Смекни!
smekni.com

Кузьма Чорны ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны (стр. 2 из 3)

«Беларускі» дзеяч Сымон Пхайчьік разнюхаў, дзе знаходзіцца бык. І вось у хлеў з'явіліся «паляўнічыя» і загадалі адвязаць жывелу. Селянін непрыкметна хапіў быка за казыткае месца і той, не вытрымаўшы козыту, рашуўся на двор. Тут зноў падаецца не менш саркастычная заўвага: «Ён, напэўна, падумаў, што

гэта яго хочуць павесці ў Берлін, каб ён падзякаваў Гітлеру за зямельную рэформу ў Беларусі, і так папер, што збіў з ног Пхайчыка, а гаўляйтара рагамі падхапіў пад зад, і той імчаўся так ад хлява і аж да варыўні». Адна нібы між іншым кінутая заўвага, а драбежніцкая сутнасць гітлераускаи так званай «зямельнай рэформы» выкрываецца да канца. Адразу відаць, якая гэта была «рэформа» і як да яе маглі ставіцца беларускія сяляне.

У радзе сваіх выступленняў К. Чорны закляйміў пракляццем душыцеля беларускага народа вылюдка Кубэ, якога напаткала справядлівая кара народных мсціўцаў (неапублікаваны рукапіс «Крывавы апякун», «Заплацім пану і яго паслугачу». «Гаўляйтар і яго падлізнікі», «Забіяцкі «пык», «Гаўлятарская «акадэмія», «Канец крывавага ката»).

Калі пачаў выдавацца саіырычны часопіс «Раздавім фашысцкую гадзіну», Кузьма Чорны актыўна супрацоўнічае ў ім. 3 нумара ў нумар друкуе ён свае фельетоны, публіцыстычныя артыкулы.

Рад твораў у гэты час К. Чорны падпісваў псеўданімамі. Нам вядомы наступныя псеўданімы, пад якімі пісьменнік друкаваўся ў розных выданнях Сымон Чарпакевіч, М Сідароўскі, М Біруля, Раман Талапіла, Ігнат Булава з-пад Турава.

Уся публіцыстычная, таксама як і мастацкая, дзейнасць К. Чорнага ў гады Айчыннай вайны прасякнута глыбокай упэўненасцю ёсць сіла, якая скрышыць фашысцкія полчышчы і вызваліць народы з палону! Гэта — чалавек, апрануты ў форму салдата, гэта— парчьізаны.

Героі першых дзён вайны, людзі, што не скарыліся перад разбойнымі і гітлераускімі салдатамі і ўзняліся да высокіх патрыятычных подзвігаў, сталі героямі самых ранніх публіцыстычных выступленняў К. Чорнага ваеннага часу.

Такі — магілеўскі калгаснік Манетаў з нарыса «Подзвіг ціхага чалавека». У гэтага ціхага, раней непрыкметнага чалавека, калі прыйшлі акупанты выявілася вялікае сэрца і нязломная воля патрыёта. Ен схаваў параненых партызан. У сяле з'явіліся карнікі. Пачалі дапытваць Манетава, пагражаючы смерцю. Ен не збаяўся пагроз і кінуў у твар гітлераўцу

«—Сволач ты фашысцкая, няўжо ты думаеш, што ўсіх нас перастраляеш^ Скора цябе самога будуць тачыць чэрві.

Гітлеравец стрэліў, і Манетаў упаў мёртвы, гэты ціхі, спакойны чалавек. Енстаў народным героем таксама ціха і незаўважна. 3 такіх людзей складаецца гераічны беларускі народ».

5 студзеня 1942 г. К. Чорны друкуе ў «Савецкай Беларусі» «Расказы партызан Віцебшчыны» («Маладая гераіня», «Паўлікава помста», «Знішчылі чатырох афіцэраў»), напісаныя паводле фактаў, паведамленых пісьменніку партызанам Карасёвым з Веткаўскага раёна.

Гераізм студэнтак мастацкага вучылішча Жэні Палтаўскай і Шуры Луковінай Грыбковай, якія восенню 1941 г. зрабілі подзвіг, аналагічны подзвігу Зоі Космадзям'янскай, з'явіўся для К. Чорнага тэмай для двух хвалюючых вьіступленняў «Жэня Палтаўская» і «Верная дачка беларускага народа».

