Смекни!
smekni.com

Билеты по белорусской литературе (стр. 10 из 13)

Iдэйна-тэматычная накiраванасць рамана Нiла Гiлевiча "Родныя дзецi". 19.1

"Родныя дзецi" - твор з пастаноукай глабальных чалавечых праблем: закаленне гiстарычнай i культурнай памяцi народа, прыроднага асяродзя, усяго спадчынадухоунага, што вызначае аблiчча кожнага народа на зямлi. Прычым маштабнасць паэтычных задач канкрэтызуецца у лесе асобнага чалавека, працоунага раду, нацыянальнай рэчаiстасцi.

У працавiтым сялянскiм радзе, з якога выходзiць галоуны геройкам пазiтар Сцяпан Вячэра. I у наш час застаецца тыя каштоунасцi, якiя пацвер джаны вопытам пакаленняу: любоу да жыцця, надзеленага прыродай i чалавечай Мацi: любоу да зямлi, яе усеагульнай мацi, жывога i нежывога i сумленная праца на ей: радасць падзей у сям'i у айчыне, у свеце. Паэт раскрывае гэтыя iдэi праз перапетыi лесу герояу, праз канкрэтныя жыццевыя сiтуацыi i. фiласофскiя гутаркi упрыватнасцi дыялог памiж гасцямi перад пачаткам застолля у гонар мацi: Iх трыважаць педагагiчныя праблемы i выха ванне пачуццяу, знiжэнне урауня маральна культуры грамадства i наступ няз начства, разгульная дзейнасць якога не будзь Гламазды мелiаратара/"такiя вывернуць з карэннем апошнi кусцiк на зямлi".

Паэт стварае яркiя, запамiнальныя характары, цiкавыя народныя тыпы. Жыццевай мудрасцю i грунтоунасцю вылучаецца у творы сцяпанау дзядзька i брат Томас.

Сучасная беларуская драматургiя, яе тэматыка, (на прыкладзе двух-трох творау). 19.2

З iмем Адрэя Макаенка (1920-1982) звязваюць пачатак новага этапу у развiццi беларускай сатырычнай камедыi.

А.Макаенак выступiу i уц новым для беларускай драматургii жанры - жанры трагiкамедыi. Адна з першых такiх п'ес - "Зацюканы апостал" - прысвечана замежнаму жыццю з яго надзеннымi праблемамi. Дзецi, не маючы агульных поглядау з бацькамi, пратэстуюць супраць буржуазна-мяшчанскiх iдзелау i звычак, бяздушнасцi i жорсткасцi. Аднак пратэст дзяцей сцiхiйны, i ен заканчваецца паражэннем: сын, якi хацеу перабудаваць грамадскiя парадкi наоснове справядлiвасцi, становiцца iдыетам,"зацюканым апосталам", бяздумным выканауцам загадау старэйшых , простым вiнцiкам у складанай машыне жыцця. Напiсаная на замежным матэрыяле, трагiкамедыя паказвае калiзii i заганы чалавечага характару любой краiны, у тым лiку i нашай.

Значную вядомасць у рэспублiцы i за яе межамi адтрымалi п'есы М.Матукоускага "Амнiстыя", "Наследны прынц", "Апошняя iнстанцыя", "Мудрамер". У iх узнiмаюцца праблемы жыцця сучаснай вескi, адказнасцi бацькоу перад дзяцьмi за iх выхаванне, маральнага удасканалення чалавека. У адным з апошнiх творау - камедыi "Мудрамер" (1987)- расказваецца пра вынаходнiка-энтузiяста Мiкалая Мурашку. Ен сканструявау прыбор, якi вымярае чалавечую дурноту. Калi у крэсла з рычагомпадгалоунiкам садзiцца таленавiты чалавек, то гучыць арыя князя Iгара, калi дурань-лбюцца турботныя гукi паланеза Агiнскага. П'еса выкрывае чыноунiкау i функцыянерау, якiя спрабуюць у сучасным жыццi iграць першыя ролi.

