Смекни!
smekni.com

Вялікая Айчынная вайна (стр. 3 из 4)

У вераснi1943 г. Чырвоная Армiя ступiла на тэрыторыю Беларусii да пачатку 1944 г. вызвалiла ад нямецка-фашысцкiх захопнiкаў каля 40 раёнау. Пры ажыццяўленнi наступальных аперацый савецкае камандаванне ўлiчвала наяўнасць буйных баяздольных партызанскiх аб’яднанняўi разгалiнаванай сеткай падполля.

Ранiцай 23 чэрвеня 1944 г. пачалася адна з найбуйнейшых бiтваў Вялiкай Айчыннай вайны – Беларуская наступальная аперацыя.

У ходзе вызвалення рэспублiкi вайсковыя злучэннii часцi Чырвонай Армii цесна ўзаемадзейнiчалi з партызанскiмi фармiраваннямi.3 дапамогай партызан асобныя часцi Чырвонай Армii заходзiлiў тыл працiўнiка, здзяйснялi глыбокiя абходныя манеўры icумеснымi раптоўнымiўдарамi вызвалялi населенныя пункты. За некалькi дзён да аперацыi «Баграцiен» партызаны правялi шэраг аперацый, у вынiку якiх быу фактычна паралiзаваны варожы тыл.

За тры гады вайны партызаны Беларусi знiшчылii паранiлiў тыле ворага больш за 500 тыс. гiтлераўцаў iiх памагатых, падарвалii пусцiлi пад адхон 11 128 тыс. эшалонаў, 34 бронепаязды, разграмiлi 948 штабоў i гарнiзонаў, падарвалii знiшчылi 18,7 тыс. аўтамашын, 1355 танкаў i бронемашын, збiлii спалiлi на аэрадромах 305 самалетаў, знiшчылi 438 гармат, 939 варожых складоў, 278 мiнаметаў, 1874 куляметы, больш за 20 тыс. вiнтовак iаўтаматаў. Страты партызан склалi 44 791 чалавек.

Цяжкi быў шлях да перамогi, але народ вытрымаўi перамог. Барацьба на фронце, супрацiўленне гiтлераўскiм захопнiкам на акупiраванай тэрыторыi прнялiўсенародны размах, ператварылiся ў фактар буйнога ваенна – стратэгiчнага i палiтычнага значэння. Усенародная барацьба ў тыле ворага на Беларусi развiвалася ў агранiчанай сувязii цесным ўзаемадзеяннi з баявымi аперацыямi Чырвонай Армii. Фашызм быў пераможаны ў вынiку аб’яднаных намаганняў савецкiх людзей, краiн антыгiтлераўскай каалiцыi. Усяго на франтах Вялiкай Айчыннай вайны змагалася 1 млн. 300 тыс. беларусаў, якiя абаранялi не толькi сваю краiну, але i народы Еўропы.

Подзвіг беларускага народа – гэта подзвіг кожнага простага салдата, таму я даследаваў гісторыю свайго дзеда-ветэрана Вялікай Айчынай вайны Багдановiч Валянцiн Мiкiтавiч.

Гісторыя ветэрана Вялікай Айчыннай вайны

Багдановiч Валянцiн Мiкiтавiч – ветэран Вялiкай Айчыннай вайны

вул. Зарэчная, д.2 в.Бабінавiчы,Лёзненскi раён, Вiцебскаявобласць

Узнагароды:

Ордэн Айчыннай вайны другой ступенi

Медаль "За вызваленне Варшавы" Медаль "За ўзяцце Берлiна"
Медаль ЖукаваЮбiлейныя медалi (11 медалёў)

Медаль "Ветэран працы"Медаль "За адвагу"

Медаль "За перамогу надГерманiяй"

"Пад тысячамi абелiскаў па ўсёй беларускай зямлi вечным сном спяць мiльёны тых, хто не вярнуўся з вайны. Iпакуль б'юцца нашы сэрцы, мы не маем права ў паўсядзённых радасцях iклопатах забыць пра ixподзвiг.

Нiзка схiляем галовы перад памяццю герояў, якiя зрабiлiўсё для нашай свабоды, шчасця iсветлай будучынi. Гэта памяць клiча нас, сыноў, унукаўiпраўнукаў адважных байцоў, быць дастойнымiixславы.

У сваiммiнулым народы заўжды шукаюць тую крыніцу, якая здольна ўмацоўваць духоўныя сiлы. Памяць патрэбна жывым, каб, гледзячы на велiч былога, будаваць заўтрашнi дзень" (1,5-6).

