Смекни!
smekni.com

Билеты по белорусской литературе (стр. 7 из 13)

Звау з цемры на свабоду...

1. Аснауныя матывы i вобразы лiрыкi П.Броукi (13.1)

Першы верш П.Броукi "Ой,не шапчы,мая бярозка" быу надрукаваны у газеце "Чырвоная Полаччына" у 1926г.З першых крокау у лiтаратуры аутар заяуляе што ён не будзе "стаяць на раздарожжы,вачамi сумнымi глядзець удалячынь",а будзе iсцi у нагу з часам,апяваючы поступ новага жыцця. Паэзiя П.Броукi увабрала у сябе жыватворныя сокi роднай зямлi,пераняла яе красу,напоунiлася самымi рознымi чалавечымi пачуццямi-радасцю,замiлаваннем, пачуццём аптымiзму.

Значнае месца у творчасцi П.Броукi займае тэма Вялiкай Айчынай вайны.Героi яго творау - воiныфрантавiкi,партызаны,iх сёстры,бацькi,каханыя.

У вершы "Рана" расказваецца пра цяжкi шлях воiна да роднай зямлi. Аб вялiкiх выпрабаваннях, якiя выпалi на яго долю,сведчаць восем ран на целе. Зажылi раны салдата,але не можа загаiцца душэуны боль ад таго,што Беларусь яшчэ стогне ботам акупантау. Суняць гэты боль можа толькi поунае вызвален не роднага краю.

У гады Вялiкай Айчынай вайны П.Броукам была напiсана паэма "Беларусь"-паэтычны маналог аб Радзiме,усхваляваны зварот да яе.

Творы П.Броукi пасляваеннага часу (паэма "Паланянка",вершы "Парк Перамогi","Смерть героя") яшчэ звязаны з франтавой тэматыкай,але пафас творчасцi паэта вызначае тэма мiрнай працы,размах аднауленчага будаунiцтва(паэма "Хлеб", вершы "Архiтэктар", "Бондар").

Лiрычнай цеплынёй вызначаецца iнтымная лiрыка П.Броукi ("Маладзiком", "Пра вочы","Косы","Ты мая пчолка","Пахне чабор).

Верш "Пахне чабор"-песня-споведзь,у якой выяулена разнастайная гама па чуццяу: i успамiны аб даунiм,беззваротным юнацтве,i першае каханне,што апалiла душу героя, i прыгажосць чыстай душы,яе рамантычная узнёсласць, i юнацкая нерашучасць,i боль страты,i дакор сабе...

Год адзiнаццаць,а можа дванаццаць

Сэрца балiць, што не здолеу спаткацца

Сэрца нязменна хвалюе дакор

Пахне чабор

П.Броука выступае i паэт-фiлосаф,якi разважае над праблемамi жыцця,над тым,якой павiнна быць паэзiя. Паэт,на думкуП.Броукi,павiнен жыць адным жыццём з народам i зямлей,роднай Бацькаушчынай. Паэзiя павiнна быць заусёды маладой, як вясна,звонкай i пявучай,як салавей,шчырай i празрыстай, як дзiцячая сляза;яна павiнна "плысцi ракой,цячы кранiчкай жвавай",мець крылы для палёту,быць у вечным творчым гарэннi.Такiя думкi сцвярджае народны паэт Беларусi у вершы "Паэзiя".

Грамадска-палiтычная i публiстычная дзейнасць К.Калiноускага.Газета "Мужыцкая прауда" (13.2)

Заслугi К.Калiноускага перад рэвалюцыйным рухам i беларускай культурай неаспрэчныя.

У яго дзейнасцi знайшлi увасабленне найбольш радыкальныя тэндэнцыi паустання 1863г. Як правадыр тэарэтык рэвалюцыйнай дэмакратыi увайшоу ён у гiсторыю грамадскай думкi i рэвалюцыйнага руху Беларусi i Лiтвы.Дзейнасць Калiноускага можна разглядаць як адну з найбольш смелых i паслядоуных спроб праверыць на практыцы i увасобiць у жыццё праграму рэвалюцыйных дэмакратау 60-х гадоу. Дзейнасць Калiноускага зьявiлася паказчыкам абуджэння нацыянальнай свядомасцi бел.народа i садзейнiчала гэтаму абуджэнню.Ён унёс прыкметны уклад у фармiраванне бел.лiтаратурнай мовы,быу творцам бел.рэвалюцыйнай публiцстыкi,бел.дэмакратычнай прэсы,выдауцом першай газеты на бел.мове. Як мне ужо даводзiлася пiсаць,газета "Мужыцкая прауда",што выдавалася Калiноускiм, адно з першых рэвалюцыйных перыядычных выданняу для працоуных у гiсторыi народау нашай краiны.

