У сучаснай гістарыяграфіі тэрмінам “Кіеўская Русь” абазначаецца раннефеадальная дзяржава – манархія ўсходніх славян на чале з вялікім князем кіеўскім. Яна ўзнікла ў выніку аб’яднання двух усходнеславянскіх дзяржаўных утварэнняў – “Куявы” (палітычны саюз палян, северан і вяцічаў, цэнтр – Кіеў) і “Славіі” (чудзь, славене, мера, крывічы, цэнтр – Ноўгарад) і якая існавала ў ІХ – ХІІ стст. на тэрыторыі, блізкай да шляху “з вараг у грэкі”.Гісторыя Старажытнарускай дзяржавы пачынаецца з 862 г.
У 882 г. Алег (па летапісу – сваяк Рурыка, які правіў пасля яго Ноўгарадам за малалетняга сына Ігара Рурыкавіча) зрабіў паход на поўдзень, узяў Смаленск, Любеч і прыйшоў да Кіева, дзе правілі Аскольд і Дзір. Выдаўшы сябе за купца, які ідзе з таварам у Візантыю, Алег забіў іх і зрабіў Кіеў сталіцай аб’яднанай дзяржавы. Сеўшы на прастол у Кіеве, Алег пачаў будаваць крэпасці як апорныя пункты для ўпраўлення і збора даніны, а таксама абароны рубяжоў Русі ад ворагаў. Усе были абкладзены пастаяннай данинай.Ён далучыу Радзимичау у састау Киеускай руси.
Пасля смерці Алега кіеўскім князем стаў Ігар. Ён падавіў паўстанне супраць Кіева, завяршыў пачатае пры Алегу падпарадкаванне і ўключэнне ў склад Старажытнарускай дзяржавы иншых плямён. У 941 і 944 гадах Ігар зрабіў паходы на Візантыю.Апошнім актам у дзейнасці Ігара быў яго паход за данінай. Даніна ў той час з’яўлялася асноўнай крыніцай існавання князя і яго дружыны. Сабраўшы вялікую даніну, Ігар вырашыў, што гэтага мала. Ён адпусціў дружыну і з невялікай яе часткай вярнуўся, “желая больша именья”. Гэта выклікала абурэнне ў драўлян. Яны схапілі Ігара і казнілі яго, прывязаўшы нагамі да двух сагнутых бяроз, якія, выпраміўшыся, разадралі цела Ігара на дзве часткі.
Сын Ігара Святаслаў правіў да 972 г. Выдатны палкаводзец і буйны палітычны дзеяч свайго часу, Святаслаў усё жыццё правёў на баявым кані і амаль не ведаў паражэнняў.
Уладзімір І (“Красное Солнышко”), яки падманам забиу свайго брата Яраполка, завяршыў падпарадкаванне Кіевам усходнеславянскіх зямель, пасадзіў сваіх 12 сыноў у гарадах усходніх славян, увёў хрысціянства на Русі. Пры им Киеуская Русь дасягнула найвышэйшага росквиту.
Разам з тым пастаянна адбываліся войны князёў-сваякоў за кіеўскі прастол. Спроба князёў уладкаваць свае адносіны на з’ездзе ў Любечы ў 1097 г. прывяла да фактычнага раздраблення Кіеўскай Русі. У першай палове ХІІ ст., пасля непрацяглага ўзмацнення цэнтральнай улады кіеўскага князя Уладзіміра ІІ (Манамаха), Кіеў паступова губляе сваё дамінуючае становішча. У 30-я гады ХІІ ст. Кіеўская Русь як адносна адзіная дзяржава прыпыніла сваё існаванне.
У письмовых крыницах самае магутнае дзяржаунае утварэнне гэта Полацкае княства. Яго цэнтрам з’яуляуся Полацк,што ляжаў у басейне галоўнай ракі Заходняй Дзвіны, якая была часткай найважнейшага гандлёвага шляху “з варагау у грэки”. Выгаднае геаграфичнае становишча спряла хуткаму росту Полацка и ператварэння яго у буйны цэнтр гандлю и рамёствау. Насялялі княства адзіны народ – крывічы-палачане. Полацкія ўладары зваліся крывіцкімі князямі. Першым гістарычна вядомым полацкім князем быў Рагвалод, які прыйшоў з-за мора (магчыма, як і Рурык, быў варагам). Менавіта ў час яго праўлення канчаткова сфарміраваліся межы княства, упарадкаваліся палітычная сістэма і гаспадарчыя адносіны, была вызначана сталіца .Упершыню Полацк узгадваецца у латапісах(“Аповесць мінулых гадоў”) пад 862 г. У 882 г. сталіцу крывічоў падпарадкаваў старажытнарускі киеуски князь Алег.У 10-11 ст. Полацкае княства з`яўлялася адным з буйнейшых і магутнейшых княстваў на тэр-рыі зах. Еўропы. У 40-е-70-е гг. 10 ст. Полацк выйшаў з-пад улады Кіева і аднавіў сваю паліт. самастойнасць.