Упэўнена крочыць па краiне юбiлейны год 65-годдзя ПерамогiССР над фашысцкай Германiяй. На старонках газет друкуецца, а па радыё перадаецца шмат матэрыялаў, прысвечаных гэтай знамянальнай падзеi. Iгалоўны герой у ix– простысалдат, той, хто прынёс нашай краiне доўгачаканую Перамогу. Вось iя хачу расказаць пра аднаго з ix– свайго дзядулю.

Мой дзед - ветэран Вялiкай Айчыннай вайны. Завуць яго Валянцiн

Мiкiтавiч Багдановiч.

Жыў ену вёсцы Бабінавiчы Лёзненскага раёна Вiцебскай вобласцi.

Меўвялiкую iдружную сям'ю: чатырох сыноў, столькiж нявестак iаж восем унукаў! Усе дзецiразам са сваiм сем'ямiжывуць побач, у роднай вёсцы.

Нарадзiўся мой дзед 16 красавiка 1925 года тут, у Бабiнавiчах. Бацька яго, БагдановiчМiкiта,быў вайсковым чалавекамiсям’і часта прыходзiлася пераязджаць з аднаго месца ўдругое. Напярэдаднiвайны сям'я Багдановiчаў жыла ў горадзе Алітуе Лiтоўскай ССР. У 1941 годзе дзядуля скончыўвосем класаў iадразу пасля выпускнога балю пачуў страшэнную вестку: пачалася вайна!

"Heзлiчoнымi матэрыяльнымiстратамі, палаючымi гарадамi і вёскамiнеймавернымiлюдскімiпакутамiмiльёнам абарваных чалавечых жыццяўувайшла ўнашу гiсторыю Вялiкая Айчынная вайна. Асаблiвацяжкiмбыў яе першы этап. ВойскiЧырвонай Армii,ведучы цяжкiяабарончыя бai, вымушаны былiадступаць паднацiскам працiўнiка, якiперавышаўколькасна iбыўбольш вопытным". (3, 97)

Бацька ў першы дзень вайны пайшоў на фронт, а маці разам з дзецьмі адправілі на ўсход, у горад Каканд Ферганскай вобласці Узбекскай ССР. Як старэйшы ў сям’і (а дзядулю Валянціну ішоўтады 16-ты год), ён разам з маціпачаў працаваць у якасці вучня на фабрыцы, дзе выраблялі валёнкі для байцоў, што змагаліся на фронце. Цэлымі суткамі прыходзілася не выходзіць з фабрыкі. Спалі па некалькі гадзін, тут жа, дзе-небудзь у кутку. Але кожны разумеў, што сваей працай ён дапамагае фронту, прыбліжае перамогу над ворагам.

У красавіку 1942 года дзядуля паступіў у тэхнікум вымяральных прылад горада Каканда.

У 1943 годзе дзядулю Валянціну споўнілася 18 гадоўiяго прызвалі на вайсковую службу ў горад Петрапаўласк Казахскай ССР. 3 лютага па кастрычнік 1943 года быў курсантам у 14-м артылерыйскім дывізіёне. Потым ваяваў на 4-м Украінскім фронце. У сакавіку 1944 года быў паранены, знаходзіўся ў шпіталі.

У чэрвені 1944 года пачалася самая буйная наступальная аперацыя "Баграціён",

"3 мэтай вызвалення Беларусі савецкае камандаванне распрацавала аперацыю "Баграціён". Гэта была самая буйная наступальная аперацыя 1944 года. У выпадку яе правядзення была поўнасцю вызвалена Беларусь iўсходнія раёны Польшчы". (2, 154)

3 чэрвеня 1944 года гвардыі малодшы сяржант Багдановіч Валянцін Мікітавіч змагаўся на 1-м Беларускім фронце ў якасці артылерыйскага разведчыка 156-га артылерыйскага палка 77-й гвардзейскай Чарнігаўскай дывізіі. Вызваляў Варшаву, удзельнічаў у бітве за Берлін. А за фарсіраванне ракі Одэр быуў узнагароджаны медалём "За адвагу".

Мой дзядуля – вельмiсціплы чалавек. Пра свае ўзнагароды гаварыў вельмі стрымана, бо ён лічыў, што ў гады Вялікай Айчыннай вайны прычынай перамогі былі ўсеагульны патрыятызм людзей, ix гатоўнасць ахвяраваць многім дзеля абароны i вызвалення сваей Радзімы ад ворагаў. Наш народ, па словахдзеда, перамог таму, што ўсе змагаліся за сваю родную зямлю, за свае сем’і, за сваю Радзіму. Перамога – гэтаяшчэ iвынік савецкага воінскага майстэрства.

"Чырвоная Армія не толькі вызваліла народы СССР, але iвыратавала ад "карычневай чумы" краіны Еўропы, АзііiАфрыкі. Дзякуючы мужнасці байцоўiкамандзіраў, таленту савецкіх военачальнікаў, самаахвярнасці працаўнікоў тылу, дзеянням партызан iпадпольшчыкаў, сумеснымі намаганнямі з саюзнікамі былі спынены iразбіты нямецка - фашысцкія захопнікіiяпонскія мілітарысты" (1, 182)

Пасля заканчэння вайны дзядуля Валянцін служыў камандзірам аддзялення 156-га гвардзейскага артылерыйскага палка 77-й гвардзейскай дывізііў групе войск у Германіі. 3 лютага 1946 года па сакавік 1950 года працягваў службу ў Архангельскай ваеннай акрузе.Пасля дэмабілізацыі, у сакавіку 1950 года, вярнуўся ў родныя мясціны.

Працаваў загадчыкам клуба, фінансавым агентам Бабінавіцкага сельскага Савета. Быў старшынёй сельскага спажывецкага таварыства. На працягу 2-х гадоў узначальваў Бабінавіцкі сельскі Савет. А з 1965 па 1985 год загадваў нафтавай базай птушкафабрыкіімя К.С. Заслонава. 3 1985 года дзядуля Валянцін знаходзіцца на заслужаным адпачынку. Дзе б нiпрацаваў мой дзядуля, усюды ён быў прынцыповым, чэсным, сумленным чалавекам. Вось якіміўспамінамі аб iмдзеліцца былы старшыня Бабінавіцкага сельскага Савета Мікалай Сямёнавіч Кудраўцаў:

"Усё жыццё Валянціна Мікітавіча прайшло на мaixвачах. Шмат гадоўмы працавалі разам з iм. Гэта чалавек, які мае актыўную жыццёвую пазіцыю, не церпіць несправядлівасціiздрады. Валянцін Мікітавіч – ветэранВялкай Айчыннай вайны, ветэран працы, клапатлівы бацька iдзед, добры сем'янін. Ён ніколі не заставаўся ў баку ад праблем вёскі, сваей Радзімы".

Iяк бы ў падцвярджэнне гэтых слоў сярод шматлікіх дакументаў, якія так беражліва захоўвау мой дзед, я знайшоў квіток аб тым, што ў снежні 1988 года, будучы ўжо пенсіянерам, ён накіраваў у фонд дапамогі Арменііў сувязі з землятрусам грашовыя сродкі. Калі мне на вочы трапіў гэты маленькі аркуш паперы, то мае сэрца праз край напоўнілася пачуццем вялікага гонару за свайго дзеда.

Не толькіў роднай вёсцы Бабінавічы, але iжыхары суседніх вёсак, любяць iпаважаюць гэтага справядлівага iпрынцыповага чалавека. Яго фотаздымак займае пачэснае месца ў экспазіцыі "Нашы землякі – удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны", размешчанай у музеі баявой славы Бабінавіцкай сярэдняй школы, а чырвонаармейская кніжка часоў Вялікай Айчыннай вайны захоўваецца ў ваенна-гістарычным музеі г.п.Лёзна.

У нашай Бабінавіцкай сярэдняй школе склаліся добрыя традыцыі: першакласнікі пачынаюць знаёмства са школай з музея баявой славы, сюды прыходзяць выпускнікіў дзень апошняга школьнага званка, тут прымаюць вучняў у піянеры iчлены БРСМ, праводзяцца пазакласныя мерапрыемствы, сустрэчы з ветэрнанамі Вялікай Айчыннай вайны, урокі мужнасці. Настаўнікам школы зусім неабыякава, каго выберуць сабе ў гepoi вучні. Яны хочуць бачыць сваю змену смелай, надзейнай, гатовай да працы iабароны сваей Айчыны. Частым госцем на нашых школьных мерапрыемствах быў мой дзядуля –Валянцін Мікітавіч Багдановіч.

Кіраўнік музея баявой славы Дзіна Анатольеўна Багдановіч прысвяціла ўciмветэранам, iў першую чаргу, канешне, дзядулю Валянціну, свой верш: