Смекни!
smekni.com

Операция Багратион 2 (стр. 4 из 4)

Другі этап “ рэйкавай вайны” пад назвай “ Канцэрт” праводзіўся ў другой палавіне верасня – кастрычніку 1943 года, калі Чырвоная Армія ўступіла на тэрыторыю БССР. Праціўнік вымушаны быў падвоіць колькасць дывізій для аховы сваіх камунікацый.

Трэці этап пачаўся ў ноч на 20 чэрвеня 1944 года, напярэдадні Беларускай наступальнай аперацыі, і працягваўся да поўнага вызвалення рэспублікі.

Заключэнне.

На 21-м кіламетры шашы Мінск – Масква быў збудаваны велічна Курган Славы – помнік і гонар воінаў чатырох франтоў, якія вызвалялі Беларусь. Адбылося гэта ўжо ў 70-я годы. Вызваляючы гарады і вескі Беларусі, Чырвоная Армія несла беларускаму народу выратаванне ад фізічнага знішчэння і фашысцкай катаргі.

Назаўсёды застаўся ў памяці народа подзвіг беларуса Героя Савецкага Саюза Аляксандра Гараўца, які збіў у адным із баёў на Курскай дузе 9 варожых самалётаў. Беларуска Марыя Акцябрская н свае грошы купіла танк і на ім змагалася за радзіму. За доблесць і гераізм , праяўленыя ў барацьбе з фашасцкімі захопнікамі, звыш 300 тысяч салдат і афіцэраў – ураджэнцаў Беларусі – былі ўзнагароджаны ордэнамі і медалямі Савецкага Саюза, а каля 400 воінаў удастоены звання Героя Савецкага Саюза.