-віцебскай, палескай, гродзенскай, слуцка-мінскай. Магілёўская школа характарызавалася стрыманасцю жывапіснай палітры, некаторай прыглушанасцю, у той час як жывапісу палескай школы ў большай меры ўласціва колеравае гучанне, багацце палітры, а ў гродзенскай прыкметны ўплыў польскага жывапісу ХVІ-ХVІІ стст. У канцы ХVІІІ ст. беларускі іканапіс паступова страціў сваю адметнасць і перастаў існаваць як самабытная мастацкая школа.