Смекни!
smekni.com

Чытанне як адзін з асноўных этапаў вывучэння мастацкага твора ў школе (стр. 5 из 8)

У старшых класах трэба яшчэ больш глыбока ўчытвацца ў тэкст (асэнсоўваць падзею, сітуацыю ці нейкае выказванне або ўчынак персанажа, успрымаць мастацкую дэталь); адчуваць адценні сэнсу ў тым ці іншым урыўку з тэксту, звяртаць увагу на ўсе нюансы аўтарскага слова, на інтанацыю, рытм, мелодыку ў прозе. Адна з задач школьнага аналізу ў тым і заключаецца, каб глыбей пранікнуць у ідэйна-эстэтычны сэнс твора. Трэба спалучаць падрабязны, глыбокі і грунтоўны разгляд паасобных сцэн, эпізодаў, раздзелаў з больш беглым пераказам іншых сцэн і эпізодаў.

Такім чынам, адметнасці чытання мастацкіх твораў у сярэдніх класах заключаюца ў пераважным навучанні эстэтычнаму, эмацыянальна-творчаму, выразнаму і паглыбленаму чытанню, чытанню і перачытванню твора пад кіраўніцтвам настаўніка. Перавага ў гэтым узросце надаецца класнаму чытанню, хоць месца дамашняга чытання таксама належнае: больш складаныя часткі твора чытаюцца калектыўна ў класе, а прачытанае дома толькі аналізуецца. У старэйшых класах перавага аддаецца першаму дамашняму чытанню, у класе зачытваюцца толькі асобныя ўрыўкі. Класнае чытанне можа выкарыстоўвацца ў старшых класах як частка ўступных заняткаў, калі настаўнік ставіць задачу праз чытанне ўвесці вучняў у твор. Абавязковым з’яўляецца ўважлівае чытанне, калі адчуваюцца адценні сэнсу ў тым ці іншым урыўку з тэксту, звяртаецца ўвага на ўсе нюансы аўтарскага слова, на інтанацыю, рытм, мелодыку ў прозе.


Глава 2 Асаблівасці чытання твораў розных жанраў

2.1 Чытанне лірычных твораў

Аснову паэтычнага твора складае гукавая арганізацыя верша, у якой адлюстроўваецца багацце навакольнага свету. Вершаваная мова мае свае спёцыфічныя асаблівасці [5, с. 97]: - больш арганізаваны рытм, рыфму, памер, яна больш сціснутая і дынамічная, чым проза, патрабуе асаблівай інтанацыйнай выразнасці.

Аснова паэзіі — яе змястоўнасць, якая залежыць ад таленту аўтара, ад яго паэтычнага светаадчування і све тапогляду. Паэт працуе ўсёй сваёй істотаю: розумам і сэрцам. Думка — вобраз — пачуццё — музыка — вось формула паэтычнага твора [5, с. 98]. Мастак здымае з рэчаў і з'яў налёт штодзённасці. Паэт як бы гаворыць свайму чытачу: тое, што ты прывык бачыць штодня, тое, на што глядзіш прывычным позіркам, на самай справе нязвычнае, яно поўнае прывабнасці, вялікага ўнутранага значэння і ў гэтым сэнсе таямнічае. У момант вялікага эмацыянальнага напружання паэт шукае асаблівых слюў для перадачы сваіх пачуццяў, мастацкіх сродкаў для выяўлення сваіх перажыванняў. Словы гэтыя, напоўненыя пачуццём і музыкай, паступова прымаюць вершаваную форму, якая найлепш падыходзіць для выражэння эмоцый чалавека.

Чытальніку трэба ўмець карыстацца сваім творчым “манком”, які б “дапамагаў яму адразу адчуць настрой твора: гэта можа быць зрокавы або слыхавы вобраз, які ў некаторай ступені пераклікаецца з лірычным творам або з асобнымі яго часткамі” ”[5, с. 98]. “Манок” для чытання можа выклікаць якая-небудзь з'ява, выпадак з асабістага жыцця чытальніка або іншага чалавека. Гэты “манок” “дапаможа яму знайсці тое адчуванне, той стан, якія больш адпавядаюць абставінам твора”[5, с. 98]. Незвычайна вялікае значэнне для чытання лірыкі мае фантазія чытальніка. Карціны, якія яна стварае, будзяць нашы ўяўленні, ажыўляюць папярэдні вопыт, што захоўвала памяць.

У малодшых падлеткаў (56 кл.) успрыманне лірычных твораў неразвітае, невыразнае, спрошчанае, творы ацэньваюцца пераважна на падставе знешняй прывабнасці апісваемых з'яў: “вучні могуць правільна вызначыць агульны настрой верша, але не здольныя пранікнуць у яго ідэйную, філасофскую сутнасць”[13, с. 109]. Гарманічнасць формы, багацце і разнастайнасць сродкаў мастацкага выяўлення часта застаюцца па-за ўвагай, а таму настаўнік павінен абапірацца на жывую эмацыянальную ўражлівасць гэтага ўзросту, адводзячы асобае месца выразнаму чытанню як арганічнай частцы аналізу тэксту. Дарэчы, выразнае чытанне неабходна выкарыстоўваць ва ўсіх ўзроставых групах, але з розным аб'ёмам часу. Другое месца па эфектыўнасці ў 56 класах займае каментарый у час чытання. Акрамя таго, “важна акцэнтаваць асобасныя матывы пры чытанні, ісці ад непасрэдных уражанняў”[13, с. 109]. Напрыклад, перад знаёмствам з пейзажным вторам варта абудзіць уласныя ўспаміны дзяцей, звязаныя з успрыняццем аналагічных карцін прыроды, прапанаваць вусна апісаць карціны прыроды, якая запомнілася. Калі гаварыць пра метад у цэлым, то перавага надаецца рэпрадуктыўнаму і эўрыстычнаму.

Лірычныя творы звычайна малых памераў. Кожнае іх слова мае надзвычай вялікую сэнсава-эмацыянальную наноўненасць у параўнанні са словам эпічных ці драматычных твораў. Пры самастойным чытанні і асэнсаванні лірыкі патрэбна быць асабліва ўважлівым да кожнага слова. Між тым юнакі якраз няўважлівыя да дэталей, аддаюць перавагу сінтэзу над аналізам. Яны імкнуцца ва ўсіх творах знайсці адны і тыя заканамернасці, хоць кожны лірычны твор мае свой непаўторны паэтычны змест і форму. Памыляюцца тыя настаўнікі, якія лічаць, што пры вывучэнні лірыкі можна абмежавацца чытаннем твора. Чытанне неабходнае, яно - аснова асноў, аднак вывучэнне паэзіі ў школе немажлівае без аналізу, які паглыбляе вучнёўскае ўспрыманне, робіць яго асэнсаваным, фарміруе чытацкія ўменні.

Адной з задач урокаў лірыкі з'яўляецца выхаванне чытачоў паэзіі, развіццё культуры чытання твораў гэтага літаратурнага роду. Вырашэнне гэтай задачы можа забяспечыць высокая прафесіянальцая падрыхтоўка настаўніка, якая вызначаецца адчуваннем жанравай прыроды лірыкі уменнем аналізаваць паэтычны тэкст, веданнем патрабаванняў школьнай праграмы, валоданнем методыкай вывучэння лірыкі (асаблівасцямі кожнага этапа вывучэння твора, шляхамі аналізу паэзіі ў 811 класах, метадамі і прыёмамі працы)[10, с. 117].

Успрыманне лірыкі ў 78 класах больш тонкае, глыбокае вучні праяўляюць увагу да перажыванняў лірычнага героя, але саромеюцца выказваць свае пачуцці. Разам з тым школьнікі гэтага ўзросту любяць выступаць у ролі даследчыкаў. Настаўнік можа скарыстаць гэтае імкненне, прапаноўваючы вучням праблемныя пытанні і заданні, падаючы іх дэдуктыўным спосабам: ад агульнага да назірання, ад прыватнага да адкрыцця. Выкарыстоўваючы пошукавыя задачы і праблемныя сітуацыі ў аналізе лірыкі, нельга забывацца пра эмацыянальны фон урока, пра неабходнасць стварэння патрэбнага настрою ў класе. Так, пасля чытання, калі вучні яшчэ знаходзяцца ва ўладзе эмоцый і інтуітыўна ўспрымаюць лірычны тэкст, пажадана зрабіць паўзу, і толькі пасля гэтага варта прыступаць да аналізу.

