Смекни!
smekni.com

Культура Беларуси 3

На працягу шматвяковай гісторыі беларускі народ стварыў багатую і самабытную духоўную культуру, якая найбольш выразна прадстаўлена фальклорнымі творамі, што перадаваліся з пакалення ў пакаленне, і шматлікія з іх дайшлі да нашага часу.

Беларускаму фальклору ўласцівы спецыфічныя, нацыянальныя рысы. Ён мае розныя жанры. Гэта песні, прыпеўкі, балады, замовы, казкі, паданні, анекдоты, жарты, прыказкі і прымаўкі, загадкі. У фальклорных творах увасоблена народная мараль, этычныя нормы і погляды.

Вялікай папулярнасцю сярод сялян карысталіся казкі. Іх любілі слухаць не толькі дзеці, але і дарослыя. Даўней у нашых паселішчах былі свае казачнікі, якія ведалі шмат казак, валодалі добрай памяццю і творчым дарам іх расказваць. Бытавалі казкі пра жывёл, пра магутных багатыроў (асілкаў, волатаў). Нашы народныя казкі вызначаюцца добрым гумарам, у іх адлюстравана мара працоўных аб шчаслівай долі. Казкі расказвалі ў час доўгіх восеньскіх і зімовых вечароў, пад час вячорак, калі пасвілі жывёлу, пры правядзенні вольнага часу.

Асабліва багаты беларускі фальклор песнямі. На Смалявіччыне, як і ў Беларусі ўвогуле, песні з'яўляліся найбольш выразным, папулярным і вельмі любімым жанрам народнай творчасці. У іх яскрава праявіўся та лент нашага народа, яго мастацкія здольнасці. Вызначаюцца багаццем абрадавыя песні, якімі суправаджаліся розныя рытуалы: радзіны, вяселле, Каляды, Вялікадне, Купалле і інш. Пра іх ужо гаварылі ў сувязі з характарыстыкай абрадавых дзеянняў.

Вялікае месца ў вуснапаэтычнай творчасці нашых продкаў займалі і лірычныя песні, якія ўвасобілі многія бакі народнага жыцця. Іх спявалі ва ўсе поры года, у будныя і святочныя дні, пад час попрадак, святочных вячорак і ігрышчаў, пры розных іншых абставінах (за працай на сенакосе, пры праполцы лёну і агародніны, калі пасвілі жывёлу, па дарозе ў лес за грыбамі і ягадамі і т.д.). Былі сярод гэтых песень вясёлыя, жартоўныя і сумныя. Многія з іх сваёй шчырасцю краналі сэрца і душу, выклікалі слязінку, увасаблялі высокую чалавечую годнасць.

Трэба адзначыць таксама, што спяванне хорам ці ў сольным варыянце з'яўлялася старадаўняй традыцыяй жыхароў Смалявіччыны. Яны ўмелі і любілі спяваць. Без песень не абыходзіўся ні адзін абрад, ні адно святочнае застолле, пра што сведчаць нашы старажылы. Спяваць вучыла з самага маленства маці ці бабуля. Менавіта ад іх або іншых членаў сям'і дзецям прывівалася любоў да народнай песні, выхоўваліся эстэтычныя пачуцці. Харавым спевам вучылі дзяцей і ў школах. Гэта бачна з архіўных крыніц. Так, у Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі захоўваюцца справаздачы за 1902 г. інспектара Мінскай дырэкцыі народных вучылішчаў Сяргея Квасніцкага аб праверцы Верхменскага і Юр'еўскага народных вучылішчаў (пачатковых школ), у якіх ён адзначаў высокі ўзровень харавых спеваў у гэтых вучылішчах, што вучні дружна, зладжана і добра спяваюць песні пад час свят.

Сярод нашых продкаў быў пашыраны і такі жанр вуснай паэтычнай творчасці, як прыпеўкі (частушкі). Яны ўяўлялі сабой кароценькія, звычайна чатырохрадковыя песенькі. Дзякуючы гібкай форме, якая дае вялікія магчымасці для ўвасаблення актуальных матываў, яны з другой палавіны

XIX ст. сталі вельмі папулярнымі сярод вяскоўцаў, асабліва моладзі. Заўважым, што прыпеўкі карысталіся вялікай любоўю ўдзельнікаў ігрышч, гульбішчаў, вячорак. У іх, як і ў песнях, адлюстраваны розныя бакі і з'явы народнага жыцця. Шмат прыпевак народ прысвяціў каханню. Яны напоўнены глыбокім лірызмам, шчырай пяшчотай і з'яўляюцца выс капаэтычнымі творамі. Любіла моладзь спяваць на вячорках і ігрышчах і прыпеўкі, дзе вобразна паказваецца лянота, дурасць, разявацтва. Прасякнутыя тонкім і здаровым гумарам, прыпеўкі краналі душы, узнімалі настрой удзельнікаў вячорак. 3 мноства прыпевак. якія аўтарам давялося чуць на Смалявіччыне, мы прыводзім некаторыя з іх:

Эх, не кукуе то зязюля, Не саловушка пяе, Плача то мая мату ля, Мяне замуж выдае.

Усе дзяўчаты, як дзяўчаты, А мая, як пузырок, Увалілася ў канаву, Ледзь на бераг узвалок.

Наша вуліца шырока, Уся пасыпана пяском, Здалі мілага ў салдаты, Галасіла галаском.

Сорак лет кароўкі нет, А маслам атрыгаецца, Пайшоў курыцу даіць, А курыца брыкаецца.

Тьші, тылі, скрьшачка, Ляціць баба з прыпечка, А дзед яе за вуха: — Куды ляціш, старуха?

I вяселле ў нас, I ігрышча ў нас, Пахаваемся ў салому, Няхай ішчуць нас.

Адметным і адным з самых папулярных жанраў беларускага фальклору з'яўляюцца прыказкі і прымаўкі. Яны і цяпер шырока бытуюць сярод жыхароў Смалявіччыны, як і Бел ару сі ўвогуле, характэр ны для іх жывой, гутарковай мовы. У прыказках і прымаўках увасоблены калектыўны розум народа, яго ідэалы. Гэта своеасаблівая народная педагогіка, у якой адлюстравана шмат музычных і выразных абагульненняў і разважанняў, трапных меркаванняў і павучэнняў. 3 мноства выразных прыказак і прымавак, якія пашыраны сярод жыхароў Смалявіцкага раёна, прывядзем для прыкладу наступныя: «Золата і ў попеле блішчыць», «Бяду не абыдзеш і не аб'едзеш», «Хітрасцю свет прой

дзеш, а назад не вернется», «Не чапай ліха, калі спіць ціха», «Хто пытае, той не блудзіць», «Чужое вокам вылезе», «Старасць не радасць, а горб не карысць», «Калі хочаш прапасці, пачні красці».

Найболып пашыраным і любімым жанрам беларускага фальклору з'яўляюцца загадкі. Яны, як і песні, прыказкі і прымаўкі, — каштоўная частка духоўнай культуры нашага народа.