Сучасная беларуская драматургiя вызначаецца багаццем i разнастайнасцю тэматыкi, актуальнасцю праблем. Час патрабуе ад драматургау адлюстравання суровай прауды жыцця, стварэння праудзiвых характарау нашых сучаснiкау. Таму лейтматывам многiх п'ес з'яуляецца думка аб складанасцi сучаснага жыцця, месцы i ролi у iм чалавека. Разам з традыцыйнымi тэмамi (подзвiг у Вялiкай Айчыйнай вайне, мiрная стваральная праца, жыцце калгаснай вескi, маральна-этычныя праблемы) у беларускай драматургii узнiкаюць новыя. I адна з iх - белыя плямы у гiстрыi бекларускага народа i час змрочных рэпрэсiй. На усю моц пачынаюць заяуляць пра сябе i творы аб экалагiчнай сiтуацыi на Беларусi. Сучасная драматургiя, пераасэнсоуваючы факты i з'явы мiнулых часоу, аналiзуе (паказвае) iх з пункту гледжання сенняшняга дня па-новаму яна выходзiць i да складаных.

Сацыяльна-псiхалагiчная характэрыстыка вобразау у апавяданнях Мiхася Лынькова "Сустрэчы" i "Над Бугам". 20.1

Апавяданне "Над Бугам" (1926) прысвечана барацьбе Чырвонай Армii з белапалякамi. Чырвонаармейцы рыхтуюцца да ранiшняга наступлення, у вынiку якога яны павiнны авалодаць процiлеглым берагам Буга, дзе акапауся вораг. Рыхтуюцца да гэтай бiтвы i Васька Шкатау з Ванькам Разанскiм.

Васька Шкетау - чалавек без бiяграфii, якi не памятае нi бацькоу, нiродных, нi сяброу. Мiнулае яго - страшны сон, нейкае непаразуменне. Працавау падкухарам у тракцiры. Быу басяком, злодзеем, задзiрыстым буянам, якога не хацелi лiчыць за чалавека. У пошуках шчасця ен пайшоу у Чырвоную Армiю, стау салдатам.

Васька Разанскi - патомны разанскi селянiн, якi пайшоу на вайну, пакiнуушы дома жонку i чатырох дзяцей. Ен сумуе "аб каласах жытнiх на сваей паласе", "аб дзецях-румзах, аб жонцы".

Бераг быу узяты чырвонаармейцамi. Смяртэльна паранены у баi, Васька Шкетау перажывае пачуцце радасцi ад таго, што вораг разбiты. Памiраючы, ён шэпча:"Эх, позна, позна, i так рана, рана...". У гэтых словах - шкаданне, што яго шчаслiвае жыцце прыйшло позна i што так рана трэба памiраць. Памi раючы ад ран Ванька Разанскi ужо думае не пра салдацкi мяшок, а пра свой "непераможны полк", пра якi ен з пачуццем гордасцi гаворыць у перадсмяротным пiсьме жонцы Алене.

М.Лынькоу адлюстроуваючы напружаную барацьбу за новы лад, паказвае перавыхаванне чалавека у агнi грамадзянскай вайны. Героi апавядання "Над Бугам" рознымi шляхамi прыйшлi у Чырвоную Армiю, i у працэсе змагання з белапалякамi яны становяцца новымi людзьмi, аддаюць свае жыцце за справу вызвалення працоунага чалавека. Асаблiва глыбокага пранiкнення ва унутраны свет людзей удалося дасягнуць М.Лынькову у апавяданнi "Сустрэчы".

Захар Крымянец - галоуны герой апавядання. Выконваючы рэвалюцыйнае заданне, кiруючыся уласным пачуццем абавязку, забiу правакатара, свайго ранейшага сябра. За гэта Захар быу асуджаны на пажыццевае турэмнае зняволенне.

Вызваленне прыйшло у 1939 г. З групай былых палетычных зняволеных Захар Крымянец вяртаецца на радзiму. А жорсткi лес рыхтавау для Захара новыя выпрабаваннi. У старой, спакутаванай жанчыне ен ледзь пазнау жонку, ад якой даведауся пра смерць сына i арышт дачкi Вярунькi.

У вобразе Захара Крымянца М.Лынькоу паказау нязломнага змагара за свабоду, аптымiста. Згартаваны жыццевымi выпрабаваннямi, ен мужна пераносiць асаблiства гора i верыць у шчаслiвую будучыню народа.

Тэматыка, гуманiстычныя i агульначалавечыя матывы творчасцi Максiма Танка. 20.2

Паэзiя Максiма Танка (Яугена Iванавiча Скурко), народнага паэта Беларусi, лаурэата Ленiнскай прэмii, сагрэта дабрыней i даверам да чалавека. Для паэта вершы - гэта i прызванне, i праклем, i шчасце, i мука, i свяшчэнны абавязак.