З iменем Калiноускага звязана самабытная старонка у гiсторыi беларускай паэзii.

Калiноускаму была чужая нацыянальная абмежаванасць.Поспех сялянскага паустання у Беларусi i Лiтве ен ставiу у залежнасць ад народнай рэвалюцыi у Расii,якую рыхтавалi рускiя рэвалюцыйныя дэмакраты.Негледзячы на нянавiсць да польскiх памешчыкау,ён здолеу зразумець велiзарнае значэнне польскага нацыянальнага руху.Ён ведау,што без сувязi з польскiм рухам па Беларусi у той перыяд не могло быць нiякага шырокага рэвалюцыйнага выступлення народных мас.З першых жа крокау практычнай дзейнасцi мы бачым яго у самым цесным кантакце з польскiмi рэвалюцыянерамi.Калiноускi усведамляу агульнасць гiстарычнага лёсу беларус. i лiтоускага народау.Думаючы пра будучае Беларусi ён заусёды бачыу побач з ёю вызваленую ад цара i памешчыкау Лiтву.Беларускi рэвалюцыянер i пiсьменнiк-публiцыст Калiноускi па праву лiчыцца таксама дзеячам польскага i лiтоускага рэвалюц.руху Найбольшую каштоунасць для характарыстыкi рэвалюцыйнага светапогляду Калiноускага уяуляе "Мужыцкая прауда",i даследчыкi зусiм слушна бяруць яе за аснову пры аналiзе грамадска-палiтычных поглядау рэвалюцыянера.

"Мужыцкая прауда" была агiтацыйным выданнем,разлiчаным на кругагаляд сярэдняга селянiна.Таму Калiноускi не мог раскрыць у ёй усёй паунаты сваiх сацыяльна-палiтычных, а тым больш фiласофскiх погдядау.

"Мужыцкая прауда" у цэлым-i у гэтым заслуга Калiноускага-зьяуляецца выдатным дакументам.

Раман Уладзiмiра Караткевiча (14.1)

"Каласы пад сярпом тваiм".

Раман У.Караткевiча "Каласы пад сярпом тваiм" (1968)прысвечаны адной з гераiчных старонак беларускай гiсторыi-перыяду падрыхтоукi паустання 1863г. Раман складаецца з дзвюх частак.У першай ("Выйсце крынiц")даецца кароткая характарыстыка палiтычнага i грамадскага жыцця напярэдаднi рэформы 1861г.апiсваецца голад Беларусi.Акрамя таго,расказваецца пра дзiцячыя i юнацкiя гады князя Алеся Загорскага.

Бацькi аддаюць яго на "дзядзькаванне"-выхаванне у сялянскую сямью Кагу тоу.Такое выхаванне зблiзiла Алеся з простымi людзьмi,народным жыццём,мовай беларусау i iх традыцыямi.Можа,по гэтай прычыне сваю прамову у дваранскiм клубе князь гаворыць па беларуску.Другая кнiга ("Сякера пры дрэве")расказвае пра вучобу Алеся у Пецярбургскiм унiверciтэце,удзел у пад польнай арганiзацыi "Агул",пра сустрэчы з К.Калiноускiм,пра сялянскае паустанне на чале з Корчакам.Дзеянне рамана завяршаецца у 1861г.,калi цар адмянiу прыгоннае права.

Алесь-адзiн з прадстаунiкоу прагрэсiуна настроенай шляхты.Яшчэ да адмены прыгоннага праваён дае волю сваiм сялянам.У вобразе Алеся увасоблены лепшыя рысы грамадска-культурных дзеячау мiнулых часоу,для якiх радзiма была найдаражэйшым скарбам,святыняй,часткай iх самiх.

Аднауляючы для чытачоу падзеi больш чым стогадовай даунасцi, перыяд, калi неабходнасць сялянскай рэформы дыктавалася самiм жыццём.У.Караткевiч iмкнууся гiстарычна падыходзiць да асвятлення падзей 1863г.Ён аналiзавау iх сацыяльна-эканамiчную сутнасць,iх гiстарычнае значэнне для лёсу бел.народа,iх уплыу на далейшае развiццё нацыi.Пры гэтым характэрнай асаблiвасцю твора выступае аутарскае разуменне гiсторыi як працэсу,у якiм дыялектычна узаемазвязаны гiсторыя, фiласофiя,эстэтыка i публiцыстыка.

