Перад пачаткам Беларускай аперацыі сілы чатырох франтоў налічвалі звыш 1430 тысяч чалавек баявога складу, каля 32 тысячы гармат і мінаметаў, 5200 танкаў і самаходных гармат, каля 5 тысяч самалетаў.
Падрыхтоўка да Беларускай аперацыі была праведзена пры захаванні найстражэйшай сакрэтнасці. Ажыццяўляліся мерапрыемствы па ўвядзенню праціўніка ў зман: будаваліся лжывыя пераправы, дэманстраваўся рух эшалонаў з макетамі танкаў і гармат у іншых напрамках, узводзіліся лжывыя агнявыя пазіцыі. Напярэдалні баявой аперацыі войскі атрымалі загады і звароты ваенных саветаў франтоў і армій. З іх зместам быў пазнаёмлены асабовы склад. На шматлікіх мітынгах з вынасам баявых сцягоў воіны клялісь разграміць ворага, вызваліць Беларусь.
Першы этап аперацыі.
Аперацыя “Баграціён” пачалася раніцай 23 чэрвеня 1944 года. Для яго ажыцяўлення прыцягваліся войскі франтоў: 1-га Беларускага (камандуючы генерал арміі К. К. Ракасоўскі), 2-га Беларускага (камандуючы генерал – палкоўнік Г. Ф. Захараў), 3-га Беларускага (камандуючы самы малады ў Чырвонай Арміі генерал – лейтэнант І. Д. Чарняхоўскі), 1-га Прыбалтыйскага (камандуючы генерал арміі І. Х. Баграмян), а таксама партызаны.Дзеянні франтоў каардынавалі маршалы Савецкага Саюза А. М. Васілеўскі і Г. К. Жукаў.
Задума Вярхоўнага Галоўнакамандавання заключалася ў наступным: франты, выкарыстоўваючы дапамогу партызан і мясцовых жыхароў , адначасова пераходзяць у наступленне на Віцебскім, Аршанскім і Бабруйскім напрамках і магутнымі ўдарамі разбураюць стратэгічны фронт абароны праціўніка, акружаюць і знішчаюць яго групоўкі ў раёнах Віцебска і Бабруйска, а затым наносяць удары па сыходзячыхся напрамках на Мінск з мэтай акружэння і знішчэння асноўных сіл групы армій "“Цэнтр" на ўсход ад горада.
25 чэрвеня абедзве арміі злучыліся на захадзе ад Віцебска ля Гняздзілавічаў, завяршыўшы, такім чынам, акружэнне віцебскай групоўкі ворага ў складзе больш 5 дывізій. Горад Віцебск да раніцы 26 чэрвеня быў поўнасцю ачышчаны ад ворага. На працягу некалькіх дзен віцебская групоўка фашысцкіх войск была ліквідавана. Праціўнік страціў 20 тысяч салдат і афіцэраў забітымі. Больш як 10 тысяч гітлераўцаў былі ўзяты ў палон.
24 чэрвеня войскі 1-га Беларускага фронту перайшлі ў наступленне двума ўдарнымі групамі ў напрамку Бабруйск- Баранавічы. Ў 6 гадзін раніцы з плацдармаў ў раёне Рагачоў- Жлобін рушылі на пазіцыі праціўніка 3-я і 48-я арміі.
29 чэрвеня ў Бабруйску і на паўдневым ўсходзе ад яго была завершана ліквідацыя варожай групоўкі ў складзе звыш 6 дывізій нямецкай арміі. На полі бою гітлераўцы пакінулі 50 тысяч чалавек забітымі. Дабіваючы групоўку фашыстаў ў Бабруйску, галоўныя сілы 1-га Беларускага фронту працягвалі наступленне на Асіповіцкім і Слуцкім напрамках. Вызваленне Слуцка адкрыла дарогу для новага рэйду ў тыл праціўніка. На світанні 2-га ліпеня гвардзейцы-кавалерысты авалодалі Стоўбцамі, Гарадзеяй і Нясвіжам, перарэзаўшы камунікацыі мінскай групоўкі на Баранавічы, Брэст і Лунінец.
За 6 дзён наступлення пад ударамі войск чатырох франтоў магутная варожая абарона на велізарным прсторы паміж Заходняй Дзвіной і Прыпяццю рухнула. Былі вызвалены сотні населёных пунктаў, у тым ліку гарады Віцебск, Орша,
Магілёў, Бабруйск. Умацавнні гітлераўцаў на Беларускім выступе ў раёнах Віцебска, Магілёва, Оршы і Бабруйска палі. Цяпер перад савецкімі войскамі стаяла задача – шляхам двухбаковага ахопу з раёна Барысава і Асіповічаў на Мінск і франтальнага праследавання ў напрамку Магілёў – Мінск завёршыць акружэнне.
