Смекни!
smekni.com

Шпаргалка по Истории 16 (стр. 2 из 13)

Калі з’явіліся першыя хрысціяне ў Полацкай зямлі, сказаць цяжка. Паводле падання, ужо ў ІХ ст. тут былі хрысціяне.

Хрысціянская вера не прыйшла на беларускія землі як вера, усталяваная толькі гвалтам і насіллем, агнём ды мячом.

З прыняццем хрысціянства бярэ пачатак каменна-цаглянае будаўніцтва, узвядзенне манументальных культавых пабудоў. На пачатковым этапе рускія дойліды пераймалі візантыйскія архітэктурныя формы, потым іх пераасэнсавалі ў адпаведнасці са сваімі мастацкімі густамі, традыцыямі.

Будаўніцтву сабораў на Русі надавалася дзяржаўнае і палітычнае значэнне. Цэрквы былі не толькі культавымі ўстановамі, але і важнейшымі цэнтрамі інфармацыі аб палітычных, рэлігійных і грамадскіх справах і падзеях. У іх захоўваліся казна, бібліятэкі, архівы. Каля сцен цэркваў праходзілі сходы гараджан. Пры храмах і манастырах навучалі грамаце, тут пісаліся славутыя рускія летапісы.

У сярэдзіне ХІ ст. у Полацку, следам за Кіевам і Ноўгарадам, быў пабудаваны старажытнейшы з вядомых на тэрыторыі Беларусі мураваны Сафійскі сабор.

У XII ст. у Віцебску была пабудавана Благавешчанская царква, якая моцна пацярпела ў гады Вялікай Айчыннай вайны і канчаткова разбурана ў 1961 г.

У сярэдзіне ХІІ ст. у Полацку быў пабудаваны Спаса-Праабражэнскі (Спаса-Ефрасіннеўскі) сабор, які захаваўся амаль цалкам.

4) Культура Беларускіх зямель у IX-XII ст. Дзейнасць беларуских асветникащ.

Састаўной часткай культуры беларускіх зямель з’яўлялася вусная народная творчасць: песні, быліны, легенды, прымаўкі, казкі, плачы-галашэнні, загадкі.

З хрысціянствам звязана ўвядзенне і пашырэнне пісьменнасці. З’явіліся богаслужэбныя кнігі, перакладная літаратура, філасофскія трактаты.

Разам з перакладнымі кнігамі з’яўляюцца і арыгінальныя сачыненні, у тым ліку рускія летапісы. Маюцца звесткі аб тым, што летапісанне вялося ў Полацку, Тураве, Новагародку.

Вакол царквы і манастыроў групаваліся адукаваныя людзі, у іх ці пры іх існавалі школы, пісаліся і перапісваліся кнігі, збіраліся бібліятэкі. Асноўная частка старых рукапісных кніг загінула ў пажарах, была разрабаваная ў перыяд міжусобных войнаў. Шмат помнікаў старажытнай культуры, у тым ліку кніг, было знішчана пазней езуітамі і іншымі каталіцкімі манаскімі ордэнамі.

З прадстаўнікоў кніжнай асветы старажытнага перыяду нашай гісторыі мы павінны адзначыць: у Смаленску – Клімента Смаляціча, у Тураве – Кірылу Тураўскага, у Полацку – князёўну Прадславу-Ефрасінню.

Клімент Смаляціч жыў у 1 палове ХІІ ст. Гэта быў кніжнік, раўні якому не было на ўсёй Русі. Жыў ён у манастыры, але больш быў вучоным, як манахам. Клімент напісаў шмат кніг, казанняў, пасланняў, тлумачэнняў. Да нашага часу дайшло толькі адно пасланне смаленскаму святару Фаме. Клімент Смаляціч з 1147 па 1154 гг. з’яўляўся мітрапалітам Кіеўскім.

Кірыла Тураўскі – другі прадстаўнік асветы ХІІ ст. – паходзіў з сям’і заможных гараджан. Вучылі яго грэкі. Потым ён стаў манахам. Яго абралі епіскапам. Прамовы Кірылы ўяўляюць сабою ўзоры царкоўнага красамоўя таго часу.

Прадслава-Ефрасіння, князёўна полацкая, таксама жыла ў ХІІ ст. Яна была ўнучкаю знаёмага нам полацкага князя-чарадзея Усяслава. Прыняўшы манаства, яна стала працаваць над перапісваннем кніг. Вакол яе аб’ядноўваліся шматлікія паслядоўнікі асветы і кніжнасці.

