Смекни!
smekni.com

Чтение и анализ сказок (стр. 2 из 9)

Савецкая Беларусь таксама славіцца казачнікамі. Для прыкладу можна спаслацца на Гулевіча, ад якога нашы фалькларысты запісалі многа казак, у тым ліку літаратурнага паходжання. Любімымі творамі яго былі цудадзейныя казкі, у прыватнасці аб багатырах, і рэалістычныя казкі і анекдоты, у якіх найбольш поўна адлюстравана барацьба працоўных і іх імкненне да лепшай будучыні.

Народныя казкі з'яўляюцца гордасцю беларусаў. Па багаццю і разнастайнасці яны займаюць першае месца ў казачным рэпертуары ўсходніх славян і адно з першых месц сярод казак народаў свету.

Беларускія казкі ў сваім развіцці прайшлі складаны шлях, многія этапы якога ўласцівы казачнаму эпасу і іншых народаў. Аднак найбольш блізкі беларускія казкі да творчасці славянскіх народаў, асабліва рускага і ўкраінскага, што вынікае з агульнасці паходжання і гістарычнага лёсу ўсходніх славян. Адсюль зразумела, чаму беларускія казкі маюць больш агульных рыс з казачным эпасам рускіх і ўкраінцаў, чым уласных спецыфічных асаблівасцей, на складанне якіх прыпадае, магчыма, значна меншы адрэзак часу ў параўнанні з усім гістарычным перыядам развіцця гэтага жанру.

Але побач з гэтым беларускія казкі маюць сваю спецыфіку і з'яўляюцца дастойным укладам у агульную скарбніцу духоўнай культуры славянскіх народаў. Казачны эпас беларускага народа — вельмі каларытная з'ява, якая прыцягвала да сябе ўвагу многіх вучоных. Высока ацэньваў беларускія казкі акад. Я. Ф. Карскі. Енпадкрэсліваў іх багацце і дасканаласць мастацкай формы.

Беларускія казкі, як заўважалі даследчыкі, вылучаюцца з казачнага эпасу ўсходніх славян вялікай колькасцю казак аб жывёлах, наяўнасцю рэшткаў некаторых архаічных форм, якія дапамагаюць даследчыкам вырашаць праблемы паходжання і развіцця казачнага эпасу ўсіх славянскіх народаў. Але найбольш істотнай адзнакай, што вызначае казачны эпас беларусаў і надае яму вялікае грамадска-палітычнае значэнне, з'яўляецца наяўнасць значнай групы антыпрыгонніцкіх і антырэлігійных казак. Антыпрыгонніцкія і антырэлігійныя казкі ёсць у фальклоры іншых народаў, аднак спецыфічныя ўмовы, у якіх беларускія працоўныя вялі барацьбу супраць класавых ворагаў, садзейнічалі таму, што гэтыя творы набылі незвычайную ідэйную вастрыню і распаўсюджанне ў масах.

Беларускі казачны эпас вызначаецца таксама сваёй паэтычнай мовай, хаця многія паэтычныя сродкі і кампазіцыйныя прыёмы з'яўляюцца агульнымі для казак усіх славян.

Некаторыя вядомыя ў славянскім фальклоры вобразы набылі ў казачным эпасе беларускага народа своеасаблівае мастацкае ўвасабленне. Асобныя мастацкія вобразы можна лічыць больш уласцівымі беларускаму фальклору.

Казкі ва ўсёй сукупнасці можна вызначыць як вуснапаэтычныя эпічныя апавяданні, якія адлюстроўваюць рэчаіснасць (пры дапамозе выдумкі) у фантастычным або рэалістычным асвятленні. У сувязі з гэтым усе народныя казкі па спосабу адлюстравання рэчаіснасці можна раздзяліць (умоўна) на два цыклы: фантастычныя і рэалістычныя. Да першых адносяцца тыя, у якіх пераважае фантастыка, а да другіх - казкі з рэалістычным паказам жыцця.

