Смекни!
smekni.com

Чтение и анализ сказок (стр. 5 из 9)

Побач з гераічнымі антыпрыгонніцкімі казкамі ў эпоху феадалізму хутка развіваліся сатырычныя творы, накіраваныя супраць класавых ворагаў сялянства. Сатырычныя казкі нетолькі дапамагалі народу ясней убачыць паразітызм і драпежніцтва паноў, іх амаральнасць і нянавісць да працоўных мас і іх культуры, не толькі разбівалі і рассейвалі розныя недарэчныя байкі аб «добрых панах», пры дапамозе якіх эксплуататары і іх памагатыя спрабавалі распаўсюджваць у масах антынародныя ідэі класавага міру і адцягнуць іх ад класавай барацьбы. Сатырычныя казкі, паказваючы адмоўныя рысы прыгнятальнікаў, падкрэслівалі перавагу простага народа і тым самым умацоўвалі ў ім упэўненасць у сваёй канчатковай перамозе.

Раскрыццё супярэчнасцей паміж знешняй паказной веліччу пана і яго ўнутранай, сапраўднай нікчэмнасцю стварае сатырычны вобраз, які набывае сацыяльнае гучанне. Сарваўшы маску з пана, казка выкрывае сапраўдны твар эксгілуататара і выклікае да яго пачуццё гневу і агіды. Аднак сатырычныя казкі не толькі адмаўлялі тагачасную рэчаіснасць, заснаваную на няроўнасці і прыгнёце. Яны сцвярджалі свой ідэал народнага героя — простага селяніна, працай якога створаны багацці на зямлі.

Станоўчыя героі шырока вядомых на Беларусі сатырычных казак «Мужык і пан», «Адказы мужыка», «Не люба -не слухай» і інш. вабяць сваёй смеласцю, рашучасцю, непрымірымасцю да прыгнятальнікаў.

Ужо ў феадальную эпоху ў вуснапаэтычных творах беларускага народа пачало праяўляцца крытычнае стаўленне да рэлігіі і царквы. Гэта сведчыць аб тым, што рэлігійныя ілюзіі аб вечным замагільным шчасці, якімі суцяшала царква, не маглі стрымаць росту антырэлігійных настрояў.

Абуджэнне класавай самасвядомасш працоўных, імкненне пазбавіцца ад невыноснага сацыяльнага і духоўнага прыгнёту былі рэальнай асновай для ўзнікнення фальклорных твораў, у якіх народ выказваў свой гнеўны пратэст супраць заняволення і выкрываў эксплуататарскую сутнасць царквы і рэлігіі. Пратэст супраць сацыяльнай несправядлівасці, супраць асвяшчэння і апраўдання імем бога здзекаў аднаго чалавека з другога чуваць у вуснапаэтычных творах. у якіх крытыкуюцца міфічныя бог, святыя апосталы, «свяшчэннае пісанне», вера ў цуды і г. д.

Вучэнню царквы аб усемагутнасці, міласэрнасці, справядлівасці і святасці бога, а таксама апосталаў і іншых божых абраннікаў беларускі народ проціпаставіў творы, якія развенчваюць царкоўныя ідэалы.

Вобраз бога ў народных творах нярэдка надзяляецца такімі адмоўнымі людскімі рысамі, што яны разбураюць, усякае ўяўленне аб яго святасці. Бог — злосны ашуканец. "Яго ашуканства накіравана на замацаванне сацыяльнай несправядлівасці, на абарону інтарэсаў паноў. «Iбог ашуканствам жыве, у аднаго адбярэ, а другому дасць». Іменна такім ашуканцам паўстае бог у казках «Несцерка», «Цімошка ў бога» і інш.

Не з меншай дасціпнасцю развенчваецца ў беларускіх народных казках святасць божых угоднікаў. Насуперак царкоўным легендам, якія праслаўляюць божых абраннікаў — «святых», — народныя казкі малююць іх ганарыстымі, помслівымі, злапамятнымі, карыслівымі, п'яніцамі, зладзеямі. і ашуканцамі,

Папулярнасцю карысталіся народныя казкі і анекдоты, у якіх высмейваліся царкоўныя набажэнствы, казанні свяшчэннікаў, малітвы. Узнікненню і пашырэнню такіх вусных твораў спрыяла стракатасць веравызнанняў насельніцтва Беларусі XVII—XVIII стст.

