- ці спадабалася вам казка ?
- што асабліва спадабалася ?
- калі было смешна ?
- калі было сорамна за героя ?
Адказы павінны паказаць настаўніку якасць успрымання казкі дзецьмі і быць арыенцірам для яе аналіза. У некаторых выпадках такая гутарка можа завяршыцца праблемным пытаннем. Адказы дзяцей могуць быць рознымі, але менавіта гэты факт і вядзе за сабой чытанне і асэнсоўванне казкі.
Наступным этапам работы над казкай з’яуляецца аналіз.
Можна вылучыць сістыму ўменняў аналізаваць казку, якая ўключае ў сябе:
- уменне ўспрымаць выяўленчыя сродкі мовы ў адпаведнасці з іх функцыяй у казцы;
- уменне ўзнавіць ва уяўленні малюнкі па зместу;
- уменне ўстанавіць прычынна – выніковыя сувязі;
- уменне ўспряняць вобраз – персанаж у адпаведнасці з тэкстам як адзін з элементаў, што служыць для раскрыцця ідэі;
- уменне бачыць аўтарскія адносіны (ацэнку);
- уменне ўсвядоміць ідэю казкі;
Самы распаўсюджаны прыём аналіза – пастаноўка пытанняў да прачытаннай часткі. Пытанні дапамагаюць дзецям зразумець факты казкі, асэнсаваць іх з пункту гледжання ідэйнай накіраванасці казкі, г. зн. зразумець прычынна – выніковыя сувязі, усвядоміць пазіцыю аўтара (калі казка літаратурная), а таксама выбраць асабістыя адносіны да чытаемага.
Пры рабоце над кожнай часткай казкі павінны быць зададзены пытанні трох узроўней:
1. Фактычны.
2. Ідэйны.
3. Узровень асыбістых адносін.
Неад’емным элементам аналіза кожнай часткі казкі павінна быць слоўнікавая работа. Удакладненне лексічнага значэння слоў дапамагае праясніць змест, уключае аднаўленчае ўяўленне дзяцей.
Можна вылучыць шэраг прыёмаў, якія дапамагаюць вучням дасягнуць яркага ўспрымання выяўленчых вобразаў. Да іх адносяцца:
1) папярэдняя гутарка ці расказ настаўніка ў мэтах увядзення вучняў у тэму і ў эпоху казкі (сацыяльна-бытавыя казкі);
2) выразнае чытанне казкі самім настаўнікам, дзякуючы якому шамт у прачытаным становіцца зразумелым дзецям без далейшых тлумачэнняў;
3) работа над выяўленчымі сродкамі мовы (у адзінстве з раскрыццем зместу);
4) выбарачнае чытанне ўрыўкаў казкі;
5) работа над выразнасцю чытання;
Менавіта работа над вобразамі ў іх узаемадзеянні ўяўляе сабой аналіз казкі. Трэта прывучыць дзяцей меркаваць ад асноўных якасцях персанажаў, ацэньваць героя не толькі па ўчынкам, але і па матывам, што выклікалі іх; апошняе, як вядома, даецца малодшым школьнікам цяжэй.
Існуе шэраг прыемаў, якія дапамагаюць арганізоўваць работу над характарыстыкай персанажа. Пералічым некаторыя з іх:
1. Настаўнік называе якасці персанажаў і просіць вучняў прывесці прыклады, якія пацвярджаюць гэта.
2. Дзецям прапаноўваецца самастойна назваць якасць характару героя;
3. Супастаўляюцца героі адной казкі ці блізкіх па тэматыцы казак. Найбольш лёгкі від параўнання – супрацьпастаўленне.
Вядома, што для развіцця вучняў важна фарміраваць іх асобасныя адносіны да прачытанага. Аднак не трэба вылучаць гэта ў спецыяльны этап урока. Разважанні пра асабістыя адносіны вучняў да прачытанага павінны пранізваць усю работу над казкай.