Да фантастычных казак, якія ўзніклі яшчэ ў дакласавым грамадстве, адносяцца казкі аб жывёлах, цудадзейныя, або чарадзеішыя, казкі, казкі-легенды, гістарычныя. легенды і большасць гістарычныхказак. Да рэалістычных казак, якія з'явіліся ў класавым грамадстве, належаць гістарычныя паданні, некаторыя гістарычныя казкі, сацыяльна-бытавыяказкі-навелы, анекдоты, сказы і сацыяльна-бытавыя паданні. Асобную групу складаюць казкі-небыліцы і надакучныя казкі, у якіх мудрагелістаспалучаюцца і фантастычныя, і рэалістычныя элементы.

Беларускія казкі можна падзяліць на некалькі вялікіх груп, улічваючы ідэйна-тэматычны змест і характар мастацкай выдумкі. У сучаснай фалькларыстыцы прынята звычайна такая класіфікацыя казак: казкі аб жывёлах, казкі чарадзейныя, бытавыя, авантурна-навелістычныя і казкі-былічкі. Усе гэтыя катэгорыі казак, зразумела, вядомы і ў беларускім фальклоры, але найбольш пашыранымі відамі беларускіх казак, на якіх неабходна спыніцца больш падрабязна, з'яўляюцца казкі аб жывёлах, чарадзейныя і сацыяльна-бытавыя, сярод іх вылучаюцца антыпрыгонніцкія, антырэлігійныя і ўласна бытавыя.

Гэта класіфікацыя, як і многія іншыя, мае свае недахопы і можа быць прынята толькі ўмоўна. У працэсе творчага развіцця вуснай народнай паэзіі класіфікацыйныя межы могуць парушацца, і часта адзін і той жа твор набывае рысы і чарадзейнай і антыпрыгонніцкай казкі, або казкі аб жывёлах і чарадзейнай і г. д. Аднак класіфікацыя, няхай і ўмоўная, вельмі патрэбна. Яна групуе творы па асаблівасцях сістэмы мастацкіх вобразаў, стылю і г. д. і дазваляе глыбей разумець прыроду і спецыфіку казачнай фантастыкі кожнай з вылучаных груп твораў, іх ідэйны змест, асаблівасці мастацкай формы, шляхі і перспектывы развіцця і многія іншыя важныя пытанні.

Такім чынам, казкі адлюстроўваюць эвалюцыю і рост самосвядомасці людзей. Гэты від фальклору бярэ свой пачатак з міфаў. Развіццё беларускай казкі садзейнічала сукупнасць маруднага тэмпу развіцця нашай краіны і трываласць старажытных фальклорных традыцый. З таленавітых казачнікаў Беларусі вызначаюцца Рэдкі і Аземша, чые казкі адзначаюцца высокім ідэйна – мастацкім узроўнем. Беларускія казкі блізкі да творчасці славянскіх народаў, асабліва рускага і украінскага, што вынікае з агульнасці паходжання і гістарычнага лёсу усходніх славян. Існуюць розныя падыходы да класіфікацыі казак:

1. Па спосабу адлюстравання рэчаіснасці.

2. З улікам ідэйна – тэматычнага зместу і характару мастацкай выдумкі.

§ 1.2 Паходжанне казак пра жывел.

Казкі аб жывёлах (або жывёльны эпас), па ўсёй верагоднасці, з'яўляюцца самымі старажытнымі па паходжанню. Аб гэтым гаворыць не толькі прастата іх зместу, але ў першую чаргу адлюстраванне ў гэтых казках старажытнейшых міфалагічных поглядаў і такіх уяўленняў, як анімізм, татэмізм і заамарфізм (увасабленне бажэстваў у вобразах звяроў). Першабытныя людзі сустракаліся і вялі барацьбу перш за ўсё з жывёламі. Таму натуральна, што жывёлы прыцягвалі асаблівую ўвагу нашых далёкіх продкаў, што адлюстравана і ў іх казках-міфах, у якіх дзейнічаюць жывёлы, а ў радзе выпадкаў побач з імі выступаюць і людзі.

На ранніх этапах развіцця чалавечага грамадства многія жывёлы, у асаблівасці такія грозныя звяры, як мядзведзь, воўк і інш., здаваліся людзям разумнымі істотамі, бо яны ўмелі (у сілу натуральнага адбору) лёгка здабываць сабе ежу, хавацца ад ворагаў, у тым ліку ад паляўнічых, нечакана нападаць на іх і г. д. Усё гэта парадзіла няправільныя ўяўленні першабытных людзей аб здольнасці жывёл думаць, разважаць, гаварыць, разумна наладжваць сваё жыццё.

3 цягам часу, з паступовым пазнаннем і падпарадкаваннем прыроды, у тым ліку прыручэннем многіх карысных жывёл, з развіццём прылад і сродкаў, якія забяспечвалі людзям перавагу над звярамі, характар і вобразы казак-міфаў аб жывёлах сталі мяняцца. Татэмы пачалі губляць звышнатуральную сілу, і наогул казачныя жывёлы сталі ўступаць людзям ва ўсім. Казкі-міфы аб жывёлах паступова перасталі прымацца ўсур'ёз, стала ўсведамляцца іх фантастыка. Так міфалагічныя расказы аб жывёлах ператварыліся ў казкі з іх

усвядомленай выдумкай. Самыя старажытныя казкі-міфы ў крайнім выпадку паказвалі найбольш грозных жывел не толькі разумнымі, але і моцнымі, якія перамагалі чалавека. У больш познія часы ўжо чалавек аказваецца пераможцам. Напрыклад, у казцы «Мужык, мядзведзь і ліса» апавядаецца аб тым, як селянін перахітрыў не толькі мядзведзя, але і лісу: пры дапамозе яе забіў мядзведзя, а затым лісу зацкаваў сабакамі. У казцы «Чалавечы розум» гаворыцца аб перамозе селяніна над воўкам, дзікам і мядзведзем і г. д. Такія казкі аб жывёлах маглі з'явіцца ў больш познія часы, не раней пераходнага перыяду ад дакласавага да класавага грамадства, калі ўжо была адчувальнай сіла не толькі калектыву, але і асобнага члена грамадства.

Казкі аб жывёлах, адарваўшыся ад міфалагічнай асновы дакласавага грамадства, сталі набываць новы сэнс. У класавым грамадстве, пераважна ў эпоху феадалізму, многія з іх ператварыліся ў алегарычныя апавяданні: пад вобразамі звяроў сталі мець на ўвазе людзен, прычым традьшыйныя вобразы жывёл захавалі асноўныя рысы. Гэта датычыць перш за ўсё такіх калісьці грозных, моцных або хітрых жывёл, як мядзведзь, воўк і ліса, але яны ў многіх выпадках сталі абазначаць розных насільнікаў, эксплуататараў — людзей, якія жывуць за чужы кошт, крыўдзяць іншых, а таксама адзін аднаго. У гэтым чотка адбілася сацыяльная алегорыя многіх казак аб жывёлах, уласцівых класаваму грамадству.

Алегарызм забяспечыў многім казкам аб жывёлах параўнальна вялікі поспех сярод працоўных феадальнага, а таксама капіталістычнага грамадства. Гэтыя казкі ўспрымаліся па-новаму, як вуснапаэтычныя творы, фантастыка якіх служыла раскрыццю сацыяльных адносін, малявала розныя сацыяльныя тыпы, розныя рысы чалавечага характару, а таксама рэалістычныя бытавыя карціны. Пры гэтым фантастыка такіх казак, як і іх вобразы, мае ўмоўны характар. Зна-чыць, такія казкі аб жывёлах нельга безагаворачна адносіць да жывёльнага эпасу. Гэта па сутнасці рэалістычныя сацыяльна-бытавыя казкі, але алегарычнага характару. Яны толькі генетычна (па паходжанню) звязаны са старажытным жывёльным эпасам. З'яўленне такіх казак абумоўлена класавым грамадствам.