4. Нельга адмаўляць, што Рада БНР і яе Народны сакратарыят утварылі пэўную палітычную структуру з зародкамі дзяржаўнай арганізацыі. Аднак у прамым сэнсе БНР дзяржавай не была. Дзяржаўнасць патрабуе не толькі абвяшчэння дэкларацый, якімі б добрымі яны не былі, але галоўнае – функцыяніравання сапраўднай сістэмы органаў заканадаўчай, выканаўчай і судовай улады на канкрэтнай тэрыторыі, распрацоўкі і прыняцця законаў і іх выканання, г. зн. праватворчай дзейнасці забяспячэння правоў і свабод сваіх грамадзян. Нічога такога фактычна не было. Хоць рэспубліка і абвяшчалася ў этнаграфічных межах пражывання беларусаў, юрысдыкцыю на гэтай тэрыторыі яна не здзяйсняла. Не было войска, адсутнічала фінансавая сістэма, не склаліся мясцовыя органы ўлады. Функцыі ўрада БНР абмяжоўваліся паўнамоцтвамі нацыянальнага прадстаўніцтва пры германскай акупацыйнай адміністрацыі і рашэннем некаторых задач у культурна-асветнай галіне.
Гэта быў першы крок барацьбы за беларускую дзяржаўнасць. Незалежнасць і свабода, аб’яўленыя 25 сакавіка 1918 г., так і засталіся жаданнем і надзеяй.
Тым не менш барацьбу лідэраў беларускай нацыянальнай дзяржавы нельга недаацэньваць, тым больш лічыць яе антынароднай. Гэта была важная старонка нашай гісторыі, значны крок у станаўленні дзяржаўнасці беларускага народа. Наступным крокам у гэтым накірунку было ўтварэнне БССР [3, стр. 59-60].
Заключэнне
Станаўленне беларускай дзяржавы праходзіла вельмі марудна. Першая спроба была няўдалай з-за шматлікіх памылак з боку Рады. Але нягледзячы на гэта беларускі народ заявіў аб сабе усяму свету. На Першым Усебеларускім з’ездзе беларусы засведчылі свае палітычнае інтарэсы, а затым ва ўсіх трох Граматах спрабавалі дабіцца сваёй мэты: абвяшчэння беларускай нацыянальнай дзяржавы. За гэтую спробу мы павінны быць ім удзячны, бо зараз маем права жыць у сваёй роднай старонцы, ведаць сваю культуру, памятаць сваю гісторыю і размаўляць па-беларуску, калі мы гэтага жадаем.
Спіс літаратуры
1. Юхо Я. А . Гісторыя дзяржавы і права Беларусі: Дапаможнік: У 2 ч. Ч.2. – Мн.: РІВШ БДУ, 2003. – 275 с.
2. Гісторыя Беларусі ў кантэксце еўрапейскай цывілізацыі: Дапаможнік / У.Р. Казлякоў, С.В. Марозава, У.А. Сосна і інш.; Пад рэд. Л.В. Лойкі. – Мн.: ТАА “ЦІПР”, 2003. – 348с.
3. Гісторыя Беларусі: Падруч. У 2 ч. Ч. 2 Люты 1917 г. – 2002 г. / Я.К. Новік, Г.С. Мрцуль, Э.А. Забродскі і інш.; Пад рэд. Я.К. Новіка, Г.С. Марцуля. – Мн.: Выш.шк., 2003. – 472 с.
4. Вішнеўскі А.Ф., Юхо Я.А. Гісторыя дзяржавы і права Беларусі ў дакументах і матэрыялах. Са старажытных часоў да нашых дзён / Пад агульнай рэдакцыяй прафесара А.Ф. Вішнеўскага: Вучэбны дапаможнік. – Мн.: Акадэмія МУС РБ, 1998, – 311 с.
5. Матэрыял па гісторыі Беларусі: Давед. Дапаможнік: 2-е выд. Стэрэатып. / Склад. Н.С. Шарова. Мн.: УП “Экаперспектыва”, 2001. – 192 с.
6. Кобрын М.У. Беларускі нацыянальны рух: 1917-1920 гг. / М.У. Кобрын. – Мн.: Хата, 2004. – 94 с.
7. Ладысеў У.Ф. Паміж Усходам і Захадам: станаўленне дзяржаўнасці і тэрытарыяльнай цэласнасці Беларусі (1917 – 1939 гг.) / У.Ф. Ладысеў, П.ІМ, Брыгадзін. – Мн.: Беларуск. дзярж. ун-т , 2003. – 307 с.