Смекни!
smekni.com

Шпаргалка по Истории Беларуси (стр. 7 из 7)

Прыкладам жывапису зъяуляюцца фрэски-росписы вадзяными фарбами па свежай тынкоуцы на сюжэты Новага запавету, и абразы. У14-15 ст. у касцёлах зъяуляюцца драуляныя, размаляваныя розными фарбами скульптуры.(Ранни помник-“Распяцце”). З 14 ст. шырокае распаусюджваецца кафля-керамичная плитка.

Выдатными узорами книжнай справы зъяул. рукап. Лаурышаускае и Друцкае Евангелли 14 ст., Жыровицкае 15 ст., якия змяшчаюць минияцюры- невяликия малюнки. У 15 ст. разв. летаписанне.У гэты час у 16 ст. жыу гуманист, першадрукар и асветник Францыск Скарына,Ягоо паслядоуниками личацца С.Будны(у 1562 выдау першую на Б старабеларускую друкаваную книгу “Катэхизис, а т.с. “Апрауданне грэшнага чал. перад Богам””). Прадстауником лацинамоускай паэзии зъяул. Микола Гусоуски “Песня пра зубра”.

Систэма адукацыи на Б уключала пачатковыя школы пры прав. брацтвах и пратэстанцких зборах, школы пры каталицких ордэнах францысканцау, бернардзинцау, аугусцинцау, езуицкия калегиумы. У 1579 г езуицкая акадэмия- найстар. навуч. установа на тэр. Б и Литвы, якая мела университэцки статус.

Вопрос17. Канфесийная ситуацыя на бел землях у 14-16 ст.Рэфармацыя и контррэфармацыя.Брэсцкая царкоуна-рэлигийная уния

Крэуская уния 14 жниуня 1385 г.Иснаванне 2 канфесий.

Праваслаунай веры прытрымливалися у 16 ст. Усхславянскае нас.(беларусы, украинцы), катал. пашыралася и замацоувала свае пазицыи на бел. землях. Пасля Люблинскай унии 1569 г. прав. страчвае сваё вядучае становишча.

У к. 16-пач. 17 ст. узникаюць брацтвы-нац.-рэл. арганизацыи праваслаунага нас.З др. пал 16. паяуляюцца езуиты- члены таварыства Исуса Хрыста,праз пашырэнне асветы имкнулися замацаваць пазицыи каталицкай ц. Заснаваныя ими школы пераутваралися у калегиумаы, якия давали высоки узр. адук. у параунанни з пач. школами пры брацтвах. Шляхта имкнулаяс да атрымання вышэйшай адукацыи у Цэнтр. и Зах. Еур., адкуль пачали праникаць идэи Рэфармацыи.

Рэфармацыя-шыроки грам.-пал. рух, накирав. супраць усеуладдзя кат. ц. Прыхильники выступали за рэфармаванне кат.ц., за богаслужэнне на роднай мове, выказали пратэст супраць царквы як буйнога землеуласн и пышных кат. набажэнствау, адмауляли неабходнасць царквы як пасрэдника памиж Богам и людзьми.

Найбольш адметным прадстауником рэф. руху, якога наз. “бацькам Рэфармацыи у ВКЛ”, стаупрадстауник магнацкага роду Микалай Радзивил Чорны(пра яго паданне). Вынікам рэфармацыі стала стварэнне з пачатку 16 ст. шэрагу пратэстанцкіх цэркваў, якія адасобіліся ад каталіцтва. У ВКЛ у 16 ст. з усих пратэстанцких плыняу найбольшае распаусюджванне атрымау кальвинизм. (нельга прымусиць верыць чал. у ш-н, кожны чал валодае права на свабоду сумлення(веры)-идэя Марцина Лютэра). Чорны садзейничау заснаванню друкарни у Нясвижы. Тут С.Будны выдау книгу “Катэхизис”. Ён личыу што у адносинах памиж верникам и Богам не павинна стаяць царква, а галоуным для их зъяул. вера у Бога, а не пакланенне яму у касцёле. Хуткае распаўсюджванне пратэстантызму разгарнула рэлигийна-пал. рух супраць Рэфармацыи-контррэфарм. Гал. удзельники-езуиты. У першую чаргу яна была накіравана на ўмацаванне пазіцый каталітызму ў свеце. Трэба адзначыць, што ўплыў Контррэфармацыі адчуваўся ва ўсім свеце. Найбольш вядомымі негатыўнымі праявамі яе ажыццяўлення сталі: бязлітасная дзейнасць судоў інквізіцыі ў Іспаніі, а таксама Варфаламееўская ноч у Францыі(23-24жніўня 1582 г.), калі былі забіты тысячы французскіх пратэстантаў(гугенотаў).

