Смекни!
smekni.com

Дзяржаўна-прававое становішча княства Літоўскага ў складзе Рэчы Паспалітай (стр. 3 из 6)

Сацыяльнай асновай кальвінізму на Беларусі (у адрозненне ад Заходняй і Цэнтральнай Еўропы) былі феадальная знаць, яе васалы, частка сярэдняй і дробнай шляхты. Магнаты і шляхта скарысталі Рэфармацыю для ўмацавання сваіх сацыяльна-эканамічных і палітычных пазіцый: захопу зямельных уладанняў царквы шляхам секулярызацыі; скарачэння расходаў на ўтрыманне царквы; утварэння апазіцыі цэнтральнай уладзе; пашырэння свайго ўплыву на працоўныя масы. Рэфармацыю падтрымала таксама частка гарадскога насельніцтва, незадаволеная распаўсюджаннем у гарадах каталіцкіх і праваслаўных "юрыдык", царкоўнымі паборамі, ідэйным уплывам праваслаўнай і каталіцкай цэркваў.

У 60-я гады XVI ст. на Беларусі, у Літве і на Украіне з кальвінізму вылучыўся болыл радыкальны напрамак — антытрынітарскі, ці, як яго называлі інакш, — арыянскі. Сваімі каранямі ён уваходзіў у IV ст. н. э. і атрымаў назву ад імя александрыйскага епіскала Арыя, які выступіў супраць боскай сутнасці Ісуса Хрыста і Святой Тройцы. У сярэднявеччы ідэі Арыя развівалі некаторыя схаласты, рускія ерэтыкі, анабаптысты. 3 наступленнем Рэфармацыі арыянства выбухнула з новай сілай. Ідэолагам антытрынітарызму ў XVI ст. стаў іспанскі вучоны Мігель Сервет. У 40-я гады XVI ст. большасць італьянскіх антытрынітарыяў уцякае ад інквізіцыі ў Швейцарыю, а затым у Польшчу і на Беларусь.

Беларускі антытрынітарызм меў два напрамкі: памяркоўны і радыкальны. Прадстаўнік першага напрамку Сымон Будны адлюстроўваў інтарэсы часткі гараджан і шляхты, выступаў супраць боскай прыроды Хрыста, за частковыя рэформы.

Радыкальны напрамак антытрынітарызму ўзначальвалі Пётр з Ганёндза, Марцін Чэхавіц,. Якуб з Калінаўкі, Павел з Візны. Яны імкнуліся не да частковых рэформ, а да радыкальных сацыяльна-палітычных змяненняў: ліквідацыі паншчыны, прыватнай уласнасці, феадальных прывілеяў, выступалі супраць свецкай улады, войнаў, сацыяльнай, нацыянальнай і рэлігійнай няроўнасці, строілі утапічныя планы перабудовы грамадства. Радыкальнгія антытрынітарыі адмаўлялі антычную філасофію, схаластыку, былі стойкімі прыхільнікамі роўнасці, справядлівасці, братэрства, чалавекалюбства.

Антытрынітарыі Беларусі мелі шмат сваіх абшчын у Іўі, Лоску (ля Ашмян), Любчы, Навагрудку, Клецку і іншых гарадах, а так-сама свае органы самакіравання. Утапічнасць іх наіўнасацыяльных летуценняў, унутраная супярэчнасць, процідзеянне феада^ лаў, каталіцкая рэакцыя прывялі да заняпаду антытрынітарызму, а ў сярэдзіне XVII ст. пад уціскам феадальна-каталіцкай рэакцыі паслядоўнікі антытрынітарызму -сацыніяне - былі выгнаны за межы Рэчы Паспалітай, у тым ліку і з Беларусі. Што датычыць кальвіністаў, яны ўтварылі тэрытарыяльную арганізацыю кальвінісцкай царквы на Беларусі і ў Літве з цэнтрам у Вільні.

Калі ў 1579 г. Стэфан Баторый быў вымушаны распачаць ваенныя дзеянні. езуіты прынялі дзейсны ўдзел у паходзе. Яны мужна пераносілі цяжар паходу, клапатліва даглядалі параненых, гаілі раны і душы скалечаных, выконвалі рэлігійныя абрады. Адданая служба на карысць каталіцызму, дзяржаве і Кароне зрабіла Баторыя шчырым прыхілыгікам езуітаў. "Калі б я не быў каралём, - любіў ён паўтараць, - быў бы езуітам".

