Смекни!
smekni.com

Грамадска царкоўнае жыццё праваслаўнага насельніцтва Заходняй Беларусі 1921 1939 гг. (стр. 1 из 4)

Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь

Грамадска – царкоўнае жыццё праваслаўнага насельніцтва Заходняй Беларусі (1921 – 1939 гг.)

Выканала студэнтка

І курса групы ДКЭ - 4

Саевіч Ганна Генадзеўна

2010 г.

Змест:

Уводзіны …………………………………………………………………………………………………………. 3

1.Беларускі праваслаўны грамадска – царкоўны рух…………………………………….. 4

1.1 Нацыянальнае пытанне ў палітыцы Праваслаўнай Царквы Заходняй Беларусі……………………………………………………………………………………………………………. 7

1.2 Праваслаўнае школьніцтва ў Заходняй Беларусі………………………………………11

1.3 Дзейнасць праваслаўных манастыроў на тэрыторыі Заходняй Беларусі...13

2. Узмацненні дэрусіфікацыі і паланізацыі праваслаўнай царквы……………….. 15

Заключэнне……………………………………………………………………………………………………… 20

Уводзіны

У айчыннай гісторыяграфіі канфесійная праблематыка Заходняй Беларусі 1921 – 1939 гг. з-за прыярытэту грамадска палітычнай і сацыяльна- эканамічнай тэматыкі на працягу доўгага часу не была аб’ектам сур’ёзных даследаванняў. Толькі прадстаўнікі заходняй беларускай дыяспары займаліся гістарыяй Праваслаўнай Царквы ў Польшчы ў перыяд паміж Першай і Другой сусветнымі войнамі, аднак недаступнасць архіўных крыніц перашкаджала ім праводзіць грунтоўнае вывучэнне. У працы І. Касяка [1] назіралася пэўная ідэалізацыя беларускіх, грамадска – палітычных аб’яднанняў, адмоўна ацэньвалася стаўленне праваслаўнага духавенства да нацыянальных інтарэсаў беларускага насельніцтва. Дзяржаўна – царкоўныя адносіны разглядаліся таксама ў працах А. Мартаса, А. Світыча [2;3].У польскай гістарычнай навуцы праваслаўная праблематыка разглядалася ў кантэксце нацыянальнай палітыкі польскіх урадаў, у тым ліку і ў манаграфіі М. Папяжынскай-Турак [4]. І толькі на сучасным этапе развіцця беларускай гістрычнай навукі грунтоўна займаецца гістарыяй праваслаўнай царквы на Гродзеншчыне В. Чарапіца [5].Асобныя аспекты згаданай праблематыкі закранаюць і некаторыя маладыя даследчыкі. Аднак пакуль існуюць некаторыя стэрэатыпы адносна нацыянальнай інтэрпрэтацыі праваслаўнай культурнай спадчыны і грамадска- царкоўнага жыцця. Менавіта таму мэтай дадзенай работы з’яўляецца комплексны аналіз дзейнасці розных праваслаўных грамадска- царкоўных арганізацый на тэрыторыі Заходняй Беларусі ў вызначаны храналагічны перыяд, іх адносіны да мовы, культуры, традыцый беларускага насельніцтва.


1.Беларускі праваслаўны грамадска - палітычны рух

Падчас Першай сусветнай вайны наступіў хуткі рост нацыянальнай свядо-масці народаў, якія раней не праяўлялі вялікіх палітычных імкненняў. Змены такія відавочныя былі таксама сярод беларусаў.Падзел Беларусі Рыжскім да-гаворам стварыў сітуацыю, што ў межах Польшчы апынулася амаль 2 мільёна беларусаў, у большасці – праваслаўнага веравызнання. З іх пару дзясяткаў ты-сяч у рознай форме ўдзельнічалі ў нацыянальным жыцці і як грамадзяне Польшчы дамагаліся ад дзяржавы прынамсі культурнай аўтаноміі, а ад пра-васлаўнай царквы – роднай мовы падчас набажэнстваў і душпастырскай пра-цы.[6,318с]

Ва ўмовах польскай дзяржавы рашуча памянялася становішча праваслаўнай царквы. Да вайны яна была найважнейшай рэлігійнай арганізацыяй Імперыі Раманавых. Цяпер стала ледзь талераваным веравызнаннем.Сітуацыю пагор-шыла знішчэнне бальшэвікамі царкоўных структур у Савецкай Расіі.

