Смекни!
smekni.com

Дзяржаўна-прававое становішча княства Літоўскага ў складзе Рэчы Паспалітай (стр. 2 из 6)

Затое ў Вялікім княстве Літоўскім захаваўся цалкам адміністрацыйны апарат кіравання: канцлер і падканцлер, маршалкі — вялікі і надворны, падскарбі вялікі, гетман вялікі і гетман польны, галоўны літоўскі трыбунал, скарбавы трыбунал (кантраляваў фінансавыя справы дзяржавы) і іншыя ўстановы.

Толькі ў 1791 г. была прынята адзіная канстытуцыя, але гісторыя ўжо не пакінула часу для яе ажыццяўлення.

Як адзначалася вышэй, адным з патрабаванняў Люблінскай уніі было фарміраванне агульнага заканадаўства. Па-першае, створаная ў камісія павінна была дапасаваць літоўскае заканадаўства да патрабаванняў уніі і польскага заканадаўства. Але гэта было не ў інтарэсах княства. Мабыць, таму камісія не мела ў сваім складзе палякаў. Па-другое, не было да чаго дапасоўваць, бо палякі на той час не мелі такога збору законаў, як Літоўскі Статут. Па-трэцяе, відавочна, літоўска-беларускіх юрыстаў больш турбавалі пытанні ўдасканалення свайго заканадаўства, а не набліжэння яго да польскага. Таму работа пайшла зусім у іншым напрамку. Праўда, на сеймы 1574 і 1578 гг. былі пададзены некалькі выпраўленых артыкулаў, але яны не закраналі міжкраінных адносін.

Новы Статут 1588 г. не толькі пярэчыў Люблінскай уніі, але нават не ўспомніў аб яе існаванні. Ён складаўся з 14 раздзелаў і 487 артыкулаў. Нормы дзяржаўнага права былі выкладзены ў трэцім раздзеле, у якім абвяшчалася самастойнасць Вялікага княства Літоўскага, недатыкальнасць яго межаў, тэрытарыяльная цэласнасць. Артыкул 4-ы гэтага раздзела абавязаў вялікага князя вярнуць у склад княства ўсе землі, якія раней былі ад яго адабраны (Статут Вялікага княства Літоўскага 1588 г. Мн., 1989. С. 114,364).

Насуперак люблінскаму акту, які дазваляў палякам набываць маёнткі на тэрыторыі Статут 1588 г. забараняў іншаземцам набываць у княстве землі і маёнткі, а таксама пасады. А палякі — уладальнікі падараваных у княстве маёнткаў - павінны былі несці земскую службу, у адваротным выпадку яны трацілі правы на ўладанні. "Уряды" і землі па закону маглі раздавацца ў княстве толькі "Літве, Беларусі і Жэмайціі", толькі "родзічам" Вялікага княства Літоўскага.

Статут Вялікага княства Літоўскага 1588 г. заставаўся галоўнай крыніцай права на Беларусі да 1840 г. Але паколькі уваходзіла ў склад Рэчы Паспалітай, то неаднаразова рабіліся спробы ўнесці ў яго папраўкі, змены. Прымаліся новыя законы, якія пярэчылі нормам Статута. Так, па закону 1668 г. за адыход ад каталіцкай веры вінаватыя караліся канфіскацыяй маёмасці і выгнаннем з дзяржавы, а па закону 1733 г. праваслаўныя і пратэстанты былі пазбаўлены права быць дэпутатамі сейма і суддзямі галоўнага трыбунала (Юхо Я.А. Кароткі нарыс гісторыі дзяржавы і права Беларусі. Мн., 1992. С. 233).

Нельга забываць таксама, што ў Рэчы Паспалітай, дзе панавала шляхецкая анархія, шматлікія законы заставаліся на паперы.

Жыгімонт III Ваза ў 1590 г. зрабіў спробу правесці кадравую палітыку ў духу Люблінскай уніі. На месца памёршага кракаўскага каталіцкага біскупа ён запрасіў беларускага католіка Юрыя Радзівіла, які займаў дагэтуль віленскую кафедру, а ў Вільню ўзамен прапанаваў паляка Бярнарда Маціеўскага. Гэта было не звычайнае парушэнне закону, а спроба разглядаць Рэч Паспалітую не як федэратыўную, а як унітарную дзяржаву. Канцлер Вялікага княства Літоўскага Л. Сапега не даў згоды на прызначэнне паляка на віленскую біскупскую кафедру і адмовіўся замацоўваць гаспадарскай пячаткай княства рашэнне біскупа-паляка. Канфлікт цягнуўся 10 гадоў, пакуль не памёр Маціеўскі, і на віленскую кафедру быў прызначаны беларус Бенядзікт Война.