Наступленне каталицтва У РП васобилася у закл. у 1596 г Берасцейскай царкоунай унии, якая абъяднала правасл. и катал. у адзиную грэка-каталицкую(унияцкую). У 1439 на Фларэнтыйским саборы такая уния была абвешчана, але не была падтрымана з боку правасл. нас.Прычыны утв.: *прав.ц.:спроба дабицца узвышэння и вярнуць былую моц, для гэтага умовай было захоув. правасл. царк. абрады. *кат. ц.: имненне атрымаць перамогу над првасл. и пашырыць сваю веру,умовай было прызнаць вяршэнства папы рымскага.

У 1595 г папа у Ватыкане урачыста абвясциу унию прав. и кат. царквы. Папа Рымски прызнавауся кирауником. Адным з арганизатарау стау епискап Ипаций Пацей. Падрыхтоука унии доужылася з 1590-1596(падр. 8 варыянтау тэкстау унии).У к 16-пач 17 ст унияцтва як новая рэл. нярэдка навязвалася гвалтоуна: прамус. зачын. правасл. ц. и школы, выкарыстанне польскай замест старабелар. мовы.З др. боку прав. царкоуники настроивали прахажан супраць унии.Выник: ун. не абъядноувала, а разъядн. нас. ВКЛ. Пад к 17 ст каля ¾ нас. были униятами. Берасц. уния была ликвид. на Б у 1839 шляхам узъяднання униятау з правасл, адрадз. у Зах Б у 1920-ыя иснавала да 1940.

19.Люблинская уния. Утварэнне Рэчы Паспалітай.Эвалюцыя форм дзяржаунага и са-пал. ладу на бел землях.

У 1562 г. пад Віцебскам адбыўся сойм. Яго удзельнікі звярнуліся да караля і вялікага князя літоўскага з просьбай збіраць агульны з палякамі сойм, на якім сумесна выбіраць караля, вырашаць пытанні абароны дзяржавы, а таксама карыстацца аднолькавымі правамі. Імкненне шляхты ВКЛ, у тым ліку і беларускай, да больш цеснага збліжэння з Польшчай выклікала сур`ёзную заклапочанасць трымаючых уладу буйных феадалаў. Аднак ім не ўдалося змяніць прапольскі настрой шляхты: пытанне заключэння уніі было прадвызначана. 10 студзеня 1569 г. пачаўся Люблінскі сейм, які працягваўся амаль 6 месяцаў.Так сама склаліся спрыяльныя знешнія ўмовы распачатку Любл унии. У 1558 г. Расія пачала вайну з Лівонскім ордэнам. ВКЛ было ўцягнута ў гэтую вайну. Вайна выцягнула са скарбу ўсе сродкі, патрабаваўся саюзнік. Позірк быў кінуты на захад, таму што княства мела значны вопыт сужыцця з Польшчай.

Кожны з бакоў уносіў свае прапановы, якія не прымаліся супрацьлеглым бокам. Калі паслы Вялікага княства ўбачылі пагрозу гвалтоўнага заключэння уніі на непрымальных для іх умовах, яны 1 сакавіка 1569 г. пакінулі Люблін. Тады скарыстаўшы цяжкае знешнепалітычнае становішча княства Польша дабіліся ад Жыгімонта Аўгуста выдання указаў аб далучэнні да Каралеўства Польскага Падляшша, Валыні, Падолля і Кіеўшчыны. Тэр-рыя княства звузілася да межаў Беларусі і Літвы. Пры гэтым на значнай іх частцы гаспадарыла маскоўскае войска. У такіх умовах прадстаўнікі ВКЛ зноў вымушаны былі сесць за стол перагавораў.1 ліпеня 1569 г. быў падпісаны акт Люблінскай уніі. Згодна з ёй, ВКЛ і Польшча злучаліся ў адзін дзяржаўны арганізм – Рэч Паспалітую на чале з адным выбарным гаспадаром. Абранне павінна было адбывацца ў Варшаве, а каранацыя—у Кракаве. Абранне вялікага князя літоўскага спынялася, хаця тытул “вялікі князь літоўскі і рускі” і назва “Вялікае княства Літоўскае” захоўваліся. Спадчыннае права на княства перадавалася Польшчы. Вышэйшым яе органам абвяшчаўся агульны сейм, які мог збірацца толькі на тэр-рыі Польшчы. Асобных соймаў як для каралеўства, так і для ВКЛ не прадугледжвалася. Выбіраўся адзіны манарх. Незалежна ад месца пражывання дазвалялася свабоднае набыццё зямельнай уласнасці на ўсёй тэр-рыі Рэчы Паспалітай.

+20. Сац-экан развиццё бел зямель у др пал 16-18 ст.

