Смекни!
smekni.com

Дзяржаўна-прававое становішча княства Літоўскага ў складзе Рэчы Паспалітай (стр. 5 из 6)

Новы ўздым барацьбы пачаўся з вясны 1649 г. Б.Хмяльніцкі накіраваў на Беларусь, нягледзячы на мірныя перагаворы з польскім урадам, трохтысячны атрад казакаў на чале з Ільёй Галотам. Да яго далучыліся сяляне, мяшчане, і хутка атрад павялічыўся да 30 тыс. чалавек. Радзівілу ўдалося расправіцца з атрадам Галоты. Хутка з Украіны зноў пр'ыйшлі атрады казакаў на чале з Пабадайлам, Гаркушам, Крычэўскім. У чэрвені 1649 г. паміж атрадам Крычэўскага і войскам адбыўся працяглы бой. 1 хоць Радзівіл атрымаў перамогу, яна была піравай. Войска панесла такія страты, што прадаўжаць настулальныя дзеянні яно больш не магло. А казакі і беларускія сяляне пахаваліся ў навакольных лясах і перайшлі да партызанскай барацьбы.

Збораўскі мір, заключаны 8 жніўня 1649 г. паміж польскім урадам і Б.Хмяльніцкім, дазволіў панам утапіць у крыві паўстанне на Веларусі. Аднак у 1650 - 1651 гг. вызваленчы рух зноў ахапіў паўднёвыя раёны Беларусі. Атрады наёмнікаў і шляхты з лютай жорсткасцю падаўлялі неарганізаваныя выступленні працоўных мас, якія зноў падымаліся на барацьбу. Гераічная барацьба беларускага народа за вызваленне ад феадальнага і нацыянальна-рэлігійнага прыгнёту гіацярпела паражэнне, але ў гэтай барацьбе і Рэч Паспалітая страціла свой "залаты яблык". У 1654 г. Левабярэжная Украіна адышла да Расіі.

У XVII - XVIII стст. на Беларусі ўзмацнілася дзейнасць каталіцкіх манаскіх ордэнаў — францысканцаў, дамініканцаў, базыльян, бернардзінцаў, бенедыкцінцаў і інш. Па заданню Ватыкана, а так-сама польскіх магнатаў і духавенства яны праводзілі гвалтоўнае акаталічванне беларускага насельніцтва.

Францысканцы (мінірыты) — манахі аднаго з каталіцкіх ордэнаў, названага імем яго заснавальніка Францыска Азізскага. Ордэн францысканцаў быў створаны ў 1209 г. у Італіі. Спачатку францысканцы былі вандроўныя, паходзілі з беднага насельніцтва і прапаведавалі рэлігійны аскетызм. Яны змагаліся з ерэтычным рухам пропаведзямі і насіллем, удзельнічалі ў інквізіцыі, пранікалі ў школы і універсітэты. Каля 1237 г. з'явіліся ў Полыпчы, адтуль пачалі місіянерскую дзейнасць у Вялікім княстве Літоўскім па акаталічванню насельніцтва. У час княжання Гедыміна (1316-1341) яны пабудавалі касцёлы ў Навагрудку і Вільні. Кляштары францысканцаў існавалі ў Галыпанах, Гродне, Дзісне, Драгічыне, Ашмянах, Івянцы, Лукомлі, Мінску, Навагрудку, Паставах, Пінску, Полацку, Оршы, Сянне і іншых мясцінах.

