Смекни!
smekni.com

История государства и права Беларуси как наука и учебная дисциплина (стр. 26 из 27)

73. Внешнеполитическая деятельность БССР в 1944-1980 гг. У канцы вайны актывізуецца міжнародная дзейнасць вышэйшых органаў улады Саюза ССР. 1 лютага 1944 г. Вярхоўны Савет СССР прыняў закон «Аб прадастаўленні союзным рэспублікам паўнамоцтваў у вобласці знешніх зносінаў і аб пераўтварэнні ў сувязі з гэтым Народнага камісарыята замежных спраў з агульнасаюзнага ў саюзна-рэспубліканскі». Закон замацаваў права саюзных республік уступаць у непасрэдныя адносіны з замежнымі дзяржавамі, заключаць з імі дамовы і абменьвацца дыпламатычнымі прадстаўнікамі. У сувязі з гэтым Вярхоўны Савет БССР 24 сакавіка 1944 г. прыняў закон «Аб утварэнні Народнага камісарыята замежных спраў», на падставе чаго быў унесены шэраг дапаўненняў у Канстытуцыю БССР 1937г. Наркамат замежных спраў БССР адразу ж пачаў актыўна ўдзельнічаць у міжнародных зносінах. Напрыклад, увосень 1944 г. адбываліся беларуска-польскія перамовы па пытаннях змянення дзяржаўнай мяжы. 26 сакавіка 1946 г. Наркамат замежных спраў БССР быў пераўтвораны ў Міністэрства замежных спраў. Утвораны орган разгарнуў актыўную дзейнасць у сферы міждзяржаўных адносінаў БССР, пацверджаннем чаму з'явіўся ўдзел БССР, разам з 50 іншымі дзяржавамі, у заснаванні Арганізацыі Аб'яднаных Нацый і ў распрацоўцы яе СтатутаПытанне аб удзеле ўсіх савецкіх рэспублік у ААН было пастаўлена дэлегацыяй СССР увосень 1944 г. на перамовах ў Думбартон-Оксе. Аднак толькі на Ялцінскай канферэнцыі ў лютым 1945 г. была дасягнута дамова аб прадстаўніцтве ў ААН дзвюх з 16 савецкіх рэспублік- Беларускай ССР і Украінскай ССР. Адразу ж пасля адкрыцця канферэнцыі Аб'яднаных Нацый 26 красавіка 1945 г. савецкая дэлегацыя паставіла пытанне аб уключэнні Беларускай і Украінскай рэспублік у склад ААН, матывуючы гэта тым, што яны валодаюць суверэннымі правамі, «кожная з іх выставіла па мільёну байцоў у Чырвоную Армію» і што менавіта на гэтыя рэспублікі абрынуўся першы ўдар фашызму. Рашэнне аб уключэнні УССР і БССР у лік паўнапраўных членаў ААН было прынята аднагалосна. 6 мая 1945 г. паўнамоцная дэлегацыя БССР на чале з народным камісарам замежных спраў К.У. Кісялёвым прыбыла ў Сан-Францыска і ўключылася ў працу канферэнцыі ААН. 26 чэрвеня 1945 г. упаўнаважаныя дзяржаў - заснавальніц ААН, у тым ліку і прадстаўнікі Беларускай ССР, падпісалі Статут ААН. 30 жніўня 1945 г. Прэзідыум Вярхоўнага Савета БССР ратыфікаваў Статут ААН. Удзел Беларускай ССР у працы ААН паклаў пачатак новаму эта­пу яе знешнепалітычнай дзейнасці, якая працякала ў адпаведнасці з нормамі міжнароднага права і здзяйснялася ў розных міжнародных формах. Рэспубліка мела свае прадстаўніцтвы ў некаторых краінах, вяла значную дыпламатычную перапіску, удзельнічала ў працы роз­ных міжнародных канферэнцый і арганізацый, мела значную дагаворную практыку, аказвала дапамогу развіваючымся краінам. Цэнтральныя органы знешніх зносінаў (Прэзідыум Вярхоўнага Савета БССР, Савет Міністраў БССР) і замежныя органы знешніх зносінаў (прадстаўніцтвы, дэлегацыі і інш.) выступалі з рознымі дэкларацыямі, заявамі і зваротамі па агульных і прыватных пытаннях міжнародных адносінаў. 3 цягам часу ўсталяваліся пастаянныя кантакты ўрада БССР з замежнымі дзяржавамі і міжнароднымі міжурадавымі арганізацыямі. У паеляваенны перыяд атрымалі далейшае развіццё міжнародна-прававыя формы знешнепалітычнай дзейнасці Беларускай ССР, яна уступала ў непасрэдныя перамовы з замежнымі дзяржавамі. Аднак у цэлым міжнародная дзейнасць рэспублікі ажыццяўлялася ў межах «агульнай лініі сацыялізму» пад непасрэдным кантролем кіраўніцтва СаюзаССР

