Смекни!
smekni.com

Грамадска царкоўнае жыццё праваслаўнага насельніцтва Заходняй Беларусі 1921 1939 гг. (стр. 4 из 4)

Паводле “Унутранага статута” праваслаўнай царквы, які быў падпісаны 18 ліс-тапада 1938 г. замест “Часовых правілаў” 1922 г., і фактычна замацаваў яе поўнае падпарадкаванне Польскай джяржаве, афіцыйнай мовай царкоўнага жыцця стала польская. Дэрусіфікацыя, барацьба з беларускім і украінсім ру-хамі, выдаленне рускай мовы з навучання рэлігіі ў школе, царкоўных пропа-ведзяў былі ўлічаны ў ліку асноўных мер ў дырэктыўны ліст ад 21 снежня 1938 г. “Рэлігійная палітыка са спецыяльным разглядам праваслаўнай праб-лемы” міністра веравызнання і грамадскай асветы В. Свентаслаўскага. Павод-ле ацэнак польскіх уладаў, 1939 г. у Палескім ваяводстве навучэнне рэлігіі фармальна адбывалася на польскай мове, у тых прыходах, дзе вернікі старэй-шага ўзросту не ведалі польскай мовы, дапускалася мясцовая гаворка.

Такім чынам, ня гледзячы на тое, што былі створаны фармальныя падставы для выкарыстання ў царкве беларускай мовы, на практыцы беларусы не мелі магчымасці выкарыстаць сітуацыю і стварыць з царквы магутную падтрымку нацыянальнага адраджэння. Перашкодамі былі пераважна рускае па нацыя-нальнасці і на духу праваслаўнае духавенства, не зацікаўленае ў нацыяналь-ных інтарэсах беларусаў, а таксама слабасць і эпізадычнасць самога беларус-кага праваслаўнага руху. Вышэйшая праваслўная іерархія супрацоўнічала з урадам і дзейнічала ў асноўным у рэчышчы агульнай палітыкі. Абвешчаная дзяржавай свабода веравызнанняў была не больш чым дэкларацыяй.

Дзяржаўныя ўлады не імкнуліся да беларусізацыі царквы. Проста неабходна было падважыць непарушныя да таго моманту яе расійскія асновы для дасяг-нення асноўнай мэты – дэруіфікацыі царквы і падрыхтоўкі яе да прыняцця польскай мовы. Кіраўніцтва Польшчы не перашкаджала спробам беларусі-зацыі царквы. Характэрнай была пазіцыя беластоцкага ваяводы Стэфана Папяроўскага. Ён прызнаў, што ўвядзенне ў набажэнствы і ў літургічныя тэкс-ты роднай мовы прыхаджан будзе значна спрыяць аслабленню рускага ўплы-ву на “крэсах”, а таксама стварнню тыпу праваслаўнага верніка, свядомасць якога адрознівалася б ад свядомасці праваслаўных за ўсходняй мяжой Польскай дзяржавы.

Заключэнне

Праведзены аналіз праваслаўнага грамадска- царкоўнага жыцця на тэрыторыі Заходняй Беларусі на працягу 20 – 30 гг. ХХ ст. паказаў, што пад ўплывам шэрагу фактараў у культурна- моўнай сферы назіраліся тэндэнцыі , розныя па сваё значнасці і выніковасці. З боку польскіх дзяржаўных структур выразнай была тэндэнцыя па абмежаванню рускага характару Праваслаўнай Царквы, яе дэрусіфіацыю і паланіцацыю, асабліва з сярэдзіны 1930-х гг., што з’яўлялася састаўной часткай планаў нацыянальна- культурнай асіміляцыі заходнебеларускага насельніцтва і ўмацавання пазіцый польскай культуры. Адбывалася не толькі ідэалагічнае абгрунтаванне , але і практычнае паўся-дзённае выкарыстанне структур Праваслаўнай Царквы ў якасці інструмента паланізацыі беларускага насельніцтва. Разам з тым праваслаўнае духавен-ства да сярэдзіны 1930-х гг. прытрымлівалася традыцыйнага падыходу ў рэлігійнай практыцы і зносінах з вернікамі. Рускае культурна- моўнае ася-родзе ў жыцці праваслаўнай супольнасці захоўвалася пад уплывам розных рэлігійна- кананічных, культурна- гістарычных, ідэалагічна- палітычных, сацыяльна- пліхалагічных , дэмаграфічна- ўзроставых і іншых фактараў.