Пасля вызвалення Бабруйска разгарнуліся баі на мінскім напрамку. Аднак баі за вызваленне Мінска, якія пачаліся на досвітку 3 ліпеня 1944 года, паспяхова завяршыліся да канца гэтага ж дня. Першым уварваўся ў Мінск танк камандзіра ўзвода Д. Г. Фролікава. Ён прамчаўся па Савецкай вуліцы (цяпер праспект Ф. Скарыны) і знішчыў самаходную гармату і некалькі дзясяткаў гітлераўцаў. На ўсход і паўднёвы усход ад Мінска было завершана акружэнне больш чым 100-тысячнай групоўкі праціўніка. Галоўныя сілы групы армій “Цэнтр” з яе шматлікай тэхнікай аказаліся ў “Мінскім катле”. Семь дзён “кіпеў кацёл”. Фашысцкім войскамтак і не ўдалося вырвацца з яго. 70 тысяч гітлераўцаў было забіта і 35 тысяч узята ў палон, у тым ліку 12 генералаў.
Жахлівую карціну ўбачылі савецкія воіна на ўскраіне Мінска – у Трасцянцы. Тут пылалі гіганцкія агні, у якіх гарылі рады бярвенняў і трупы савецкіх людзей.Гэта фашысты спрабавалі замесці сляды сваіх страшэнных злачынцаў.
У другой палове дня 3 ліпеня 1944 года сталіца Савецкай Беларусі была поўнасцю ачышчана ад ворага. Вызваленне Мінска – важнага стратэгічнага аб’екта, буйнога вузла дарог – адкрывала свабоду дзеянняў чатыром франтам і перакрывала шляхі адыходу праціўніка з Магілёўскага напрамку.
Акружэнне і ліквідацыя такой буйной групоўкі варожых войску раёне на усход ад Мінсказ’явіліся важнай падзеяй у развіцці савецкага ваеннага майстэрства. Гэта быў першы выпадак у наступальных дзеяннях Чырвонай Арміі, калі праціўнік быў разбіт ў выніку паралельнага і франтальнага праследавання на глыбіні 200-250 кіламетраў ад папярэдняга краю яго абароны.
4 ліпеня завяршыўся першы этап грандыёзнай бітвы за Беларусь.Савецкія войскі за два тыдні баявых дзеянняў разграмілі галоўныя сілы нямецкай групы армій "Цэнтр" і вызвалілі Мінск. 16 ліпеня 1944 года Масква стала сведкай незвычайнага “парада”: па Садовым кальцы савецкія канваіры правялі зваш 57 тысяч полонных фашысцкіх салдат і афіцэраў, захопленых на Беларусі.
У выніку разгрому нямецка – фашысцкіх войскаў пад Віцебскам, Бабруйскам і Мінскам утварыўся гігантцкі пралом да 400 кіламетраў па фронту і да 500 кіламетраў у глыбіню, які нямецкаму камандванню хутка закрыць не было чым.
Другі этап аперацыі.
Улічваючы становішча, якое склалася к таму часу, Стаўка Вярхоўнага Галоўнакамандавання загадала 4 ліпеня працягваць наступленне: 1-му Прыбалтыйскаму фронту – у агульным напрамку на Шаўляй, правым крылом - на Даўгаўпілс, левым – на Каўнас; 3-му Беларускаму фронту нанесці галоўны ўдар на Вільнюс і дапаможны – на Ліду, не пазней 10-12 ліпеня вызваліць гэтыя гарады, выйсці на Неман і захапіць плацдармы на яго заходнім беразе; 2-му Беларускаму фронту – пасля ліквідацыі групоўкі ворага на ўсход ад Мінска нанесці галоўны ўдар у напрамку Навагрудка, выйсці на рэкі Неман і Моўчадзь, у далейшым авалодаць Ваўкавыскам і наступаць на Беласток; праваму крылу 1-га Беларускага фронту нанесці галоўна ўдар на Баранавічы, вызваліць гарады Баранавічы і Лунінец і не пазней 10-12 ліпеня выйсці на лінію Слонім – Пінск. У далейшым фронту наступаць на Брэст, авалодаць ім і выйсці на Заходні Буг, захапіўшы плацдармы на яго заходнім беразе.
Так пачаўся другі этап аперацыі “Баграціён”.
