Грунвальдская бітва
1. Рашаючае значэнне ў барацьбе з пранікненнем крыжа-коў на Усход мела Грунвальдская бітва, якая адбылася 15 ліпе-ня 1410 г. паміж аб'яднанымі сіламі польска-літоўска-бела-рускага войска і Тэўтонскім ордэнам. Войскі ВКЛ налічвалі ІОхаругваў — баявых атрадаў колькасцю ад 60 да бООкоп'яў. Кап'ём называлася баявая тройка: рыцар-вершнік, збраяно-сец-парабак і лучнік. Харугвы ВКЛ узначаліў вялікі князь літоўскі Вітаўт. Польскае каралеўства выставіла 50 харуг-ваў. Агульнае кіраўніцтва аб'яднаным войскам саюзнікаў ажыццяўляў польскі кароль Ягайла. У аб'яднаным войску былі харугвы з Украіны, руская дружына з Ноўгарада Вялі-кага, атрад з Чэхіі пад кіраўніцтвам будучага героя гусіцкага руху Яна Жыжкі і татарская конніца. Па падліках гісторы-каў, войска саюзнікаў налічвала каля 40 тыс. чалавек. Войска крыжакоў мела больш за 30 тыс. воінаў, у іх было лепшае ўзбраенне. Кіраваў імі вялікімагістр (кіраўнік) Тэў-тонскага ордэна Ульрыхфон Юнгінген. Бітва пачалася з атакі конніцы Вітаўта. Крыжакі, строй якіх нагадваў «клін», па-чал! наўмысна адступаць, пакуль не дайшлі да схаваных ад вачэй бамбардаў — гармат, што стралялі каменнымі ядрам і. Аднак гэта не спыніла конніцу Вітаўта. Тады крыжацкая цяж-каўзброеная конніца нанесла ўдар у адказ і прымусіла адступіць частку войскаў Вітаўта.
Выключную стойкасць праявілі тры палкі Смаленскага княства. Два з іх злучыліся затым з харугвамі польскага войска, якое перайшло ў наступление. Нарэшце войскі саюзнікаў акружылі рыцараў і нанесл і ім рашаючае паражэнне. Паражэнне Тэўтонскага ордэна азначала крах 200-гадо-вай крыжацкай агрэсіі (напад адной дзяржавы на другую) у Еўропе. Перамога над крыжакамі значна павысіла аўтары-тэт ВКЛ і Польскага каралеўства сярод іншых краін.
2. Татарскія набегі ўяўлялі агульную для беларускага і рускага народаў знешнюю небяспеку. На беларускія землі мангола-татары рабілі асобныя напады, рабавалі мясцовых жыхароў, бралі іх у палон, аднак сваей трывалай улады не ўсталёўвалі. У 1363 г. вялікі князь Альгерд разбіў трох татарскіх ханаў на рацэ Сінія Воды (тэрыторыя сучаснай Украіны). У выніку гэтай перамогі мангола-татары былі выцеснены з украінскіх зямель. 7 верасня 1380 г. князь Андрэй Полацкі ўдзельнічаў у Кулікоўскай бітве супраць мангола-татар на баку маскоўскага князя Дзмітрыя Іванавіча, які за перамогу ў бітве быў пра-званы Данскім. Трагічна завяршылася для войска ВКЛ на чале з вялікім князем Вітаўтам у 1399 г. бітва на рацэ Ворскле (тэрыторыя сучаснай Украіны) з правіцелямі Залатой Арды.
