Смекни!
smekni.com

Дзяржаўна-прававое становішча княства Літоўскага ў складзе Рэчы Паспалітай (стр. 6 из 6)

Уніятам дапамагалі касцёлы, шматлікія каталіцкія ордэны (бернардзінцы, кармеліты, дамініканцы), але больш за ўсіх — езуіты, якія наогул не клапаціліся наконт сродкаў дасягнення мэты. Свой уклад у барацьбу супраць праваслаўнага насельніцтва ўнеслі папы рымскія і польскія каралі. Папа Бенядзікт XIII прапанаваў польскаму каралю любымі сродкамі знішчыць уцалелае пакуль што адзінае праваслаўнае епіскапства ў Магілёве. Ян Сабескі (1692) патрабаваў ад мяшчан Магілёва "добровольно" перайсці ў унію, у адваротным выпадку пагражаў ім, што "будут в уннн поневоле" (Внтебская старнна. Т.5. 4.1. С. 268). Хутка праваслаўнай шляхце быў закрыты доступ не толькі ў сенатары, але і ў дэпутаты сейма, а праваслаўным мяшчанам - на магістрацкія пасады (Белоруссня в эпоху феодалнзма. Т. 2. С. 358, 362, 364; Внтебская старнна. Т.5. 4.1. С.335 - 336). У 1712 г. сейм забараніў службовым асобам прыкладаць пячаткі да дакументаў, у якіх прадугледжваліся выгоды для асоб некаталіцкага веравызнання.

Лепшыя сыны Рэчы Паспалітай хутка зразумелі небяспеку, якую несла фанатычная палітыка езуітаў. Яны не толькі своечасова (пакуль пухліна езуіцкага фанатызму не дала сваіх вынікаў) перасцерагалі ўрад і грамадскасць, але і патрабавалі ад караля і сената адхіліць езуітаў ад усіх спраў пры двары, выгнаць іншаземцаў, а з некаторых гарадоў і тутэйшых езуітаў за межы краіны. У 1623 г. Юрый Збаражскі (канюшы Вялікага княства Літоўскага) папярэджваў, што каталіцкая экспансія на Беларусі нясе пагібель будучыні дзяржавы. У прамове на сейме ён казаў: "Тыя раны, якія мы атрымалі ад жаўнераў, вялікія, падобныя на рану ад рукі, але не прыносяць яшчэ смерці параненаму... Але той, хто знішчае права, хто разрывае згоду паміж народамі, з якіх складаецца польская Рэч Паспалітая, той раніць Айчыну ў самае сэрца. Такая тая сварка, якую пачалі з рускім народам, нашымі братамі. Гэта рана, хаця б яна была і невялікай, прынясе смерць... Ведаю я добра, што пачынаючы з Брэсцкага сабору (1596) робяць з імі... Але чаго яны хочуць ад такога паважанага народа, гэтага я ніякім чынам зразумець не магу, таму што калі хочуць, каб у Русі не было Русі, - то гэта справа немагчымая..." (Журн. М-ва нар. просвеіцення. Ноябрь 1871 г. С. 53).Па-трэцяе, ні на імгненне народ не прыпыняў змагання за свабоду веравызнання. Сродкі барацьбы былі самыя разнастайныя. Экспансія каталіцызму і ўціск уніятаў вялі да кансалідацыі праваслаўных насельнікаў. Звычайна ў час бескаралеўя гуртаваліся праваслаўныя святары, брацтвы, казакі, ставіліся перад кандыдатам у каралі патрабаванні. Напрыклад, у час вайны з Масквой агульнымі намаганнямі яны дамагліся права мець праваслаўнага мітрапаліта, праваслаўных епіскапаў у Полацку і Магілёве, звароту некалькіх захопленых уніятамі цэркваў і манастыроў. Былі і іншыя дзяржаўныя акты, якія абвяшчалі роўныя правы праваслаўных жыхароў з уніятамі і католікамі. Але трэба мець на ўвазе, што ў краіне з бязмежным шляхецкім самавольствам ніякія законы не абаранялі і не маглі абараніць праваслаўную царкву і яе прыхільнікаў.

