Па-рознаму вабілі людзі і свой вольны час. Быў у 30- я гг. вядомы парк “Прафінтэрн”.”Там заўсёды было шматлюдна, наведвальнікі адпачывалі, гралі духавыя аркестры, на дашчатых пляцоўках танцавала моладзь, наладжваліся розныя гульні, для чаго існавалі нават спецыяльныя майстры-трэнеры , якія называліся масавікамі, яны навучалі таксама розным танцам , асабліва тым , што нядаўна сталі пранікаць да нас з Захаду. Гэта былі факстрот і танга...Таксама масавыя гулянні мінскай моладзі у вячэрні час былі на Цэнтральным скверыі асабліва на Ленінскай вуліцы( цяпер вуліца Леніна). Людзі тут проста прагульваліся( аўтатранспарту тут не было), наладжваліся спатканні, завязваліся знаёмствы,якія часцяком рашалі лёс маладых людзей.Так бавілі свой вольны час большасць хлопцаў і дзяўчат той пары .Пры гэтым якіх-небудзь грубых канфліктаў, зацятых боек паміж маладымі хлопцамі, п’яных разгулаў з лаянкай , як правіла, у час такіх гулянняў не было , хоць гарэлка была танная( шэсць рублёў паўлітра) і прадавалася ў кожным прадуктовым магазіне. Сваркі і бойкі звычайна адбываліся на ускраінах горада, асабліва на вечарынках. У парку “Прафітэрн“штогод летам размяшчаўся перасоўны цырк, які рыязджаў аднекуль з Расіі.Яго артысты-віртуозы зачароўвалі гледачоў...” [11]
Але ведаў у трыццатыя гада Мінск і шмат бедаў. Мінск стаў адной з першай ахвяр рэпрэсій. Беларуская інтэлегенцыя была абвінавачана у правым ухіле. Масавыя арышты пачаліся у 1930 годзе. У першай палове году арыштоўвалі па два-тры чалавекі у месяц, а ў ліпені арыштавалі адразу некалькі сот чалавек...У першую хвалю арыштаў трапіла амаль уся беларуская эліта : акадэмікі (Я.Лёсік, Б.Эпімах-Шыпіла), прафесары ( А.Азбукін), пісменнікі, журналісты...Кожнаму арыштаванаму выставілі абвінавачванне, што ён з’яўляецца сябрам контррэвалюцыйнай арганізацыі “Саюз Адраджэння Беларусі”. У час арыштаў Мінск жыў у напруджанні і няпэўнасці, нярвовасці... Нябліжаўся час больш жудасных рэпрэсій.[7]
Чорнай стужкай пранізала Мінск Вялікая Айчынная вайна.[3,5,7,8,11]
Як раз напачатку вайны ў Мінску адчынялася Камспмольскае возера..[3,5].”Толькі што іскрыліся хвалямі озера..., паплылі лодкі, ігралі аркестры, у неба ўзляталі зялёныя і ружовыя шары,” як “песні заглушыў ...гул матораў...Ніхто не хацеў паверыць , што ляціць смерць, пагібель”[5].
На 3-й і 4-1 дзень вайны горад пацярпеў жудасную бамбардзіроўку. У гэтыя дні, калі горад ужо ляжаў у руінах, яго кіраўніцтва са сваімі сем’ямі збегла у Магілёў.
Шмат жудасных падзей адбывалася ў Мінску пад час вайны[3,5,7,8,11], у тым ліку, бясспрэчна нельга забыць канцэнтрацыўнныя лагеры, створаныя нямецкай камендатурай.Першы такі лагер быў створаны адразу напачатку вайны каля Мінску у в.Дразды. Туды былі сагнаны ваеннапленныя і мужчынская частка інтэлегенцыі Многія гараджане хадзілі да драцяной гароджы лагеру , рабілі спробы знайсці сваех родных , але тэрыторыя лагера была настольки вяликай, што пазнаць кагосьци у брудзе, ды голадзе было амаль немагчыма. Лагер у Драздах рэгулярна “чысцілі”...ад хворых і мертвых ,габрэяў,якіх вывозілі і растрэльвалі. Другі такі лагер быў створаны ў хуткім часе і на вул. Шырокай . Праз нейкі час было створана Мінскае гетта , якое ахоплівала сабой 32 вуліцы і завулкі ( Рэспуббліканская, Калектарная, Заслаўская...)У пачатку стварэння мінскага гета ў ім трымалі каля сто тысяч габрэяў-мінчан. У гетта быў створаны нямецкі Юдэнрат, што размяшчаўся на Юбілейнай плошчы, там жа паліцыя стварыла карцар, пасля працы калонны габрэяў аказваліся на Юбілейнай плошчы, празваную ў ты час ў народзе “Плош чай рабоў”[3].
