Смекни!
smekni.com

Чытанне як адзін з асноўных этапаў вывучэння мастацкага твора ў школе (стр. 1 из 8)

Чытанне як адзін з асноўных этапаў вывучэння мастацкага твора ў школе

Курсавая работа


Змест

Уводзіны 3

Глава 1 Чытанне як этап вывучэння мастацкага твора ў школе 5

1.1 Сутнасныя характарыстыкі чытанняяк этапу вывучэння

мастацкага твора 5

1.2 Віды чытання мастацкага твора 7

1.3 Метады і прыёмы чытання 10

1.4 Адметнасці чытання мастацкага твора ў розных класах 14

1.4.1 Чытанне мастацкіх твораў у сярэдніх класах 14

1.4.2 Спецыфіка чытання мастацкіх твораў у старшых класах 17

Глава 2 Асаблівасці чытання твораў розных жанраў 19

2.1 Чытанне лірычных твораў 19

2.2 Чытанне эпічных твораў 21

2.3 Чытанне казак, легенд і баек 23

2.4 Чытанне драматычных твораў 26

Заключэнне 29

Бібліяграфічны спіс 31

ДадатакAПартытурапаэтычнага твора Максім Багдановіч “Пагоня”

ДадатакB Партытура празаічнага твора Васіль Быкаў “Знак бяды” (урывак)


Уводзіны

Беларуская літаратура дысцыпліна культуралагічнага цыкла, якая паслядоўна і сістэматычна далучае вучняў да мастацтва. Літаратура ў школе - сродак эстэтычнага асваення (вымярэння) жыцця, яго маральных нормаў і вартасцей. Урок літаратуры гэта найперш “працэс жыццепазнання, скіраваны на выпрацоўку крытычнага і мадэлюючага тыпаў мыслення”[1, с. 3]. Родная літаратура каштоўная сваімі ідэямі і тым асобасным сэнсам, які маюць сюжэт літаратурнага твора, мастацкія вобразы, адносіны і стаўленне самога аўтара да герояў і падзей да жыцця і свету. Вывучэнне літаратуры дапамагае ім убачыць разнастайнасць свету, адкрыць таямніцы пісьменніцкага майстэрства, набыць вопыт маўленчай і творчай дзейнасці, авалодаць культурай чытання, з павагай і любоўю ставіцца да мастацкай кнігі. Такім чынам, у арганічнай сувязі з пазнаннем літаратуры як мастацтва ідзе і працэс фарміравання сістэмы каштоўнасных арыентацый вучня, адносін яго да жыцця, да людзей, працэс усведамлення сябе асобай.

Задача школы ўвогуле і ўрокаў беларускай літаратуры ў прыватнасці “выхаванне новага чалавека, усебакова развітай асобы, выхаванне ў вучняў высокай культуры маўлення”[3, с. 114]. “Удасканаленне літаратурнай адукацыі школьнікаў важная састаўная частка шматграннай работы педагагічных калектываў школ па фарміраванню ўсебакова і гарманічна развітой асобы”[7, с. 123]. Культура мовы вучыць матываванаму выкарыстанню моўных сродкаў. Без апошняй нельга ўявіць гарманічную асобу, актыўную ў грамадстве.

У школьным выкладанні літаратуры галоўнай праблемай застаецца арганізацыя чытання мастацкіх твораў вучнямі, але вывучэнне літаратуры, не проста захапляючае чытанне, задавальненне сваёй цікаўнасці. Гэта яшчэ і “напружаная праца думкі, скіраваная на тое, каб узбагаціць нашы ўяўленні аб жыцці, глыбей пазнаць тое, што адбываецца навокал, лепш разумець людзей”[16, с. 289]. Настаўніку нельга забываць, што ўспрыманне “складаны творчы працэс, які вымагае ад чытача вялікага напружання інтэлектуальных і эмацыянальных сіл, актыўнай дзейнасці ўяўлення”[10, с. 46].

Навучанне чытанню, развіццё і ўдасканаленне прыёмаў асэнсавання прачытанага важная задача, якая стаіць перад настаўнікам. Уменне правільна чытаць забяспечвае фарміраванне іншых маўленчых уменняў, стварае базу для навучання школьнікаў напісанню пераказаў і сачыненняў.Чытанне з'яўляецца важным сродкам узбагачэння актыўнага і пасіўнага слоўніка вучняў, развіцця іх звязнага маўлення. Ад якасці чытання залежыць і пісьменнасць вучняў.

У апошнія гады ў кніг з'явіліся сур'ёзныя канкурэнты, найперш кіно, Інтэрнет. Чытанне, па вобразным выказванні Янкі Брыля, праца і свята”. Яно патрабуе вялікага напружання, як і любая праца. Зацікавіць школьніка вывучаемым творам, пракантраляваць, каб ён быў прачытаны ў час - задачы, якія абавязкова даводзіцца вырашаць кожнаму настаўніку.

Мэта даследавання выявіць адметнасці чытання як аднаго з этапаў вывучэння мастацкага твора.

Задачы даследавання:

1)ахарактаразаваць сутнасныя характарыстыкі чытанняяк этапу вывучэння мастацкага твора;

2)выдзеліць віды чытання мастацкага твора, метады і прыёмы;

3)выявіць адметнасці чытання мастацкага твора ў сярэдніх і старшых класах;

4)раскрыць асаблівасці чытання твораў розных жанраў лірычных, эпічных і драматычных, легенд і казак, баек.

Аб’ект даследавання этапы вывучэння мастацкага твора ў школе.

Прадмет даследаваннячытанне як адзін з этапаў вывучэння мастацкага твора ў школе.

Структура даследавання: курсавая работа складаецца з уводзінаў, 2 раздзелаў з падраздзеламі (Сутнасныя характарыстыкі чытанняяк этапу вывучэння мастацкага твора; Віды чытання мастацкага твора; Метады і прыёмы чытання; Адметнасці чытання мастацкагатвора ў розных класах;Чытанне лірычных твораў; Чытанне эпічных твораў; Чытанне казак, легенд і баек;Чытанне драматычных твораў; ), заключэння і бібліяграфічнага спісу (16 пазіцый

Глава 1 Чытанне як этап вывучэння мастацкага твора ў школе

1.1 Сутнасныя характарыстыкі чытання як этапу вывучэння мастацкага твора

Чытанне мастацкага твора адзін з асноўных этапаў яго вывучэння ў школе. Калі твор належным чынам не ўспрыняты школьнікамі, не можа нават быць гаворкі пра яго вывучэнне. Вядомы літаратуразнаўца Г.А. Гукоўскі падкрэсліваў: “Мы не толькі абавязаны захаваць жывое чытацкае ўспрыманне мастацтва нашымі вучнямі. Мы павінны будаваць само вывучэнне твора з улікам гэтага ўспрымання, абапіраючыся на яго, зыходзячы ў некаторай ступені і з яго. Бо гэта таксама не індывідуальная выпадковасць, а факт гістарычна заканамерны. Іншая справа, што гэта ўспрыманне мы паглыбім, праверым, удакладнім, выправім, перайначым з дапамогай навуковага вывучэння, аналізу твора. Але без жывога ўспрымання не будзе над чым працаваць з усёй нашай навукай”.[5, c. 47] “Без жывога ўспрымання не будзе над чым працаваць з усёй нашай навукай” - гэта заўсёды трэба помніць настаўнікам літаратуры, асабліва маладым.

Асэнсаванне мастацкага твора пачынаецца з чытання, без якога не можа быць нават гаворкі пра яго вывучэнне: “толькі пры чытанні ці слуханні вучань можа адчуць уздзеянне вобразаў, створаных пісьменнікам”[12, с. 100], перад чытачом разгортваюцца карціны, паўстаюць постаці людзей з тымі ці іншымі характарамі, што нараджае ў яго адпаведныя пачуцці, выклікае пэўную ацэнку.

Чытанне надзвычай складаны творчы працэс, які патрабуе вялікага інтэлектуальнага і эмацыянальнага напружання, актыўнай дзейнасці ўяўлення. Ва ўспрыманні кожнага індывідуума мастацкі свет, намаляваны пісьменнікам, атрымлівае свае адценні, свае нюансы. Гэта залежыць ад многіх фактараў, але найперш вызначаецца характарам уяўлення. М. Горкі пісаў: “Твор літаратара толькі тады больш ці менш моцна ўздзейнічае на чытача, калі чытач бачыць усё тое, што паказвае яму літаратар, калі літаратар дае яму магчымасць таксама “ўявіць” дапоўніць, дабавіць - карціны, вобразы, фігуры, характары, створаныя літаратарам, з свайго чытацкага, асабістага вопыту, з запасу яго, чытача, уражанняў, ведаў. Ад зліцця, супадзення вопыту літаратара і вопыту чытача і атрымліваецца тая мастацкая праўда тая асаблівая пераканальнасць слоўнага мастацтва, якім і тлумачыцца сіла ўздзеяння літаратуры на людзей”.

Ролю чытання ў вывучэнні мастацкага твора нельга недаацэньваць. Чытанне аснова асноў. Яно вызначае ўсю папярэднюю дзейнасць настаўніка и праектуе далейшую працу над творам.

Мэтай навучання чытанню ў школе з'яўляецца “навучанне дзяцей рацыянальным прыёмам успрымання і перапрацоўкі інфармацыі, якая змешчана ў тэкстах рознага характару”[6, с. 283]. Чытанне ў школьным навучанні выконвае наступныя функцыі кагнітыўную (пазнавальную), рэгуляцыйную, вартасна-арыентацыйную [6, с. 283].

Творы мастацкай літаратуры і ў школе трэба чытаць па-мастацку, бо словы выразнае і мастацкае - сінонімы. Кожнаму настаўніку літаратуры неабходна самаму ўмець і вучыць школьнікаў перадаваць, раскрываць у жывым слове змест мастацкага тэксту - прапушчанае праз уласнае інтэлектуальнае і пачуццёвае ўспрыняцце, усведамленне і адчуванне, усхваляваўшае розум і сэрца, вуснае слова настаўніка стане дзейсным сродкам гуманітарнага навучання, ідэйна-маральнага і эстэтычнага выхавання вучняў на ўроках беларускай літаратуры і мовы”[4, с. 31].

Мастацкае чытанне “садзейнічае ўспрыманню літаратуры як мастацтва слова, выклікае захопленасць магэрыялам, без якой не можа быць паўнацэннага ўрока”[4, с. 31]. Мастацкае чытанне настаўніка здольнае абудзіць у вучняў цікавасць да зместу твора і будзе садзейнічаць раскрыццю яго ідэйна-сэнсавай сутнасці толькі ў тым выпадку, калі стане арганічнай састаўной часткай урока літаратуры.

Месца ж мастацкага чытання, яго падрыхтоўка і распрацоўка на ўроку літаратуры можа быць вызначана толькі самім настаўнікам, бо цалкам залежыць ад навучальных і выхаваўчых задач, якія ставяцца пры вывучэнні канкрэтных тэм. Уся ўвага і творчыя намаганні настаўніка канцэнтруюцца на тым, каб “вучыць школьнікаў любіць кнігу, роднае слова; бачыць за напісаным словам рэальныя падзеі, з'явы, факты, людзей; выяўляць у вусным слове свае адносіны да тэксту, уласнае разуменне яго зместу; прывучыць іх мэтанакіравана дзейнічаць вусным словам”[4, с. 32].