Сваю увагу пiсьменнiк канцэнтравау на наступных асноуных напрамках. Па-першае,гэта мастацкi аналiз побыту, сацыальна-палiтычнай атмасферы жыцця прыдняпроускага дваранства,перадавых (Вежа) i рэакцыйных (Кроер) яго плыней,якiя у многiх вызначалi i поспехi, i няудачы паустаушых сялян, па-другое, гэта прыход да паустання 1863г. прадстаунiкоу перадавога бел.i польскага дваранства (сюжэтная лiнiя прадстаулена Загорскiм, Калiноускiм i Серакоускiм);па-трэцяе,перарастанне неасэнсаваных стыхiйных выступленняу сялян у арганiзаваную барацьбу супраць прыгнятальнiкау (распрацоука вобразау тут вядзецца па лiнii Кагуты-Корчак);па-чацвёртае,паказ жыцця высокiх палiтычных колау.

2.Паэма Я.Коласа "Новая зямля"-

Энцыклапедыя жыцця беларускага сялянства у дарэвалюцыйны час. 14.2

"Новую зямлю" Я.Коласа справядлiва называюць энцыклапедыяй жыцця бел.сялянства конца XIX- i пачатку XX ст.i невыпадкова.Паэма-вялiкi эпiчны твор аб гiстарычным лёсе бел.сялянства i пошуках iм шляхоу да светлай будучынi.Паэт расказвае аб усiм,чым багата i цiкава жыццё сялян:аб клопатах i занятках дарослых,аб забауках дзяцей i iх вучобе,аб святочных днях i буднях,ясных летнiх днях i цiхiх зiмовых вечарах,калi дарослыя пры дзецях "пачнуць казаць свае успамiнкi,вясцi размовы пра старынкi".

Працай былi запоунены буднi сялян.Працавалi i дарослыя,i дзецi:Мiхаiл выконвау абавязкi леснiка,Антось "правiу гаспадарку",усю хатнюю работу выконвала Ганна-жонка Мiхала. Я.Колас паказвае працэс ворыва, сяубы, жнiва, малацьбы.У час жнiва калектыуная праца становiцца крынiцай прыгожага, напауняе душу сялян радасцю,прыносiць iм задавальненне.Паэт можа расказаць цэлую гiсторыю пра стары дзедау човен,пра тое,як трэба умела выбраць касу.

Апiсанне касьбы-гэта цэлы гiмн у гонар чалавека працы.Касцы парауноуваюцца з "ваякамi", якiя iдуць "нiбы у атаку", то "грамадою, то шнурам цягнуць, чарадою, то паасобку, то па пары".У паэме апiсваюцца i прылады працы, створаныя працавiтымi рукамi (сярпок крывенькi, граблi), i сялянская хата, гумно, павець. Я.Колас ведае,як звiваецца пчалiны рой i як яго трэба абiраць,як трэба слаць снапы на таку,каб было зручна малацiць.

З энцыклапедычнай шырынёй апiсвае Я.Колас усе звычаi i абрады,якiя бытавалi у той час на Бел. Гэта каляндарныя святы (куцця,вялiкдзень,коляды) звычаi узаемадапамогi (талака,кумаванне,кiрмашы сходы,народныя песнi,казкi.

Паэнцыклапедычнаму шырока апiсвае Я.Колас сваю родную зямлю-мацi.Апяваючы знаёмыя яму з дзяцiн ства мясцiны,ён паказвае,наколькi прыгожая наша зямля i як многа хараства i паэзii у яе сцiплых краявiдах.Чаргуюцца днi i ночы,за зiмамi iдуць вёсны,птушкi пралятаюць з выраю i зноу ляцяць у цёплыя краiны,iдуць дажджы,гуляюць завiрухi, разлiваюцца i замярзаюць рэкi-пра усё гэта расказваецца у паэме.У вобразах роднага краю Я.Колас заусёды чэрпау натхненне i сiлу. Хараство роднай прыроды выклiкала у паэта не толькi радасць i захапленне,але i смутак.Яго сэрца балiць за бяспраунага, прыгнечанага i зняважанага сялянiна.З паэм мы уяуляем яго знешнi выгляд, у што ён быуапрануты, што еу i пiу, аб чым марыу,на што спадзявауся i у што верыу. Працоунаму чалавеку, якi паустае у паэме ва усёй сваёй велiчы, аддае Я.Колас свае сiлы,сваю любоу i свой талент.