72. Историко-правовой анализ Конституции 1978г. У Беларускай ССР для падрыхтоўкі праекта Канстытуцыі были створана ў 1977 г. Канстытуцыйная камісія Вярхоўнага Cавета БССР, а ў 1978 г. -Рэдакцыйная камісія, якая і падрыхтавала канчатковы варыянт тэкста Канстытуцыі. Праца над праектам здзяйснялася пад непасрэдным кіраўніцтвам першых асобаў партыйнага і дзяржаўнага апарата рзспублікі. Узначальваў камісіі першы сакратар ЦК КПБ П.М. Машэраў. 14 красавіка 1978г. на пазачарговай 9-й сесіі Вярхоўнага Савета БССР 9-га склікання новая, ужо чацвёртая Канстытуцыя Беларускай ССР была прынята і ўведзена ў дзеянне. Канстытуцыя БССР 1978 г. па сваей сутнасці і структурна была пабудавана, як таго патрабаваў агульнасаюзны закон, «у поўнай адпаведнасці з Канстытуцыяй СССР» і складалася з прэамбулы, 10 частак, 19 раздзелаў, якія ўключалі ў сябе 172 артикулы . Прэамбула была ўпершыню была ўключана ў Канстытуцыю БССР. Падкрэслівалася раўнапраўнае з іншымі саюзнымі рэс-пубдікамі становішча БССР у складзе СССР, гаварылася, як аб рэ-альным факце, аб пабудове развітога сацыялістычнага грамадства і аб фармаванні новай гістарычнай супольнасці людзей - савецкага народа. У першую частку Канстытуцыі, якая называлася «Асновы гра-мадскагаладу і палітыкі БССР», былі ўключаны палажэнні аб палітычнай і эканамічнай сістэме, адзначалася кіруючая і накіроўваючая роля КПСС у жыцці грамадства і дзяржавы. Замацоўвалася сацыялістычная ўласнасць на сродкі вытворчасці ў форме дзяржаўнай і кал-гасна-кааператыўнай, разглядаліся пытанні сацыяльнага развіцця і культуры, знешнепалітычнай дзейнасці БССР і абароны сацыялістычнай Бацькаўшчыны. Значна была дапоўнена канстытуцыйнымі нормамі другая часткао Канстытуцыі «Дзяржава і асоба». Яна была прысвечана грамадзянству Беларускай ССР, пытанням забеспячэння раўнапраўя грамадзян і асноўным правам, свабодам і абавязкам грамадзян рэспублікі. Прадугледжвалася роўнасць усіх грамадзян перад законам. Замацоўваліся асноўныя правы, свободы і абавязкі грамадзяніна БССР - права на працу, адпачынак, ахову здароўя, матэрыяльнае забеспячэнне ў старасці, у выпадку хваробы, поўнай або частковай страты працаздольнасціі інш. Новым у канстытуцыйным заканадаўстве было абвяшчэнне права грамадзян на жыллё. У трэцяй частцы Канстытуцыі «Нацыянальна-дзяржаўнае і адміністрацыйна-тэрытарыяльнае ўладкаванне БССР» гаварылася аб становішчы рэспублікі ў складзе Саюза ССР і правамоцтвах Беларускай ССР. Абвяшчалася, што БССР з'яўляецца суверэннай сацыялістычнай дзяржавай, якая самастойна здзяйсняе дзяржаўную ўладу на сваёй тэрыторыі. Аднак у адрозненне ад папярэдніх Канстытуцый БССР у новым Асноўным законе адсутнічаў пералік пытанняў, якія адносіліся да выключнай кампетзнцыі органаў улады і кіравання СССР. Гэта давала магчымасць агульнасаюзным органам кіравацца толькі Канстытуцыяй СССР у азначэнні прадмета іх кампетэнцыі і пры неабходнасці яго дапаўняць, не ўносячы якіх-небудзь змяненняў у Канстытуцыю БССР. У чацвёртай частцы Канстытуцыі «Саветы народных дэпутатау і парадак іх выбрання» замацоўвалася сістэма і прынцыпы дзейнасці Саветаў народных дэпутатау, выбарчая сістэма, асновы прававога статуса народнага дэпутата. У адпаведнасці з агульнасаюзнай Канстытуцыяй Асноўны закон БССР замацаваў новае найменне органаў улады - з Саветаў дэпутатау працоўных яны ператварыліся ў Саветы народных дэпутатау.Пятая частка Канстытуцыі «Вышэйшыя органы ўлады і кіраван-ня Беларускай ССР» утрымлівала нормы, якія вызначалі месца і ролю Вярхоўнага Савета як вышэйшага органа дзяржаўнай улады рэспублікі, парадак фарміравання і дзейнасці Прэзідыума Вярхоўнага Савета, а таксама склад і кампетэнцыю ўрада - Савета Міністраў Беларускай ССР. Астатнія часткі і раздзелы Канстытуцыі былі прысвечаны парадку фарміравання і дзейнасці мясцовых Саветаў і іх выканкамаў, дзяржаўнаму плану эканамічнага і сацыяльнага развіцця і дзяржаўнаму бюджэту рэспублікі, правасудцзю, арбітражу, пракурорскаму нагляду і інш. Замацоўваліся парадак фарміравання судовых органаў рэспублікі, падначаленне органаў пракуратуры Генеральнаму пракурору СССР. Асобны раздзел, як і ў папярэдняй Канстытуцыі, быў прысвечаны дзяржаўнай сімво-ліцы - гербу, сцягу, гімну Беларускай ССР. У наступныя гады ў сувязі з пачаткам перабудовы ў СССР і актывізацыяй дэмакратычных працэсаў, якія набіралі моц і ў Беларускай рэспубліцы, а потым у сувязі са спыненнем існавання Саюза ССР у Канстытуцыю БССР 1978 г. быў унесены цэлы шэраг істотных змяненняў. У 1990 і 1991 гг. у Канстытуцыю былі унесены важныя змяненні, якія тычыліся палітычнай, эканамічнай сістэмаў дзяржавы, формаў права ўласнасці і інш. Змяненні канстытуцыйнага закона працягваліся і ў далейшым. Дзеянне Канстытуцыі БССР 1978 г. спынілася ў сувязі з прыняц-цем 15 сакавіка 1994 г. на 13-й сесіі Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 12-га склікання новай Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.