Першы этап вывучэння драматычнага твора — чытанне п'есы, бо першыя дзеі, як правіла, знаёмяць і з героямі, і з сутнасцю канфлікту. Чытаць па ролях можна толькі тады, калі настаўнік патлумачыць, што сабой уяўляюць персанажы. Пры вывучэнні драматычнага твора важна дабіцца, каб дзеці прачыталі яго самастойна і каб у іх засталося цэласнае ўражанне ад прачытанага. Для прадухілення няўважлівага, павярхоўнага чытання настаўнік можа “ўвесці” вучняў у п'есу, эмацыянальна настроіць на яе ўспрыманне, выклікаць цікавасць да твора”[12, с. 275].
Прачытаць у класе можна толькі першае дзеянне п'есы (астатнія чытаюцца дома), але важна, каб чытанне было добра падрыхтаваным, выразным. Найлепш было б звярнуцца, безумоўна, да чытання па ролях, таму што яно больш адпавядае прыродзе драматычнага твора. Аднак практычна такое чытанне на папярэдніх занятках немагчымае, хіба толькі з дапамогай гурткоўцаў. Арганізоўваць жа імправізаванае чытанне па ролях ні ў якім разе нельга, таму што вучні яшчэ не “ўвайшлі” ў тэкст і могуць дапусціць скажэнні, няправільную трактоўку ролі, выявіць неразуменне падтэксту[12, с. 276]. Прыступаючы да чытання, трэба звярнуць увагу вучняў на пералік дзеючых асоб і на аўтарскія рэмаркі, якія пры ім даюцца.
Другі раз драматычны твор чытаецца непасрэдна ў класе. 3-за недахопу часу прачытаць яго цалкам немагчыма, ды ў гэтым няма і неабходнасці: вучні ўжо ведаюць змест твора, у іх склалася пэўнае ўражанне аб ім, а настаўнік на арыенціровачных занятках выявіў глыбіню ўспрымання. Таму цяпер мэтазгодна выбарачнае чытанне сцэн, неабходных для аналізу. Вялікую ўвагу настаўнік павінен надаваць падрыхтоўцы да выразнага чытання, якое павінна быць “яркім і вобразным, каб у вучняў склалася ўражанне, быццам яны прысутнічаюць на сапраўдным спектаклі”[12, с. 277]. Безумоўна, неабавязкова, каб чытаў толькі настаўнік. Важна вызначыць, што прачытае настаўнік, што можа прагучаць у выкананні вучняў, а што можна праслухаць у грамзапісе. Пры выкарыстанні грамзапісу трэба прытрымлівацца разумнай меры. Нельга доўга слухаць пласцінкі, бо гэта стамляе дзяцей, у выніку чаго зніжаецца іх увага. Перад праслухоўваннем той ці іншай сцэны са спектакля варта даць вучням устаноўку на ўспрыманне, прапанаваць заданне, якое адпавядае мэце ўрока і тым задачам, што ставіць перад сабой настаўнік.
Практыка многіх настаўнікаў літаратуры, як беларускай, так і рускай, пераконвае, што выкарыстанне аднаго якога-небудзь прыёму мастацкага чытання драматургічных твораў не дае патрэбных вынікаў. Таму мэтазгодна выкарыстанне некалькі варыянтаў увасаблення ў жывым вусным слове ідэйна-сэнсавага зместу драматургічных твораў[4, с. 111]: чытанне некалькіх урыўкаў з твора (завязка, кульмінацыя, развязка драмы К. Крапівы “Партызаны”); чытанне ўсяго твора (фарс-вадэвіль В. Дуніна-Марцінкевіча “Пінская шляхта”); спалучэнне чытання з пераказам зместу твора (драма Я. Купалы “Раскіданае гняздо”, камедыя А. Макаёнка “Выбачайце, калі ласка”); чытанне асобнага ўрыўка (камедыя К. Крапівы “Хто смяецца апошнім”).
На ўроках літаратуры ў асноўным выкарыстоўваюцца два віды чытання драматургічных твораў: індывідуальнае чытанне (настаўніка) і чытанне па ролях (вучняў). Пры індывідуальным чытанні драматургічнага твора настаўніку не варта спрабаваць “іграць” яго герояў, больш мэтазгодна пастарацца расказаць пра іх, прытрымліваючыся выяўленай пры аналізе твора і самастойнай (дамашняй) распрацоўцы чытання тэксту асноўнай лініі паводзін кожнай дзейнай асобы п'есы. Акрамя слоў дэейных асоб, у кожным драматургічным творы ёсць аўтарскія рэмаркі, якія характарыэуюць пэўныя фізічныя дэеянні герояў і іх унутраны стан, перажыванні. Адны з гэтых рэмарак чытаюцца ўслых, змест другіх можна перадаць мімікай, жэстамі, пантамімікай. У тым выпадку, калі міміка, жэсты, пантаміміка будуць (з'явяцца) праяўленнем унутранага стану настаўніка, то яны дапамогуць больш поўна раскрыць змест аўтарскіх рэмарак. Пры індывідуальным чытанні драматургічнага твора імёны і прозвішчы дзейных асоб вымаўляюцца лёгка, непрыкметна, як напамін пра таго, хто зараз будзе гаварыць. Калі ж настаўнік знойдзе і замацуе ў чытанні яскравую і выразную моўную характарнасць удзельнікаў дыялогу ці палілогу, тады называць імёны герояў п'есы ўвогуле няма патрэбы[4, с. 112].
Мастацкае чытанне драматургічнага твора (ці ўрыўка з яго) па ролях адрозніваецца ад індывідуальнага тым, што задача чытальніка (выканаўцы) той ці іншай ролі павінна, хоць у некаторай ступені, супадаць з жыццёвай паэіцыяй, задачай дзейнай асобы, ад імя якой ён выступае. Пажадана, каб вучань “прысвоіў” індывідуальныя рысы характару дзейнай асобы, яго жыццёвы вопыт, псіхалогію, перакананні”[4, с. 112]. Пры чытанні па ролях, як і пры індывідуальным чытанні, пэўнае значэнне для ўвасаблення тэксту драматургічнага твора ў жывое вуснае слова мае моўная характарнасць герояў. Кожны чалавек гаворыць па-свойму, у яго мове адлюстроўваецца інтэлект, узровень культуры. Выканаўцу варта выбраць і старанна ўвасобіць у вусным слове толькі самыя тыповыя і выразныя моўныя асаблівасці, фарбы і адценні, якія змогуць выклікаць у аднакласнікаў патрэбныя жыццёвыя асацыяцыі. Распрацоўваючы на ўроку лігаратуры чытанне па ролях, настаўнік арыентуе вучняў не на акцёрскае пераўвасабленне ў вобразы (хаця пазбегнуць гэтага зусім амаль немагчыма), а на раскрыццё характару героя, яго душы, жаданняў, імкненняў, пачуццяў – “такая накіраванасць творчай працы над зместам драматургічнага твора дапамагае вучням убачыць у дзейнай асобе п'есы, у літаратурным вобразе даволі канкрэтнага, рэальнага, жывога чалавека - з яго радасцямі і бедамі, трывогамі і поспехамі, хваляваннямі і сумненнямі, з яго, героя, жыццём”[4, с.113].
Падрыхтоўка да чытання па ролях пачынаецца на ўроку з уступнай гутаркі настаўніка, задача якой - увесці вучняў у атмасферу новай тэмы, з аналізу таго драматургічнага матэрыялу, які настаўнік вызначыў для азнаямлення на першым уроку. 3 мэтай выклікаць цікавасць да самастойнага вывучэння п'есы на заканчэнне першага ўрока паміж вучнямі размяркоўваюцца ролі аналізуемага драматургічнага твора. Прызначэнне на ролі праводзіцца ў адпаведнасці з “творчымі заяўкамі” вучняў, але і з улікам іх выканальніцкіх магчымасцей, а таксама асобасных якасцей і асаблівасцей. На кожную ролю прызначаюцца некалькі выканаўцаў, тым самым настаўнік праследуе і дасягае дэвюх мэт: уключае ў працу над зместам твора ўсіх вучняў і выклікае ў іх дух творчага спаборніцтва. Слухаючы на наступных уроках сваіх таварышаў, выканаўца канкрэтнай ролі можа крытычна паставіцца не толькі да іх працы над вобразам свайго героя, сваёй гераіні, але і да таго, што і як ён сам робіць. Прыём творчага чытання тэксту драматургічнага твора мае вялікі выхаваўчы, адукацыйны і навучальны эфект.