У час асады Полацка С.Баторый паабяцаў пасля перамогі адчыніць у горадзе езуіцкі калегіум. Сваё абяцанне ён выканаў па-каралеўску. Дзеля матэрыяльнага забеспячэння навучальнай установы езуітам у Полацку перадалі восем цэркваў і сем манастыроў разам з іхнімі маёнткамі. Праваслаўным быў пакінуты адзін кафедральны сабор. У каралеўскай грамаце ўказвалася мэта: "Каб езуіты ўтрымлівалі калегіум для выхавання ў каталіцкай веры юнацтва, распаўсюджвалі каталіцкую веру сярод схізматыкаў (г. зн. праваслаўных. - 3.3.), уладкоўвалі лацінскія, г. зн. рымска-каталіцкія, прыходы на Беларусі і такім чынам вынішчалі праваслаўе тут" (Мартос А. Беларусь в нсторнческой государственной н церковной жнзнн. Мн., 1990. С. 158).

Наступны кароль, Жыгімонт III Ваза (1587 - 1632), як вядома, з'яўляўся выхаванцам езуітаў. Да сэрцаў астатніх каралёў Рэчы Паспалітай таксама былі знойдзены шляхі і сцяжынкі. На працягу існавання Рэчы Паспалітай каралеўская асоба заўжды была ў цэнтры ўвагі езуітаў.

Рознымі шляхамі езуіты ішлі да магнатаў і таксама мелі поспех. Дастаткова адзначыць, што адным з першых у каталіцызм абярнуліся нашчадкі Мікалая Радзівіла Чорнага. Менавіта адзін з іх, Сіротка Радзівіл, усё сваё жыццё прысвяціў пошуку Бібліі, выдадзенай бацькам, каб знішчыць. Змарнаваў капітал у 5000 чырвонцаў, адшукаў амаль усе экзэмпляры і спаліў. А за Радзівіламі пацягнуліся іншыя магнаты, сярэдняя і дробная шляхта. "Блудныя сыны" каталіцызму пакрыху вярталіся ў лона касцёла.

Важным напрамкам у рабоце езуітаў было ўздзеянне на народныя масы. Тут меліся свае асаблівасці. Тыя, каго прымусілі стаць пратэстантамі, з радасцю вярталіся ў касцёл. Але ж меліся і свядомыя кальвіністы і антытрынітарыі. 3 імі было цяжэй. Сярод апошніх езуіты разгарнулі працу на глебе рэлігійнага культу і дабрачыннасці. Побач з калегіумамі езуіты адчынялі аптэкі, шпіталі, прытулкі для бяздомных, дапамагалі ў часы народных бедстваў.

Сярэдневяковы жыхар не ўяўляў сабе жыцця без рэлігійнага культу: з Богам нараджаўся ды Богу і аддаваў душу. Езуітам увайсці ў давер да працоўнага чалавека "паспрыяла" маравая язва ў Вільні ў 1573 г. Пад страхам смерці горад пакінулі і багацеі і святары. Езуіты ж (акрамя пяці найбольш падрыхтаваных і здольных, якія былі адпраўлены ў бяспечнае месца) засталіся з народам. Яны дапамагалі чым маглі: хлебам і соллю, даглядалі хворых (часам самі ля іх паміралі), прымалі споведзь, хавалі нябожчыкаў. Людзі пацягнуліся ў езуіцкі касцёл Святога Яна, і нішто не магло іх утрымаць: ні просьбы, ні пагрозы. Такім шляхам ішлі езуіты да сэрцаў простых людзей.

Асаблівую ўвагу яны надавалі моладзі. Прапаганда сярод яе звычайна праводзілася праз навучальныя ўстановы. Побач з Полацкім калегіумам (1580) езуіцкія калегіумы адчыняюцца ў Нясвіжы, Оршы, Брэсце, Пінску, Гродне, Віцебску, Навагрудку, Мінску, Слуцку, Жодзішках. У 1618/19 навучальным годзе ў езуіцкіх навучальных установах Вялікага княства Літоўскага вучылася 3165 вучняў і студэнтаў. К 1773 г. у Нясвіжскім калегіуме было каля 300 дзяцей, а ў Полацкім болып за 250. Менавіта высокакваліфікаваная адукацыйна-выхаваўчая праца была палітыкай, звернутай у будучыню. Хутка выхаванцы езуітаў пачалі запаўняць адміністрацыйны апарат аказваць свой уплыў на вырашэнне ўсіх дзяржаўных і грамадскіх спраў. А паколькі езуіты выхоўвалі моладзь у духу рэлігійнага фанатызму і нецярпімасці, то і ўплыў быў адпаведны.

Аднак, нягледзячы на такую рознабаковую працу, трэба зазначыць: езуіты не здолелі цалкам перамагчы пратэстантызм. Гэта барацьба ішла на працягу ўсяго існавання Рэчы Паспалітай.

Другім ворагам католікі і езуіты лічылі праваслаўных жыхароў . Што сабой уяўляла праваслаўная царква таго часу?

