На тэрыторыі Беларусі гітлераўцы сфарміравалі «Рускую народную нацыянальную армію», якая потым называлася «Руская вызваленчая армія», асобныя батальёны пад назвай «Дняпро» i «Бярэзіна», беларускі корпус самаабароны, украінскія, літоўскія, латышскія батальёны, татарскі легіён, казацкія часці. Адначасова з гэтымі фарміраваннямі былі арганізаваны асобныя атрады службы аховы парадку, паліцэйскія гарнізоны, створаныя з актыўных антысавецкіх элементаў.
Цэнтральны штаб партызанскага руху ў дырэктыве «Аб метадах барацьбы з контррэвалюцыйнымі фарміраваннямі на часова акупіраванай тэрыторыі Беларусі» ад 9 ліпеня 1943 г. заклікаў партызан выкарыстоўваць усе магчымыя сродкі для разлажэння гэтых фарміраванняў. Не даючы спуску здраднікам, партызаны імкнуліся прыцягваць на свой бок тых, хто з-за страху ці падману апынуўся на службе ў акупантаў. Пры гэтым значная ўвага аддавалася палітычнай рабоце сярод насельніцтва па выкрыцці прапагандыворага, зрыве мабілізацыі насельніцтва ў варожыя фарміраванні.
У складзе ЦШПР было створана Палітычнаеўпраўленне. Пачалося выданне «Блакнота агітатара-партызана». У савецкім тыле вялася падрыхтоўка прапагандыскіх кадраў для работы на акупіраванай тэрыторыі. На акупipaванай тэрыторыі распаўсюджвалісяперыядычныя выданні, якія выпускалі партызаныi падпольшчыкі. Усяго за гады вайны на акупіраванай тэрыторыіБеларусі друкарскім спосабам з дапамогай прасцейшай размнажальнай тэхнікі выдавалася 170 газет. Ідэалагічная работа ў час вайны ўмацоўвалa веру насельніцтва ў свае сілы, натхняла змагароў на подзвігі ў імя абароны сваей Айчыны. Савецкая прапаганда аказвала значны ўплыў на жыхароў рэспублікі, умацоўвала ix упэўненасць у разгроме ворага.
Станоўча ўздзейнiчала на pocт маральна-баявога духу людзей прапаганда перамог Чырвонай Арми пад Сталiнградам i Курскам.
Вялiкая ўвага ў iдэалагiчнай рабоце аддавалася выкрыццю сутнасцi нацысцкай iдэалогii,iлжывасцi прапаганды працiўнiка. Значную ролю адыгрывала друкаваная прапаганда. Павялiчылася колькасць выданняў, якiя паступалi на Беларусь з-за лiнii фронту. Пашыралася сетка падпольных друкарняў, павялiчыўся тыраж лiстовак i газет.
У населеных пунктах патрыёты, рызыкуючы жыццём, вялі агітацыю і прапаганду.Пад уздзеяннем палiтычнай прапаганды iагiтацыiўзмацнiлiся антыфашысцкiя нacтpoi сярод нямецкiх ваеннаслужачых. Часта да партызан пераходзiлi салдаты i афiцэры славацкiх, румынскiх, венгерскiх часцей.
Значны ўклад у развiццё барацьбы супраць нямецка-фашысцкiх захопнiкаў зрабiлi пасланцы Вялiкай зямлi. На працягу 1943 г. у Рэспублiку з-за лiнii фронту прыслана 13 атрадаўi арганiзатарскiх i дыверсiйных группагульнай колькасцю каля 2 тыс. чалавек.
У 1943 г. толькiў атрады, якiя мелi сувязь, з БШПР,уступiла 96 тыс. чалавек, агульная колькасць партызан на Беларусi дасягнула153 488 чалавек. Павялiчваліся i скрытыя партызанскiя рэзервы. Ix колькасць вырасла ў параўнаннi з лiстападам 1942 г. у 5 разоў. Яны адыгрывалi важную ролю ва ўзмацненнi сувязей партызан з шырокiмi слаямi насельнiцтва. Скрытыя рэзервы былi важнай, алене адзiнай крынiцай папаўнення партызанскiх фармiраванняў. Па сутнасцiўвесь белаpycкi народ быў рэзервам партызанскагафронту.
Непарыўная сувязь партызан з насельнiцтвамасаблiва моцна адчувалася ўпартызанскiхзонах. Першая такая зона ўзнiкла восенню 1941 г. да восенi 1943 г. Партызаны стварылі ікантралявалiбольш за 12 зон, што складала 108 тыс. км – каля 60% акупiраванай тэрыторыiБеларусi. На вызваленай тэрыторыi размяшчалiся абласныя, мiжраённыя i раённыя камiтэты партыi, функцыяніравалi органы савецкай улады, каардынавалася ўсё ваенна-палiтычнае i гаспадарчае жыцце, падтрымлiвалася ўстойлiвая сувязь з Вялiкай зямлёй. Партызанскiя зоны былi цэнтрам планамерных iўзгодненых дзеянняў партызан i насельтцтва. Iх утварэнне азначала поўную нежыццяздольнасць гiтлераускага, «новага парадку», беспадстаунаспь спадзяванняў фашысцкiх вярхоў на «уцiхамiранне» aкупiраванай тэрыторыi Беларусi. З сярэдзiны1942 г. пашырылася перасяленне мiрных жыхароу ў лясныя лагеры пад ахову партызан.
Удругiперыяд Вялiкай Айчыннай вайны, калiўтыле ворага склалася велiзарная армiя партызан, ix барацьба дасягнула асаблiва шырокага размаху. Страта акупантамi заваяваных тэрыторый i людзей, збpoi, тэхнiкi,магчымасць уплываць на пэўныя групы насельнiцтва, дыскамфортны стан войскаў (салдаты заўседы адчувалi страх – працiўнiк усюды, невядома, адкуль прыляцiць куля), адчуванне непазбежнасцi краху - такiя сведчаннiштодзённа фiксавалiся ў штабах германскага вермахта. Пра вынiковасць партызанскай вайны сведчаць ацэнкiў загадах аб мерах бяспекi войскаў камандавання 2-й нямецкай армii ад 2 верасня 1943 г. Большасць раёнаў кантралюецца бандами. Дарогi часта аказваюцца замiнiраванымi, а маcты - спаленымi цiўзарванымi. Бургамiстры, старасты ў большасцiабо забiты, або перайшлi на бoк бандаў. Насельнiцтва ў большасцi выпадкаў, нават там, дзе размешчаны шматлiкiя вайсковыя часцi, праяўляе варожасць.Маюць месца ўзрвы, мiнiраваннедарог i да т.п. Пра рэгулярную дастаўку прадуктаў харчавання да месца размяшчэння часцей не даводзщца iдумаць. Працоўную сiлу можна знайсцi толькi прымусовым шляхам.Вымушаныя прызнаннi працiўнiка – пераканаўчае пацвярджэнне эфектыўнасцi народных формаў барацьбы з ворагам.
У барацьбе з партызанамi акупанты iшлiна ўсё. У Мiнску, Бабруйску i Слуцку працавалiшколы па падрыхтоўцы шпiёнаў. Гестапа стварыла сетку абласных i раённых рэзедэнтур, якiмi кiраваў асобы нямецкi штаб«Зондэрштаб» размешчаны ў Варшаве. У задачу штаба i яго рэзiдэнтуры ўваходзiла: збор звестак пра партызан, стварэнне атрадаў, якiя б дзейнічалiпад выглядам партызанскiх, засылка ў атрады шпiёнаў, выяўленне людзей, звязаных з партызанамi. Адначасова гэты штаб рыхтаваў шпiёнаў для накiравання ixу савецкi тыл.
Праз разгорнутую сетку гестапа, жандармерыi, паліцыю акупацыйныя службы гiтлераўцаў выяўлялi людзей, якiя дапамагалi партызанам харчаваннем, адзеннем, зборам боепрыпасаў. У спiсы ўключалiся нават 15-гадовыя падлеткi, сваякi якiх былiў партызанах камандзiрамiцi палiтработнiкамiў Чырвонай Apмii. Taкix людзей фашысты адпралялiў канцэнтрацыйныя лагеры, прымушалiтам працаваць, мнoгix расстрэльвалi.
Аднак нi пакаранне смерцю, нi карныя экспедыцыi, hiадмiнicтрацыйныя iпрапагандысцкiя меры не дапамагалi зламаць волю людзей да супрацiўлення. Ужо ў кастрычнiку - снежнi 1941 г. у германскiх дакументах адзначауся масавы характар супрацiўлення i паўсюдная падтрымка насельнiцтвам партызан.
У 1943 г. германская армiя i акупацыйныя ўлады прызналi карэнны пералом у ваенна - палiтычных абставiнах. Гiтлераўцы страцiлi на Беларусi становiшча гаспадароў. Прычыны гэтага яны тлумачылi разгортваннем «небывалай наступальнай актыўнасцi партызан, якiяпры цвёрдым ваенным камандаваннii цэнтралiзацыi кiраўнiцтва, сталi здольнымiўсё больш паспяхова вырашаць пастаўленыя задачы i праводзiць маштабныя аперацыi».
Нельга недаацэньваць уплыву партызанскага руху на ход вайны ў цэлым. Длябарацьбы з партызанамiгiтлераўцы вымушаны былi адцягваць з фронту значныя сiлы. Зiмой 1943—1944 г. супраць беларускiх партызан дзейнiчала 18 фашысцкiх дывiзiй, а таксама асобныя часцi, якiя накiроўвалiся на фронт. Але ворагу так i не ўдалося знiшчыць нiводнага атрада, нiводнай брыгады. Спалучаючы тактыку ўпартай барацьбы з умелым манеўрыраваннем i нечаканымiўдарамi партызаны ўтрымлiвалiў сваiх руках iнiцыятыву да поўнага вызвалення тэрыторыi рэспублiкiад акупантаў. Да таго ж, асобныя аперацыi партызан, напрыклад «Рэйкавая вайна», аказалiнепасрэднае ўздзеянне на становiшча спраў на фронце. На ўсiх чыгуначных лiнiях учынялicя дыверсii. Iнтэнсiўныя ўдары наносiлiсяпа найбольш важных чыгуначных пуцях, асаблiва на магiстралях Мiнск – Барысаў – Орша - Смаленск, Мiнск – Бабруйск - Гомель – Чарнiгаў, па якiх забяспечвалiся варожыя войскi групы армii «Цэнтр».
Беларускiя партызаны за адну толькi ноч на 3 жнiуня 1943 г. падарвалi 42 тыс. рэек. У наступныя днi яны працягвалiнаносiць удары па варожых камунiкацыях. У вынiку да cярэдзiны верасня 1943 г. было сапсавана 121тыс. рэек. «Рэйкавая вайна» на Беларусi праводзiлася ў тры этапы.
Першы этап пачаўся 3 жнiуня1943 г. у час наступлення Чырвонай Армii пад Курскам i працягваўся да 15 верасня. Другi працягваўся з 19 верасня да пачатку лiстапада 1943 г. За гэты час было падарвана больш за 90 тыс. рэек, больш за 1 тыс. эшалонаўпpацiўнiкa. Трэцiэтап «рэйкавай вайны» звязаны з аперацыяй у 1944 г. Ён пачаўся 20 чэрвеня i працягваўся да поунага вызвалення Беларусi. 3агэты час было падарвана 61 тыс. рэек.
Адначасова з баявой i дыверсiйнай дзейнасцю партызаны пастаянна вялi разведку ўтыле ворага, iм дапамагалi дзесяткi тысячпатрыётаў. Разведвальная служба беларускiх партызан забяспечвала камандаванне Чырвонай Армiiзвесткамi пра становiшча ў тылепрацiўнiка, пра яго планы, своечасова выкрывала i абясшкоджвала шпiёнаў i дыверсантаў.
Важную ролю ўбарацьбе з акупантамi адыгрывала дзейнасць падпольшчыкаў. Тэрытарыяльнае падполле, якое дзейнiчала непасрэдна ў лагеры працiўнiка, праводзiла шырокую масава-палiтычную работу, учыняла дыверсiiў гарнiзонах, на ваенных iпрамысловых аб'ектах, паўсюдна зрывала ваенна-палiтычныя мерапрыемствы акупантаў. У 1942 г. толькiў Мiнску барацьбу з захопнiкамi вялi больш за 100 падпольных арганiзацый iгруп, у якiх налiчвалася больш за 6900 чалавек. У горадзе дзейнічалi сотнi патрыётаў, якiя не ўваходзiлiў арганiзацыi. Паводле нямецкiх звестак, падпольшчыкi знiшчылi 1600 нямецкiх афiцэраў, чыноўнiкау iix стаўленiкаў, правялi больш за 1500 баявых аперацый. 3aгepaiзм i мужнасць ўбарацьбе супраць акупантаў Мiнску нададзена ганаровае званне Горад-герой.
У першы год свайго iснавання падполле стваралася ў асноўным па iнiцыятыве «знiзу» у 1941—1942 гг. падполле, не маючы вопыту, падрыхтаваных кадраў, несла значныя страты. Да 1943 г. БШПР наладзiў неабходныя кантакты з падполлем. 3 2-й паловы 1943 г. падполле дзейнiчала практычна на ўciх акупiраваных тэрыторыях рэспублiкi. Падпольшчыкi вялi дыверсiйную работу, забяспечвалi партызан акупацыйнымi дакументамi, распаўсюджвалi зводкi Саўiнфарм - бюро сярод насельнiцтва, выпускалi лiстоўкi. Мужна, кожны дзень рызыкуючы жыццём, змагалiся з ворагам падпольшчыкi Гомеля, Магiлёва, Вiцебска, Оршы, Бабруйска, Брэстa, Лiды, Пiнска iiнш. гарадоўi населеных пунктаў Беларусi- усяго больш за 70 тыс. чалавек.