Нягледзячы на гэта і іншыя парушэнні законаў, Статут 1588 г. меў вялікае гістарычнае значэнне. Ён падвёў заканадаўчую аснову пад новыя ўзаемаадносіны паміж княствам і Полыпчай.

Такім чынам, пануючы і кіруючы пласт Вялікага княства Літоўскага пасля Любліна распачаў барацьбу супраць польскай праграмы стварэння унітарнай дзяржавы. У выніку гэтай барацьбы ўдалося захаваць частку тэрыторыі якая засталася пасля анексіі і далучэння болыпасці тэрыторыі княства да Польскага каралеўства, а таксама тытулы "вялікага князя літоўскага" і "Вялікага княства Літоўскага", рэшткі дзяржаўнасці і аўтаномію ў межах Рэчы Паспалітай. 3 цягам часу польскі ўплыў на насельніцтва усё болып узмацняўся. Шляхта перайшла ў каталіцызм і апалячылася. У 1696 г. польская мова была аб'яўлена дзяржаўнай мовай . Над насельніцтвам Беларусі навісла рэальная пагроза не толькі акаталічвання, але і паланізацыі.

Маючы на мэце стварыць унітарную дзяржаву, Люблінская унія ўхваліла фарміраванне "аднаго збірання, еднасці, непадзельнага народа". Але ж Вялікае княства Літоўскае было, як вядома, поліэтнічнай дзяржавай, у якой жылі беларусы, рускія, украінцы, літоўцы, яўрэі, татары і інш. Таму фарміраванне "непадзельнага народа", на думку інкарпаратараў, павінна было ажыццяўляцца шляхам асіміляцыі ўсіх гэтых этнасаў уласна польскім насельніцтвам.

Гэта асіміляцыя патрабавала нечага такога, што яднала б усе гэтыя народы. У сярэднявеччы такім духоўным цэментам з'яўлялася рэлігія. Рэлігія — гэта і светапогляд, і звычай, і нормы паводзін, і, урэшце, асновы духоўнай культуры. Але на шляху рэлігійнай еднасці народаў Рэчы Паспалітай было шмат перашкод. Па-першае, да сярэдзіны XVI ст. насельніцтва Польшчы і Вялікага княства Літоўскага мела розныя веравызнанні. У Полыпчы пануючай рэлігіяй быў каталіцызм, а ў болыпасць насельніцтва прытрымлівалася праваслаўя (Беларусь і Украіна) і пратэстантызму (Літва). Па-другое, каталіцызм і праваслаўе перажывалі крызіс. Па-трэцяе, былі вельмі складаныя рэлігійныя абставіны. Каб лепш іх зразумець, нагадаем коратка гэтыя абставіны.

Праваслаўе, як вядома, прыйшло на Беларусь у канцы Х ст. і да 1385 г. мірна ўжывалася з язычніцтвам літоўцаў, хоць і было амаль дзяржаўнай рэлігі'яй. Але пасля Крэўскай уніі становішча змянілася. Ягайла, які дамовіўся з палякамі, хрысціў зычнікаў у Вільні, Троках, а таксама на Беларусі. Тут з'яўляюцца Гры каталіцкія парафіі (у Крэве каля Ашмян, у Абольцах каля Талачына і ў Гайне паблізу Лагойска). Напярэдадні Люблінскай уніі Віленскай епархіі, дзейнасць якой распаўсюджвалася і на Беларусь, належалі 285 вёсак і 16 мястэчак, з якіх 2/3 уладанняў знаходзіліся на Беларусі. Каталіцтва ахапіла паўночна-заходнюю і заходнюю часткі Беларусі па лініі Браслаў -Паставы - Вілейка - Мінск - Пінск. 1 хоць праваслаўная царква захавала свой уплыў на болыпую частку насельніцтва, пануючай рэлігіяй у становіцца каталіцтва. Паводле прывілея Ягайлы (1387), каталіцкая царква атрымала поўны імунітэт ва ўсіх сваіх уладаннях, у фінансавых і судовых справах, вызвалялася ад дзяржаўных пабораў і павіннасцей.