Паўстанне 1863 г. у Беларусі. Погляды і дзейнасць К. Каліноўскага
1. Выспяванне паўстання было звязана з абставінамі раз-віцця Беларусі ў другой палове XIX ст. Сялянства Беларусі ў сваей болыдасці было нездаволена ўмовамі адмены пры-гоннага права. 3 мэтай прадухілення іх удзелу ў паўстанні супраць самадзяржаўя, што пачалося ў 1863 г. у Польшчы, царскі ўрад змяніў некаторыя палажэнні рэформы 1861 г. і скасаваў часоваабавязанае становішча сялян. Былі паменша-ны на 20% выкупныя плацяжы. Гэта паўплывала на ўдзел сялянства ў паўстанні. Сярод паўстанцаў налічвалася толькі 18% сялян. Масавы ўдзел у паўстанні ўзяла шляхта, якая дамагалася аднаўлення Рэчы Паспалітай у межах 1772 г. Найбольш ра-шуча настроеная частка шляхты ажыццяўленне сваіх мэт звязвала з падрыхтоўкай і правядзеннем узброенага паўстан-ня супраць царскіх улад пры падтрымцы сялян. Прыхільнікаў такой тактыкі дзеянняў называлі «чырвонымі». Частка буйных памешчыкаў спадзявалася дасягнуць названай мэты мірным шляхам без удзелу сялянства. Прыхільнікаў такой тактыкі дзеянняў называлі «белымі».
2. Кіраўніком «чырвонай» плыні шляхецкіх рэвалюцыя-нераў у Беларусі стаў Вікенцій Канстанцін (Кастусь) Каліноўскі(1838—1864 гг.). Ён нарадзіўся ў Гродзенскім павецеў сям'і беззямельнага шляхціца. Да рэвалюцыйнай дзейнасці далучыўся ў час вучобы на юрыдычным факультэце Пецяр-бургскага універсітэта. Вярнуўшысяў 1861 г. пасля вучобы на радзіму, ён стварыў на Гродзеншчыне рэвалюцыйную арганізацыю. Восенню 1862 г. стаў старшынёй Літоўскага правінцыяльнага камітэта (ЛПК) у Вільні — цэнтра «чыр-воных» у Літве і Беларусі, які ўзначаліў падрыхтоўку узброенага паўстання супраць царскіх улад. Вялікую ролю ў арганізацыі паўстання адыграла выдан-не з лета 1862 г. К. Каліноўскім разам са сваімі паплечнікамі першай рэвалюцыйна-дэмакратычнай газеты ў Беларусі «Мужыцкяя праўда». Выйшла 7 нумароў газеты. К. Каліноў-скі прапагандаваў ідэю народнай сялянскай рэвалюцыі і сфармуляваў ідэю дэмакратычнай народнай дзяржавы: «... не народ зроблены для ўрада, а ўрад для народа». Ну мары газеты ён падпісваў псеўданімам «Ясъка, гаспадар з-пад Вільні». Адсутнасць адзінага плана баявых дзеянняў, недахоп сіл і зброі, аб'яўленне беларуска-літоўскіх губерняў на ваенным становішчы і правядзенне карнай аперацыі супраць паўстан-цаў пад кіраўніцтвам віленскага генерал-губернатара М. Мураўёва, рознагалоссі паміж удзельнікамі паўстання прывялі да яго паражэння. Восенню 1863 г. узброеная барацьба ў Беларусі была практычна падаўлена.
У канцы студзеня 1864 г. быў арыштаваны К. Каліноўскі. Знаходзячыся ў турме, ён напісаў і перадаў на волю тры лісты свайму народу, вядомыя пад назвай «Пісьмы з-пад шыбекіцы».
3 лістоў вынікала, што К. Каліноўскі не прызнаваў маскоў-скі або польскі ўрады сваімі для беларусаў. Ён заклікаў беларускі народ ісці ваяваць «за свайго Бога, за сваё права,... за сваю Бацькаўшчыну». У сваю апошнюю хвіліну, стоячы пад шыбеніцай, К. Каліноўскі пры абвяшчэнні судовага пры-гавору, у якім яго назвалі «дваранінам», заявіў: «У нас няма дваран — усе роўныя!»
Культура Беларусі ў пачатку XX ст
1. Стан навуковых ведаў у пачатку XX ст. вызначаўся развіццём беларусазнаўства. У трехтомным даследаванні акадэміка Яўхіма Карскага «Беларуси» было дадзена ўсеба-ковае навуковае абгрунтаванне нацыянальнай самабытнасці беларусаў як асобнага славянскага народа. Гэту працу назы-ваюць энцыклапедыяй беларусазнаўства. Гістарычныя даследаванні былі прадстаўлены працамі гісторыка і этнографа Мітрафана Доўнар-Запольскага, які абгрунтоўваў палажэнне аб існаванні самабытнага беларус-кага народа, «яго адметнасці ад іншых славянскіх народаў», наяўнасці ў яго арыгінальнай культуры і мовы, выказваўся за «яго права на самастойнае існаванне».