У ваеннай лiрыцы М.Танка (зборнiкi "Вастрыце зброю", "Праз вогненны небасхiл") цэнтральнае месца займае вобраз Беларусi-партызанкi, паланенай, але няскоранай. У паэii ваенных гадоу поруч з матывамi пагрозы фашызму выразна чуецца вера у перамогу дабра над сiламi зла. Герой ваеннай лiрыкi М.Танка нi на iмгненне не забывае, за што, у iмя чаго ен змагаецца. Вайна для яго не прызванне, а цяжкi, неабходны абавязак.

У гады вайны быу напiсаны верш М.Танка "Родная мова" (1943). Мова беларусау асэнсоуваецца аутарам як арганiчная, iстотная часцiца духоунай культуры народа. У самыя цяжкiя моманты гiсторыi мова дапамагала людзям выстаяць, не страцiць веры у лепшую будучыню.

Паэтызуючы родную мову, услауляючы велiч i сiлу народа, яго гiсторыю паэт заклiвае любiць i шанаваць сваю Айчыну, сваю мову, якая дае струмам песнi, а паэтам - натхненне.

Да творау перыяду Вялiкай Айчыйнай вайны адносiцца паэма "Ямук Сялiба" у якой раскрываюцца вытокi усенароднай партызанскай барацьбы, патрыятызм i мужнасць абаронцау бацбкоускай зямлi.

Пясляваенная паэзiя М.Танка вызначаецца тэматычнай шырыней i разнастайнасцю, фiласофскай разнавялiкасцю, маштабнасцю (зборнiкi "Каб ведалi", "На камнi, жалезе i золаце", "У дарозе", "Хай будзе святло").

Максiм Танк - прынцыповы гуманiст. Для яго вялiкая барацьба за лепшыя iдэалы чалавецтва - гэта барацьба не толькi за сацыяльную справядлiвасць, але i за паэзiю супраць антыпаэзii, за гармонiю супраць дэструктыунасцi, за розум супраць бясплоднага самагубнага крыуляння.

У вершы-верлiбры "Перапiска з зямлей", якi адкрывае аднайменны зборнiк, сцвярджаецца велiч працы чалавека, якi усе жыцце прысвяцiй зямлi i плугу.

Сэнс сваей паэзii М.Танк бачыць у цеснай адмесцi з жыццем людской працы, з сенняшнiм жыццем, трывожным i неспакойным.

У вершах М.Танка есць прастата, высокая духоунасць i неаслабная увага да людзей, да свету, да таго, пра што ен пiша. Верш "Рукi мацi"-гiмн працавiтым мацiным рукам, якiя нiколi не ведалi адпачынку. Мацi з'яуляецца для паэта увасабленнем чалавечай.... высакароднасцi, сцiпласцi.

Карцiны жыцця беларускай вескi у рамане Iвана Мележа "Людзi на балоце". Галерэя характарау у творы. 21.1

"Людзi на балоце" - раман пра жыхароу глухой весачкi Куранi, адрэзанай ад знешнега свету непраходнымi палескiмi балотамi. I.Мележа больш за усе пры цягвае штодзеннае жыцце куранеуцау, тое знешне неяркае, аднастойна - шэрае, з чаго па сутнасцi, i складаецца жыцце тысяч i мiльенау людзей, моцна прывязаных да зямлi.

Усе, што тут адбываецца спачатку здаецца самым звычайным, вельмi ужо "празаiчным". Нiякiх значных подзвiгау, абсалютна нiчога гераiчнага куранеуцы у рамане не робяць. Днi кожнага з iх перапоунены неадкладнымi справамi, клопатамi, якiя з году у год паутараюцца. Трэба i сваячасова скасiць сена на гiблым балоце. I зжаць неурадiвае жыта, i зкалацiць яго цагамi. I назбiраць грыбоу у лесе i ягад на тым балоце. У гэтым кругавароце бясконцых турбот, гаспадарчых разлiкау i разваг iдуць год за годам, праходзiць жыцце палешукоу.

Вядома, што не толькi працай захоплены "балотныя людзi", хоць iменна ей аддаюць яны большую частку свайго часу. Есць у iх час роздыху, традыцыйныя святы, днi вяселасцi, зусiм непабныя на чарагу iншых будзеных дзен. Тады яны тоупяцца на нядзельным кiрмашы у суседнiх Юравiчах, п'юць самагонку i спяваюць песнi на вяселлi, шумяць на сходцы, да хрыпаты спрачаючыся пра зямлю, пра яе перадзел.