Такім чынам, чытанне драматычных твораў патрабуе спачатку - першаснага самастойнага чытання, падрыхтаванага і выразнага чытання, потым – паўторнага чытання ў класе, імправізаванага чытання па ролях (якое павінна быць яркім і вобразным, каб у вучняў склалася ўражанне, быццам яны прысутнічаюць на сапраўдным спектаклі), выбарачнага чытання сцэн, выкарыстання аўдыёзапісу (перад праслухоўваннем той ці іншай сцэны са спектакля варта даць вучням устаноўку на ўспрыманне, прапанаваць заданне). Вывучэнне зместу драматургічнага твора, падрыхтоўка і распрацоўка мастацкага чытання яго тэксту можа праводэіцца ў такой паслядоўнасці: прачытаць п'есу; прааналізаваць яе ідэйна-сацыяльны змест, вызначыць характары і лінію паводзін дзейных асоб; выпісаць у літаратурны сшытак характарыстыкі, якія даюць кожнаму герою іншыя дзейныя асобы; распрацаваць сродкі вобразна-эмацыянальнай і лагічнай выразнасці чытання тэксту кожнай ролі; прачытаць п'есу ці ўрывак з яе індывідуальна або па ролях; паслухаць і прааналізаваць аўдыёзапіс па вывучаемай п'есе.
Заключэнне
У выніку даследавання на тэму “Чытанне як адзін з асноўных этапаў вывучэння мастацкага твора ў школе” намі былі зроблены наступныя вывады:
Чытаннеяк этап вывучэння мастацкага творахарактарызуецца важнасцю ўспрыняцця яго школьнікамі. Мэтай навучання чытанню ў школе з'яўляецца навучанне дзяцей рацыянальным прыёмам успрымання і перапрацоўкі інфармацыі, якая змешчана ў тэкстах рознага характару. Без чытання не можа нават быць гаворкі пра яго вывучэнне: толькі пры чытанні ці слуханні вучань можа адчуць уздзеянне вобразаў, створаных пісьменнікам. Чытанне — аснова асноў, яно вызначае ўсю папярэднюю дзейнасць настаўніка и праектуе далейшую працу над творам.
Чытанне мастацкіх твораў мае наступныя разнавіднасці — першаснае, паўторнае, вольнае і мэтанакіраванае, класнае, дамашняе і пазакласнае. Актыўнымі метадамі і прыёмамі ў навучанні чытанню мастацкага твора выступаюць метад выразнага чытання, каменціраванае і выбарачнае чытанне, чытанне па ролях, чытанне настаўніка, праслухоўванне чытання артыстаў, чытанне па ролях, завучванне на памяць, чытанне па ланцужку, вуснае ілюстраванне прачытанага, інсцэніроўка асобных эпізодаў твора.
Адметнасці чытання мастацкіх твораў у сярэдніх класах заключаюца ў пераважным навучанні эстэтычнаму, эмацыянальна-творчаму, выразнаму і паглыбленаму чытанню, чытанню і перачытванню твора пад кіраўніцтвам настаўніка. Перавага ў гэтым узросце надаецца класнаму чытанню, хоць месца дамашняга чытання таксама належнае: больш складаныя часткі твора чытаюцца калектыўна ў класе, а прачытанае дома толькі аналізуецца. У старэйшых класах перавага аддаецца першаму дамашняму чытанню, у класе зачытваюцца толькі асобныя ўрыўкі. Класнае чытанне можа выкарыстоўвацца ў старшых класах як частка ўступных заняткаў, калі настаўнік ставіць задачу праз чытанне ўвесці вучняў у твор. Абавязковым з’яўляецца ўважлівае чытанне, калі адчуваюцца адценні сэнсу ў тым ці іншым урыўку з тэксту, звяртаецца ўвага на ўсе нюансы аўтарскага слова, на інтанацыю, рытм, мелодыку ў прозе.