Смекни!
smekni.com

Вялікая Айчынная вайна (стр. 1 из 4)

УА “Бабінавіцкая дзіцячы сад – сярэдняя школа”

Выканаў вучань 11’ класа

Бабінавіцкай ДССШ

Багдановіч Андрэй

2009 год

Змест

Уводзіны……………………………………………………………..3 – 5

1. Антыфашысцкая барацьба на тэрыторыі Беларусі ……………...6 – 14

2. Гісторыя ветэрана Вялікай Айчыннай вайны …………………15 – 19

3. Спіс літаратуры ……………………………………………………20

Уводзiны

Вялікая Айчынная вайна – 1941 – 1945 года – вызваленчая барацьба савецкіх народаў супраць фашыцкай Германіі, яе саюзнікаў і частка другой сусветнай вайны (1939 – 1945 гг.). Працягвалася з 22.06.1941 г. да 09.05.1945 г.; на тэрыторыі Беларусі – з 22.06.1941 г. да 28.07.1944 г. вяліся сродкамі ваеннай, эканамічнай і палітычнай, ідэалагічнай барацьбы. Германія выставіла супраць СССР 153 дывізіі, яе саюзнікі (Італія, Румынія, Венгрыя і Фінляндыя) – 37 дывізій: іх падтрымлівалі 4 флаты, усяго 5,5 млн. чалавек, 47,2 тыс. гармат і мінамётаў, 192 баявыя караблі.

На Беларусі гітлераўцы планавалі знішчыць 75% насельніцтва. Напярэдадні вайны ў БССР было 10 абласцей, 188 раёнаў, яе тэрыторыя прыкладна 225,7 тыс. км2, насельніцтва 22.06.1941г. – 10 млн. 528 тыс. чалавек. Эканоміка БССР развівалася як састаўная частка эканомікі ўсёй Савецкай краіны.

Падрыхтоўку да вайны супраць СССР гітлераўцы пачалі задоўга да захопу ўлады ў Германіі (1933г.). З прыходам нацыстаў да ўлады ўсё жыццё было падпарадкавана падрыхтоўцы і развязванню агрэсіўных войнаў. У 1939 – 1941 гг. Германія захапіла амаль усе краіны Заходняй Еўропы і паставіла іх эканамічныя і ваенныя рэсурсы на службу сваім агрэсіўным мэтам.

Вялікія страты абароназдольнасці краіны нанесены сталінскімі рэпрэсіямі супраць ваенных кадраў. Толькі ў 1937 – 1938 гг. было рэпрэсіравана больш за 40 тыс. камандзіраў чырвонай арміі. Грубай памылкай Сталіна было перакананасць, што гітлераўцы ў вайне з СССР будуць імкнуцца ў першую чаргу авалодаць Украінай і Данецкім басейнам. У сувязі з гэтым Генеральным штабам у аператыўным плане вайны былі стратэгічныя памылкі.

Другая сусветная вайна, у час якой праходзіла аб’яднанне заходніх беларускіх зямель з усходнімі, змяніла ход гістарычных падзей. У адпаведнасці з дадатковым сакрэтным пратаколам, які быў прыкладзены да савецка-германскага панта аб ненападзе 23 жніўня 1933 г., германскія войскі не павінны былі перасякаць устаноўленую мяжу на выпадак ваеннага канфлікту Германіі з Польшчай. Яна праходзіла па лініі рэк Нарач, Вісла, Сож.

У час германа-польскай вайны 1939 г. савецкае кіраўніцтва заняло пазіцыю чакання. Масква дала зразумець, што для яе размова можа ісці толькі аб заходніх раёнах Беларусі і Украіны. Адначасова у СССР ішла апрацоўка грамадскай думкі і вяліся ваенныя прыгатаванні. Ужо 6 верасня быў праведзены частковы прызыў запасных, 11 верасня быў загад Наркома абароны К. Варашылава аб утварэнні Беларускага і Украінскага франтоў.

Ва ўмовах, калі амаль усе жыццяважныя цэнтры Польшчы былі заняты нямецкімі войнамі (14 верасня г. Брэст, 15 верасня заняты Беласток і пад пагрозай апынуўся Львоў), 16 верасня былі апублікаваны пастановы ваенных саветаў Беларускіх і Украінcкіх франтоў. Задача пакласці канец прыгнёту працоўных Заходняй Беларусі і Заходняй Украіны, прадаставіць поўную бяспеку працоўным гэтых абласцей.

У 16 гадзін таго ж дня ў часцях Чырвонай Арміі пачалі зачытваць загад аб выступленні ў вызваленчы паход на Захад. Савецкім войскам забаранялася бамбіць і абстрэльваць з гармат населеныя пункты Заходняй Беларусі. Патрабаванне лаяльна адносіцца да польскіх ваеннаслужачых, калі яны не будуць аказваць узброенага супраціўлення. Беларускі фронт налічваў 200,8 тыс. салдат і афіцэраў.

Адмоўна была ўспрынята ў заходнебеларускім грамадстве перадача Вільні і Віленскай вобласці ў складзе Віленска-Трокскага, часткі тэрыторыі Свяшчэнскага і Браслаўскага паветаў Літве, ў адпаведнасці з дагаворам СССР і Літвы 10 кастрычніка 1939 года.

Культ асобы Сталіна, атмасфера падазронасці і татальнага недаверу асабліва праявіліся ў дэпартацыях, што закранулі выключна асоб польскай нацыянальнасці. Пачатак дэпартацыі быў пакладзены сакрэтнай пастановай СНК СССР 5 снежня 1939 года аб высяленні з заходніх абласцей Беларусі і Украіны асаднікаў і работнікаў лясной аховы.

30 верасня 1939 года былі арыштаваны Луцкевіч, дэпутат сейма Самойла, сенатар Багдановіч, старшыня прэзідыума БНА Пазняк, Станкевіч.

Польскія рэпрэсіі наклалі свой адмоўны адбітак на аб’яднаўчы працэс беларускага народа пасля верасня 1939 года.

Так як тэма творчай работы “Вялікая Айчынная вайна ва ўдзячнай памяці беларускага народа”, такім чынам я больш дасканала даследваў пытанне аб падпольным і партызанскім руху на тэрыторыі Беларусі.

Антыфашысцкая барацьба на тэрыторыі Беларусі

У лясах былі закладзены базы зброі, боепрыпасаў, амуніцыі, харчавання. Спецыяльна падрыхтаваныя людзі прайшлі курс навучання у закрытых школах, былі прызначаны камадзіры, укамплектаваны маштабы кожнага атрада, спланаваны спецыяльныя аперацыі, каб адрэзаць варожьы войскі ад крыніц ix забеспячэння. Аднак пазней гэтыя базы былі расцэнены як падрыхтоўка дыверсійных груп з мэтай звяржэння савецкай улады. У канцы 1930-х гадоў такія партызанскія атрады былі расфарміраваны, а ixбазы ліквідаваны.

У напружаных абставінах прыфрантавой і франтавой паласы, у якую трапіла Беларусь у першыя месяцы вайны, камуністычная партыя узяла на сябе функцыі арганізацыі барацьбы з ворагам.

Цэнтральны iабласныя камітэты КП(б)Б падабралі і накіравалі у тыл праціўніка для арганізацыі барацьбы 1215 камуністаў. Усяго на акупіраванай тэрыторыі летам 1941 было пакінута 8 тыс. камуністаў. У час акупацыі на тэрыторыі Беларусі дзейнічалі 203 падпольныя партыйныя органы. Сакратары абкомаў узначальвалі партызанскія злучэнні.

Ужо на 5-ы дзень вайны ўтварыўся першы партызанскі атрад пад кіраўніцтвам В.З.Каржа. Спачатку ён дзейнічаў як знішчальны, вёў абарончыя баі за Пінск, потым перайшоў да партызанскіх формаў барацьбы.

Адны партызанскія атрады ствараліся партыйнымі камітэтамі на месцах, другія засылаліся з-за лініі фронту. Фарміравалі партызанскія атрады i ваеннаслужачыя, якія трапілі ў акружэнне. Развіццю партызанскага руху на Беларусіспрыялі беззаконне i свавольствы акупантаў. Сярод актыўных удзельнікаў барацьбы быліi тыя, хто не ўваходзіў у склад партызанскіх атрадаў. Жыхары вёсак забяспечвалі партызан харчаваннем, адзеннем, вялі разведку, дапамагалі выводзіць са строю шашэйныя i чыгуначныя камунікацыі, парушалі лініі сувязі. Прадстаўнікі больш як 70 нацыянальнасцей i народнасцей СССР змагаліся з фашыстамі на тэрыторыі акупіраванай Беларусі.