74. Правовые основы правозглашенія государственного суверенітета Белорусской ССР. У канцы 80-х гг. выразна стала выяўляцца тэндэнцыя нарастания палітычнага руху за выхад са складу СССР і імкненне савецкіх рэспублік да набыцця рэальнага суверэнітэту. Першымі пачалі рэалізацыю гэтай мэты прыбалтыйскія рэспублікі. Так, у сакавіку 1990 г. Вярхоуны Савет Літоўскай рэспублікі абвясціў аб аднаўленні поўнага дзяржаўнага суверэнітэту. Потым аб сваім суверэнітэце абвясцілі Латвійская і Эстонская рэспублікі. 27 ліпеня 1990 г. Вярхоўны Савет Беларускай ССР прыняў Дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце рэспублікі. Дэкларацыя вызна­чыла новыя суадносіны ўладных паўнамоцтваў Саюза ССР і Бела­рускай рэспублікі. Раней існаваўшая сістэма ўлады была скасавана. На тэрыторыі Беларусі было аб'яўлена вяршэнства Канстытуцыі БССР і законаў рэспублікі, а не Канстытуцыі і законаў СССР. Прыняцце Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце БССР азначала, што Беларусь вылучыла ў якасціабсалютнага прыярытэту свой уласны шлях дзяржаўнага развіцця, хоць і не выключала мажлівасці аб'яднання з іншымі рэспублікамі ў новай Саюзнай дзяржаве. У сакавіку 1991 г. на агульнасаюзным рэферэндуме большасць насельніцтва Беларусі выказалася за ўступленне ў абноўлены Саюз. Тады ж Вярхоўны Савет БССР прыняў пастанову «Аб канцэпцыі но­вага Саюзнага дагавору», у якой было замацавана палажэнне «прызнаць мэтазгодным уваходжанне Беларускай ССР у склад Саюза ССР з улікам пёраўтварэння яго ў сапраўды дэмакратычную прававую дзяржаву, заснаваную на добраахвотным аб'яднанні раўнапраўных суверэнных рэспублік».Адначасова быў прыняты Закон «Аб асноўных прынцыпах народаўладдзя ў Беларускай ССР», у якім абвяшчалася, што ўся ўлада ў БССР належыць народу, які з'яўляецца носьбітам суверэнітэту і адзінай крыніцай дзяржаўнай улады ў рэспубліцы. Падкрэслівалася, што выключнае права выступаць ад імя народа належыць Вярхоўнаму Савету Беларускай ССР. Ідэі забеспячэння суверэнітэту БССР і захавання СССР у жыцці не былі рэалізаваныя. У жніўні 1991 г. групай вышэйшых дзяржаўных і партыйных дзеячаў СССР была зроблена спроба дзяржаўнага перавароту шляхам стварэння Дзяржаўнага камітэта па надзвычайным становішчы (ДКНС) з мэтай аднаўлення ранейшай сістэмы функцыянавання дзяржавы. Усё гэта стварыла перадумовы для паскарэння працэсу рэфармавання грамадства ў СССР і хуткага набыцця Беларускай рэспублікай поўнай незалежнасці.25 жніўня 1991 г. Вярхоўны Савет Беларускай ССР прыняў За­кон «Аб забеспячэнні палітычнай і эканамічнай самастойнасці БССР». 19 верасня 1991 г. - Закон «Аб назве Беларускай ССР і ўнясенні змяненняў у Дэкларацыю Вярхоўнага Савета БССР аб дзяржаўным суверэнітэце БССР і Канстытуцыю (Асноўны Закон) Беларускай ССР». У адпаведнасці з гэтым Законам беларуская дзяржава стала звацца «Рэспубліка Бела­русь», скарочана - «Беларусь». Была зменена таксама дзяржаўная сімволіка. 18 кастрычніка быў прыняты важны Закон «Аб грамадзянстве Рэспублікі Беларусь».8 снежня 1991 г. у Белавежскай пушчы кіраўнікі Расіі, Беларусі і Украіны падпісалі Дагавор аб стварэнні Садружнасці Незалежных Дзяржаў (СНД). Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь ратыфікаваў гэты дагавор 10 снежня 1991 г. Адначасова была прынята пастанова аб дэнансацыі дагавору 1922 г. аб стварэнні Саюза ССР. Дагавор аб Садружнасці Незалежных Дзяржаў аб'яўляўся адкрытым для далучэння да яго іншых дзяржаў - былых рэспублік СССР. Афіцыйным месцам знаходжання каардынацыйных органаў СНД быў абраны Мінск. 