Найбольш пашыранай формай сатырычнага абсмейвання набажэнстваў была пародыя, якая паражае аб'ект, карыстаючыся яго ж зброяй (стылем, мелодыяй і інш.). Нярэдка парадыя ўключалася ў казкі як іх састаўная частка.

Абсмяянне папоўскіх малітваў нярэдка спалучалася з выкрыццём цудаў і іх «святых» стваральнікаў («Набожны ксёндз» і інш.).

Ксёндз, расказвалася ў адной казцы, прывучыў голуба есці гарох з вуха. Аднойчы боскі служка рашыў стварыць цуд: выклікаць у час пропаведзі святога духа. Дамовіўся ён з касцёльным служкаю, каб той пусціў з хораў голуба, як толькі ў час пропаведзі звернецца да святога духа з просьбай паказацца людзям. Так і зрабілі. Голуб прыляцеў да ксяндза і пачаў выбіраць гарох з яго вуха. Ксёндз аб'явіў, што прыляцеў святы дух, і ў залале пропаведзі «як тупнуў нагою, так дошкі выламаліся, голуб уцёк, а ксёндз завіс у паветры». Стаў прасіць ксёндз, каб яго ратавалі, а людзі сказалі: «Няхай жа ксяндза-пробашча выратуе дух святы!» Засмяяліся і пайшлі.

Аб развіцці антырэлігійных настрояў беларускага народа сведчыла таксама вялікая колькасць сатырычных казак, якія змяшчалі крытыку духавенства, часцей за ўсё папа і ксяндза.

Вастрыня сатырычнага абсмейвання папа як эксплуататара абумоўлівалася галоўным чынам тым, што ў сапраўднасці духавенства насуперак сваім заклікам адмаўляцца ад багацця было адным з самых багатых саслоўяў царскай Расіі. А эксплуатацыя народа, як адкрытая, так і замаскіраваная рэлігіяй, была галоўнай крыніцай нажывы духавенства.

У шматлікіх народных творах выкрываецца паразітызм і амаральнае аблічча царкоўнікаў. Прагнасць да чужога дабра — адна з асноўных рыс папа і ксяндза, якую з'едліва высмейваў беларускінарод.

У адрозненне ад антыпрыгонніцкіх і антырэлігійных казак, якія асвятлялі важныя пытанні грамадскага жыцця, бытавыя казкі, як сведчыць сама іх назва, закраналі тэмы, звязаныя з паўсядзённым побытам селяніна. Паказваючы адносіны паміж членамі сям'і, паміж асобнымі сялянамі і г. д., бытавыя казкі вялікую ўвагу надавалі .маральна-абычаёвым і этычным пытанням. Адлюстроўваючы мараль працоўнага сялянства, бытавыя казкі рэзка асуджалі прагнасць, зайздрасць (казка «Падчарыца і чорт»), непавагу да баць-. коў (казка «Кузьма»), пляткарства, ашуканства, нядбайнасць, ляноту і інш. Народ кпіў з языкатых, упартых і няверных жонак (казкі «Вада памагла», «Скамарох»), ганьбаваў злых мачых («Бабіна дачка і дзедава дачка»). Аднак, крытыкуючы ўсе гэтыя недахопы, народ ніколі не засланяў імі станоўчых якасцей простага працоўнага чалавека, якія вызначаюць усё яго аблічча: працавітасці, сумленнасці, спагадлівасці, смеласці, рашучасці, вострага розуму. Многім бытавым казкам уласцівы тонкі і мяккі гумар, скрозь які прасвечваюць прыхільныя адносіны народа да герояў гэтых твораў.

Найбольш важнымі сярод беларускіх сацыяльна-бытавых казак з'яўляюцца антыпрыгонніцкія і антырэлігійныя творы, ідэйна-тэматычны змест якіх ахоплівае многія істотныя сацыяльныя з'явы свайго часу, адлюстроўваючы вызваленчую барацьбу беларускага народа і рост яго класавай свядомасці.

§ 2.1 Асаблівасці вывучэння казак розных жанраў.

