беларускаму селянiну жыць у мiрных умовах.Французы прынеслi вайну.Гэта i абумовiла стварэнне партычзанскiх атрадау на Беларусi.Для барацьбы з партызанамi i забеспячэння армii фуражом Напалеон аставiу на Беларусi 100-ты сячнае войска. Камандзiрамi партызанскiх атрадау на Беларусi у большасцi былi мясцовыя жыхары: Маркау Максiм, Мiронава Фядора, Цiмафееу Iван Тарасавiч, Тарас-селянiн.
Шляхта i магнаты Беларусi вiталi прыход французау i паступалi на лужбу у напалеонаускую армiю. ны вiталi акупацыйны рэжым з надзеяй на аднауленне ВКЛ у межах Рэчы Паспалiтай. Сацыяльная палiтыка Напалеона цалкам задавальняла iх, паколькi французскi iмператар захоувау прыгоннiцкiя парадкi i прывiлеi шляхты.Ён абяцау магнатам Беларусi аднауленне iх раней шай дзяржавы. У пачатку кастрычнiка 1812 г.пачалося адступленне войск Напалеона з Масквы.Французы адступалi у напрамку Ушачы-Лепель-Чашнiкi.26 ка стрычнiка рускае войска уступiла у Вiцебск,4 лiстапада вызвалiлi Мiнск,9- Барысау, а 12 лiстапада Магiлёу. 14-15 лiстапада каля вескi Студзенкi, на поунач ад Барысава,адбылася самая значная бiтва завяршальнага этапа гэтай вайны.Тут загiнула каля 20 тыс. французау. Праз Бяразiну пераправiлася не больш 60 тыс войск.24 лiстапда у Смаргонi Напалеон пакiнуу армiю i ад'ехау у Парыж.8 снежня руская армiz без бою заняла Гародню.Да Немана дайшло каля 30 тыс.французау,што было катастрофай для Напалеона.
Вайна 1912 года на Беларусi пакiнула спаленыя, разрабаваныя гарады, мястэчкi,вескi.Холад,голад,хваробы прывялi да масавай пагiбелi людзей.У Мiн ску у 1811 г. налiчвалася 11 тыс чалавек, а у канцы 1812 г. - 3 тыс.480.У 1816 г. колькасць мужчынскага насельнiцтва у параунаннi з 1811 г. скарацi лася на 73 тыс. у Магiлеускай вобласцi, на 37 тыс., у Вiцебскай. Пасяуныя плошчы скарацiлiся напалову.У грашовым вылiчэннi страта Беларусi ад вайны клала 51 млн.882 тыс.615 руб. серабром.Цар,дараваушы здраду мясцовых паме шчыкау, нiчога не зрабiу для сялан, што змагалiся у партызанскiх атрадах, або у расiйскiх вайсках.Больш таго,прыгон у беларускiх весках пасля вайны 1812 года рэзка узмацнiцнiуся.
ВОПРОС№30:Образование, наука и литература конца 18-нач 19в.
Асветніцтва і рамантызм - асноўныя напрамкі развіцця культуры Беларусі канца XVIII - першай паловы XIX ст. Перыяд з канца XVIII па 10-я гг. XIX ст. адносіцца да эпохі Асветніцтва ў Беларусі. Ідэйнай асновай дадзенай эпохі сталі працы філосафаў-асветнікаў, якія заклікалі да пераўтварэння грамадскага ладу на рацыянальных, гэта значыць разумных, пачатках. Яны лічылі, што прычына ўсіх пакут народа - не-вуцтва Прыкладна з 10-х гг. XIX ст. у культуры Беларусі ўзнікаюць парасткі новага ідэйнага і мастацкага напрамку - рамантызму. У Заходняй Еўропе рамантызм узнік раней. Ён адлюстраваў расчараванне тымі вынікамі, якімі скончылася французская буржуазная рэвалюцыя канца XVIII ст. Пераўтварэнне гра-мадства шляхам, прапанаваным філосафамі, не прывяло да стварэння «Царства розуму» на Зямлі. У процівагу асветніцка-му рацыяналізму светапогляд эпохі рамантызму прасякнуты сцвярджэннем перавагі духоўнага пачатку над розумам. Пад уплывам асветніцкіх ідэй адукацыя паступова пазбаўлялася царкоўнага ўплыву, пераходзіла ў пад-парадкаванне да дзяржавы і набывала свецкі характар. Гэ-та абумовіла правядзенне ў апошняй трэці XVIII - пачатку XIX ст. шэрагу рэформ у галіне адукацыі Расійскай імперыі. Да гэтага часу ў Беларусі склалася даволі заблытаная сетка навучальных устаноў, пазбаўленых адзінага кіраўніцтва і не звязаных паміж сабой. У 1802 г. было ўтворана Міністэрства народнай асветы. Еўрапейская частка Расіі дзялілася на 6 навучальных акруг, кожную з якіх узначальваў прызначаны царом папячыцель. Віцебская, Гродзенская, Мінская, Магілёўская губерні ўвайшлі ў склад Віленскай навучальнай акругі, якую ўзначаліў магнат Адам Чартарыйскі. Навуковым і адміністрацыйным цэнтрам акругі быў Віленскі універсітэт. У выніку рэформ павялічылася сетка школ, трывалае месца ў вучэбных планах занялі прыродазнаўчыя дысцыпліны. Станоўчымі вынікамі з'яўляліся адносная даступнасць пачатко-вых навучальных устаноў, адсутнасць абмежаванняў нацыя-нальнага, веравызнальнага і ўзроставага характару, забеспя-чэнне дзяўчынкам права наведваць школу. Важную ролю ў сістэме школьнай адукацыі працягвалі адыгрываць каталіцкія навучальныя ўстановы У шэрагу мерапрыемстваў, накіраваных на пашырэнне рускага ўплыву ў краі, было закрыццё ў 1832 г. Віленскага універсітэта і часовая ліквідацыя Віленскай навучальнай акругі (да 1850 г.). У школах у абавязковым парадку ўводзілася навучанне на рускай мове. Аб'яднанне уніяцкай царквы з праваслаўнай па-и скорыла закрыццё каталіцкіх манастыроў і іх навучальных устаноў.Адбывалася зараджэнне прафесіянальнай адукацыі на Бела-русі. У 1840 г. пачала дзейнічаць Горы-Горацкая земляробчая школа. У 1848 г. на яе базе адкрыўся Горы-Горацкі земляробчы інстытут - першая ў Расіі і адна з першых у Еўропе вышэйшых сельскагаспадарчых навучальных устаноў. Літаратура. Беларуская літаратура першай паловы XIX ст. адлюстравала перапляценне ідэй Асветніцтва і рамантызму, хаця вызначальнымі былі рамантычныя прынцыпы. Менавіта рамантычны светапогляд з яго ўвагай да нацыянальнай культу-ры спрыяў развіццю фалькларыстыкі, выкарыстанню ў мастац-кай творчасці народных песень, казак, паданняў, што і прывяло да ўзнікнення першых твораў на беларускай мове.
Варта адзначыць, што частка ўраджэнцаў Беларусі працава-ла на карысць польскай культуры. Найбольш вядомай постаццю сярод іх з'яўляецца Адам Міцкевіч. Свае творы ён пісаў на польскай мове, выкарыстоўваючы сюжэты беларускай гісторыі і фальклору. Ян Баршчэўскі амаль усё сваё жыццё прысвяціў збіранню народнай творчасці. Ён стварыў некалькі вершаў на беларускай мове і паэму «Рабункі мужыкоў». У сваім галоўным творы «Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастыч-ных апавяданнях», напісаным на польскай мове, аўтар літара-турна перапрацаваў фальклорны матэрыял. Паэт і драматург Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч ажыццявіў пераход ад польскай літаратурнай традыцыі да ўласна беларус-кай.
ВОПРОС№31:Искусство Белоруси в 18-19ст.
Асветніцтва і рамантызм - асноўныя напрамкі развіцця культуры Беларусі канца XVIII - першай паловы XIX ст. Перыяд з канца XVIII па 10-я гг. XIX ст. адносіцца да эпохі Асветніцтва ў Беларусі. Ідэйнай асновай дадзенай эпохі сталі працы філосафаў-асветнікаў, якія заклікалі да пераўтварэння грамадскага ладу на рацыянальных, гэта значыць разумных, пачатках. Яны лічылі, што прычына ўсіх пакут народа - не-вуцтваПрыкладна з 10-х гг. XIX ст. у культуры Беларусі ўзнікаюць парасткі новага ідэйнага і мастацкага напрамку - рамантызму. У Заходняй Еўропе рамантызм узнік раней. Ён адлюстраваў расчараванне тымі вынікамі, якімі скончылася французская буржуазная рэвалюцыя канца XVIII ст. Пераўтварэнне гра-мадства шляхам, прапанаваным філосафамі, не прывяло да стварэння «Царства розуму» на Зямлі. У процівагу асветніцка-му рацыяналізму светапогляд эпохі рамантызму прасякнуты сцвярджэннем перавагі духоўнага пачатку над розумам Выяўленчае мастацтва. У выяўленчым мастацтве Беларусі канца XVIII -першай паловы XIX ст. наглядалася ўзаема-дзеянне дзвюх плыняў - класіцызму і рамантызму. Класіцызм быў афіцыйным стылем, якога прытрымлівалася Пецярбургская акадэмія мастацтваў. Аднак у выяўленчае мастацтва прані-каюць і элементы рамантызму.Перапляценне рысаў класіцызму і рамантызму наглядаецца ў творчасці беларускага мастака Іосіфа Аляшкевіча. Мастак жыў у Пецярбургу, аднак часта прыязджаў у Беларусь. Тут ён стварыў шэраг партрэтаў. Некаторыя з іх выкананы ў стылі класіцызму (партрэт А. Чартарыйскага). Асобныя творы Аляш-кевіча адлюстравалі рамантычныя павевы.