21 снежня 1991 г. насустрэчыў Алма-Аце падпісваецца пратакол да Белавежскага пагаднення аб утварэнні СНД, у адпа­веднасці з якім на раўнапраўнай аснове ўтвараецца Садружнасць 11 незалежных дзяржаў - Расіі, Беларусі, Украіны, Малдовы, Арменіі, Азербайджана, Казахстана, Кыргызстана, Узбекістана, Туркменістана.Таджыкістана. Пазнейу Садружнасць увайшла і Грузія.У Дэкларацыі ўдзельнікі сустрэчы заявілі аб імкненні пабудаваць дэмакратычныя прававыя дзяржавы, адносіны паміж якімі павінны развівацца на аснове ўзаемнага прызнання і павагі дзяржаўнага суверэнітэту, неад'емнага права на самавызначэнне, прынцыпаў раўнапраўя і неўмяшання ва ўнутраныя справы.У Дэкларацыі аб'яўлялася, што з утварэннем СНД Савецкі Саюз спыняе сваё існаванне. 25 снежня Прэзідэнт СССР М.С. Гарбачоў (пасада Прэзідэнта СССР была ўсталявана ў сакавіку 1990 г.III з'ездам народных дэпутатаў СССР) абвясціў, што ў сувязі з распадам Саюза ССР ён спыняе сваю дзейнасць на пасадзе Прэзідзнта СССР.

75. Формирование системы государственных органов РБ в 90-е гг XXвв. 15 сакавіка 1994 г. Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь была прынята Вярхоўным Саветам Рэспублікі Беларусь.Канстытуцыя аб'яўляла Рэспубліку Беларусь унітарнай дэмакратычнай сацыяльнай прававой дзяржавай. Упершыню Канстытуцыя РБ 1994 г. абвясціла на канстытуцыйным узроўні пра­вы чалавека, свабоды і гарантыі іх рэалізацыі вышэйшай каштоўнасцю і мэтай грамадства і дзяржавы. Важным прынцыпам фарміравання прававой дзяржавы Кансты­туцыя Рэспублікі Беларусь разглядала падзел уладаў на заканадаўчую, выканаўчую і судовую. Вышэйшым прадстаўнічым заканадаўчым органам у Рэспубліцы Беларусь аб'яўляўся Вярхоўны Савет, які складаўся з 260 дэпутатаў, абраных тэрмінам на 5 гадоў, У кампетэнцыю Вярхоўнага Савета ўваходзіла прыняцце і змяненне Канстытуцыі; прыняцце законаў і пастаноў; ажыццяўленне кантролю за іх выкананнем; тлумачэнне Канстытуцыі і законаў; прызначэнне выбараў дэпутатаў Вярхоўна-га Савета, выбараў Прэзідэнта; абранне суддзяў Канстытуцыйнага, Вярхоўнага і Вышэйшага Гаспадарчага судоў, Генеральнага пракурора, Савета Кантрольнай палаты, старшыні і членаў кіраўніцтва Нацыянальнага банка, ратыфікацыя і дэнансацыя міжнародных дагавораў і інш.Законы і пастановы Вярхоўнага Савета лічыліся прынятымі, калі за іх прагаласавала большасць дэпутатаў (пры ўмове, калі іншае не прадуі леджвалася Канстытуцыяй). У дзёсяцідзённы тэрмін са дня прыняцця законы павінны былі накіроўвацца на подпіс Прэзідэнту. Канстытуцыяй РБ 1994 г. быў прадугледжаны пералік суб'ектаў, якім належыла права заканадаўчай ініцыятывы: дэпутаты Вярхоўнага Савета, пастаянныя камісіі Пар­ламента, Прэзідэнт, Канстытуцыйны суд, Вярхоўны і Вышэйшы Гас-падарчы суды, Генеральны пракурор, Кантрольная палата, Нацыя-нальны банк, а таксама грамадзяне рэспублікі ў колькасці не меней за 50 тысяч чалавек, якія валодалі выбарчым правам. Правам тлумачэння Канстытуцыі валодаў беларускі Парламент. Вялікую ўвагу надавала Канстытуцыя статусу Прэзідэнта РБ. Галава дзяржавы і выканаўчай улады ў Рэспубліцы Беларусь абіраўся непасрэдна народам тэрмінам на 5 гадоў. Прэ-зідэнт уступаў у пасаду пасля прыняцця прысягі. Адна і тая ж асоба магла абірацца на пасаду Прэзідэнта не больш як на два тэрміны. Адпаведна з Канстытуцыяй Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь з'яўляўся Галоўнакамандуючым Узброенымі Сіламі рэспублікі, здзяйсняў кіраўніцтва сістэмай органаў выканаўчай улады, забяспечваў іх узаемадзеянне з прадстаўнічымі