Смекни!
smekni.com

Тэма Радзiмы у паэзii А.Разанава (стр. 2 из 2)

Сатрычныя зборнiкi “Як я вучыуся жыць”, “Да новых венiкау”, “Кантора”.

З’яуляецца вельмi надзенным наступленне сатырычнай паэзii Гiлевiча на

хабарнiцтва, падхалiмства, п’янства, бюракратызм, эгаiзм, душэунае

апусташэнне.

Адзiн з цыклау яго паэзii – кнiга “Як я вучыуся жыць”, “Песенькi вяселага

Бурацiны”. Яны адрасаваны у першую чаргу дарослым, якiя рознымi спосабамi

iмкнуцца перакласцi увесь груз выхавання дзяцей на дзядоу у бабуляк. Нiл

Гiлевiч многа увагi удзяляу вывучэнню фальклору. На аснове гэтага стварыу

кнiгу “Замовы ад падхалiмства”. Нiл Гiлевiч не толькi паэт – ен аутар

п’ес, вучоны i перакладчык з балгарскай мовы.

СЯРГЕЙ ДАВIДОВIЧ родам з Лагойшчыны, з тых паэтычных мясцiн, якiя помняць

Янку Купалу i Ядвiгiна Ш., дзе сакавiтая беларуская мова, багатыя народныя

традыцыi. Адна з яго апошнiх кнiг - кнiга паэм “Люстэрка лёсу” – роздум

над нашым учарашнiм i сённяшнiм днём, над лёсам народа, лёсам

бацькаушчыны. Яна вызначаецца глыбiней абагульненняу, вобразнасцю,

метафарычнасцю.

Радыёжурналiст БАРЫС ЖАНЧАК па роду сваёй прафесii штодзённа сутыкаецца з

непрадбачнымi, часамi тупiковымi сiтуацыямi нашага жыцця. Уменне убачыць

сутнасць з’явы, адабраць з мноства фактау i падзей самае галоунае – вось

характэрная прыкмета яго творчасцi. Вялiкую увагу надае паэт пошуку

адметных мастацкiх сродкау, нетрадыцыйнай стылiстыцы.

Спасцiгнуць карэннi роднасцi, зразумець, куды i як расце i галiнiцца дрэва

чалавечае, спрабуе паэтэса ЗIНАIДА ДУДЗЮК. Яе творчае крэда – стрыманасць,

лаканiчнасць, iмкненне да важкасцi слова.

У зборнiку МАР’ЯНА ДУКСЫ «Горн прiмiрэння» есць самыя розныя акцэнты :

барацьба дабра са злом, кахання i уражды, лес роднай мовы i культуры.

Многiя вершы уключаюць у сябе элегiчна-фiласофскiя роздумы аб жыццi,

хуткацечнасцi часу, асмысляюць чалавечыя пакуты i радасцi, страты i

падзеi.

ЛЕАНIД ДРАНЬКО-МАЙСЮК як паэт – эгаiст у той меры, у якой гэта неабходна.

Каб з гранiчнай шчырасцю заявiць свету аб сябе. Аутар сцьвярджае, што

паэзiя пачынаецца з адчаю, вiдавочнага цi сцiхаванага, калi паэт

пераконваецца у дасканаласцi сусвету, адчуваючы сваю недасканаласць.

Гэтага адчування, дарэчы, дастаткова, - вядома, пры умове, што яно

непадманнае, - каб паэт не памёр як паэт. Ен гiне толькi тады, калi

абрастае мускуламi бяздумнага аптымiзму, калi усе у iм i вакол яго

страчвае межы. Бязмежнае павiнна быць падпарадкавана эстэтычнай раунавазе.

Паэт пра гэта дбае гэтаксама, як дбае пра аловак i паперу на сваiм стале.

Ен можа геданiстычна ставiцца да вiна, але да слова адносiны яго заусёды

аскетычныя, бо лiшняе слова стращней, чым лiшнi келiх.

Забыццю сваёй нацыi i свайму забыццю паэт можа супрацьпаставiць паэзiю, у

якой iнтэлект i душа не супярэчаць адно аднаму.

МIХАIЛ АНЕМПАДЫСТАУ – даволi малады паэт. Яго вершы апiсваюць жыццё,

чалавечыя пачуццi. Вершы паэта нярэдка выкарыстоуваюцца у песнях

беларускiх музыкантау. Яго апошнi зборнiк “Атэкстацыi” як раз з’яуляецца

зборнiкам тых вершау, якiя сталi песнямi.