Дамініканцы (назва ад імя заснавальніка іспанца Дамініка дэ Гусмана) — манахі каталіцкага ордэна, створанага ў пачатку XIII ст. Галоўным накірункам дзейнасці ордэна з'яўлялася прапагандысцка-місіянерская. Папства выкарыстоўвала ордэн у барацьбе з ерасямі, свецкімі ўладамі, у далейшым — з рэфармацыйным рухам. Дамініканцам была даручана інквізіцыя. Яны апраналіся ў белую сутану з белым капюшонам, на вуліцы накідвалі зверху чорную мантыю з чорным капюшонам. Герб ордэна ўяўляў выяву сабакі, які нясе паходню (адсюль яшчэ адно тлумачэнне назвы ордэна - гасподнія сабакі). На чале ордэна стаяў генерал (генеральны магістр), рэзідэнцыя якога знаходзілася ў Рыме. Вышэйшы калегіяльны орган — капітул. На Беларусі і ў Літве дамініканцы замацаваліся з пачатку XVI ст. Іх кляштары былі ў Астраўцы, Ашмянах, Васілішках, Віцебску, Гродне, Дзярэчыне, Друі, Навагрудку, Нясвіжы, Оршы, Полацку, Слоніме, Ушачах, Халопенічах, Брэсце, Заслаўі, Зембіне, Клецку, Мінску, Мсціславе, Пінску, Ракаве, Рэчыцы, Смалянах, Стоўбцах, Чашніках, Шклове і іншых мясцінах. Існавала і жаночая галіна ордэна. На Беларусі быў вядомы адзін жаночы кляштар у Навагрудку. Акрамя кляштараў на Беларусі мелася каля 10 рэзідэнцый дамініканцаў. Ім належалі бібліятэкі, гімназіі і павятовыя школы, калегіум пры Віленскім кляштары.

Базыльяне - супольнасць манахаў, якія жылі па правілах, распрацаваных святым Васілём (Базылём - адсюль і назва) Вялікім (IV ст.); пазней (з XVII ст.) - каталіцка-уніяцкі манаскі ордэн. Пасля абвяшчэння Брэсцкай уніі 1596 г. базыльяне набываюць ордэнскую арганізацыю на тэрыторыі Рэчы Паспалітай. У 1617 г. у Навагрудку адбылася першая кангрэгацыя новага ордэна базыльян. Пастановы кангрэгацыі былі законам для іх. На чале ордэна.стаяў протаархімандрыт (генерал), рэзідэнцыяй якога з'яўляўся кляштар у Тараканях (Кобрынскі павет). Кангрэгацыі праходзілі звычайна ў Жыровічах (каля Слоніма), Навагрудку і Вільні. На Беларусі існавала 55 кляштараў базыльян. Найбуйнейшыя з іх — Полацкі, Жыровіцкі, Мінскі, Віцебскі, Беразвецкі, Барунскі, Быценскі, Антопальскі. У 1826 г. базыльяне Беларускай і Літоўскай правінцый мелі 60 кляштараў, 430 манахаў і 7370 прыгонных сялян.Іх маёмасць складала 404 570 рублёў.

Для падрыхтоўкі манахаў з паслушнікаў існавалі навіцыяты і студыі пры кляштарах у Антопалі, Беразвеччы, Віцебску, Замосці, Лаўрышаве, Лядах, Полацку, Жыровічах і інш. Вучыліся ў іх 2 -4 гады, існавалі тры спецыялізацыі: тэалогія, філасофія, рыторыка. Працавалі базыльянскія школы, развівалася выдавецкая дзейнасць. Друкарні базыльян былі ў Вільні, Супраслі, Мінску і іншых мясцінах. 3 1628 па 1800 г. у іх выдадзена каля 1080 кніг у асноўным на польскай, лацінскай, царкоўнаславянскай мовах, каля 40 % складала свецкая літаратура. Дзейнічалі і жаночыя кляштары базыльянак, але іх было няшмат. Базыльянкі трымалі прытулкі і пансіёны, у якіх вучыліся дзяўчынкі.

Бернардзінцы - манахі рэфармаванай галіны манаскага ордэна францысканцаў на Беларусі, у Літве і Полыпчы (назва паходзіць ад імя францысканскага прапаведніка Бярнарда Сіенскага, які стаяў ля вытокаў ордэна). Канчатковы разрыў бернардзінцаў з ордэнам францысканцаў адбыўся ў 1517 г. Апраналіся бернардзінцы ў сутану цёмнашэрага колеру з капюшонам, плашч, насілі пояс з белай воўны. Галоўнай мэтай бернардзінцаў на Беларусі былі місіянерская праца сярод праваслаўнага насельніцтва і пастырская дзейнасць. На Беларусі дзейнічалі 4 жаночыя кляштары бернардзінак: у Брэсце, Гродне, Мінску і Слоніме. Мужчынскіх кляштараў бернардзінцаў налічвалася некалькі дзесяткаў. Пры кляштарах бернардзінцаў дзейнічалі школы (у тым ліку ў Будслаўскім кляштары — музычная школа); амаль кожны кляштар меў бібліятэку; брэсцкія бернардзінцы трымалі аптэку.

Бенедыкцінцы — манахі найстарэйшага ў Еўропе каталіцкага манаскага ордэна Святога Бенядзікта. Заснаваны ў 530 г. Бенядзіктам

Нурсійскім (ён быў і аўтарам статута) у г. Монтэкасіна (Італія). Статут патрабаваў ад бенедыкцінцаў сталага жыхарства ў кляштары (кляўзуры), паслушэнства, устрымання і беднасці. Мэта ордэна (харызмат) - кантэмпляцыя (прывядзенне псіхікі ў стан глыбокай засяроджанасці), фізічная і разумовая праца, выхаванне моладзі^. Адным з абавязкаў бенедыкцінцаў было выконванне ўрачыстан літургіі. Кляштары бенедыкцінцаў мелі свае школы, буйныя бібліятэкі з рэдкімі зборамі, скрыпторыі, дзе перапісваліся кнігі і летапісы. У XIII ст. бенедыкцінцы страцілі першынство, саступіўшы яго дамініканцам і францысканцам. На Беларусі бенедыкцінцы мелі кляштары ў Гарадзішчы каля Пінска, Мінску, Нясвіжы, жаночыя кляштары бенедыкцінак дзейнічалі ў Мінску, Оршы, Нясвіжы, Слоніме, пры якіх існавалі школы для дзяўчынак са шляхецкіх сем'яў.

Такім чынам, каталіцкая экспансія Ватыкана, польскіх магнатаў і духавенства, спробы гвалтоўнага акаталічвання беларускага народа паглыблялі рэлігійнае процістаянне, якое перарастала ва ўзброеную барацьбу. Адным з галоўных патрабаванняў паўстання 1648 г. была ліквідацыя уніяцкай царквы.

Сучасныя палітызаваныя гісторыкі імкнуцца падаць уніяцкую царкву як нацыянальную, не залежную ад Рыма і Масквы, якая нібыта спрыяла захаванню беларускай нацыі. Такая трактоўка гістарычнай ролі уніяцкай царквы, мякка кажучы, не адпавядае гістарычным фактам.

Па-першае, як падкрэслівалася вышэй, уніяцкая царква была створана намаганнямі езуітаў, касцёла, польскага караля Жыгімонта III Вазы і часткі іерархаў праваслаўнай царквы насуперак волі бела-рускага і ўкраінскага народаў праваслаўнага веравызнання і падпарадкоўвалася Рыму. Іншая справа, што ва ўмовах непрыязнасці з боку народных мас уніяты вымушаны былі захоўваць праваслаўны культ, каб народ не зразумеў, у якую царкву ён прыйшоў. Аб непрыхільнасці знаці да уніяцкай царквы сведчыць і такі факт. Пасля смерці шчырага прыхільніка праваслаўя князя К.К.Астрожскага (1608) многія праваслаўныя магнаты і шляхціцы пераходзяць у каталіцызм. Заўважым: у каталіцызм, а не ва уніяцтва. Гэтай падзеі прысвечаны таленавіты твор Мялеція Сматрыцкага "Фрынас" (1610), у якім ён адлюстроўвае крызіс праваслаўнай царквы і пераход праваслаўных князёў у каталіцызм.

Па-другое, уніяцкая царква стваралася шляхам гвалту і падману народа, адміністравання. Польскія каралі перадавалі уніятам лепшыя манастыры і прыходы, дзяржаўныя пасады. Шчырыя праваслаўныя цярпелі ўціск ва ўсіх правах, абражаліся, святары з ганьбай выганяліся з прыходаў, па хлуслівых даносах аддаваліся пад суд. Цэлыя паветы і ваяводствы заставаліся без святароў, цэрквы былі зачынены альбо разбураны, некаторыя ператвараліся ў шынкі ці канюшні. А праваслаўныя ў Вялікім княстве Літоўскім — гэта і былі якраз беларусы: сяляне і нізы гарадскога насельніцтва. Супраць іх, палітычна бяспраўных і амаль пагалоўна непісьменных, і быў развязаны сапраўдны генацыд уласнай шляхтай, што перайшла ў каталіцызм разам з польскімі феадаламі, ксяндзамі і уніятамі. Дык якая ж гэта "нацыянальная", прабачце, царква, якая рабуе і прыгнятае ўласна беларускі народ?