5)Утварэнне ВКЛ. Роля беларускіх зямель у станаўленні беларуска-літоўскай дзяржаўнасці.

Для заходніх зямель Русі ХІІ–ХІІІ стагоддзі былі перыядам феадальнай рздробленасці.

Знясіленае бясконцымі войнамі і міжусобіцамі, Полацкаге княства ўсё больш аслаблялася, што адразу ж выкарысталі знешнія ворагі.

Заходнім і паўночна-заходнім землям Русі пачала пагражаць сур’ёзная небяспека – агрэсія нямецкіх феадалаў.

Яшчэ большая небяспека навісла над княствам быў заснаваны Тэўтонскі Ордэн.

Яшчэ адным фактам аслаблення заходнерускіх зямель стала мангола-татарскае нашэсце.

Пагроза з захаду ад крыжакоў, з поўдню і ўсходу – ад мангола-татараў адрадзіла аб’яднальную тэндэнцыю ў гэтых землях.

Феадалам спатрэбілася аб’яднаць сілы для ўзмацнення прававога рэгулявання феадальных адносін, уніфікацыі феадальнага прыгнёту, спынення перабежкі сялян ад аднаго феадала да іншага, прымацавання іх да зямлі.

Аб’яднальнай сілай заходнерускіх княстваў выступіла ўлада вялікіх князёў літоўскіх.

У першай палове ХІІІ ст. ствараецца цэнтралізаваная раннефеадальная Літоўская дзяржава з моцнай вялікакняжацкай уладай.

Яе ўзнікненне звязана з імем вядомага літоўскага князя Міндоўга, як сведчаць хронікі, сына буйнейшага феадала Літвы. Яму ўдалося аб’яднаць большасць літоўскіх княстваў.

Такім чынам, у ХІІІ ст. складаюцца перадумовы ўзнікнення ў Еўропе новага дзяржаўнага ўтварэння – ВКЛ.

Працэс аб’яднання ў ВКЛ быў працяглы і складаны. Ён адбываўся больш за стагоддзе – з 2-й чвэрці ХІІІ ст. па 3-ю чвэрць ХІV ст.

Пэўную ролю ў ім адыграў узаемны палітычны інтарэс.

Шляхі, спосабы і акалічнасці далучэння асобных зямель да ВКЛ былі розныя. У адных выпадках тэрыторыя далучалася пры дапамозе ваеннай сілы, у іншых – шляхам дынастычных шлюбаў, у трэціх – на аснове пагадненняў паміж літоўскімі і рускімі князямі. Усё залежала ад узроўню развіцця, ступені палітычнай кансалідацыі той ці іншай зямлі. Адыгравалі ролю знешнепалітычныя, геаграфічныя і часовыя фактары. Так паступова ішоў працэс уключэння заходнерускіх зямель у палітычнае жыццё літоўскай дзяржавы, якая па меры свайго росту ператварылася ў ВКЛ.

6)Асаблівасці дзяржаўнага і саслоўнага ладу Вялікага княства Літоўскага. Статуты ВКЛ.

На чале класа зямельных уласнікаў стаяў вялікі князь літоўскі, які з’яўляўся вярхоўным уладаром усёй зямлі ў дзяржаве, а таксама меў свае ўласныя зямельныя ўладанні. На прыступак ніжэй на іерархічнай лесвіцы стаялі буйныя феадалы – князі і зямельныя магнаты, што валодалі зямлёй на правах вотчыны. Далей ішлі баяры, самая шматлікая група сярод пануючага класа. Былі буйныя баяры, якія блізка стаялі ад князёў. Былі сярэднія – складалі асноўную частку баярства. Але былі і такія, што мала адрозніваліся ад сялян і самі апрацоўвалі зямлю. Гэта група мела польскую назву “шляхта”.

Першым сістэматызаваным агульнадзяржаўным зборнікам законаў феадальнага права стаў Статут Вялікага княства Літоўскага 1529 г., які меў другую (1566 г.) і трэцюю (1588 г.) рэдакцыю.

На працягу ХV–ХVІ стст. ідзе працэс пашырэння саслоўных і палітычных правоў баярства, шляхты.

Паступова баяры-шляхта спляліся з верхнімі пластамі сялянства. Ад апошніх яны адрозніваліся толькі тым, што пры любых абставінах заставаліся вольнымі людзьмі і ім гарантавана асабістая і маёмасная недатыкальнасць.