органамі; ствараў і касаваў міністэрствы, дзяржаўныя камітэты і іншыя цэнтральныя органы кіравання рэспублікі; прадстаўляў Вярхоўнаму Савету кандыдатуры для абрання на пасады старшыняў Канстытуцыйнага, Вярхоўнага, Вышэйшага Гаспадарчага судоў, старшыні кіраўніцтва Нацыянальнага банка; прадстаўляў дзяржаву ў адносінах з іншымі краінамі і міжнароднымі арганізацыямі. У Канстытуцыі рэгламентавалася дзейнасць Кабінета Міністраў, члены якога прызначаліся і вызваляліся ад пасады Прэзідэнтам, замацоўваліся асновы арганізацыі і дзейнасці судоў і інш.У 1994 г. першым Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь быў абраны Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка. 10 ліпеня ў другім туры галаса­вання за яго прагаласавалі 81 % грамадзян. Важнымі палажэннямі перадвыбарнай праграмы Прэзідэнта былі: барацьба з карупцыяй і злачыннасцю; забеспячэнне суверэнітэту, эканамічнай і палітычнай стабільнасці рэспублікі; правядзенне курсу на рэфарміраванне грамадскіх адносінаў; паляпшэнне матэрыяльнага становішча народа. Наступны этап развіцця заканадаўства Беларусі быў звязаны з рэферэндумам 1996 г., прыняўшым Канстытуцыю Рэспублікі Бела­русь са змяненнямі і дапаўненнямі, якая і зараз з'яўляецца дзеючым Асноўным Законам. У Асноўным Законе быў замацаваны прынцып вяршэнства пра­ва (арт. 7), што забяспечвае больш поўную рэалізацыю канцэпцыі падзелу ўладаў і большую свабоду судовых органаў пры здзяйсненні правасуддзя. У адпаведнасці з новымі палажэннямі Канстытуцыі галавой дзяр­жавы, гарантам Канстытуцыі Рзспублікі Беларусь, гарантам правоў і свабодаў чалавека і грамадзяніна з'яўляецца Прэзідэнт. Ён прымае меры па ахове суверэнітэту Рэспублікі Беларусь, яе нацыянальнай бяспекі і тэрытарыяльнай цэласнасці, забяспечвае палітычную і эканамічную стабільнасць, пераемнасць і ўзаемадзеянне органаў дзяржаўнай ула-ды, здзяйсняе пасрэдніцтва паміж органамі дзяржаўнай улады і інш. Новымі палажэннямі Канстытуцыі быў пашыраны пералік актаў заканадаўства дэкрэтамі і ўказамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Нацыянальны сход адпаведна Канстытуцыі з'яўляецца вышэйшым прадстаўнічым і заканадаўчым органам у Рэспубліцы Беларусь. Ён складаецца з дзвюх палат - Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі. Палата прадстаўнікоў разглядае па прапанове Прэзідэнта альбо па ініцыятыве не меней за 150 тысяч грамадзян, якія валодаюць выбарчым правам, праекты законаў аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю, аб тлумачэнні Канстытуцыі; прызначае выбары Прэзідэнта, дае згоду Прэзідэнту на прызначэнне Прэм'ер-міністра, заслухоўвае даклад Прэм'ер-міністра аб праграме дзейнасці ўрада і ўхваляе або адхіляе праграму, прымае адстаўку Прэзідэнта і інш. Савет Рэспублікі ўхваляе або адхіляе прынятыя Палатай прадстаўнікоў праекты законаў аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю, аб тлумачэнні Канстытуцыі, праекты іншых законаў. Ён дае згоду на прызначэнне Прэзідэнтам старшыні Канстытуцыйнага Суда, старшыні і суддзяў Вярхоўнага Суда, старшыні Цэнтраль-най камісіі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў, Генеральнага пракурора, старшыні і членаў Кіраўніцтва Нацыянальнага банка; абірае шэсць суддзяў Канстытуцыйнага Суда; разглядае высунутае Палатай прадстаўнікоў абвінавачанне супраць Прэзідэнта аб здзяйсненні дзяржаўнай здрады або іншага цяжкага злачынства, прымае рашэнне аб яго расследаванні. Законапраекты становяцца законамі пасля прыняцця Палатай прадстаўнікоў і ўхвалы Саветам Рэспублікі большасцю галасоў ад поўнага складу кожнай палаты.