Вялізарны след у гісторыіі Мінска паклала яго падполле. Адным са значнейшых момантаў было 22 верасня 1943 г., калі “мінскія падпольшчыкі знішчылі галоўнага камісара Беларусі гаўляйта В.Кубэ. Непасрэдна тэрарыстычную акцыю ажыццявіла яго служанка Алена Рыгораўна Мазанік, якой удалося ў сваёй невялікай ручной сумачцыпранесці у дом Кубэмагнітную мінуі прымацавацьда ложка” на якім спаў паплечнік Гітлера. За забойства В.Кубэ А.Р.Мазанік была удастоена высокага звання Героя Савецкага Саюза.Пасля вайны яна закончыла бібліятэчны факультэт Мінскага педагагічнага інстытута ім. М.Горкага і доўгі час працавала ў бібліятэцы Акадэміі навук Беларусі”.Дарагую цану прышлося заплаціць народу за галаву В.Кубэ.Адразу пасля яго забойства тысячы жыхароў Мінска былі растраляна і павешаныТрупы павешаных на вулічных слупах акупанты не здымалі некалькі дзён, каб такім чынам псіхалагічна удзейнічаць на гараджан.[11]
Амаль палова мінчукоў жыла пад час вайны ў зямлянках. Некаторыя з гараджан прыстасоўвалі для жытла закуткі у сценах разбураных будынкаў, розныя падвалы. Кожны, хто як мог, уладкоўваўся на папялішчы роднага горада. Менш пакутвалі жыхары гарадскіх ускраін.Іх уласныя драўляныя дамы засталіся цэлымі. У многіх раёнах горада раслі баракі [11]
Але нарэшце скончылася вайна. На вякі запомніў Мінск “гарачы дзень трэццяга ліпеня 1944 года: наўкол гарэла зямля, неба вогненнымі слупамі працінала скрываўленыя дарогі ..., па патрушчаных камянях лязгалі гусеніцы запыленых танкаў. “[5].У дзень вызвалення Мінскашмат хто быў заняты пошукам родных, блізкіх, увесь горад, а асабліва сцены Галоўнага Паштампту былі аклеяны аб’явамі ,каб а дгукну ліcя родныя”[3]
Мінск стаў жыць, аднаўляцца “ад завалаў бітай цэглы і абгарэлай драўніны”. Мінск ў ты час быў падобен на “ цяжкахворага , які пачаў выздараўліваць”[8], мінскія сыны “разбіралі завалы і клалі першыя падмуркі ..., яны мерзлі на рыштаваннях , працавалі па д зве змены, не заўсёды былі сытыя..., ажывалі трамваі і першыя кварталы новых вуліц. Ужо пахла не куродымам , а смалою ачэсаных бэлек, вапнаю, пакостам, жалезам і потам муояроў і бетоншчыкаў. Хто ж яны былі?” Мінск памятае” імёны і абліччы Дзяніса Булахава і Анфіла Філіпава, Ніны Бярозкінай і Лявона Баннага, Сямёна Місунова і Цімафея Фандо, Станіслава Ярашэвіча і Міхася Яроменкі”..Сцены Мінска” сагрэты цяплом іх рук, іх дыханнем, іх сэрцамі ..А за імі ішлі тысячы юнакоў і дзяўчат-салдатак і ўчарашніх aфіцэраў.Яны дзяўблі мёрзлую зямлю і клалі сцены аўтамабільнага і трактарнага завода, узвадзілі карпусы інстытутаў і кінатэатраў..., за Кальварыяй вырас новы горад з Пушкінскім праспектам , з вуліцамі Маўра і Лынькова, Глебкі і Гурскага.. , праз колішнія склады фашысцкай праржавелай смерці пралегла першая траса сталічнага метрапалітэна “[5].
І ў канцы агляда хацелася б прывесці цудоўныя словы Cяргея Грахоўскага : “ Любімым складаюцца песні, любімых не забываюць не ў радасці , а ў горы любяць яшчэ мацней ...Ніколі не пытайцеся ш закаханых , за што яны любяць: ніхто не ведае, ніхто не адкажа...Ёсць любоў да блізкага чалавека, да роднай зямлі, да сцежак маленства, да матчынай песні.І ёсць любоў да горада, складаная і невыказная, як радасць і боль. Любімы горад - для мяне заўсёды жывы неабходны , са сваім абліччам, са сваім характарам, ..са сваім жыццём і сваімі марамі...” [5]. Гэтыя радкі Сяргей Іванавіч прысвяціў роднаму Мінску, Так няхай, паважаныя чытачы , мемуарная літаратура аб Мінску дапаможа лепш адчуць ўсё гэта, дыхнуць паветрам мінулага Мінска, стаць падарожнікам ў часе па родным горадзе, каб усім нам з годнасцю рухацца ў будучыню з любоўю да роднага горада як у сэрцах так і ўчынках.
Спіс літаратуры: