Смекни!
smekni.com

Чытанне як адзін з асноўных этапаў вывучэння мастацкага твора ў школе (стр. 3 из 8)

Не менш важнае значэнне на ўроках літаратуры мае чытанне вучняў культура чытання школьнікаў з'яўляецца “паказчыкам іх літаратурнага развіцця, жыццёва неабходным уменнем, а таксама спосабам вывучэння літаратуры”[12, с. 69]. Патрэбна настаўніку ўменне слухаць чытанне іншых, найперш вучняў. Непаважлівыя адносіны да творчай дзейнасці, якой з'яўляецца выразнае чытанне, недапушчальныя. Асабліва часта чытанне вучняў прымяняецца пры аналізе твора. Каб ажывіць яго ў памяці, настаўнік прапануе прачытаць радок, страфу, эпізод, сцэну. Чытанне заўсёды мае ацэначны характар. У ім выяўляецца разуменне твора вучнем. Таму асабліва вялікая роля надаецца гэтаму прыёму на заключных занятках. Чытанне ў гэтым выпадку з'яўляецца паказчыкам, як вучні асэнсавалі мастацкі твор.

Калі настаўнік-славеснік на ўроках літаратуры вучыць школьнікаў па-мастацку чытаць разнажанравыя творы, то ён не можа абысціся без аналізу і ацэнкі іх выканання. Аналіз вучнёўскага чытаныя павінен быць як мага больш канкрэтны, заўвагі - тактоўныя і добразычлівыя, з улікам узроставых асаблівасцей псіхалогіі школьнікаў, парады - творчага характару[4, с. 35]. Ацэнка вучнёўскага чытання, вядома, залежыць ад шматлікіх акалічнасцей, якія настаўніку даводзіцца ўлічваць на ўроку літаратуры. Працэс пошукаў і знаходак вучнямі выяўленча-выразных сродкаў увасаблення літаратурнага твора ў жывым вусным слове ацэньваць няма патрэбы, бо гэта яшчэ толькі пачатак працы над мастацкім чытаннем тэксту. Калі ж на ўроку праведзены выканальніцкі аналіз і настаўнік з некалькімі вучнямі працаваў над увасабленнем мастацкага тэксту ў жывое вуснае слова, то іх індывідуальную працу варта падтрымаць пахвалой; у тых выпадках, калі на ўроку правяраецца дамашняе заданне - самастойна падрыхтаванае чытанне мастацкага твора ці ўрыўка з яго, то, ацэньваючы працу вучня, настаўнік улічвае: што зразумеў вучань у мастацкім творы, ці ўяўляе ён вобразны змест мастацкага тэксту, ці ёсць у яго эмацыянальныя адносіны да аўтарскіх слоў, ці дакладна акрэслена мэта яго слоўнага дзеяння (што і для чаго ён хоча сказаць аднакласнікам)[4, с. 35]. Вучнёўскае чытанне лічыцца мастацкім, калі яно адпавядае наступным асноўным патрабаванням [4, с. 35]: зразумела - вобразна - эмацыянальна -мэтанакіравана.

Тэхнічныя сродкі навучання даюць магчымасць прымяняць праслухоўванне чытання артыстаў, што дапамагае зрабіць выкладанне літаратуры больш цікавым, а ўрокі эмацыянальнымі. “Засвоіўшы сэнсава-псіхалагічны змест твора, маючы ўласныя эмацыянальныя адносіны да тэксту, вучні змогуць глыбей прааналізаваць прафесійнае выкананне і крытычна ацаніць сваё чытанне”[4, с. 34] - усё гэта будзе садэейнічаць развіццю іх творчай самастойнасці пры знаёмстве з мастацкай літаратурай. Настаўнік можа пазнаёміць вучняў з выдатнымі выканаўцамі твораў беларускай літаратуры, чытанне якіх з'яўляецца ўзорам гэтага віду творчай дзейнасці. Такі прыём немэтазгодна выкарыстоўваць пры знаёмстве вучняў з творам. Настаўнік павінен помніць, што прафесіянальны чытальнік можа не толькі падзяляць думку пісьменніка, але і палемізаваць з ім. Пры слуханні пласцінкі ці магнітафоннага запісу няма непасрэднага кантакту вучняў з выканаўцам, як, напрыклад, на канцэрце, калі яго можна не толькі чуць, але і бачыць, заўважаючы пры гэтым найтанчэйшыя нюансы настрою, пачуццяў, што дапамагаюць перадаць міміка, жэсты. Есць і іншыя прычыны, па якіх немэтазгодна выкарыстоўваць тэхнічныя сродкі для знаёмства з творам. Глыбіня ўспрымання мастацтва, асабліва лірыкі, залежыць ад эмацыянальнай падрыхтоўкі, настроенасці класа. Няякасны запіс на магнітнай стўжцы ці якія-небудзь іншыя тэхнічныя непаладкі могўць разбурыць настрой, неабходны для ўспрымання мастацкага твора. Чытанне артыста лепш выкарыстаць на заключным этапе вывучэння твора, калі ў вўчняў склалася ўласнае ўяўленне пра яго ідэйны змест[12, с. 70].

У апошні час на ўроках літаратуры вялікае значэнне набываюць апераджальныя дамашнія заданні. Без іх абысціся нельга, але і злоўжываць імі не варта, асабліва калі вывучаюцца творы малой формы. Выразнае чытанне настаўніка, папярэдне падрыхтаванага вучня або артыста звычайна пакідае незабыўнае ўражанне, становіцца прадумовай зацікаўленага паглыблення вучня ў мастацкі свет пісьменніка. Слухаючы такое чытанне, школьнікі звычайна перажываюць пачуццё захаплення творам, у выніку ўзнікае кантакт з яго аўтарам ці нязгода з ім. Гэта садзейнічае павышэнню цікавасці да твора. Апераджальныя заданні неабходныя і пры вывучэнні вялікіх твораў. Каб у школьнікаў хапіла часу прачытаць твор, такое заданне трэба даваць своечасова. Гэта важная ўмова выканання задання настаўніка, але недастатковая.

Для выпрацоўкі выразнасці чытання мэтазгодна выкарыстоўваць наступныя метадычныя прыёмы:

слуханне ўзорнага чытання настаўніка (без спецыяльнай фіксацыі на гэтым увагі вучняў);

папярэдні сэнсава-інтанацыйны аналіз тэксту, высвятленне матываў паводзін дзейных асоб;

вуснае маляванне;

гукавое выражэнне знакаў прыпынку;

інсцэніроўка асобных эпізодаў твора.

Пры вывучэнні драматычных твораў настаўнік звяртаецца да чытання па ролях. Гэты прыём дазваляе ўлічваць жанравую спецыфіку п'есы. Такое чытанне пакідае незабыўнае ўражанне, калі выканаўцы падабраны ўдала, калі яны папярэдне рыхтаваліся да чытання і перад ўрокам была праведзена рэпетыцыя. Часам да гэтага прыёмў звяртаюцца пры вывучэнні эпічных і нават лірычных твораў гэта “павышае эмацыянальнасць урока, ажыўляе яго, дапамагае вўчням лепш зразумець асаблівасці характару кожнага персанажа твора”[11, с. 81].

Прыёмам чытання часам называюць і завучванне на памяць яно спрыяе “павышэнню агульнага інтэлектуальнага развіцця школьніка, культуры яго мовы, служыць выхаванню волі, цярплівасці, настойлівасці”[11, с. 83]. Завучванне на памяць заўсёды звязана з распрацоўкай мастацкага чытання тэксту літаратурнага твора. Нвльга патрабаваць ад вучняў вывучыць дома тэкст на памяць, калі на ўроку не былі праведзены аналіз твора і распрацоўка чытання[4, с. 34]: пакуль школьнікі не засвоілі ідэйна-тэматычнага эместу твора, гаварыць пра завучванне на памяць не варта, бо гэга будзе механічнае запамінанне слоў, а механічнае хапаминанне – справа цяжкая, марудная, непатрэбная і нават шкодая, бо знішчае асновы эстэтычнага ўздзеяння мастацкага твора на школьнікаў”[4, с. 34]. На ўроках літаратуры настаўнік накіроўвае вучняў не толькі на запамінанне слоў, колькі на тое, што складае іх сутнасць, - вобраэы, бачанні, думкі, адчуванні. Ад частага і абыякавага прагаворвання тэкст “прыядаецца”[4, с. 34]. Пры паўторных успамінах вобразныя бачанні і адчуванні, наадварот, замацоўваюцца, бо кожны раз удакладняюцца і дапаўняюцца. Завучваць твор на памяць можна пачынаць толькі тады, калі вучань добра асэнсаваў яго і навучыўся выразна чытаць. Выразнае чытанне здымае аднастайнасць і нуду, непазбежныя пры механічным паўтарэнні. Лепш завучваць мастацкі твор за некалькі прыёмаў, але не больш як за тры. Настаўнік павінен выхаваць у школьнікаў зацікаўленасць у трывалым веданні завучаных на памяць твораў, для чаго неабходна праводзіць сістэматычную праверку, дабівацца, каб яны (цалкам ці ва ўрыўках) ўключаліся ў вусныя адказы, у сачыненні.

Пры аналізе мастацкага твора найчасцей прымяняецца выбарачнае чытаннесцэны, эпізоду, з'явы, акта, страфы, бо рамкі ўрока не заўсёды дазваляюць прачытаць увесь твор. На асобнай закончанай частцы тэксту настаўнік вўчыць сваіх выхаванцаў “выяўляць адметнасць тварчай манеры пісьменніка, асэнсоўваць ідэйна-мастацкі змест твора, аўтарскўю канцэпцыю жыцця”[12, с. 70]. Пры праверцы дамашняга задання выбарачнае чытанне вўчняў можа служыць важкім аргументам у ацэнцы той ці іншай літаратурнай з'явы, паказчыкам таго, як школьнікі засвоілі матэрыял, як авалодалі тэхнікай і выразнасцю чытання.

Настаўніку важна ведаць, як вучні чыталі твор з жаданнем ці толькі па абавязку і што зацікавіла іх найбольш. Гутарка, вуснае славеснае маляванне, ілюстраванне твора, пераказ любімых старонак, напісанне водзываў тыя метады і прыёмы, з дапамогай якіх можна вырашыць гэту задачу. Вызначыць зыходны ўзровень успрымання твора, тую мяжу, ад якой настаўнік павядзе вучняў у мастацкі свет пісьменніка, будзе фарміраваць культуру іх чытання таксама задача арыенціровачных заняткаў. Яе можна вырашыць, калі звярнуцца да класа з аналітычнымі, праблемнымі пытаннямі. Яны даюць магчымасць стварыць своеасаблівыя праблемныя сітуацыі, выявіць неадпаведнасць[10, с. 50]:

паміж элементарным і глыбокім успрыманнем;

паміж аб'ектыўным значэннем твора і суб'ектыўнай вучнёўскай ацэнкай яго;

паміж ведамі, якія вучань мае і якія неабходны;

паміж ведамі і ўменнем іх прымяняць пры ацэнцы канкрэтнага твора;

паміж эмацыянальным успрыманнем твора і ўменнем яго інтэлектуальна асэнсаваць, выразна аформіць свае думкі і інш.

Важным момантам у навучанні чытанню з'яўляецца яго асэнсаванасць. Асэнсаванасць чытання прадугледжвае разуменне вучнямі зместу твора, яго ідэйнай накіраванасці, вобразаў, а таксама ўстанаўленне ўласных адносінаў да герояў, падзей, фактаў, пададзеных у творы. Сярод прыёмаў, якія спрыяюць фарміраванню асэнсаванасці чытання, можна вылучыць наступныя: