Смекни!
smekni.com

Фарміраванне і развіццё палітычнай сістэмы Рэспублікі Беларусь 1991 2008 гг. (стр. 2 из 2)

Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь, як і ўсе іншыя, утрымлівала палажэнні аб галінах улады, іх функцыях і паўнамоцтвах. Дэпутацкі корпус парламента абмяжоўваўся 260 дэпутатамi. Статус кіраўніка дзяржавы раскрываўся ў главе 4 «Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь».

Першыя выбары прэзідэнта адбыліся ў чэрвені-ліпені 1994 г. Кандыдатамі на пасаду прэзідэнта былі вылучаны 6 чалавек: А. Дубко, В. Кебіч, А. Лукашэнка, В. Новікаў, З. Пазняк, С. Шушкевіч. Пераможцам першага тура выбараў 19 чэрвеня стаў А. Лукашэнка, які набраў 45% галасоў. У наступным туры выбараў 10 ліпеня амаль 80% выбаршчыкаў першым прэзідэнтам Беларусі абралі А. Лукашэнку. Насельніцтва Беларусі выказалася за грамадскую справядлівасць, радыкальныя змены, якія ў ходзе выбарчай кампаніі абяцаў будучы прэзідэнт.

20 ліпеня 1994 г. Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь даў клятву на служэнне народу і Айчыне і прыступіўся да выканання сваіх абавязкаў главы дзяржавы і кіраўніка выканаўчай улады.

Да цяжкасцей эканамічнага роду, з якімі давялося су­тык­нуц­ца Прэзідэнту А. Лукашэнка, далучыліся цяжкасці па­лі­тыч­на­га роду. Справа ў тым, што паводле Канстытуцыі, Беларусь зас­та­ва­ла­ся парламенцкай рэспублікай, і Прэзідэнту не хапала паў­на­моц­т­ваў, каб ажыццяўляць сваю выбарчую праграму і вырашаць надзён­ныя праблемы. Спробы Вярхоўнага Савета стрымаць яго актыўнасць прычыніліся да працяглага палітычнага кан­ф­лік­ту ў галінах улады. Праціўнікамі А. Лукашэнкі выс­ту­пі­лі дэпутаты ад БНФ.

З мэтай забеспячэння эфектыўнасці дзяржаўнай палітыкі Прэзідэнтам было праведзена рэфармаванне сістэмы выканаўчай улады. У пачатку 1995 г. была створана падпарадкаваная Прэзідэнту скразная вертыкальная структура, якая ўключала выканаўчыя і распарадчыя органы як у цэнтры, так і на месцах, т. зв. "вертыкаль" - строга цэнтралізаваная сістэма дзяржаўнага кіравання.

Для вырашэння некаторых спрэчных пытанняў, якія ставіла палітычная апазіцыя і якія мелі прынцыповае значэнне для забеспячэння згоды ў грамадстве, па ініцыятыве Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і ў адпаведнасці з яго перадвыбарнай платформай (забеспячэнне суверэнітэту Рэспублікі Беларусь, эканамічнай і палітычнай стабільнасці, барацьба з карупцыяй і злачыннасцю, паляпшэнне матэрыяльнага дабрабыту народа) 14 мая 1995 г. быў праведзены рэспубліканскі рэферэндум. Беларускі народ падтрымаў прапановы кіраўніка дзяржавы аб наданні рускай мове роўнага статусу з беларускай; аб увядзенні новых Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь; аб адабрэнні дзеянняў Прэзідэнта, накіраваных на эканамічную інтэграцыю з Расійскай Федэрацыяй; аб унясенні змяненняў у Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь, якія прадугледжвалі магчымасць датэрміновага спынення паўнамоцтваў Вярхоўнага Савета Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь у выпадках сістэматычнага або грубага парушэння Канстытуцыі - Прэзідэнт атрымаў падтрымку грамадзян.

На рэферэндуме 1995 г. большасць народа выказалася за новую сімволіку, якая ўяўляе сабой крыху змененую дзяржаўную сімволіку Савецкай Беларусі.

Палітычная апазіцыя, у тым ліку частка дэпутатаў Вярхоўнага Савета і членаў Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь, выступіла супраць курсу, абранага А.Р. Лукашэнкам і большасцю беларускага народа. Палітычная напружанасць у грамадстве ўзмацнілася.

У чэрвені 1996 г. Прэзідэнт унёс у Вярхоўны Савет прапанову аб рэферэндуме па пытаннях, якія датычыліся ў тым ліку і артыкулаў, замацаваных у Канстытуцыі: аб перанясенні нацыянальнага свята з 27 ліпеня (Дзень абвяшчэння суверэнітэту ў 1990 г.) на 3 ліпеня (Дзень вызвалення Мінска Чырвонай Арміяй у 1944 г.), аб свабодным абароце зямлі, аб адмене смяротнага пакарання, аб рэарганізацыі парламента, аб тэрміне паўнамоцтваў кіраўніка дзяржавы. Ва ўмовах абвостранай канфрантацыі ў грамадстве, спроб апазіцыі сарваць рэферэндум, а таксама няўдалай спробы правесці Вярхоўным Саветам 20 лістапада працэдуру імпічмента Прэзідэнту, 24 лістапада 1996 г. адбыўся другі рэспубліканскі рэферэндум. З 7,4 млн. чалавек, якія мелі права у ім удзельнічаць, прагаласавалі каля 6,2 млн. чалавек. За прыняцце Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь 1994 г. са змяненнямі і дапаўненнямі (новая рэдакцыя Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь), прагаласавалі каля 5,2 млн. чалавек, ці 70,45% грамадзян, унесенных у спісы для галасавання.

У адпаведнасці з новай рэдакцыяй Канстытуцыі Беларусь ператваралася ў прэзідэнцкую рэспубліку з вельмі шырокімі паўнамоцтвамі кіраўніка дзяржавы. Прэзідэнт з'яўляецца гарантам Канстытуцыі, правоў і свабод чалавека і грамадзяніна. Выканаўчую ўладу ўзначальвае Прэм'ер-міністр Урада. Новая рэдакцыя Канстытуцыі пашырыла правы і паўнамоцтвы Савета Міністраў. Замест аднапалатнага Вярхоўнага Савета з 260 дэпутатамі быў сфарміраваны двухпалатны парламент - Нацыянальны сход, які з гэтага часу складаецца з Палаты прадстаўнікоў (110 дэпутатаў: выбіраюцца насельніцтвам) і Савета Рэспублікі (па 8 чалавек выбіраюцца ад кожнай вобласці і г. Мінска і 8 чалавек прызначаюцца Прэзідэнтам).

У 2000 г. адбыліся свабодныя дэмакратычныя выбары дэпутатаў двухпалатнага Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. 9 верасня 2001 г. Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь на новы 5-гадовы тэрмін выбраны А.Р. Лукашэнка.

17 кастрычніка 2004 г. адбыўся ініцыіраваны Прэзідэнтам рэспубліканскі рэферэндум і свабодныя дэмакратычныя выбары дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. Сфарміраваны таксама новы склад Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу. На аснове галасавання на рэспубліканскім рэферэндуме з артыкула 81 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь выключана яго другая частка: “Адна і тая ж асоба можа быць Прэзідэнтам не больш двух тэрмінаў”. Тым самым пераважная большасць беларускага народа пагадзілася з тым, каб А.Р. Лукашэнка нараўне з іншымі кандыдатамі мог балаціравацца ў час выбараў 2006 г. на пасаду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Такім чынам, тры рэспубліканскія рэферэндумы – 1995, 1996 і 2004 гг. не толькі пакінулі глыбокі след у грамадска-палітычным жыц-ці нашай кра­і­ны, але і істотна паўплывалі на змест яе Канстытуцыі, фарміраванне прававой беларускай дзяржавы і грамадзянскай супольнасці.

Урад краіны праводзіць палітыку будаўніцтва сацыяльна-арыентаванай дзяржавы, якая будуецца на прынцыпах канстытуцыйных гарантый асабістых правоў і свабод грамадзян, свабоды прадпрымальніцтва, выбару прафесіі і месца працы, роўнасці ўсіх формаў уласнасці, гарантыі яе недатыкальнасці і выкарыстання ў інтарэсах асобы і грамадства, забеспячэння ўзаемасувязі дабрабыту работніка і вынікаў яго працы, сацыяльнай абароны непрацаздольных і іншых сацыяльна ўразлівых пластоў насельніцтва, сацыяльнага партнёрства (паміж дзяржавай, прафсаюзамі і саюзамі прадпрымальнікаў). “Беларуская мадэль” дзяржавы дазваляе, з аднаго боку, захаваць сацыяльныя заваёвы народа, а з другога – выкарыстоўваць рынкавыя механізмы для павышэння эфектыўнасці эканамічнай сістэмы, яе ўспрымальнасці да навукова-тэхнічнага прагрэсу. Ствараючы ўмовы для рынкавай эканомікі, дзяржава імкнецца да дасягнення такіх прынцыповых мэтаў, як рост дабрабыту народа, высокая ступень занятасці, спрыяльная для жыцця навакольнага асяроддзя.