Напярэдадні Люблінскай уніі на Беларусі пражывала 1 800 тыс. жахароў, якія па свайму сацыяльна-эканамічнаму становішчу адносіліся да чатырох саслоўяў: шляхты, сялян, мяшчан, духавенства. Шяхецкае саслоўе дзялілася на групоўкі паводле сваёй эканамічнай моцы. Найбольш буйнымі былі магнаты.Самай шматлікай была група дробнай шляхты. Ніжэйшым пластом была пешая шляхта,якая не мела сялянских гаспадарак.

Самым шматлікім саслоўем феадальнага грамадства былі сяляне. На становішча сялян вялікі ўплыў аказала так званая “Валочная памера”. Аграрная перабудова гаспадаркі, згодна з “Уставай на валокі”, была вызначана каралём у 1557 г. Незалежна ад мясцовых асаблівасцей рэформы, яе вынікі ўсюды былі аднолькавыя: заснаванне фальваркавай гаспадаркі, канчатковае запрыгоньванне сялян, павелічэнне сялянскіх павіннасцей, рост даходаў дзяржаўнага скарбу і шляхты. Пад фальварак адводзілася лепшая ворная зямля памерам у 8 – 15 валок. Сяляне атрымлівалі ў спадчыннае карыстанне ад валокі да паўвалокі зямлі, якая заставалася маёмасцю феадала. У выніку рэформы адбыліся змены ў прававым становішчы сялян. Сяляне да рэформы складалі такія асноўныя групы: чэлядзь нявольная, людзі “пахожыя”, “непахожыя”, сяляне-слугі. Пасля рэформы сяляне дзяліліся на наступныя катэгорыі: цяглыя – яны павінны былі адбываць паншчыну па 2 дні на тыдзень, талокі, гвалты, плаціць чынш ад 6 да 21 гроша з валокі і натуральны аброк; асадныя – гэта былі аброчныя сяляне, яны не хадзілі на паншчыну, а плацілі 30 грошаў чыншу і адбывалі астатнія павіннасці нароўні з цяглымі, яны былі менш залежныя, чым цяглыя; агароднікі – не мелі палявой зямлі, толькі агарод, халупнікі мелі толькі хату, а кутнікі туліліся ў кутках хат багатых сялян; сяляне-слугі – рамеснікі, конюхі – яны былі больш заможныя.

З другой паловы XVII ст. пачынаецца эканамічны заняпад Беларусі. Ён быў выкліканы ўзмацненнем феадальнага прыгнёту, разбурэннем гаспадаркі, як у выніку антыфеадальнай, нацыянальна-вызваленчай барацьбы, так і ў значнай меры ў выніку знешніх войнаў. Аднаўляць разбураную гаспадарку пачалі з раздачы зямлі сялянам і пераводу іх на грашовы і натуральны аброк. Да 60-х гадоў XVIII ст. сельская гаспадарка была ў асноўным адноўлена: павялічылася плошча ворных зямель, павялічылася пагалоўе прадукцыйнай жывёлы. З аднаўленнем гаспадаркі вярталася паншчына і павялічваліся павіннасці.Стварауся рынак працоўных рук. Наёмныя рабочыя атрымлівалі грашовую плату і плату натурай. Адбываласяперадача маёнткаў у заклад, якія з цягам часу пачалі пераходзіць ва уласнасць крэдытораў. Гэта быў першы эканамічны парастак капіталізму ў нетрах феадалізму.

Другім парасткам было з’яўленне ў буйной памеснай гаспадарцы прадпрымальніцтва і прадпрыемстваў-мануфактур. Найбуйнейшымі феадальнымі прадпрыемствамі былі: Урэцкі і Налібоцкі шкляныя заводы князёў Радзівілаў, фаянсавы завод князя Агінскага і інш.

Да першай паловы XVIII ст. магдэбургскае права мелі ўсе буйныя гарады. Магістрат быў вышэйшым органам самакіравання.Асновай эканамічнага жыцця гарадоў былі рамёствы і гандаль.У той час пачалі стварацца абъяднанни рамеснікаў – цэхі. Звычайна ў цэхі ўваходзіла 60 – 70 чалавек. Цэхі былі трох тыпаў: спецыялізаваныя (адной прафесіі), аб’яднаныя (дзвюх і больш блізкіх прафесій), зборныя (розных прафесій).Пашыраўся гандаль як унутраны, так і знешні.Будаваліся новыя шляхі зносін. У 1784 г. было завершана будаўніцтва канала Агінскага, які злучаў Нёман з Прыпяццю. У 1781 г. пачалося будаўніцтва Днепра-Бугскага канала.

Такім чынам, сельская і гарадская гаспадарка Беларусі да сярэдзіны XVIII ст. была ў асноўным адноўлена.