Паступова шляхта ўзвышаецца палітычна. Урэшце ў першай пал. ХVІ ст. шляхта была ўроўнена ў правах з феадальнымі магнатамі, ёй была гарантавана палітычная, асабовая і маёмасная недатыкальнасць.

Галоўным кіраўніком княства лічыўся вялікі князь літоўскі. Ён узначальваў узброеныя сілы, мог абвяшчаць вайну, заключаць мір, уступаць у саюзы з іншымі дзяржавамі. У ХІV ст. пры ім існавала вялікакняская Дума, па аналогіі з Маскоўскай.

У склад Рады ўваходзілі каталіцкі епіскап, ваяводы, камандзіры мясцовых палкоў, дзяржаўныя чыны. Але асноўныя справы вырашаліся поўным зборам гаспадарскай Рады.

Асаблівую ролю ў сістэме дзяржаўнага кіравання меў вальны сейм. Сейм абмяркоўваў галоўныя пытанні ўнутранай палітыкі, заканадаўчыя акты, устанаўляў падаткі, вырашаў судовыя справы, выбіраў Вялікага князя і зацверджваў кандыдатаў на важнейшыя дзяржаўныя пасады.

Частка княстваў была ператворана ў ваяводствы на чале з ваяводамі. Больш дробнай тэрытарыяльнай адзінкай былі паветы, галоўнай асобай у якіх з’яўляўся стараста.

Мясцовае кіраванне таксама мела свой прадстаўнічы орган – сеймік. Сеймікі збіраліся ў паветах. У іх працы ўдзельнічалі ўсе мясцовыя феадалы. На сейміках выбіраліся дэпутаты і ў вальны сейм.

Такім чынам, у ХІV–ХVІ стст. у Вялікім княстве Літоўскім складалася дакладная і акрэсленая сістэма прадстаўнічай манархіі.

7)Унутрыпалітычная барацьба ў ВКЛу другой палове ХІІ-першай палове ХIV. Палітычны крызіс1241 г.

Унутрыпалітычнае жыццё ВКЛ складалася пад уздзеяннем розных фактараў. Аказвалі ўплыў і асаблівасці знешнепалітычнай сітуацыі. У выніку гэтага вялікакняжацая ўлада не раз апынялася ў палітычным крызісе.

На першым часе пасля ўваходу заходнерускіх зямель у склад ВКЛ яшчэ захоўвалася іх адносная самастойнасць, унутраны лад і самабытнасць.

ВКЛ ў ХІV ст. прадстаўляла складалася з паасобных зямель і ўладанняў, якія былі аб’яднаны толькі тым, што падпарадкоўваліся вярхоўнай уладзе ВКЛ.

Паступова сітуацыя пачала змяняцца не на карысць беларускіх і іншых заходнерускіх княстваў. Пасля смерці Гедыміна ВКЛ было падзелена на восем удзелаў.

Узвышэнне эканамічнай ролі буйнога літоўскага баярства вяло да ўзвышэння яго палітычнай ролі.

Прывесці палітыку – да цэнтралізацыі спрабавалі нашчадкі Гедыміна. Вынікам гэтай барацьбы і былі крызісы дзяржаўнай улады, што пагражалі распадам дзяржаве.

Першы крызіс узнік пасля смерці Гедыміна (1341 г.). Ён завяшчаў вялікакняскі прастол свайму сярэдняму любімаму сыну Еўнуту. Дзяржава знаходзілася на мяжы распаду, што адразу скарысталі суседзі. Скончылася гэта дзяржаўным пераваротам. На вялікакняскі прастол быў узведзены Альгерд. Тэрыторыя дзяржавы была падзелена на дзве вялікія часткі: уся ўсходняя была пад уладай Альгерда, заходняя належала Кейстуту.

Новы палітычны крызіс узнік у 1377 г. пасля смерці Альгерда.

На вялікакняскі прастол быў узведзены Ягайла. Ён, як і бацька, галоўнай мэтай сваёй ставіў стварэнне аб’яднанай пад яго ўладай цэнтралізаванай дзяржавы. Але гэтая задача была для Ягайлы надта няпростай.

Яшчэ адзін фактар супрацьстаяў стварэнню цэнтралізаванай дзяржавы – гэта ўзмацненне прыхільнасці ў заходнерускіх княстваў да Масквы.