Вышэйшыя дзяржаўныя пасады ў княстве маглі займаць толькі католікі. Былі, зразумела, і выключэнні, але яны вызывалі бурныя пратэсты каталіцкай шляхты. Напрыклад, абурэнне выклікала прызначэнне К.І.Астрожскага на пасаду трокскага ваяводы і най-вышэйшага гетмана . Кароль павінен быў трымаць адказ. Высокае прызначэнне праваслаўнага князя ён абгрунтаваў яго заслугамі перад дзяржавай і абяцаў наперад вышэйшыя пасады даваць толькі католікам.

На пачатку XVI ст. каталіцкая рэлігія ўваходзіць у паласу крызісу. Сутнасць яго зводзіцца да крытычных адносін шляхты як да каталіцкага культу, так і да арганізацыі касцёла і яго палітыкі. Царква, як вядома, квапілася на верхавенства над свецкай уладай. А гаспадары дзяржаў імкнуліся ў сваю чаргу падпарадкаваць свецкай уладзе царкву. Менавіта на гэтай глебе барацьбы паміж свецкай і духоўнай уладамі і прарасла Рэфармацыя.

Рэфармацыя — грамадска-палітычны і рэлігійны рух, накіраваны супраць каталіцкай царквы як ідэйнай асновы феадалізму. Рэфармацыя, як вядома, пачыналася ў Германіі з выступлення М.Лютэра (1517) і распаўсюджвалася па ўсіх краінах Заходняй і Цэнтральнай Еўропы. Ідэолагі Рэфармацыі (М.Лютэр, Ж.Кальвін, У.Цвінглі) вылучылі тэзісы, у якіх, па сутнасці, адмаўлялі неабходнасць каталіцкай царквы і святароў у "выратаванні веруючага" (тэзіс "аб апраўданні адной верай"), Адзінай крыніцай рэлігійнай ісціны яны абвясцілі Свяшчэннае Пісанне, адхіліўшы Свяшчэннае Паданне, манаства, цэлібат, культ Багародзіцы, святых, анёлаў, іконы і г. д. 3 сямі таінстваў пратэстанты пакінулі два — хрышчэнне і прычасце (лютэранства) ці тры — хрышчэнне, прычасце і царкоўны шлюб (англіканская царква). Патрабавалі таннай царквы, адмаўлялі ёй права на зямныя багацці і г. д.

У Рэфармацыі можна выдзеліць тры напрамкі: 1) каралеўскакняжацкі, які абараняў інтарэсы манархаў і свецкіх феадалаў ва ўмацаванні сваёй улады і захопе зямных багаццяў царквы;

2) бюргерска-буржуазны з яго тэзісам "абсалютнага перадвызначэння", пропаведдзю "мірскога аскетызму" і рэспубліканскага ўладкавання царквы; 3) народны, які патрабаваў ліквідацыі царквы, феадальнага прыгнёту і ўзаконення роўнасці.

Пад ідэйным сцягам Рэфармацьгі праходзіла Сялянская вайна 1524 — 1526 гг. у Германіі, Нідэрландская (1566 - 1609) і Англійская (XVII ст.) буржуазныя рэвалюцыі.

У Вялікае княства Літоўскае ўпершыню пратэстанцкія ідэі былі прынесены ў 1521 г. італьянцам Францыскам Лісманіні (прыдворны прапаведнік Жыгімонта 1 Старога і любімец каралевы Боны). Лютэранства ў Вялікім княстве Літоўскім шырокага распаўсюджання не атрымала. Куды болып прыхільнікаў знайшоў у княстве кальвінізм, абаронцам якога стаў некаранаваны ўладар княства Мікалай Радзівіл Чорны. У 1561 г. ён пабудаваў у Вільні супраць касцёла Святога Яна цудоўны храм, запрасіў кальвінісцкіх прапаведнікаў з Прусіі, Бельгіі і Швейцарыі, распачаў асветніцкую і кнігавыдавецкую дзейнасць.