Уніяцкая царква, навязаная праваслаўнаму насельніцтву адміністрацыйным шляхам, яшчэ больш паглыбіла этнічна-рэлігійную барацьбу, а езуіты надалі ёй характар рэлігійнага фанатызму. Тайная ідэя езуітаў паціху перавесці праз уніяцкую царкву праваслаўнае насельніцтва Рэчы Паспалітай у каталіцызм ажыццяўлялася. Ужо на кангрэгацыі ў Брэсце ў 1666 г. адзначалася, што базыльяне (уніяцкі манаскі ордэн) змянілі шмат у абрадах Святой Усходняй царквы і Боскай літургіі і так пераблыталі ўсё ва уніяцкай царкве, што уніяцкія абрады нельга назваць ні грэчаскімі, ні рымскімі.

У 1720 г. пытанне аб збліжэнні уніяцкай царквы з касцёлам разглядалася на Замойскім саборы. Некаторыя дагматы і абрады праваслаўнай царквы змяняліся на каталіцкія. Так, сабор прызнаў лацінскія дагматы аб зыходзе Святога Духа не толькі ад Бога-Айца, але і ад Бога-Сына, аб чысцілішчы, індульгенцыях, першародным граху, беспамылковасці рымскіх пап у справах веры. Было шмат і другарадных лацінскіх новаўвядзенняў: памінаць пры богаслужэнні папу рымскага, пасвячаць у свяшчэннікі нежанатых асоб, насіць сутану, галіць бароды, прыняць кнігі рымскага друку, зняць у цэрквах іканастасы, завесці арганы, званочкі і г. д.

Шматгадовая каталіцкая экспансія на Беларусі суправаджалася атаясамленнем рэлігійнай і этнічнай прыналежнасці. Побач са стэрэатыпам "католік-паляк" пачынае выкрысталізоўвацца ў грамадскай свядомасці стэрэатып "праваслаўны - рускі". У выніку гэтага рэлігійная барацьба набыла этнічную афарбоўку, пераўтварылася ў этнічна-рэлігійную, якая працягвалася да падзелаў Рэчы Паспалітай.


Спіс літаратуры

1. 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. З. Санько, І. Саверчанка - Вільня: "Наша будучыня", 2002;

2. Арлоў У., Сагановіч Г. Дзесяць вякоў беларускай гісторыі. - Вільня: "Наша будучыня", 1999;

3. Запавет Мураўёва, графа Віленскага. Записка о некоторыхъ вопросахъ по устройству Северо-западнаго края // Новы Час №11(16), 2003;

4. Гісторыя Беларусі. У 2-х ч. Ч. 1. / Я. К. Новік, Г. С. Марцуль, І. Л. Качалаў і інш. - Мінск: "Універсітэцкае", 2000;

5. Ігнатоўскі У. М. Кароткі нарыс гісторыі Беларусі. - Мінск: "Беларусь", 1992;

6. Иллюстрированная хронология истории Беларуси. - Минск: "БелЭн", 1998;

7. История Беларуси в документах и материалах / Авт.-сост. И. Н. Кузнецов, В.Г. Мазец - Минск: "Амалфея", 2000;

8. Каліноўскі К. За нашую вольнасць. Творы, дакументы / Уклад. Г. Кісялёў - Мінск: "Беларускі кнігазбор", 1999;

9. Краіна Беларусь. Ілюстраваная гісторыя / У. Арлоў, З. Герасімовіч. - Martin: "Neografia", 2003;

10. Нарысы гісторыі Беларусі. У 2-х ч. Ч. 1. М. П. Касцюк, У. Ф. Ісаенка, Г. В. Штыхаў і інш. - Мінск: "Беларусь", 1994;

11. Таляронак С. Генерал Міхаіл Мураўёў 7-"Вешальнік" // Беларускі гістарычны часопіс №3, 1997;

12. Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Тт. 1-6/ч. 1/. - Мінск "БелЭн", 1993-2001.