Смекни!
smekni.com

Cтиль вещания (стр. 5 из 9)

    Пазбягаць трэба і залішняй колькасці фраз аднолькавага абему. Аб’ём неабходна

вар’іраваць, чарадаваць доўгія і кароткія фразы (кіравацца прынцыпам разнастайнасці).

    Не варта карыстацца аддзеяслоўнаымі назоўнікамі, калі можна дасягнуць больш

простай канструкцыяй з дапамогай дзеяслова.[3]

    Трэба пазбягаць такіх словазлучэнняў, у якіх цяжка разабраць, чым у сказе

з’яўляецца назоўнік, які стаіць у родным склоне, - суб’ектам ці аб’ектам дзеяння? У словазлучэнні крытыка пісьменніка родны склон назоўніка пісьменніка можна зразумець як родны аб’екта. Тады гэта азначае, што нехта крытыкуе пісьменніка. Калі ж зразумець склон як родны суб’екта, то выраз атрымае адваротны сэнс: пісьменнік сам крытыкуе некага. [16]

    Выдатным сродкам пыцягнуць увагу з’яўляецца прыём угадвання наперад заўваг,

якія могуць узнікнуць у слухачоў. Пры гэтым карыстаюцца абаротамі Вы можаце мне запярэчыць, што... ці Вы можаце запытаць... і далей магчымае пытанне ў форме прамога маўлення.

Яшчэ адзін спосаб прыцягнуць увагу - задаваць пытанні, на якія ж адразу будзе дадзены адказ ці вуснамі журналіста, ці спецыяліста: На календары – зіма. З яе надыходам мы ўсё часцей чуем словы “грып”, “лекі”, “эпідэмія”. Паклапаціцца пра ўласнае здароўе нас прымушае зменлівы настрой прыроды. Маразы чаргуюцца з адлігамі, і ў выніку ствараеца асяроддзе, спрыяльнае для развіцця вірусных прастудных захворванняў. Першае месца сярод іх па традыцыі займае грып. Што рыхтуе ён нам у гэтым годзе? Якія асаблівасці яго развіцця ў Беларусі прагназуюць нашы медыкі? (“Радыёфакт”)

    У тэксце трэба пазбягаць выпадковага паўтору адных і тых жа слоў і корней, якія

складаюць уражанне стылістычнай нядбайнасці: Зараз у нас у гасцях маскоўскія госці. (Бел.радыё)

Прыгажосць маўлення – ў яго дакладнасці і прастаце. Дакладна і проста гаворыць і піша той, хто мае вялікі слоўны запас і выкарыстоўвае назвы з тым значэннем, якое замацавалася за імі ў працэсе развіцця мовы і грамадства. Гэта асноўнае правіла словаўжывання, якое забяспечвае паразуменне тых, хто карыстаецца літаратурнай мовай. Выбар, як і спалучэнне, заўсёды вызначаецца не толькі задачай непасрэднай перадачы інфармацыі, але і ў нейкай меры тымі ўмовамі, той сітуацыяй, ў якіх адбываюцца моўныя зносіны. Вуснае маўленне дазваляе наладзіць жывы кантакт паміж тым, хто гаворыць, і тым, хто слухае. У залежнасці ад рэакцыі субяседнікаў час размовы можна нешта ўдакладніць, узмацніць, паўтарыць сказанае, інакш кажучы, можна адразу адрэагаваць на тое, як успрымаюцца асобныя словы або ўсё выказванне ў цэлым.

Здараецца так, што журналіст, імкнучыся паказаць сваю адукаванасць і эрудыцыю, трапляе ў смешнае становішча з-за няведання сапраўднага сэнсу некаторых слоў і выразаў. Як у прымаўцы, чуў звон, а вось адкуль ён... У праграме “Радыёфакт” у рэпартажы пра пазітыўныя дасягненні у барацьбе супраць злачыннасці журналіст паведамляе: “За два месяцы нашы рэчыцкія пінкертоны раскрылі і прыпынілі дзейнасць дзвюх злачынных груповак...”

Даведка: Алан Пінкертон, родам з Шатландыі, у ЗША арганізаваў вельмі паспяховую ахоўную фірму (пачынаў з аховы рэйсавых дыліжансаў, паштовых аўтобусаў). Паступова фірма разраслася, пра яе шмат пісаў друк. З цягам часу працаўнікі фірмы сталі героямі дэтэктыўных бульварных раманаў, прымітыўных серыйных выданняў кішэннага памеру і ператварыліся ў герояў кшталту агента 007 ці Васіля Іванавіча з Пецькам ды Анкай. [11]

Няведанне замежных моў прыводзіць да пашырэння таўталагічных выразаў ў

спалучэннях з запазычанымі словамі, т.зв. плеаназмаў, у якіх слова з роднай мовы часткова паўтарае сэнс паняцця, што перадаецца замежным словам. Рэпарцёры неаднаразова паўтараюць: сервісная служба, прэйскурант цэн, дробны петыт. Тлумачальныя слоўнікі маглі б падказаць аўтарам таўталагічных выразаў, што прэйскурант – гэта “даведнік, спіс цэнаў”, сервіс – “абслугоўванне”, петыт – “малы, дробны”. Прывяду прыклады плеаназмаў, якія час ад часу сустракаюцца ў афіцыйных рэпартажах “Радыёфакта”. Вылучанае слова – лішняе.

