Смекни!
smekni.com

Беларусь в войне 1812г (стр. 1 из 3)

1.Беларусь в войне 1812г. У чэрвені 1812 г. 600-тысячная армія французскага імператара Наполеона Бонапарта ўступіла ў межы Расійскай імперыі, распачаўшы баявыя дзеянні на тэрыторыі Беларусь Першапачаткова французскі бок планаваў разграміць рускія арміі ў прыгранічных баях, спыніцца ў Вільні і вымусіць расійскага імператара Аляксандра I пайсці на зак-лючэнне міру. Аднак гэты план не ажыццявіўся. Рускія арміі (1-я — генералаМ. Барклая дэ Толі, штаб знаходзіўся ў Вільні, 2-я — генералаЯ. Баграціёна, штаб — у Ваўкавыску), адступіў-шы, аб'ядналіся пад Смаленскам. Разбіць іх на тэрыторыі Беларусі не ўдалося.

У абарончых баях пад Полацкам вызначыўся адзін з леп-шых кавалерыйскіх генералаў рускай арміі Я. Кульнёў, атрад якога атрымаў перамогу над французскімі войскамі. Смярот-на паранены ядром, генерал загадаў перад смерцю зняць з сябе мундзір з баявымі ўзнагародамі, каб праціўнік не даведаўся аб такой буйной страце. Пад Магілёвам значныя сілы француз-скай арміі скаваў корпус генерала М. Раеўскага. Прыкладам гераізму для салдат стаў учынак самога генерала, які разам з двума непаўналетнімі сынамі падняў сваіх воінаў у атаку.

Зразумеўшы, што план маланкавага разгрому расійскай арміі праваліўся, Напалеон схіляўся да думкі закончыць бая-выя дзеянні ў Віцебску і пачаць тут мірныя перагаворы з Аляксандрам I. Аднак французская армія магла захаваць сваю баяздольнасць толькі рухаючыся наперад. А наперадзе былі Барадзінская бітва ў жніўні 1812 г., захоп Масквы і ад-ступленне з яе. Кіраўніцтва рускай арміяй у гэты час ажыц-цяўляў фельдмаршал М. Кутузаў. Пад яго камандаваннем пачалося выгнанне французскіх захопнікаў. У час адступлення французскай арміі восенню 1812 г. бая-выя дзеянні другі раз пракаціліся па беларускай зямлі. Ра-шаючая бітва адбылася пад Барысавам каля вёскі Студзёнкі. Тут пры пераправе цераз Бярэзіну на другі бераг трапіла толькі 1/10частка «Вялікай арміі» Напалеона.

2. Становішча Беларусі ў час вайны характарызавалася тым, што тут сутыкнуліся арміі дзвюх вялікіх дзяржаў. Польская і апалячаная шляхта спадзявалася на аднаўленне Напалеонам Рэчы Паспалітай і Вялікага княства Літоўскага (ВКЛ). Шляхціцы віталі прыход Напалеона і паступалі на службу ў яго армію. Загадам Напалеона быў утвораны Часо-выўрад ВКЛ, які займаўся, перш заўсё, забеспячэннем французскай арміі прадуктамі і кормам для жывёлы.

Войскі рускай арміі былі ўкамплектаваны рэкрутамі, набранымі таксама і з беларускіх губерняў на 20-гадовы тэрмін службы. Іх колькасць была значна большай у параў-нанні з тымі жыхарамі Беларусі, што знаходзіліся ў складзе войскаў Напалеона. У пачатку вайны сялянства Беларусі з прыходам Напалеона звязвала надзею на вызваленне з-пад прыгону, бо ў суседняй Полыдчы асабістая залежнасць сялян ад памешчы-каў была ім ліквідавана. Аднак Напалеон не пайшоў на вызваленне беларускіх сялян. А бясконцыярэквш^ш (прыму-совае адабранне маёмасці і жывёлы на карысць арміі) і рабаўніцтва выклікалі масавае супраціўленне сялянства, а таксама гарадскіх жыхароў. У такіх умовах у Беларусі раз-гарнуўся партызанскі рух. Асаблівую актыўнасць у бараць-бе з французскімі войскамі праявілі жыхары вёскі Жарцы, што пад Полацкам. Некаторыя з іх былі ўзнагароджаны крыжамі і медалямі.

Адмена прыгоннага права. Асаблівасці буржуазных рэформаўу Беларусі

1.Прычыны адмены прыгоннага права заключаліся ў тым, што існаванне феадальна-прыгонніцкіх адносін абумовіла адсталасць краіны. Феадальна-прыгонніцкія перажыткі выяўляліся ў адсутнасці ўласнасці сялян на зямлю і ўвогуле адсутнасці іх асабістай свабоды. Паступова ў расійскага імпе-ратара Аляксандра II і сярод членаў урада выспявала думка правесці рэформу сельскай гаспадаркі «зверху», не чакаю-чы, пакуль «знізу» гэта пытанне будзе вырашана шляхам сялянскага бунту. Пры гэтым прадугледжвалася захаваць права ўласнасці дваран-памешчыкаў на зямлю, а сялянам даць асабістую свабоду, але без надзялення іх зямлёй.

2. Умовы вызвалення памешчыцкіх сялян ад прыгоннай залежнасці былі вызначаны ў падпісаным Аляксандрам II 19 лютага 1861 г. Маніфесце. Сяляне атрымалі асабістую свабоду і пэўныя грамадзянскія правы, якія карэнным чынам змянілі іх становішча.

Атрымаўшы асабістую свабоду, былыя памешчыцкія сяляне не атрымалі зямлі. Зямля, якая спрадвеку карміла се-ляніна, прызнавалася ўласнасцю памешчыкаў. Сяляне павінны былі выкупаць зямлю па ўстаноўленай урадам знач-на завышанай цане.

Пры раздзеле зямлі памешчыкі пакінулі сабе самыя леп-шыя ўчасткі, што прывяло р&йрраспалосіцы, калі памешчыц-кія і сялянскія надзелы (палоскі) зямлі чаргаваліся паміж сабой у залежнасці ад месца знаходжання ўрадлівай глебы.

Правілы выкупной аперацыі (выплаты сялянамі грошай за зямельныя надзелы) былі аднолькавымі для ўсіх губерняў Расіі. 20% неабходнай сумы сяляне плацілі непасрэдна па-мешчыку, а астатнія 80% сумы памешчыкам давала дзяржа-ва. Сяляне былі абавязаны на працягу 49 гадоў выплаціць дзяржаве гэтую суму, а таксама працэнты за яе пазыку. Агуль-ныя сумы, якія сяляне вымушаны былі заплаціць за зямлю, у 3 разы перавышалі яе рыначны кошт. Да зацвярджэння урадам выкупной здзелкі паміж селянінам і памешчыкам (г. зн. да поўнага выкупу зямлі селяніна) сяляне лічыліся часова-абавязанымі і павінны былі за карыстанне надзелам зямлі, як і раней, адпрацоўваць паншчыну або плаціць памешчыку чынш (грашовы аброк).

Сялянства Беларусі ў большасці сваёй не згадзілася з прапанаванымі яму ўмовамі надзялення землёй. 3 мэтай прадухіліць удзел нездаволеных сялян у паўстанні 1863 г. царскі ўрад вызваліў сялянства на тэрыторыі Польшчы, Беларусі і Літвы ад «часоваабавязанага становішча». Акра-мя таго, на 20% зніжаліся выкупныя плацяжы. Такім чынам, на тэрыторыі Беларусі былі ліквідаваны феадальныя ад-носіны.

3. У выніку аграрнай рэформы 1861 г. памешчыкі натэ- рыторыі Беларусі захавалі ў сваёй уласнасці больш за пало- ву ўсіх зямель; прыкладна ў 2 разы больш, чым у іншых гу- бернях еўрапейскай часткі Расіі. Сялянскія надзелы ў Беларусі складалі толькі 1/3 усёй зямлі. Захоўвалася адпра- цовачная форма гаспадаркі, характэрная для феадальнага ладу.

Разам з тым рэформа садзейнічала развіццю капіта-лістычных адносін у сельскай гаспадарцы. Атрымаўшы аса-бістую свабоду, сяляне станавіліся вольнанаёмнай рабочай сілай. Многія гаспадаркі, якія выкарыстоўвалі наёмную пра-цу, набывалі прадпрымальніцкіхарактпар.

4. Лагічным працягам адмены прыгоннага права стала правядзенне ўрадам Аляксандра II буржуазных рэформаў у 60—70-я гг. Земская рэформа прадугледжвала стварэнне земстпваў — выбарных органаў для кіравання ў губернях і паветах мясцовай гаспадаркай, адукацыяй, аховай здароўя. На тэрыторыю Беларусі закон аб земствах не распаўсюдж- ваўся ў сувязі з тым, што царскі ўрад пасля паўстання 1863— 1864 гг. не давяраў мясцовым памешчыкам, якія маглі ў большасці сваёй трапіць у земствы, калі б яны былі створаны.

У выніку судовай рэформы суды сталі ўсесаслоўнымі, калі ў адной судовай установе разглядаліся справы прадстаўнікоў усіх саслоўяў, адкрытымі, пры якіх пасяджэнні суда праходзілі публічна, і незалежнымі ад урада. Разгляд крымінальных спраў праводзіўся з удзелам присяжныхзасядацеляў, якія не з'яўляліся прафесійнымі юрыстамі, прымалі рашэнні згодна з дадзенай прысягай сумленна і былі незалежныя ад прафе-сійных юрыстаў — суддзяў. У дапамогу падсудным уводзілася пасада адвоката — абаронцы іх інтарэсаў, які ажыццяўляў свае функцыі, як правіла, за пэўную плату. У Беларусі судовая рэформа пачалася пазней, чым у расійскіх губернях, з увя-дзення ў паветах міравых суддзяў, якія не выбіраліся ў сувязі з адсутнасцю земстваў, а назначаліся міністрам юстыцыі.

Пазней, чым у Расіі, пачалася ў Беларусі і городская рэ-форма. Згодна з ёй у гарадах ствараліся выбарныя органы гарадскога самакіравання на аснове маёмаснага цэнзу. Гэта значыць, у выбарах прымалі ўдзел толькі плацельшчыкі гарадскіх падаткаў, якія валодалі маёмасцю (зямлёй, дамамі, прадпрыемствамі) на пэўную суму грошай. Рабочыя і рамес-нікі, дробныя служачыя, інтэлігенцыя адхіляліся ад удзелу ў выбарах, таму што не плацілі гарадскіх падаткаў. Акрамя та-го, у гарадскіх думах абмяжоўвалася прадстаўніцтва яўрэй-скага насельніцтва, якое складала большасць гарадскіх жы-хароў.

1. Рух за дзяржаўны суверэнітэт Беларусі ў канцы 80-х — пачатку 90-х гг. XX ст. прадугледжваў карэннае пе-раўтварэнне Саюза ССР у сапраўды дэмакратычную права-вую дзяржаву, заснаваную надобраахвотным аб'яднанні раў-напраўных суверэнных рэспублік. 27 ліпеня 1990 г. Вярхоўны Савет Беларускай ССР прыняўДэкларацыю абдзяржаўным суверэнітэце рэспублікі. Гэта азначала, што Беларусь выбрала ўласны шлях развіцця, хоць і не выключала магчымасці аб'яднання разам з іншымі рэспублікамі ў новы саюз. У сакаві-ку 1991 г. адбыўсярэферэндум (усенароднае галасаванне) па пытанні захавання абноўленага СССР. Больш за 3/4 удзель-нікаў рэферэндуму у 9 з 15 савецкіх рэспублік выказаліся за захаванне СССР. Вярхоўны Савет БССР прыняў пастанову, у якой адзначалася мэтазгоднасць уваходжання БССР у склад Саюза ССР з улікам яго абнаўлення. Працэс падрыхтоўкі новага Саюзнага дагавора быў пры-пынены ў сувязі з падзеямі 1991 г. у Маскве, якія атрымалі назву жнівеньскага путчу — спробы дзяржаўнага пераваро-ту, накіраванага супраць палітыкі перабудовы. Путч пра-валіўся. Пасля гэтага рух за дзяржаўны суверэнітэт Беларусі значна паскорыўся.

2. Афармленне дзяржаўнай незалежнасці Рэспублікі Беларусь было звязана з практичным замацаваннем суверэ-нітэту рэспублікі. 25 жніўня 1991 г. было прынята рашэнне Вярхоўнага Савета БССР абнаданні канстытуцыйнага статусу Дэкларацыі абдзяржаўным суверэнітэце БССР, прыня-тай 27 ліпеня 1990 г. На наступны дзень, 26 жніўня 1991 г., быў приняты Закон «Аб забеспячэнні палітычнай і эканамі-чнай самастойнасці БССР». Згодназ ім усе прадпрыемствы, арганізацыі і ўстановы саюзнага падпарадкавання, што раз-мяшчаліся на тэрыторыі рэспублікі, пераводзіліся ва ўлас-насць Беларускай ССР. 19 верасня 1991 г. Вярхоўны Савет прыняў Закон аб назве Беларускай ССР, у адпаведнасці з якім яна пачала называцца «Рэспубліка Беларусь», а ў скароча-нымварыянце — «Беларусь». Была зацверджана новая дзяр-жаўная сімволіка: бел-чырвона-белы сцяг і герб «Пагоня». У маі 1995 г. на рэферэндуме большасць насельніцтва рэо публікі прагаласавала за ўвядзенне новых дзяржаўных сімва-лаў, якія існуюць і сёння.