Метадысты выдзялюць шэраг прыёмаў, якія дапамагаюць вучню ўсвядоміць свае асабістыя адносіны да прачытанага. Да іх адносяцца:
а) чытанне па ролях. Яго зручна прымяняць пры рабоце з казкамі, насычанымі дыялогамі.
б) пераказ. Дапамагае вучню ўсвядоміць свае асабістыя адносіны да прачытанага.
в) выразнае чатанне. Яно базуецца на такой якасці навыка чытання, як выразнасць – здольнась сродкамі вуснай мовы перадаць слухачам свае адносіны да ідэі твора.
Наступным этапам работы над казкай з’яуляецца другасны сінтэз – этап работы, які дапускае абагульненне па твору, яго перачытванне і выкананне дзецьмі творчых заданняу па слядах прачытанага. На этапе абагульнення звычайна выкарыстоўваюцца такія прыемы работы, як гутарка, выбарачнае чытанне, суаднясенне ідэі казкі з прыказкамі і прымаўкамі, заключнае слова настаўніка.
Перачытванне – гэта асобы від чытацкай дзейнасці. Калі казка кранула пачуцці вучня, выклікала яго роздумы, то пасля чытання, ён адчувае патрэбу вярнуцца да прачытанага, узнавіць у сваім уяўленні асобныя эпізоды. Зварот да тэкста павінен быць апраўданы новай пастаўленай задачай, напрыклад, падрыхтоўкай да чытання, па ролях, да пераказу, да выразнага чытання.
Развіццю ўзнаўленчага ўяўлення садзейнічаюць творчыя віды работ, да якіх адносяцца слоўнае і графічнае маляванне, аналіз і ілюстрацыі, складанне плана тэксту, стылістычны эксперымент, падбор сінонімаў з абрунтаваннем выбару, складанне кінасцэнарыя, інсцэніраванне.
Стылістычны эксперымент уяўляе сабой наўмыснае скажэнне тэксту, маючае наўвазе даць дзецям матэрыял для параўнання, прывабіць іх увагу да выбару слова. Пропуск або замена асобых слоў, змяненне канструкцыі сказа, або дзяленне тэксту на абзацы, што прыводзіць да змянення адценняў сэнсу казкі, дапамагаюць дзецям вызначыць гэтыя адценні.
Пераказ тэксту з’яўляецца цудоўным практыкаваннем, якое дапамагае вучню ўсвядоміць свае адносіны да прачытаннага. Пераказ развівае як лагічнае, так і вобразнае мысленне, прывучае дзяцей правільна (з лексічнага і граматычнага пункту гледжання), без скажэння перадаваць чужую думку.
Для таго, каб пераказ атрымаўся неабходна скласці план пераказу. Гэтаму віду чытацкай дзейнасці трэба спецыяльна вучыць, паказваючы яе паэтапна:
1. Падумаць, колькі карцін можна намаляваць да казкі.
2. Вызначыць, на колькі частак можна падзяліць казку.
3. Сказаць, пра што будзе кожная частка.
4. Прапанаваць даць загалоўкі кожнай часцы.
5. Абмеркаваць прапанаваныя варыянты загалоўкаў і выбраць лепшы.
У методыцы прынята адрозніваць некальку тыпаў пераказу:
- Падрабязны
- Блізкі да тэксту
- Выбарачны
- Зжаты
- Творчы
Пералічаныя тыпы пераказу, акрамы творчага, адносяцца да рэпрадуктыўнай формы выказвання. Як паказваюць назіранні, рэпрадуктыўна пераказ з’яўляецца мала эфектыўным. У якасці прычын малаэфектыўнасці трэба вылучыць: нізкі ўзровень інтарэса дзяцей як да тэксту, так і да пераказу як віду вучэбнай дзейнасці, невысокую ступень і самастойнасці вучняў, адсутнасю іх неабходнага вопыту, незначны ўзровень успрымання і разумення прачытанага.
Сапраўды, пры рэпрадуктыўным пераказе лексічны, сінтаксічны, тэкставы матэрыял прачытанага або ўзнаўляецца з вялікай нагрузкай на памяць, або забываецца. Іншая справа, калі дадзеныя элементы будуць не толькі свабодна ўзнаўляцца, але і выкарыстоўвацца дзецьмі ў асабістай мове. Тут гаворка ідзе пра навучанне дзяцей прадуктыўнаму ці творчаму пераказу.
Змест мадэлі такога пераказу складаюўь лексічныя, сінтаксічныя элементы зыходнага твора, а таксама “свае” моўныя сродки. Такім чынам, разуменне творчага пераказу звязваецца з разуменнем структуры тэксту, у сувязі з чым можна прапанаваць наступныя варыянты змяненняў:
- дабавіць, што магло папярэднічаць дадзенай сітуацыі;
- прыдумаць працяг;
- змяніць асобу расказчыка ( змяненне па асобах, з пункту гледжання галоўнага героя або іншага персанажа);
- змяніць граматычны час дзеяслова. Пры гэтым абявязкова неабходна звярнуць увагу на тое, як змяняюцца падзеі.
Такія практыкаванні трэніруць гібкасць чытацкага погляду, прывучаюць бачыць пазіцыі розных герояў.
Паўнацэннае ўспрыманне казкі забяспечвае ўдумлівасць чытання.для гэтай мэты выкарыстоўваюцца наступныя пытанні:
1) Спытай пра тое,чаго не зразумеў.
2) Як ты даведаешся,ці зразумеў твой таварыш змест урыўку?
3) Пра якую дзеючую асобу я не спытала?Зрабіце гэта вы.
4) Прачытайце пытанні падручніка.Якога пытання не хапае.
Пастаўце яго.
У дадзенай главе была разгледжана методыка чытання казкі ;апісаны тры асноўныя этапы работы над казкай,вызначаных сучаснай методыкай.Пры гэтым акцэнт зроблены на наступным этапе работы-на этапе аналізу казкі:выдзелена сістэма ўменняў аналізаваць казку,вызначаны парадак работы пры аналізе,апісаны шэраг прыёмаў і творчых заданняў,якія дапамагаюць вучням зразумець факты казкі,усвядоміць пазіцыю аўтара(калі казка літаратурная) і выпрацаваць асабістыя адносіны да чытаемага.Традыцыйнымі відамі творчых заданняў з’яўляюцца слоўнае і графічнае маляванне, аналіз ілюстрацыі, складанне кінасцэнарыю, інсцэніраванне, творчы пераказ.
§ 2.3 Эксперыментальнае навучанне.
З мэтай выяўлення ўзроўню ўспрымання казак малодшымі школьнікамі быў праведзены канстатуючы зрэз у 2 “B” класе СШ 189 г. Мінска. У класе 25 вучняў.
Канстатуючы зрэз паставіў перад сабою рашэнне наступных задач:
1. Выяўленне ў вучняў 2 класа ўменне адказваць на пастаўленыя пытанні да тэксту казкі;
2. выяўленне ў другакласнікаў умення ставіць пытанне да тэксту казкі;
3. на аснове стрыманых вынікаў зрабіць заключэнне пра ўзровень успрымання казкі.
Для вырашэння першай задачы была ўзята казка І. Вярыгі “Жолуд - баязлівец”. Вучням было прапанавана пісьмова адказаць на пытанні, якія закранаюць розныя бакі чытацкага ўспрымання.
Ніжэй прыведзены спіс пытанняў, прапанаваных вучням:
Як было зазначана вышэй, паўнацэннае ўспрыманне казкі прадугледжвае валоданее шэрагам уменняў: уменне ацэньваць герояў, уменне разважаць нам матывамі, акалічнасцямі, вынікамі ўчынкаў персанажаў, уменне бачыць дынаміку эмоцый, асвойваць ідэю казкі. Пры гэтым, кожнае пытанне было накіравана на выяўленне аднаго з іх. Адказ на кожнае пытанне дазваляе меркаваць пра ступень развіцця канкрэтнага ўмення.