Валенцій Ваньковіч увайшоў у гісторыю беларускага жыва-пісу як прадстаўнік рамантызму. Майстэрня Ваньковіча ў Мін-ску была цэнтрам, вакол якога групаваліся лепшыя мастацкія сілы горада. Мастак стварыў шэраг іх партрэтаў у стылі раман-тызму. Палатно Ваньковіча «Міцкевіч на скале Аюдаг» з'яў-ляецца тыповым прыкладам рамантычнага партрэта.
Мастак Ян Дамель пакінуў значны след амаль ва ўсіх жан-рах выяўленчага мастацтва. Найбольш вядомы ён як майстар гістарычнага жанра. Ян Дамель добра ведаў айчынную і антыч-ную гісторыю Мастак стварыў такія карціны, як «Смерць князя Панятоўскага», «Смерць Глін-скага ў няволі», «Вызваленне Т. Касцюшкі з цямніцы», «Адступ-ленне французаў праз Вільню ў 1812 г.» і інш Аўтарам класічных твораў беларускага жывапісу з'яўляецца Іван Хруцкі. За нацюрморт «Кветкі і садавіна» ён атрымаў званне акадэміка. Хруцкі напісаў шмат нацюрмортаў, пейзажаў і партрэтаў.
3 эпохай Асветніцтва звязана ўсталяванне сты-лю класіцызму ў архітэктуры. Архітэктары паступова адмаўля-ліся ад празмернай складанасці і заблытанасці архітэктурных форм, характэрных для стыляў барока і ракако. У архітэктур-ных кампазіцыях пачалі выкарыстоўвацца выразныя геамет-рычныя формы. Набывалі распаўсюджанне антычная ордэрная сістэма і простыя дэкаратыўныя ўпрыгожванні. Станаўленне класіцызму найперш было звязана з інтэнсіў-ным развіццём горадабудаўніцтва. У беларускіх гарадах пача-лі з'яўляцца новыя тыпы жылых і грамадскіх будынкаў (канцылярый, бальніц, гімназій), якія вылучаліся на фоне сярэд-невяковай забудовы сваімі правільнымі абрысамі. Упершыню горадабудаўніцтва стала разглядацца як адзіная прасторавая сістэма, спланаваная на рацыянальных пачатках. Горадабу-даўніцтва станавілася дзяржаўнай справай. У першай палове XIX ст. былі распрацаваны планы забудовы звыш 40 беларускіх гарадоў.
Найбольш значная з культавых пабудоў эпохі класіцызму ў Беларусі - Петрапаўлаўскі сабор у Гомелі, створаны ў 1809- 1819 гг. Ён сведчанне таго, што ідэі класіцызму атрымалі пера-вагу над тымі традыцыямі будаўніцтва праваслаўных храмаў, якія дагэтуль існавалі на працягу стагоддзяў. Выкарыстанне тыповых прыёмаў класіцызму пры будаўніцтве сабора ў Гомелі дазволіла стварыць велічную прынцыпова новую архітэктурную пабудову. Яскравае адлюстраванне класіцызм знайшоў у палацава-сядзібнай архітэктуры. Дыяпазон палацава-сядзібнага будаў-ніцтва быў вельмі шырокі - ад невялікіх сядзіб дробнай шляхты да манументальных пабудоў буйных магнатаў. Сярод выдатных помнікаў беларускага класіцызму вылучаюцца Го-мельскі, Жыліцкі (Кдраўскі раён), Сноўскі (Нясвіжскі раён) палацы. Пры гэтых збудаваннях звычайна ствараліся паркі ў стылі рамантызму, аздобленыя штучнымі гротамі, каскадамі, руінамі.