Смекни!
smekni.com

Чтение и анализ сказок (стр. 8 из 9)

Для ацэнкі адказаў вучняў на пытанні да казкі “Жолуд - Баязлівец” І.Вярыгі быў вылучаны шэраг крытэрыяў. Кожнаму крытэрыю быў прысвоены пэўны бал з улікам складанасці пытання. Ніжэй прыводзіцца спіс крытэрыяў ацэнкі адказаў на пытанні з баламі:

  1. Уменне ацэньваць героя. 1 бал
  2. Разуменне прычын учынкаў герояў

- з апорай на жыццёвае ўяўленне 1 бал

- з апорай на твор 2 балы

3. Уменне вызначаць вынік учынкаў персанажаў 2 балы

4. Уменне бачыць змену адносін 1 бал

5. Спасылка на твор 2 балы

    Разуменне галоўнай думкі твора

Аналіз адказаў паказаў, што ўсе вучні далі правільную ацэнку жолуду. Былі прыведзены наступныя прыметнікі – характарыстыкі: баязлівы, непаслухмяны, недаверлівы, упарты, неразважлівы. Атрыманыя дадзеныя сведчаць пра дастаткова развітае ўменне даваць ацэнку героям, выказваць меркаванні.

Важным з’яўляецца ўменне вызнаачаць паслядоўнасць паступкаў персанажаў – другое пытанне зрэзу. Дзеці указалі, што “жолуд задрыжаў, захныкаў, стаў сабе шкадаваць, бо быў баязлівым.” Здольнасць правільна вызначаць паслядоўнасць паступкаў персанажаў казкі з’яўляецца паказчыкам таго, што вучань находзіцца на канстатуючым узроўні ўспрымання твора.

Трэцяе пытанне ставіла сваёй мэтай выяўленне ў вучняў умення назіраць сцэну адносін. Дзецям яшчэ цяжка выразіць свае адчуванні, аднак яны раздумваюць, абгрунтоўваюць свае расказы, напрыклад, вучні ўказалі, што “іх адносіны не змяніліся да жолуда, бо ён так і не прыняў правільнага рашэння”

Чацьвертае пытанне было накіравана на выяўленне ўмення вызначаць матывы паступкаў герояў. У выніку абпрацоўкі адказаў было ўстаноўлена, што вучні арыентуюцца на жыццевае ўяўленне пра прычыны тага ці іншага ўчынка, што сведчыць пра знаходжанне іх на канстатуючым узроўне ўспрымання.

Пятае пытанне насіла абагульняючы характар. Атрыманыя вынікі сведчаць пра тое, што другакласнікам цяжка яшчэ абагульняць змест прачытанага, але спробы ўжо робяцца. Большасць вучняў адзначыла, што аўтар у сваім творы хацеў сказаць пра тое, што трэба быць мужным, рашучым, смелым, слухацца бацькоўскіх парад.

Вынікі адказаў на пытанні ў працэнтных судносінах прадстаўлены ў табліцы (гл. Прылажэнне 1.1 )

Як было зазначана вышэй, вызначэнне ўзроўню ўспрымання ўключае ў сябе не толькі ўменне адказваць на пастаўленныя пытанні, але і здольнасць вучняў самім выступаць у ролі настаўніка і задаваць пытанні да тэксту.

Каб выявіць узровень умення вучняў задаваць пытанні, была ўзята казка І. Бурсава “Як Мышка сама сябе ашукала”. Вучня было прапанавана паставіць пяць пытанняў да тэксту.

Ацэнка пастаўленых пытанняу адбывалася наступным чынам: пытанне на ўзнаўленне падзей казкі ацэньвалася ў 1 бал; Пытанне на ацэнку героя і ўстанаўленне прычынна – выніковых сувязей – у 2 балы; пытанне абагульняючага характару – у 3 балы.

Аналіз вынікаў паказаў, што ў некаторых вучняў перавалодваюць пытанні на выяўленне матываў паводзін персанажаў, на ацэнку герояў, на ўстанаўленне прычынна – выніковых сувязей. Кожнае з такіх пытанняў ацэньвалася ў 2 балы. Ніжэй прыведзены прыклады пытанняў.

  1. Якая была Мышка?
  2. Чаму Мышка пачала хлусіць?
  3. Чаму кот пабег апошнім?
  4. Чаму казка так назаваецца? Ці можна даць другую назву? Якую?
  5. Як адносіцца аўтар да мышкі?

Аднак большасць вучняў пры пастаноўцы пытанняў імкнуліся ўзнавіць падзеі, што характэрна для чытачоў, што знаходзяцца на канстатуючым узроўні ўспрымання. Прыклады пытанняў:

  1. Што адшукала Мышка?
  2. Кога яна сустрэла?
  3. Колькі кашоў стаяна на ганку па Мышкіных словах?
  4. Чаго захацелася Мышцы пасля сыру?
  5. Куды пабегла Мышка з суседкай?

Вынікі работы – у прылажэнні 1.2.

Такім чынам, зыходзячы з дадзеных у табліцах, устаноўлена, што большасць вучняў знаходзіцца на канстатуючым узроўні ўспрымання, з гэтага вынікае, што яны не здольны поўнацэнна ўспрыняць казку. Каб падняць узровень успрымання вучняў, неабходна січтэматычнае, мэтанакіраваная праца з боку настаўніка.

З мэтай павышэння ўзроўню ўспрымання казкі было праведзена эксперыментальнае навучанне, якое ўключала ў сябе выкарыстанне творчых заданняў.

Да казкі “Як курачка пеўніка ратавала” было прапанавана змяніць граматычны час дзеясловаў.Пры гэтым звярталася ўвага дзяцей на тое, як змяняецца адлюстраванне падзеі.У дадзеным творы было прапанавана выкарыстаць дзеясловы цяперашняга часу, што стварае эфект прысутнасці.

Творчы пераказ ад асобы якога – небудзь героя казкі быў выкарыстаны пры перадачы зместу казкі “Зароблены рубель”. Пры гэтым дзеці мелі магчымачць перадаць змест ад той асобы, якая ім больш прыемна. такім чынам, вучні самі, без дапамогі падыходзяць да ўсведамлення ідэі казкі.

Творчы пераказ казкі “Ад крадзенага не пасыцееш” прадугледжваў уключэнне ў змест створаных вучнямі партрэтаў герояў. Удасканальванне ўмення перадаваць рысы характару герояў праз іх знешні выгляд і ўчынкі будзе садзейнічаць таму, што вучні ў далейшым на аснове апісання героя і яго паступкаў змогуць даць дакладную характарыстыку і ацэнку героя, што будзе садзейнічаць фарміраванню асобасных адносін да гэтага героя, а гэта, у сваю чаргу, з’яўляецца неад’емнай часткай паўнацэннага ўспрымання казкі.

Найбольш цяжкім стаў пераказ казкі К. Лейкі “Ліца – шахрайка”. Ва ўсіх прыкладах творчага пераказу, апісаных вышэй, вучні былі павінны стварыць партрэт героя або прыдумаць пачатак, канцоўку да казкі. Але каб пераказаць казку К. Лейкі ад вучняй патрабавалася інтэграцыя шэрагу ўменняў: прыдумаць пачатак да казкі, ацаніць яе герояў, перадаць змест ад асобы аднаго з герояў, або ад сябе як аўтара, зрабіць канцоўку да казкі.

У ходзе эксперыментальнага навучання вучням прапаноўвалася ставіць пытанні да зместу казкі, што павышала ўдумлівасць чытання, ажыўляла работу і садзейнічала лепшаму ўсведамленню зместу чытаемага.

З мэтай азначэння эфектыўнасці розных відаў творчага пераказу, накіраваных на павышэнне ўзроўню ўспрымання казкі, быў праведзены эксперыментальны зрэз.

Дадзеная работа прадугледжвала рашэнне наступных задач:

  1. Выявіць узровень успрымання казкі малодшымі школьнікамі.
  2. Параўнаць рэзультаты кантрольнай зрэзавай работы з результатамі эксперыментальнай.

Для выяўлення ўзроўней успрымання казкі была ўзята казка Р. Бензярука “Дружбаки.” Вучням прапаноўвалася пісьмова адказаць на пяць пытанняў. Кожнае пытанне другога зрэзу накіравана на ывяўленне тых жа ўменняў, што і пры першым зрэзе.

Ніжэй прыводзіцца спіс пытанняў, якія былі прапанаваны вучням:

  1. Якімі словамі вы можаце ахарактарызаваць Зайца і Вожыка?Якія яны?
  2. Як паступіла хмара пасля слоў Зайца?Для чаго яна склікала сваіх дзетак?
  3. Ці змяняліся вашыя адносіны да галоўных герояў у ходзе чытання? Чаму?
  4. Аб чым дружбакі дамовіліся паміж сабой?
  5. Аб чым хацеў сказаць аўтар?

Адказы вучняў ацэньваліся па тым жа крытэрыям, што і пры першым зрэзе. Аналіз адказаў вучняў на першае пытанне паказаў, што большаць вучняў далі дакладную ацэнку героям казкі з выкарыстаннем двух і больш прыметнікаў – характарыстык. Вучні абгрунтоўвалі свой адказ спасылкай на канкрэтныя ўчынкі, чаго нельга было назіраць у першым зрэзе. Гэтыя змяненні дазвалююць меркаваць пра павышэнне ўзроўню успрымання казкі (гл. прылажэнне 1.2).

Уменне вызначаць вынік учынкаў герояў сведчыць пра тое, што вучні ясна ўсведамляюць, як падзеі казкі звязаны адна з другой (гл прылажэнне 1.3).

Адносіны да галоўных герояў казкі змяняліся ў ходзе чытання ў большасці вучняў, што дазваляе меркаваць пра тое, што вучні здольны ў слове перадаць дынаміку эмоцый, суадносячы змяненні сваіх пачуццяў з канкрэтнымі падзеямі, апісанымі ў казцы ( гл. прылажэнне 1.4)

Пры вызначэнні матываў паступкаў герояў устаноўлена, што большасць вучняў арыентуецца на апісанне героя аўтарам. Гэта сведчыць пра павышэнне ўзроўню ўспрымання казкі (гл. прылажэнне 1.5)

Адказ на пытанне абагульняючага характару дазваляе зрабіць вывад пра тое, што большасць вучняў валодаюць уменнем зрабіць абагульненне з выхадам за рамкі канкрэтнай сітуацыі, што з’яўляецца характэрнай рысай узроўню “ідэі”.

Як было зазначана вышэй, азначэнне ўзроўню ўспрымання ўключае ў сябе здольнасць вучняў выступаць у ролі настаўніка і задаваць пытанні да тэксту. Каб выясніць, ці адбыліся змены ва ўменні задаваць пытанні да тэксту, была ўзята казка А. Зэкава “Сарока – манюка”.

Кожнае пытанне, пастаўленае вучнямі, ацэньвалася па трохбальнай шкале, прынятай раней. Аналіз рэзультатаў паказаў, што ў 32% вучняў пры другім зрэзе і 24% вучняў пры першым перавалодваюць пытанні на ацэнку герояў, на ўстанаўленне прычынна – выніковых сувязей. Напрыклад:

  1. Якой была Сарока?
  2. Чаму ніхто не браў яе ў разлік?
  3. Ці добра, што яна распаўсюджвала плёткі?
  4. Якое няшчасце здарылася?
  5. Чаму ніхто не дапамог?

У той жа час 16% вучняў пры другім зрэзе і 8 % вучняў пры першым часта звярталі ўвагу на назву казкі, на асобныя дэталі, іх цікавілі аутарскія адносіны да персанажаў. Напрыклад:

1. Хто напісаў казку Сарока – манюка?

2. Як адносіцца аўтар да падзей, якія адбываюцца ў казцы?

3. Калі было сумна? Чаму?

4. Ці можна назваць гэтую казку інакш? Як?

Такім чынам, у рэзультаце праведзення другога зрэзу і супастаўлення яго з першым бачна эфектыўнасць выкарыстання творчага пераказу як сродку, які павышае ўзровень успрымання казкі малодшымі школьнікамі.

У дадзеным параграфе былі разгледжаны асаблівасці ўспрымання казкі вучнямі другога класу, змест і ржзультаты эксперыментальнага навучання. На аснове праведзенай работы былі зроблены наступныя вывады:

1. Канстатючы зрэз паказаў, што большасць вучняў знаходзіцца на канстатуючым узроўні ўспрымання казкі;