Неаднародныя па сваіх праграмных устаноўках беларускія праваслаўныя грамадска- царкоўныя таварыствы не змаглі пераўтварыцца ў масавыя і ўплывовыя грамадскія аб’яднанні, хоць яны і выступалі за спалучэнне рэлігійных і нацыянальных каштоўнасцей. Беларусізацыя не была масавага пашырэння, была абмежавана толькі асобнымі мясцовасцямі Заходняй Беларусі, не атрымала істотнай падтрымкі з боку заходнебеларускіх грамадска- палітычных сіл.


Спіс літаратуры

1. Касяк, І. З гісторыі праваслаўнай царквы беларускага народу/ І. Касяк. – Нью – Йорк : БЦР, 1956. – 191 с.

2. Мартос, А. Белорусь в исторической государственной и церковной жизни : в 3 ч. – Минск : Белоруский экзархат РПЦ, 1990. -295 с. – Репринт. Изд.

3. Свитич, А.К. Православная церковь в Польше и её автокефалии / А.К. Свитич // Православная церковь на Украине и в Польше в ХХ столетии. 1917 – 1950. – М.: Крутицкое патриаршее подворье, 1997. – С. 86-298.

4. Papierzynska – Turek, M. Miedzu tradycia a rzeczywistoscia : panstwo wobec prawoslawia 1918 – 1939 / M. Papierzynska – Turek. – Warszawa : PWN, 1989. – 484 s.

5. Черепица, В.Н. Очерки истории православной церкви на Гродненщине (С древних времён до наших дней). В 2 ч. Ч. 2 / В.Н. Черепица. – Гродно: ГрГУ, 2005. – 440с.

6. Хрысціянства ў гістарычным лёсе беларускага народа /НАН Беларусі. – Гродна: ГрДУ, 2008. – 503 с.

7. Беларуская зарніца. – 1928. - №1. – С.6.

8. Церковная программа польской демократии // Воскресное чтение. – 1925. 1 февраля. – С.76.

9. Dziennik Vrzedowy MWRiOP. – 1927. - №2. – С.2.

10. ДАБВ. – Фонд 2059. – Воп. 1. –Спр. 4. Указы Палескай праваслаўнай кансісторыі (1927 г.)

11. Стан законавучыцельскай справы ў Віленскай епархіі ў 1928г. // Беларуская зарніца. – 1928. - №7- 8. – С.11- 15.

12. Urbanski, Z. Мniejszosci narodowe w Polsce / Z. Urbanski.- Warszawa : Мniejszosci narodowe, 1932. – 380 s.

13. Платформа беларускага Центральнага Аб’яднання выбарчага камітэту блоку нацыянальных меншасцей // Праваслаўная Беларусь. – 1927. - №5. – С. 4- 6.

14. Лабынцев, Ю.А. Литературное наследие В.В. Богдановича – белорусского сенатора ІІ Речи Посполитой / Ю.А. Лабынцев // Славяноведение. – 1997. - №3. – С. 39- 49.

15. Лабынцев, Ю.А. Заподнобеларусское наследие XVII – XX вв. / Ю. Лабынцев, Л. Щавинская ;РАН, Ин-т славяноведения, Нац. б-ка Беларуси. – Минск, 2004. – 328с.

16. Архиепископ Алексий. К истории Православной Церкви в Польше за десятилетие пребывания во главе ея Блаженнейшего Митрополита Дионисия (1923 – 1933) / архиепископ Алексий. – Варшава: Синодальная типография, 1933. На правах рукописи.

17. Mironowicz, A. Kosciol prawoslawny w Polsce. – Bialystok, 2006. – 734s.

18. Кумор, Б. История косцёла. Т. VIII. – Люблин. 2001. – 630с.

19. Хроника // вокресное чтение. – 1930. – 31 августа. – 552с.

20. Лабынцев, Ю.А. Литературное наследие «православных поляков» / Ю. Лабынцев, Л. Щавинская // Славяноведение. – 2000. - №3. – С. 89

21. Черепица, В.Н. «Православные поляки» на Гродненщине (1934 – 1939 гг.) /В.Н. Черепица. // 60- летие образования Гродненской области : материалы междунар. Науч. Конф., Гродно, 3 - 4 марта 2004 г., / отв. ред. В.А. Белозорович. – Гродно: ГрГУ, 2004. – С.123 – 133.