У Польшчы як улады, так і большасць насельніцтва атаясамлівалі праваслаў-ную царкву з эпохай расійкага панавання, таму з прыходам польскай улады на Беларусь і Валынь раптоўна ўзрасла колькасць інцыдэнтаў реваншыцкага характару. Ахвярамі найчасцей былі не рэалізатары царскай палітыкі , а звы-чайныя святары і вернікі.

Ва ўмовах вызвалення праваслаўнай царквы у Польшчы ад падпарадкавання маскоўскаму патрыярхату з пачатку 1920-х гг. назіралася тэндэнцыя пераадо-лення яе ранейшага дамінуючага рускага характару. У гэтым былі зацікаўле-ны найперш польскія ўрады .

Мініст веравызнання і публінай асветы 13 кастрычніка 1922 г. звярнуўся да мітрапаліта Дыянісія з запытам, ці магчыма ўжываць у Праваслаўнай Царкве польскую і беларускую мову.Каб утрымаць людзей у лоне царквы і зрабіць малітвы больш зразумелымі, іерархія згадзілася пайсці на некаторыя ўступ-кі.14 снежня 1922 г. сінод Праваслаўнай Царквы ў Варшаве зацвердзіў рашэн-не мітрапаліта аб ужыванні не рускай мовы ў царкве. Святары маглі выкарыс-тоўваць у набажэнствах мову, якую жадалі вернікі. 3 верасня 1924 г. сінод па-шырыў магчымаць выкарыстаня беларускай мовы падчас малітваў і наба-жэнстваў, павялічыў колькасці беларускіх пропаведзяў, дазволіў вывучэнне рэлігіі на роднай мове [7,6c.].

1 лютага 1925 г. выйшаў першы нумар беларускага царкоўна- нацыянальнага часопіса “Праваслаўны беларус”, рэдактарам якога быў І. Пачопка.Часопіс меў больш хрысціянска- маральны характар, чым грамадска- палітычны. Выданне праіснавала не больш года.

Прадстаўнікі беларускага нацыянальнага руху імкнуліся выкарыстаць знік-ненне манаполіі рускай мовы, дзяржаўнасці і культуры ў праваслаўным цар-коўным жыцці Заходняй беларусі і правесці яго беларусізацыю. Адным з най-больш актыўных дзеячоў беларускага праваслаўнага руху быў беларускі сена-тар В. Багдановіч. Пад яго кіраўніцтвам у 1927 г. было створана Праваслаўнае Беларускае Дэмакратычнае Аб’яднанне (ПБДА). Гэта грамадска- палітычная арганізацыя выступала за беларусізацыю праваслаўных багаслужэнняў, за навучэнне рэльгіі ў школах па- беларускў, змагалася з праявалі нацыянальнай і рэлігійнай дыскрымінацыі беларусаў ў Польшчы.

Хоць за царквой прызнавалася адно з галоўных месцаў у жыцці грамадства, аднак хрясціянскія каштоўнасці разглядаліся ў цеснай сувязі з нацыянальна- культурнымі. ПБДА знаходзілася ў апазіцыі як да польскіх дзяржаўных улад, так і да праваслаўнай іерархіі. На старонках часопіса “ Праваслаўны беларус“ змяшчаліся дакументы аб станаўленні заходнебеларускіх партый і аргані-зацый да парламенцкай выбарчай кампаніі 1928 г.[13,4 с.] і іншыя матэры-ялы.В Багдановіч не супрацьстаўляў рускую і беларускую мовы, якімі карыс-таліся вернікі ў грамада- царкоўным жыцці і паўсядзённых узаемаадносінах, папярэджваў аб недапушчальнасці адмаўлення ад царкоўнаславянскай мо-вы, высока ацэньваючы яе значэнне і ролю ў лёсе ўсходнеславянскай куль-турнай спадчыны. Патрабаванні пераводу багаслужэня на рускую , украінскую, беларускую і іншыя “жывыя” славянскія мовы Багдановіч тлумачыў палітычнымі , а не царкоўнымі матывамі, ацэньваў іх як “анты-культурнае зло” [14; 45с.]Паказваючы на канкрэтных гістарычных прыкладах культурныя запазычванні славянскіх народаў, В . Багдановіч раіў палякам праваслаўнага веравызнання дзеля “ чыста культурнай крысці”, не ўводзіць багаслуженне на польскай мове , а захаваць царкоўнаславянскую мову [15;192с.].У адрозненні ад Багдановіча і яго прыхільнікай, нацыянальна- дэмакратычная группа А. Каўша ў верасні 1928 г.-красавіку 1929 г. наладзіла ў Вільні выданне беларускамоўнага царкоўна-грамадскага часопіса “Бела-руская зарніца”, дзе дэкларавалася пераадоленне адчуженя праваслаўнай царквы ад грамадскіх , нацыянальна- культурных інтарэсаў.

Яшчэ адзін асяродак беларускага праваслаўнага руху існаваў у Вільні пры беларускай гімназіі, кіраўніком якога быў тагачасны дырэктар гімназіі Р. Астроўскі. Дзякуючы старанням бацькоўкага камітэта і дырэктара , у поўнае карыстанне гімназіі і віленскіх беларусаў была аддадзена Пятніцкая царква, філія Мікалаеўскага прыхода. 13 снежня 1929 г. група віленскіх беларускіх актывістаў на чале з Астроўскім даслала Віленскаму ваяводзе ліст, у якім скардзілася на цеснату Пятніцкай царквы, фактычна – капліцы, дзе можа змясціцца , апроч вучняй, 30- 50 чалавек, і на атсутнаць пастаяннага святара, па прычыне чаго набаженствы адбываюцца 1- 2 разы ў месяц. Беларусы прасілі аддаць ім для карыстання прыход Мікалаеўскай царквы з усёй мае-масцю, а таксама рэфармаваць віленскую кансісторыю, прызначыўшы туды людзей, прыхільных беларускай справе. Астроўскі з 1928 г. уваходзіў у склад мітрапалітарнай Рады у Варшаве ў якасці прадстаўніка ад Віленскага ваявод-ства. Тым не менш ваявода адмовіў ва ўсіх просьбах, матывуючы рашэнне адсутнасцю ў Вільні масавых праяў руху за беларускую царкву.

Магчымая беларусізацыя праваслаўнага грамадска- царкоўнага жыцця раз-глядалася польскімі ўладамі ў якасці сродку дэрусіфікацыі праваслаўнай царквы. Такой пазіцыі прытрымліваліся і іх палітычныя апаненты. Т. Галуўка восеню 1924 г. заклікаў пераўтварыць праваслаўную царкву ў дзяржаўную , паслядоўна праводзячы яе украінізацыю на Вільні, а ў Заходняй Беларусі – беларусізацыю, прапаноўваў у супрацьвагу старому духавенству выхоўваць маладых святароў на каштоўнасцях полькай культуры[8;76с.].

1.1. Нацыянальнае пытанне ў палітыцы Праваслаўнай Царквы Заходняй Беларусі

На праведзеным у Вільні 1 сакавіка 1930 г. па ініцыятыве паланафільскага та-варыства “Прасвета”, з’ездзе праваслаўных беларусаў, дзе прысутнічалі прадстаўнікі Ваўкавыскага, Вілейскага, Маладзечанскага павета, Гродзенскай епархіі, віленскай групы Луцкевіча- Астроўкага, часопіса “Наперад”, бацькоў-скі камітэт беларускай гімназіі ў Вільні быў утвораны Цэнтральны беларускі праваслаўны камітэт (ЦБПК). Друкаваным органам новага аб’яднаня стаў ча-сопіс “Светач Беларусі “(1931 – 1933 гг.). Аналіз перванальнага складу ЦБПК сведчыць аб адсутнасці там згрунтаванасці і адзінства: старшыня Т. Вернікоў-скі быў адным з кіраўнікоў паланафільскага крыла , не карыстаўся грамадскім аўтарытэтам; намеснікі У. Більдзюкевіч і айцец А. Коўш – абсалютызавалі на-цыянальныя праблемы; сакратар - С. Сарока. Мэты дзейнасці камітэта былі наступныя:

1. Атрымаць права нагляду за гаспадаркай Віленскай праваслаўнай Кансісторыі;