Смекни!
smekni.com

Чытанне як адзін з асноўных этапаў вывучэння мастацкага твора ў школе (стр. 4 из 8)

мэтавая ўстаноўка настаўніка перад чытаннем тэксту;

чытанне па ланцужку;

гутарка па змесце тэксту;

чытанне-перачытванне асобных эпізодаў;

вуснае ілюстраванне прачытанага.

Такім чынам, чытанне мастацкіх твораў мае наступныя разнавіднасці – першаснае, паўторнае, вольнае і мэтанакіраванае, класнае, дамашняе і пазакласнае. Актыўнымі метадамі і прыёмамі ў навучанні чытанню мастацкага твора выступаюць метад выразнага чытання, каменціраванае і выбарачнае чытанне, чытанне па ролях, чытанне настаўніка, праслухоўванне чытання артыстаў, чытанне па ролях, завучванне на памяць, чытанне па ланцужку, вуснае ілюстраванне прачытанага, інсцэніроўка асобных эпізодаў твора.

1.4.1 Чытанне мастацкіх твораў у сярэдніх класах

Калі ў пачатковай школе галоўнай задачай было навучыць дзяцей правільна і бегла чытаць, даць сродкамі мастацкага слова пэўны мінімум ведаў, то ў сярэдніх класах асноўная задача, якая паўстае перад настаўнікам літаратуры навучыць чытанню эстэтычнаму. Асновай літаратурных заняткаў з'яўляецца паглыбленае чытанне, засваенне ў даступнай форме логікі развіцця мастацкай аўтарскай думкі. Уся работа над эпічным творам у сярэдніх класах гэта, па сутнасці, “чытанне і перачытванне твора пад кіраўніцтвам настаўніка”[2, с.78].

У сярэдніх класах перавага аддаецца класнаму чытанню: яно больш нагляднае, выразнае. Акрамя таго, настаўнік у такім выпадку ўпэўнены, што ўсе вучні ведаюць змест твора. Дамашняе чытанне мае таксама свае перавагі: яно больш асабістае, тут няма пасрэдніка паміж чытачом і аўтарам, ніхто не аказвае ўплыву на чытача сваёй трактоўкай, сваім чытаннем услых. У сярэдніх класах звычайна спалучаюцца абодва віды чытання. Больш складаныя часткі твора чытаюцца калектыўна ў класе, а прачытанае дома толькі аналізуецца.

У вучняў сярэдніх класаў класаў заўважаюода пэўныя змены і асаблівасці ў паводзінах[4, с. 32]: падлеткі імкнуцца да большай самастойнасці, да выяўлення індывідуальных валявых якасцей на ўроку і асабліва па-за школай, у час гульняў, дома, у іх падсвядома, як жыццёвая неабходнасць, пачынае развівацца пачуццё адказнасці за свае ўчынкі, пачуццё самакантролю, патрабавальнасці да сябе, сваіх сяброў, родных. Своечасова заўважыць і ўлічыць уэроставыя эмены характару падлеткаў пры навучанні іх мастацкаму чытанню - прафесійны і чалавечы абавязак настаўніка: “непасрэднасць паводзін, вера ў мастацкі вымысел, шчырасць і эмацыянальнасць падлеткаў дапамагаюць настаўніку даволі лёгка і хутка ўводзіць іх на ўроку ў творчую атмасферу, сачыць за развіццём сюжэта, выклікаць суперажыванне лёсу герояў і жаданне расказаць ці прачытаць той ці іншы эпізод”[4, с. 33].

На ўроках літаратуры ў сярэдніх класах настаўнік прывучае школьыікаў да самастойнасці аналізу і эстэтычнай ацэнкі мастацкага твора, накіроўвае іх інтэлектуальныя і творчыя магчымасці на выяўленне ўласных адносін да яго зместу. Калі ў пачатковых класах асноўная ўвага звяртаецца на развіццё творчага ўяўлення вучняў, на выпрацоўку навыкаў бачыць, чуць, адчуваць і разумець вобразныя карціны, створаныя аўтарам, то ў сярэдніх “больш на выяўленне ідэйнай сутнасці твора, на раскрыццё характару герояў”[4, с. 33].

У падлеткавым узросце з'яўляецца жаданне вызначыць свае здольнасці да дарослага жыцця. Таму ў жыцці падлеткі схільныя да рызыкоўных і неабдуманых учынкаў, а чытачы падлеткавага ўзросту вылучаюць у кнізе героя, які здольны на незвычайныя ўчынкі, храбрасць, адвагу. Героі прыгодніцкіх твораў, якія “найбольш адпавядаюць міфасвядомасці дзяцінства, дзейнічаюць у незвычайных абставінах, сутыкаюцца з незвычайнымі жыццёвымі сітуацыямі”[14, с. 211]. Падлеткі з задавальненнем уяўляюць сябе на месцы такіх літаратурных герояў, захапляюцца рысамі характару, якія хацелі б мець самі. У падлеткавым узросце таксама ідзе інтэнсіўная дзейнасць па засваенні звестак аб самім сабе, пошук адказаў на пытанне “Хто я?”. Таму падлеткам цікавыя творы, якія ставяць пытанні станаўлення характару героя.

У субкультуры падлеткаў 12-13 год чытанне наогул не мае высокага статуса. У першую чаргу яны бачаць у чытацкай дзейнасці інструмент кіравання іх жыццём з боку дарослых. Дарослыя настаўнікі, бацькі, бібліятэкары бачаць у сваю чаргу падлеткаў у іх сацыяльнай ролі вучняў, адсюль і патрабаванні да чытання адпаведна гэтаму статусу[15, с. 236].

Настаўнікі літаратуры больш арыентуюць школьніка на вербальна-сэнсавае ўспрыманне прачытанага, на рацыянальныя спосабы атрымання з кнігі патрэбнай інфармацыі. Неабходпа індывідуальная работа з падлеткамі, скіраваная на выхаванне літаратурна-мастацкага густу, чытацкай культуры. Развіццё эмацыянальна-пазнавальнай скіраванасці падлеткаў на чытанне мастацкай літаратуры немагчыма без уліку іх індывідуальных і ўзроставых асаблівасцей, што праяўляюцца ў сістэме інтарэсаў. Менавіта інтарэсы з'яўляюцца той суб'ектыўнай сілай, якая вядзе чытача ад зацікаўленасці да ўстойлівага запатрабавання.

У работах па вывучэнні чытання школьнікаў 1213 год выяўлена ўзмоцненая арыентацыя падлеткаў на дакладнасць, праўдападобнасць, жыццёвасць літаратурнага твора, што вядзе да наіўна-рэалістычных адносін да яго. Чытацкая формула гэтага перыяду – “гераічнае, рамантычнае, але жыццёвае”, г.зн. тое, што адпавядае асабістаму сацыяльнаму вопыту. Найбольшым попытам у гэтым узросце карыстаюцца творы з дынамічнай фабулай, у якіх апісваюцца незвычайныя ўчынкі, нечаканыя сітуацыі.

Падлеткавы ўзрост характарызуецца актыўным пошукам маральных узораў, ідэалаў. Падлетак свядома шукае іх у кнізе, імкнецца з іх дапамогай знайсці сябе. Выразная тэндэнцыя да самасцвярджэння ў гэтым узросце вызначае арыентацыю на героя літаратурнага твора. Перавагу ў свядомасці чытачоў гэтага ўзросту атрымліваюць героі, для якіх характэрны незвычайныя ўчынкі. Героі прыгодніцкіх раманаў жывуць у незвычайных абставінах, сутыкаюцца з такімі нечаканымі жыццёвымі сітуацыямі, у якіх падлеткі з задавальненнем уяўляюць сябе, праяўляюць такія рысы характару, якія ім хацелася б мець. Усё гэта дазваляе лёгка ўжывацца ў твор, ідэнтыфікаваць сябе з героем, імітаваць яго манеру паводзін, дзеянняў і ўчынкаў. Хутка ўзрастаючы інтарэс да самога сябе натхняе падлетка на самавыхаванне, але мяжа паміж каштоўнасцямі і антыкаштоўнасцямі вельмі нязначная, і самавыхаванне можа раптоўна набыць самыя нечаканыя варыянты, таму ў гэтым узросце вельмі важная роля выхавацеля ў аказанні дапамогі падлетку ў яго імкненнях да самапазнання і самавыхавання.

Падлеткаў хвалююць не толькі пошукі ўзораў для паводзін у соцыуме, а і тыя змены, што адбываюцца ў іх унутраным свеце пачуццяў і эмоцый. Аднак даследчыкі дзіцячага чытання адзначаюць, што дзеці эмацыянальна адклікаюцца на незвычайныя, яркія, кідкія падзеі і сітуацыі. Да перажыванняў персанажаў, іх суб'ектыўнага стану, усёй складанай камбінацыі ўнутранага жыцця падлеткі ў сваёй большасці застаюцца абыякавымі. 3 багатай палітры пачуццяў яны ў асноўным заўважаюць крайнія: каханне нянавісць, радасць гора[15, с. 239]. Найбольш насцярожвае з'яўленне тэндэнцыі адмоўных адносін падлеткаў да персанажаў, якім патрэбна міласэрнасць і спачуванне, і станоўчых да тых, што нясуць зло і разбурэнне. Тут назіраецца не толькі беднасць эмацыянальных рэакцый на прачытанае, але і іх неадэкватнасць. Крыніцай гэтай з'явы спецыялісты дзіцячага чытання лічаць з'яўленне ў апошні час літаратуры, якая з аднолькавай перакананасцю паказвае дабро і зло. У такой сітуацыі падлетку цяжка зрабіць свой выбар. Неабходна распрацоўка эмацыянальна-творчай педагагічнай стратэгіі, заснаванай на асобасным падыходзе да падлетка. Такая стратэгія абапіраецца на здольнасць чытача ўспрымаць не толькі знешні бок твора, але і адкрываць у ім асобасны сэнс, уключаць у тэкставую прастору кнігі свой індывідуальны вопыт, суб'ектыўныя перажыванні, творчую фантазію. У стратэгіі эмацыянальна-творчага чытання галоўная роля адводзіцца эмоцыям. Развіццю эмацыянальнай сферы падлеткаў спрыяе абуджэнне ў іх цікавасці да літаратуры, якая адкрывае ўнутраны свет героя, свет яго думак, пачуццяў[15, с. 239].

1.4.2 Спецыфіка чытання мастацкіх твораў у старшых класах

У старшых класах уменне вучняў выразна чытаць удасканальваецца і замацоўваецца. Іх увага звяртаецца як на выпрацоўку навыку ўвасаблення ў жьшым вусным слове вобразаў, думак і пачуццяў пісьменніка, так і на развіццё самастойнасці творчай інтэрпрэтацыі аўтарскага тэксту. У мастацкім чытанні старшакласнікаў павінны “больш адчувацца іх грамадэянская паэіцыя, іх разуменне, іх адносіны да мастацкага твора”[4, с. 33]. Распрацоўка на ўроках літаратуры мастацкага чытання твораў розных аўтараў і жанраў навучае старшакласнікаў “бачыць і асэнсоўваць жыццё ў разнастанных праявах, выхоўвае творчага чалавека”[4, с. 33].

У старшых класах у сувязі з вывучэннем вялікіх твораў першае чытанне дамашняе, у класе зачытваюцца толькі асобныя ўрыўкі. Класнае чытанне можа выкарыстоўвацца ў старэйшых класах як частка ўступных заняткаў, калі настаўнік ставіць задачу праз чытанне ўвесці вучняў у твор[8, с. 38]. Назіранні за працэсам выкладання літаратуры ў школе паказваюць, што ў старэйшых класах неапраўдана мала ўвагі надаецца выразнаму чытанню, якое само па сабе з'яўляецца пачаткам аналізу твора мастацкай літаратуры. Выразнае чытанне дапамагае слухачам глыбей унікнуць у ідэйна-эстэтычны змест, зразумець мастацкую форму твора. Першае чытанне ўслых павінна абавязкова быць выразным, нельга падмяняць яго працай над тэхнікай чытання, для гэтага адводзіцца адпаведны час. У старшых класах значныя па памеры творьі павінны быць прачытаны да пачатку іх вывучэння. Для гэтага настаўніку неабходна метадычна правільма арганізаваць дамашняе чытанне. Важна, каб вучань адчуваў пастаянны кантроль за ходам чытання з боку настаўніка, які ажыццяўляецца ў форме віктарыны, індывідуальнай гутаркі, кантрольных вусных і пісьмовых заданняў і г.д.[8, с. 39].