Ужо ў канцы 1-га пачатку 2-га тыдня вайны ў рэспубліцыпачалі фарміравацца групы i атрады для змагання ў тыле ворага. Да 25 ліпеня 1941 годана Беларусі было сфарміравана больш за 100 атрадаў i груп, якія налічвалі 2644 чалавек 88 з іх накіраваны за лініі фронту на захопленыя ворагам тэрыторыю. Адным з першых быў Суражскі атрад у Віцебскай вобласціпад кіраўніцтвам дырэктара кардоннай фабрыкi ў рабочым пасёлку Пудаць М.Ф. Шмырова. Толькі ў жніўні – верасні гэты атрад разграміў шэраг варожых гарнізонаў, падарваў некалькі чыгуначных і шашэйных мастоў. На Палесci значныя ўдары па ворагу наносіў партызанскі атрад «Чырвоны Kacтрычнік», які ўзначальваў Ц. П. Бумажкоў, а потым Ф.І. Паўлоўскі. Ім першым з партызан у жніўні 1941 г. прысвоена званне Героя Савецкага Саюза. Да пачатку 1942 г., пa няпоўных звестках на Беларусідзейшчала 99 атрадаў i амаль столькі ж партызанскіх груп. На развіццё ўсенароднай бацьбы ў тыле ворага ўплывалі поспехі Чырвонай Арміі. Рэйкавая вайна, глыбокія рэйды па тылах праціўніка, адчувальныя ўдары па гарнізонах, пастаянная разведка, актыўнае ўзаемадзеянне з воінамі-франтавікамі былі асноўнымі метадамі іх барацьбы.

Толькі са жніўня 1941 на чэрвень 1942 г.,паводле данных гітлераўскай адміністрацыі, на тэрыторыі генеральнай акругі Беларусь партызаны здзейснілі 176 нападаў на гарнізоны, апорныя iіншыя пункты акупантаў. Да канца 1942 г. яны знiшчылі больш за l00 тыс. гітлераўцаў, разграмілі 24 штабы вайсковых часцей i злучэнняў, падбілі 398 танкаў i бронемашын, 181 самалёт, падарвалі больш як 5 тыс. aўтамашын.

У маi 1942 г. для цэнтралізацыі кіраўніцтва партызанскім рухам пры Стаўцы Вярхоўнага Галоўнакамандавання быў створаны Цэнтральны штаб партызанскага руху (ЦШПР) на чале з П. К. Панамарэнкам. У верасні 1942 г. утвораны Беларускі штаб партызанскага руху (БШПР) на чале з П.З. Калiніным. 3 мэтай каардынацыі дзеянняў партызан з caвецкімi войскамі, паляпшэня аператыўнага кіраўніцтва БШПР стварыўаператыуныя групы,якія былі накіраваны ў ваенныясаветы ўcix тpox Беларускіхі 1-га Прыбалтыйскага франтоў. Гэта даломагчымасць партызанам лепшулічваць інтарэсы Чырвонай Арміі. Дзякуючы дзейнасці БШПР значна палепшылася арганізацыя ўзбраення партызан, забеспячэнне ix сродкамі сувязі, боепрыпасамi, больш дакладнымі сталі каардынацыя і ўзаемадзеянне з часцяміЧырвонайАрміі.

Да 1943 г. супраціўленне гiтлераўскім захопнікам на акупіраванай тэрыторыі Беларуci набыло ўсенародны paзмах, перетварылася ў фактар буйнога ваенна-стратэгічнага і палітычнага значэння.

Фронт патрабаваў ад гітлераўцаў новых папаўненняў, а яны вымушаны былі трымаць на акупіравай тэрыторыі вялікую колькасць войскаў для барацьбы з партызанамі, падаўлення супраціўлення насельнщтва, аховы камунікацый. Акупанты намагаліся вывесці свае кадравыя часці з-пад удараў партызан і замяніць іх вайсковымі часцямі, сфарміраванымі з ваеннапалонных i мясцовага насельніцтва. Абапіраючыся на здраднікаў, запалохваючы людзей, яны фарміравалі асобныя рускія, украінскія, татарскія, літоўскія і інш. батальёны, намагаючыся такім чынам распаліць нацыянальную варожасць паміж народамі СССР.