Ужо 4 ліпеня войскі 3-га Беларускага фронту вялі баі на рубяжы возера Нарач, Смаргонь, Маладзечна, Краснае, Волма. 5 ліпеня камбінаваным ударам з поўначы, усходу і паўднёвага ўсходу савецкія войскі авалодалі Маладзечна – буйным вузлом чыгуначных і шашэйных дарог. У гыты ж дзень быў вызвалены Валожын. На світанні 16 ліпеня штурмам авалодалі буйным вузлом чыгуначных і шашэйшых дарог, важным умацаваным раёнам абароны праціуніка горадам і крэпасцю Гродна. Войскі 2-га Беларускага фронту за 12 дзён з баямі прайшлі да 270 км, фарсіравалі рэкі Моучадзь, Шчару і Нёман, вызвалілі Навагрудак і выйшлі на подступы да Ваукавыска – важнага апорнага пунктаабароны праціуніка, які прыкрывау шлях на Беласток і з’яуляуся буйны вузлом чыгунак і шашэйшых дарог. Нямецка-фашысцкае камандванне усімі сіламі імкнулася утрымаць Ваукавыск. З цяжкімі баямі раніцой 14 ліпеня часці 40-га стралковага корпуса 3-й арміі пры падтрымцы авіяцыі 4-і паветранай арміі уварваліся у горад і пасля жорсткіх вулічных баёу поунасцю авалодалі ім. Тэрыторыя Беларускай ССР на гэтым напрамку была поўнасцю вызвалена. Войскі 1-га Беларускага фронту наступлі на Барнавіцка-Брэсцкім і Пінскім напрамках. Упартыя баі разгарнуліся за горад Баранавічы – важны вузел нямецкай абароны, які прыкрываў Брэсцкі напрамак. 8-га ліпеня войскі 48, 65 і 28-й арміі авалодалі горадам. 10 ліпеня вызвалілі горад Слонім. 28 ліпеня 1944 года стала знамянальным днём у гісторыі беларускага народа. Узяццем Брэста нашы войскі завяршылі выгнанне нямецка-фашысцкіх захопнікау з беларускай зямлі.
Летам 1944 года Чырвоная Армія пачала вызваленне Брэсцкага раёну ад нямецкіх акупантаў. 25 ліпеня войскі выйшлі ў раён вёсак Клейнікі, Теребунь, Шумакі.25 ліпеня часцямі Іркуцка-Пінскай дывізіі была вызвалена вёска В. Матыкалы.
Партызаны і падпольшчыкі.
Немалаважшую ролю ў вызваленні Беларусі адыгралі партызаны і падпольшчыкі. Яны захоплівалі масты і пераправы праз водныя перашкоды , стваралі плацдармы і ўтрымлівалі іх да прыходу савецкіх войскаў, вазвалялі самастойна або разам з часцямі Чырвонай Арміі Мінск і раённыя цэнтры Мінскай вобласці. Падпольшчыкам Мінска ўдалося раздабыць план размяшчэння ў горадзе ўмацаваных і замініраваных аб’ектаў. Спец-група Генеральнага штаба Чырвонай Арміі, атрымаўшы гэты план, неадкладна ажыццявіла меры па выратаванню ад знішчэння будынкаў Дома ўрада, ЦК Кампартыі Беларусі, Акруговага дома афіцэраў.
Рэйкавая вайна.
Вышэйшым уздымам барадзьбы партызан на чыгуначных камунікацыях была аперацыя па адначасоваму падрыву чыгунак з мэтай дэзарганізацыі ваенных перавозак пад умоўнай назвай “ Рэйкавая вайна” . У Беларусі яна праходзіла ў тры этапы. Была праведзена вялікая падрыхтоўчая работа: у партызанскія злучэнні перакінуты інструктары-мінеры і шмат сродкаў баявога забеспячэння ( тол, міны, бікфордаў шнур і інш. )
Першы этап “ рэйкавай вайны “ праводзіўся ў пачатку жніўня 1943 года, калі савецкія войскі распачалі контрнаступленне пад Курскам. У аперацыі на чыгунках удзельнічала каля 100 тысяч партызан. Узрываліся рэйкі, пускаліся пад адхон ваенныя эшалоны, разбураліся чыгуначныя станцыі, знішчаліся варожыя гарнізоны. У выніку на 40 % скараціліся перавозкі для групы фашысцкіх армій “ Цэнтр”, а таксама быў паралізаваны рух параходаў і барж на рэках Заходняй Дзвіне, Дняпры, Сожы і Дняпроўска-Бугскаму каналу.