У 911 класах цікавасць да лірыкі праяўляецца на больш высокім узроўні. Старшакласнікі здольны свядома і глыбока пранікаць у глыбіні паэтычнага слова, але працаваць з імі цяжка, паколькі іх юнацкі максімалізм праяўляецца літаральна ва ўсім. Настаўнік павінен ажыццяўляць вельмі далікатнае кіраўніцтва аналізам, праяўляць дыпламатычнасць, бо гэты ўзрост, як адзначае А. Патабня, “імкнецца зразумець жыццё”, а таму трэба раскрываць вучням магчымасць зрабіць гэта праз паэзію.


2.2 Чытанне эпічных твораў

Празаічны тэкст часта нагадвае тую жывую мову, з якой мы штодня звяртаемся адзін да аднаго. Iхоць мастацкая проза, безумоўна, не раўназначная звычайнай гутарковай мове, але яна ўсё-такі значна бліжэй да яе, чым вершаваная. 3 гэтай прычыны непасрэдныя заняткі па выразнаму чытанню рэкамендуецца пачынаць з празаічных тэкстаў. Чытанне, напрыклад, апісальнай прозы дапамагае пазбавіцца ад такіх недахопаў, як крыклівасць, падпяванне, скандыраванне, штучны пафас, яно садзейнічае развіццю простага, вобразнага чытання[5, с. 72].

Эпічныя творы вялікай формы (аповесці, раманы, і г.д.) уключаны ў праграму па беларускай літаратуры 511 класаў. На вывучэнне кожнага твора адводзіцца ад чатырох да дзесяці гадзін. Настаўнік, які прыступае да працы над эпічным творам вялікай формы, павінен найперш распрацаваць сістэму ўрокаў, акрэсліць тэму кожнага з іх. Для гэтага патрэбна вырашыць, колькі з ліку ўсіх гадзін, вылучаных праграмай на вывучэнне твора, можна адвесці на кожны этап працы над ім: падрыхтоўку вучняў да яго ўспрымання, чытанне (класнае ці дамашняе), вывучэнне першапачатковага чытацкага ўспрымання, аналіз, заключныя заняткі. Пры гэтым настаўніку трэба помніць, што найбольш часу патрабуе аналіз мастацкага твора.

Эпічныя творы складаюць значную частку школьнай праграмы. Эпас прадстаўлены ў школе разнастайнымі жанрамі (навела, апавяданне, аповесць, раман).Пры аналізе твораў увага заўсёды канцэнтруецца на тых кампанентах мастацкага тэксту, якія з'яўляюцца істотнымі для эпічнага роду літаратуры. У школьных умовах гэта[13, с.14]:

тэма, праблематыка, сюжэт (разглядаючы іх, вучні асэнсоўваюць адлюстраваныя ў творах жыццёвыя падзеі);

вобразы (знаёмячыся з імі, вучні ўсведамляюць разнастайнасць характараў, тыпаў, светапоглядаў);

вобраз аўтара (вучні спасцігаюць індывідуальнасць аўтарскага бачання, якая выказваецца ў кампазіцыі твора, стылі, мастацкіх сродках і г.д).

Каб разгледзець вышэйпазначанае, неабходна, выкарыстоўваючы багаты арсенал метадычных прыёмаў, спыніцца на важнейшых эпізодах, сэнсавых вузлах твора. Яны аналізуюцца глыбока і злучаюцца звязваючымі каментарыямі.

Калі размова ідзе аб вялікіх творах, то на падрыхтоўчым этапе важна выбраць шлях аналізу, эпізоды і акцэнціроўку ў іх інтэрпрэтацыі. Працэс аналізу складаецца з работы над эпізодамі. Тэкстуальны аналіз эпізодаў дае магчымасць зразумець увесь твор. Каб праца над эпізодам не разбурала ў свядомасці вучняў цэласнага ўяўлення пра твор, неабходна звязваць іх аналіз з усім творам і разнастайваць прыёмы працы над кожным эпізодам.

Сучаснай методыкай створаны прыкладны план-алгарытм працы над эпізодам (сцэнай)[13, с.14]:

1.Чытанне ці пераказ.