Большасць казак аб жывёлах даўно стала здабыткам дзіцячага фальклору. Гэта вызначыла прастату не толькі іх зместу, вобразаў, але і кампазіцыі і мастацкіх прыёмаў. Зразумела, у гэтым немалаважную ролю адыграла і тое, што казкі аб жывёлах узніклі на зары славесна-мастацкай творчасці і даўным-даўно выпрацавалі ў вусным бытаванні свае традыцыі.

Казкі аб жывёлах звычайна невялікія па памерах. Сюжэт у іх разгортваецца хутка, хоць у радзе выпадкаў самы характэрны матыў шматразова паўтараецца паралельна з нарастаннем дзеі (напрыклад, у казцы «Верабей і былінка» шматразова паўтараецца, вар'іруючыся ўскладняючыся,

просьба аб уздзеянні на былінку), што ўзмацняе эфект і аб лягчае запамінанне і ўспрыманне казкі.

Вобразы жывел малююцца проста і даходліва, без падкрэсленай гіпербалізацыі. У іх дакладна паказваюцца галоўныя звычкі звяроў і ўласцівасці іх характару і паводзін. Лісе звычайна выступае хітрасць, ліслівай, каварнай, мядзведзь — прастакаватым і нязграбным, воўк — неразумным і злым заяц — баязлівы.м, кот—кемлівым і чулым, каза—пракудлівай, а часам клапатлівай маці і дбайнай гаспадыняй і г. д.

Казкі аб жывёлах небагаты стылістычнымі сродкамі. Мова іх простая і выразная. Асаблівую жывасць гэтым казкам надае дыялог. Многія з іх цалкам складаюцца са сцэн дыялогаў.

У некаторых выпадках у казцы аб жывёлах уключаюцца песенькі, як правіла, тыпу дзіцячых. Яны служаць ажыўленню расказа, упрыгожваюць яго, дапамагаюць раскрыць змест.

Беларускія казкі аб жывёлах, нягледзячы на сваю прастату, вызначаюцца займальнасцю, багаццем творчай выдумкі, яснасцю і канкрэтнасцю вобразаў, дасціпнасцю, жывасцю і трапнасцю мовы.

Цудадзейныя казкі праз шматвяковы шлях свайго развіцця набылі ўстойлівыя традыцыі ў кампазіцыйнай будове і мастацкіх прыёмах, якія цалкам адпавядаюць іх зместу. У адносінах багацця паэтыкі і «казачнай абраднасці» гэтыя казкі займаюць першае месца ва ўсім казачным рэпертуары. Яны вызначаюцца стройнай кампазіцыяй, асноўнымі раздзеламі якой з'яўляюцца зачын і апавядальная (ці эпічная) частка, якая нярэдка завяршаецца канцоўкай.

У рэдкіх выпадках у беларускіх цудадзейных казках сустракаецца прыказка — пачатковая формула, не звязаная са зместам, якая незвычайнымі вобразамі прыцягвае ўвагу слухачоў. Зачын і канцоука таксама звычайна з'яўляюцца ўстойлівыміформуламі, якія вар'іруюцца ў многіх казках.

Зачын часам абазначае месца дзеі, але яно звычайна з'яўляецца казачна-няпэўным. Напрыклад: «У некаторым царстве, у некаторым гасударстве жыў сабе старык са старухай...»"; «Была недзе вялікая гара, а ў той гары жыў цмок...» Часам месца дзеі ў зачыне зусім не паказваецца, але «пачатковыя» (першыя па часу) персанажы абавязкова называюцца: «Жылі сабе дзед з бабай...»; «У чалавека было тры сыны...»; «Жыў сабе чалавек вельмі бедна...» і г. д.

Канцоўка для казак неабавязковая. Яна таксама мае рад тыповых формул, якія завяршаюць апавяданне. Часцей за ўсё канцоўка звязана са зместам. Напрыклад: «Ну, цяпер яны там з "жаной жывуць, мёд-віно п'юць; і я там быў у іх»; «Ажаніўся і цяпер жыве і хлеб-соль жуе. Iя там быў, мёд-віно піў». Часам жа канцоўка слаба звязана або зусім не звязана са зместам казкі. У такіх выпадках нярэдка робіцца намёк на пачастунак за расказаную казку.