Пасля гібелі вялікага князя кіеўскага Святаслава Ігаравіча паміж яго сынамі Яраполкам і Уладзімірам успыхнула барацьба за кіеўскі прастол. Першы сядзеў у Кіеве, другі – у Ноўгарадзе. Магчыма, з мэтай набыць сабе магутнага саюзніка, абодва браты – Яраполк і Уладзімір – дамагаліся рукі дачкі Рагвалода Рагнеды. Маладыя князі паслалі сватоў да полацкай княжны. Летапіс паведамляе: Рагнеда, даведаўшыся, што Уладзімір быў сынам Святаслава і нявольніцы, не захацела стаць жонкай рабыніча і з пагардай адказала так: “Не хочу разути рабынича, я за Ярополка иду”. Калі Уладзіміру перадалі адказ Рагнеды, ён у 980 г. разбіў полацкае войска, забіў Рагвалода і яго двух сыноў, а Рагнеду гвалтоўна забраў у жоны.
Паданне гаворыць пра тое, што Рагнеда, якой ужо было дано имя Гарыслава (“ззяе славай” або наадварот “славутая горам”) у 988 спрабавала адпомсціць Уладзіміру за сваю знявагу, смерць бацькі і братоў. Яна вырашыла забіць Уладзіміра, калі той спаў, але спроба не ўдалася. Ён раптам прачнуўся і схапіў яе за руку. Па тагачасным законам яе павинны были забиць,але на абарону маці таксама з мячом у руках стаў іх малалетні сын Ізяслаў, яки сказау “Бацька!Ты тут не адзин!”. Уражаны яго паводзинами Уладзимир загадау выслаць Рагнеду з сынам у Изяслауль(новы горад, названы имем сына) и павинен быу пасадзіць там на княжанне свайго малалетку Ізяслава. Ён стау вядомы як князь-книжник, яки пашырыу письменства и хрысциянства у Полацку.Ізяслаў стаў не толькі полацкім князем, але і заснавальнікам новай дынастыі Ізяславічаў. Ён памёр у 1001 г.Разам з тым полацкіх князёў летапісы часта звалі Рагвалодавымі ўнукамі.Менавита,Рагнеда пайшла на забойства, бо Уладзимир, прыняушы хрысциянства, якое забараняла мнагажонства, прапанавай ёй стаць жонкай я-н. знатнага чал.,адмовиушыся яна падстрыглася, и пайшла у манашки пад имем Анастасия. Яна вядома як князёуна з 3 имёнами.Яе други сын(вялики киеуски князь Яраслау Мудры),хворы ад нараджэння пачуушшы адказ маци на прапанову Уладзимира, раптам падняуся з кален маци и з таго часу пачау хадзиць.
У 11 ст. адбылося узмацненне полацкага княства пры сыне Изяслава Брачыславе(правиу 1003-1044). У 1021 г. ён захапиу волаки, што злучали р.Зах. Дзв. и Дняпро па шляху “з варагау у грэки” и належали Ноугараду. Аднак на рацэ Судаміры яго чакаў з войскам Яраслаў. У бітве на рацэ Судаміры Брачыслаў пацярпеў паражэнне і збег у Полацк.Аднак войска было разбита яго дзядзькам- Яраславам Мудрым.
З 1044-1101 князём быу сын Брачыслава Усяслау, якога празвали чарадзей. Ён быццам бы нарадзиуся ад чарауництва аб гэтым сведчыць пляма на яго галаве, якая утварылася, па меркаванням даследчыка, пры адсяканни зародкавай кашули.Ён имкнууся захапиць земли и гарады па-за межами Полацкага княства, не здолеуша узяць пскоу, ён захапиу и абрабавау Ноугарад.Тады, у адказ на яго дзеянни 3 сыноу Яраслава Мудрага напали на Менск, гэта адбылося 3 сакавика 1067 г. битва на Нямизе. Горад быу спалены, а яго жыхары-мяняне-“узяты на шчыт”, г.зн. у палон. Усяслау з войскам не паспеу.Ён быу узяты у палон Киеускими князями (3-мя сынами Яраслава Мудрага) и быу вызвалены у час паустання жыхарами Киева и абвешчаны вяликим князем Киеуским. Праз 7 мес. ён вярнууся у Полацк. Пры им ён дасягнуу найвышэйшага уздыму. Пасля яго смерци Княства распалася на шэраг асобных удзельных княствау.
Заканадаўчая ўлада ў Полацкім княстве належала вечу, ці народнаму сходу (агульны сход дарослых мужчын, яки мог здымаць и прызначаць князя,выдавала законы, выбірала ўраднікаў (урадцаў, службоўцаў), ухваляла аб’яўленне вайны ці міру).У Полацкім княстве веча праіснавала да самага канца ХV ст. (1498 г.), калі гораду было дадзена магдэбургскае права.Выканаўчая ўлада ў Полацкім княстве належала князю.Высокае грамадскае становішча ў Полацку займаў епіскап. Ад імя князя і епіскапа пісаліся дагаворы, якія заключала полацкае веча, і да дакументаў прывешваліся іх пячаткі.
Другім буйным раннефеадальным княствам-дзяржавай на тэрыторыі Беларусі было Тураўскае княства, якое ўтварылася ў ІХ – Х стст. Яго тэрыторыя ў асноўным адпавядала месцам рассялення дрыгавічоў на поўдні Беларусі ў басейне Прыпяці. Палітычны цэнтр княства – Тураў. Буйным горадам быў Пінск. Назву Турава летапісец звязваў з імем мясцовага князя Тура. Узнікненню і развіццю Турава і Пінска садзейнічала іх выгаднае размяшчэнне на водным Прыпецка-Бугскім гандлёвым шляху з Кіева і іншых рускіх зямель у Заходнюю Еўропу.
У 988 г. вялікі кіеўскі князь Уладзімір Святаслававіч аддаў Тураў свайму сыну Святаполку.Але ён яго надзеи не апраудау.Ажаніўшыся з дачкой польскага караля Баляслава, каталічцы па веравызнанню, ён сам стаў падпадаць пад заходні ўплыў. Разам з ёй у Тураў прыехаў заходні епіскап Рэйнберг, які, зблізіўшыся са Святаполкам, стаў падбухторваць яго выступіць супраць Уладзіміра.Святаполк задумаў аддзяліцца ад Кіеўшчыны. Уладзімір, даведаўшыся пра варожыя намеры свайго старэйшага сына, неспадзявана напаў на Святаполка, схапіў яго, яго жонку і епіскапа Рэйнберга і ўсіх кінуў у вязніцу. Пасля таго як у 1015 г. памёр Уладзімір, Святаполк як старэйшы ў родзе атрымаў права заняць кіеўскі велікакняжацкі пасад. Успыхнула барацьба за кіеўскі прастол паміж Святаполкам і Яраславам. Перамог Яраслаў, а Святаполк збег у Польшчу, дзе і памёр.Тураўскае княства было ўключана Яраславам Мудрым у склад Кіеўскага княства ў якасці воласці, на якую распаўсюджвалася ўлада непасрэдна кіеўскага князя. Воласць не мела свайго самастойнага статуса і замацаванай за ёй княжацкай лініі.
У 50-я гады ХІІ ст. Тураў выйшаў з падпарадкавання Кіеву, і ў ім усталявалася самастойная княжацкая дынастыя. У канцы ХІІ – пачатку ХІІІ ст. на тэрыторыі Тураўскага княства ўтварыўся шэраг дробных феадальных, “шматковых” княстваў – Тураўскае, Пінскае, Слуцкае, Клецкае, Дубровіцкае.
Такім чынам, Полацкае і Тураўскае княствы мелі ўсе атрыбуты дзяржаўнай улады – улады заканадаўчай (веча), выканаўчай (князі і дружыны) і судовай (князі і цівуны). Іх можна лічыць першымі раннефеадальнымі дзяржавамі-манархіямі на тэрыторыі Беларусі.