Калі ў верасні 1943 г. Савецкая Армія, гонячы ворага на захад, уступіла на беларускую зямлю, К Чорны сустрэў гэту вестку, як самую дарагую, самую жаданую. На радасную падзею пісьменнік адклікаецца артыкулам «Настаў вялікі дзень», у якім піша «Прыйшоў дзень расплаты і вызвалення. Блізка той дзень, калі ўстане з руін і Гомель, і Мінск, Віцебск і Магілеў... Блізка дзень мірнай працы на вольнай беларускай зямлі».

Перамогі Чырвонай Арміі К Чорны вітае новымі і новымі выступленнямі. Назавем некаторыя з іх: «Варочаецца жыццё», «Воля рве ланцугі», «Ваўкі ратуюць скуру», «Па слядах нямецкага заваеўніцтва», «Дзень добры, беларуская зямля».

Мастацкая сатыра ў творчасці К. Чорнага перыяду Айчыннай вайны не вычэрпваецца фельетонамі і памфлетамі. Яго пяру належаць цікавыя саты-рычныя апавяданні. У большасці гэта невялікія творы з вострым сюжэтам. Частка іх друкавалася з падзагалоўкам «З апавяданняў Ігната Булавы з-пад Турава». Напісаныя ў той жа рэалістычнай манеры, як і раннія гумарыстычныя апавяданні пісьменніка, яны адрозніваюцца ад іх толькі тым, што маюць больш выразную сатырычную моўную характарыстыку персанажаў, вызначаюцца большай вастрынёй і сілай сатырычнага выкрывання.

Выступаючы па гарачых слядах падзей з баявым словам публіцыста, К. Чорны жыў шырокімі творчымі планамі. Ен выношвау задумы новых і новых мастацкіх твораў — і буйных і малых.

За гады Вялікаіі Айчыниай вайны К Чорны напісаў значную колькасць апавяданняў. Большасць іх сабрана ў зборніку «Вялікае сэрца», выпушчаным Дзяржаўным выдавецгвам БССР у 1945 годзе.

Героямі сваіх апавяданняу К Чорны робіць не надзвычайных людзей. Ен піша пра звычайнага, радавога чалавека. Як паводзіць сябе чалавек у ліхую гадзіну ваины, у сутычках з ворагамі, якія духоўныя якасці выяўляюцца ў яго—гэта перш за ўсё займае творчую ўвагу мастака.

Часам пісьменнік не называе нават імя і прозвішча свайго героя, у яго творы дзейнічае проста наш чалавек. І дзейнічае ен так, як дзейнічаў бы на яго месцы кожны чалавек.

Такога чалавека малюе К. Чорны у адным з самых першых сваіх апавяданняў часоў Айчыннай вайны — «Расплата»(1941 г.)

Яму Сямену з вескі Максімаўка, давялося перажыць страшнае гора. Гітлераўская салдатня зняславіла і застрэліла яго адзіную дачку, семнаццацігадовую Насцю — яго радасць і ўцеху. Яны нахабна ўварваліся ў дом і пачалі там гаспадарыць. Сямёна выгналі з уласнаи хаты. У садзе, ля старой яблыні, ён убачыў сваю мілую Насцю. Яна ляжала, прастрэленая у грудзі, з пасінелым тварам. Усё перавярнулася ў душы гэтага ціхага чала-века. Сэрцу стала цесна у грудзях. Нянавісць не змяшчалася ў ім і патрабавала выйсця.

Чалавек выбег за веску. Ен стаяў на паплавах і глядзеў на вуліцу, на якой тоўпіліся фашысцкія салдаты. Раптам нейкая думка авалодала ім, і ён з вялікай асцярогай, прыціскаючыся да зямлі, папоўз. «… Ен бярог сваё жыцце для вялікай мэты. Жыць! Жыць, бо жыве неспараунаная ні з чым нянавісць, народжаная з вялікай, як свет, любві да няшчаснай пакутніцы Насці».

Праз мінут дзесяць чалавек убачыў мёртвага чырвонаармейца-кулямётчыка, забітага ў баі за вёску. Побач з ім стаяў гатовы да стральбы кулямёт. Чалавек перакаціў яго ў адпаведнае месца. Ен быў калісьці салдатам і ведаў, што і як рабіць. Сеючы паніку і смерць, запрацаваў кулямёт. Адзін чалавек вёў бой са скопішчам ворага! Калі куля чужынца сапсавала кулямёт, ён адпоўз па аднаму яму вядомых сцежках і схаваўся ў глінішчах. Потым падаўся ў лес, да партызан.