2. Значнай з'явай у нацыянальна-культурным руху Бе- ларусі ў пачатку XX ст. стала выданне ў Вільні газеты «Наша ніва». Галоўнымі тэмамі «Нашай нівы» былі Беларусь і лёсяе народа. У першым нумары абвяшчалася: «Мы будзем слу-жыць усяму пакрыўджанаму беларускаму народу, пастараемся быць люстрам жыцця, каб ад нас, як ад люстра свет падаў у цемнасць. Мы будзем старацца, каб усе беларусы, што не ве-даюць, хто яны ёсць, — зразумелі, што яны беларусы і людзі, каб пазналі свае правы...» На старонках газеты ўпершыню ўбачылі свет паэмы Янкі Купалы «Курган» і «Бандароўна». У 1910 г. рэдакцыяй «Нашай нівы» быў выдадзены першы паэтычны зборнік Якуба Коласа «Песні-жальбы». У 1914—1915 гг. рэдактарам газеты быў Янка Купала. Пры рэдакцыі газеты ствараўся, дзякуючы намаганням Івана Луцкевіча, беларускі нацыянальны музей.
3. Стваральнікам новай беларускай літаратуры і літара- турнай мовы ўвайшоў у гісторыю Янка Купала (Іван Луцэвіч, 1882—1942 гг.) — аўтар п'ес «Паўлінка», «Раскіданае гняздо» і інш. У творчасці Янкі Купалы спалучаліся тэмы пратэсту сялянства і барацьбы за нацыянальнае адраджэнне. Купа- лаўскі верш «А хто там ідзе?» рускі пісьменнік Максім Горкі лічыў «народным гімнам беларусаў» і зрабіў яго пераклад на рускую мову. Якуб Колас (Канстанцін Міцкевіч, 1882—1956 гг.) пачаў працу над паэмай «Новая зямля». Ён апаэтызаваў вобразы рашучых і смелых сялян беларускай вёскі пачатку XX ст., абу-джаных рэвалюцыяй. Запаветам паэта свайму народу стаў верш-гімн «Пагоня» Максіма Багдановіча.У пачатку XX ст. ярка раскрыўся талент беларускай паэ-тэсы і рэвалюцыянеркі, аўтара «Першага чытання для дзе-так беларусаў» Цёткі (Алаізы Пашкевіч).
4. Тэатральнае жыццё ў Беларусі было звязана з дзейна- сцю Першай беларускай трупы Ігната Буйніцкага, які лічыцца стваральнікам беларускага прафесійнага тэатра. У Вільні на аматарскай аснове дзейнічаў Беларускі музычна-дра- матычны гурток пад кіраўніцтвам Алеся Бурбіса. Ён ажыц- цявіў першую тэатральную пастаноўку п'есы Я.Купалы «Паў- лінка».
5. Выдатных поспехаў дасягнула беларускае выяўленчае мастацтва. Пэўную ролю тут адыгралі прыватныя рысавальныя школы. У адной з іх у Віцебску прайшоў першую пад-рыхтоўку як жывапісец сусветна вядомы мастак XX ст. бела-рускага паходжання Марк Шагал. Традыцыі лірычнага пейзажа развіваў Вітольд Бялыні-цкі-Біруля. Самым улюбёным вобразам для мастака стала вясна. Ёй ён прысвяціў каля 200 карцін, у назвах 120 з іх вы-карыстана слова «вясна».
6. Найбольш вядомым помнікам у архітэктуры, які спа-лучае рысы раманскай і гатычнай архітэктуры, з'яўляецца Касцёл святых Сымона і Алены (у народзе яго называюць Чырвоным).
У пачатку XX ст. былі пабудаваны мемарыяльны комплекс каля в. Лясная ў гонар 200-годдзя перамогі Пятра I у Паў-ночнай вайне над шведамі (бітва пры Лясной была названа ім «маці Палтаўскай баталіі»), помнікі каля Віцебска і ў Коб-рыне ў памяць загінуўшых у вайне 1812 г. салдатрускай арміі.