Да сярэдзіны XVI ст. польскія каралі практычна падпарадкавалі сабе праваслаўную царкву, прысвоіўшы некаторыя правы ў кіраванні царкоўнай арганізацыяй.

Па-першае, каралі пачалі не толькі зацвярджаць выбраных на саборы епіскапаў і ігуменаў, але і прызначаць іх без ведама царкоўнай улады. Гэта наносіла ўдар па ўнутранаму ладу праваслаўнай арганізацыі (саборнасці) і па аўтарытэту праваслаўных святароў. Галоўнымі крытэрыямі прыдатнасці на епіскапскую кафедру ці пасаду настаяцеля манастыра сталі не высокія духоўныя і чалавечыя якасці (шчырасць веры, унутраная чысціня, хрысціянская маральнасць, глыбокія веды веравызнання), а паслугі Кароне ці каралю. Былі выпадкі, калі праваслаўныя манастыры ўзначальвалі не манахі, а свецкія людзі, нават католікі.

Па-другое, каралі прысвоілі сабе права перадаваць цэрквы і манастыры ў апеку грамадзянскім асобам. Каралеўскі прывілей звычайна дазваляў апекунам браць "все пожнткн церковные себе н ужнвать нх до жнвота своего". У выніку гэтага праваслаўныя цэрквы і манастыры невыпадкова рабіліся кармушкай для любых каралеўскаму сэрцу лісліўцаў. Больш таго, некаторыя феадалы пачалі здаваць праваслаўныя цэрквы, якія знаходзіліся ў іх уладаннях, у арэнду.

Па-трэцяе, кароль прысвоіў права найвышэйшага суда над праваслаўнымі святарамі і тым самым замацаваў шлях для злоўжыванняў.

Усё гэта падрывала царкоўную арганізацыю знутры, і яна хутка апынулася на краі бездані: царкоўныя законы парушаліся вышэйшымі святарамі, веруючыя пераходзілі ў каталіцызм, пратэстантызм. Тым не менш, нягледзячы на неспрыяльныя гістарычныя ўмовы, праваслаўе цвёрда трымалася ў народных нетрах з яго шматвекавой культурай, традыцыямі, мовай, звычаямі.

Палітыка акаталічвання краю адпавядала і задумам папы рымскага, які марыў падпарадкаваць сабе не т^дькі Беларусь і Украіну, але і Маскву. Праўда, папскі легат езуіт Антоніо Пасевіна, які меў даручэнне схіліць да каталіцызму Івана Грознага, прапанаваў абмежавацца Вялікім княствам Літоўскім, сканцэнтраваўшы тут усе свае сілы. Пры гэтым ён раіў да мэты ісці не напрамкі, а кружным шляхам, праз царкоўную унію. Спачатку, на яго думку, трэба было схіліць на свой бок праваслаўных епіскапаў праз царкоўную унію, не кранаючы пытанняў дагматыкі і культу. А потым крок за крокам прасоўваць каталіцкую дагматыку і культ ужо праз уніяцкую царкву. Гэты план, разлічаны на шмат гадоў, меў на ўвазе той факт, што працоўныя масы моцна трымаюцца веры дзядоў і спачатку трэба ў нетрах уніі ўзгадаваць і выхаваць пакаленне, больш цярпімае да каталіцкай веры, а потым яго патроху і непрыкметна акаталічыць. У процілеглым выпадку, папярэджваў А. Пасевіна, магчыма паўстанне праваслаўных супраць улады касцёла.

Згодна з гэтым планам, езуіты распачалі на Беларусі падрыхтоўку ідэалагічнай і псіхалагічнай глебы для царкоўнай уніі. Першапачаткова патрэбна было пераканаць магнатаў, шляхту, праваслаўных святароў у гістарычнай неабходнасці уніі праваслаўнай і каталіцкай цэркваў. Асабліва на глебе уніі завіхаўся П.Скарга. Адукацыю ён атрымаў у Рыме, даў там чатыры зарокі манаха ордэна езуітаў і ў 1570 г. быў накіраваны ў Рэч Паспалітую. Хутка ён стаў "душой усіх мерапрыемстваў" С.Батррыя, а затым "думкай і пяром" езуіцкага караля Жыгімонта III. Ён садзейнічаў развіццю Віленскага калегіума і перабудовы яго ў акадэмію, заснаваў і кіраваў Полацкім калегіумам, пісаў і выдаваў рэлігійную літаратуру. Неўзабаве П.Скарга зразумеў, што рэлігійныя спрэчкі нясуць згубу дзяржаве. Шлях да ўмацавання айчыны ён бачыў у пераадоленні пратэстантызму як найбольшай небяспекі дзяржаўнасці і ў аб'яднанні шляхам царкоўнай уніі католікаў і праваслаўных.