3 гэтага невялікага па памерах апавядання выразна выступае характар героя, яго самаахвярны подзвіг.

Гэткім жа звычайным, ціхім, непрыкметным быў да вайны і Пархвен Катдубовіч з апавядання «Вялікае сэрца».

Толькі і славуты быў Пархвен тым, што неяк раз пабіўся з пеўнем. Пра гэта ішла погаласка ў наваколлі, гэтым выславілася вёска Галаскі, дзе жыў Катлубовіч.

Ен быў працавіты, маўклівы і спакойны. Роўна ішло яго жыццё. Пархвен цешыўся са сваёй дачкі Марылі, гадаваў яе і быў шчаслівы. Так, думалася, і дажыве чалавек веку, і не застанецца аб ім ніякай памяці, акра-мя погаласкі пра недарэчнае здарэнне з пеўнем.

Але прыйшла вайна і ўсё перайначыла. У свой крывавы вір яна ўцягнула Пархвенаву Марылю. Фашысты арыштавалі Марылю і разам з трохгадовым хлопчыкам прыгналі ў каменданцкую ўправу. «Тры дні там яе дапытвалі, дзе яе муж. Ужо ёй выкруцілі палец на левай руцэ, ужо ўвесь твар быў у крывавых сіняках, і апроч таго, што каваль у арміі, яна нічога не магла сказаць. Уначы на чацвёрты дзень камендант прыклаў рулю да хлопчыкавага вуха і ціха сабе, быццам гэта ён адрэзваў прыгожымі нажнічкамі кончык цыгары, стрэліў. Марыля спачатку закрычала, пасля анямела. Так яе вьіпхнулі надвор і,б'ючы рамянямі, пра-гналі далёка ад каменданцкага дома, і яна ўжо не бачыла, як салдат выкінуў яе нежывое дзіця праз акно на дарогу паміж травяністым капяжом і плотам».

У Галасках з'явіўся памешчык Пфайфель і стаў наводзіць свае парадкі. Толькі нядоўгім было панаванне гэтага прыгонніка: аднойчы, у час працы на агародзе, Марыля выбрала зручны момант і рыдлёўкай раскроіла чэрап фашысту. Ёй давялося сысці з хаты. Сышоў з хаты і Пархвен. Калі праз пэўны час ён тайком з'явіўся ў Галасках, яго спаткала пустая вёска. Ён заходзіў у хаты,— адтуль тхнула цвіллю і вільгаццю. Пацукі сядзелі на сталах, звесіўшы доўгія нерухомыя хвасты, здзічэлыя каты кідаліся пад ногі... Акупанты задушылі жыццё вёскі. Той, хто застаўся жывы, вымушаны быў пакінуць родны кут і ратавацца, ідучы нямаведама куды.

І Пархвен Катлубовіч, як толькі сцямнела, узяў лом і падаўся на чыгунку. Нарэшце адвернута рэйка і спушчана з насыпу ў балотную прорву. Вялікім шчасцем, цудоўнай музыкай здаліся чалавеку трэск, грукат і гром, якія неўзабаве даляцелі з месца крушэння варожага цягніка. Хацелася, каб такая музыка грымела кожную ноч!

Так Пархвен Катлубовіч пачаў барацьбу з акупантамі.

Калі гітлераўцы сагналі жыхароў мястэчка на плошчу і сталі пад пагрозай смерці дапытвацца, хто забіў памешчыка Пфайфеля, Пархвен, які быў у натоўпе, адчуў вялікае замілаванне да гэтых няшчасных людзей. Праз колькі часу ўсе яны могуць быць мёртвьія... Пагрозы бандытаў не пустыя. Ужо зваліўся нежывым Марцін Лагута. «— Апошні раз заяўляю! — зноў крычыць гітлеравец. Божа! Літасцівы! Яны ўсіх зараз заб'юць. 1 Рамана, і Кастэцкага, і Костусь ляжа, і ўсе яны — мілыя, любыя сябры, браты, таварышы. Як жа ратаваць іх? Вось дзе пакута!

— І калі не скажаце, хто забіў...— ірве вушы нямецкі голас... хвіліна маўчання і...

— Гэта я забіў! — пачуўся раптам Пархвенаў голас..»

Ен ішоў на смерць, каб жылі другія, каб жыла Радзіма.