сетка Інтэрнэт

планы на будучыню

выпускаемая прадукцыя

кароткі брыфінг

наведаць з візітам

У мове рэпартажу дакладнасць словаўжывання набывае сілу закона. Вельмі часта можна пачуць памылкі, звязаныя з блізкім гучаннем слоў: абагуліць “зрабіць індывідуальнае калектыўным” і абагульніць “выказаць у агульным палажэнні вынікі назіранняў над асобнымі фактамі”, бескарыслівы “які не імкнецца да асабістай выгады, нажывы” і бескарысны “які не прыносіць карысці, марны”, пераўтварыць “змяніць што-н. карэнным чынам, перабудаваць” і ператварыць “перавесці ў другі стан, надаць зусім іншы выгляд; ажыццявіць на справе што-н., увасобіць у чым-н. пэўным, канкрэтным”,кантсруктыўны “які выяўляе сутнасць чаго-небудзь, істотны, важны” і канструкцыйны “звязаны з канструкцыяй”.

У мове рэпартажу асабліва строга вытрымліваецца патрабаванне, каб слова ў кантэксце было адназначнае. Ужыванне мнагазначнага слова з выяўленнем у тым самым кантэксце некалькіх яго значэнняў спараджае непаразуменні.

Задача камунікатыўнасці вырашаецца станоўча, калі субяседнікі добра валодаюць мовай, умеюць правільна і дакладна выказваць свае думкі. Але недастаткова толькі перадаваць думкі, неабходна выражаць іх прыгожа, вобразна, яскрава.

Мова – гэта своеасаблівая “візітная картка” чалавека. Па тым, што і як ён гаворыць, мы мяркуем пра яго культурны ўзровень, эрудыцыю, выхаванне. Мова з’яўляеца паказчыкам інтэлігентнасці, бо ў ёй выяўляецца ступень далучанасці асобы да здабыткаў сусветнай культуры. [17]

Дакладнасць забяспечваецца добрым веданнем прадмета маўлення, аўтарскім кантролем за прымяненнем слова ці фразеалагізма. Гэта – пазамоўныя (экстралінгвістычныя) умовы дакладнасці. Да лінгвістычных умоў, якія садзейнічаюць стварэнню дакладнасці, адносяцца:

    веданне сінінімічных магчымасцей мовы і ўменне выбраць з сінінімічнага рада

найбольш дакладнае для данага выпадку слова;

  • веданне і дакладнае размежаванне полісеміі;
  • уменне размяжоўваць паронімы і амонімы. [8]

Галоўным выяўленчым сродкам радыёрэпартажу з’яўляецца жывое слова. Яно перадае думкі і эмоцыі аўтара. Змена маўленчых плыняў, выступленне ля мікрафону розных людзей, змена роляў, рытму складаюць поліфанію рэпартажу. Тут дарэчы будуць асацыяцыі, кантрасты, метафары. Цяжкасць работы над рэпартажам заключаецца ў тым, што журналісту трэба пастаянна знаходзіць вобразныя словы, дакладныя эпітэты і параўнанні, падкрэсліваць характэрныя дэталі. Вялікая роля імправізацыі.

Перыфразы-характарыстыкі у мове публіцыстыкі выконваюць розныя семантычна-стылістычныя задачы. Некаторыя перыфразы лаканічна і дакладна раскрываюць сутнасць з’явы і тым самым даюць ёй грамадскую або эстэтычную ацэнку.

Перыфраза – найчасцей вынік індывідуальна-мастацкага бачання свету. У людзей з багатым жыццёвым вопытам, арыгінальным і глыбокім мысленнем яна адлюстроўвае складанасць узаемаадносін паміж рознымі з’явамі рэчаіснасці. Перыфразы структурна арганізуюцца на сінтаксічнай аснове, звычайна гэта словазлучэнні. Свабодныя словазлучэнні абазначаюць прадметы і іх прыметы, дзеянні і іх аб’екты раздзельна, а перыфразы, маючы тую самую структуру, семантычна непадзельныя і называюць з’явы жыцця ўсім слоўным комплексам. Гэта добра відаць, калі параўнаць свабодныя і генетычна звязаныя з імі перыфрастычныя словазлучэнні, адрозніць якія можна толькі ў кантэксце. Такім чынам, перыфраза ўзнікае ў працэсе моўных адносін і характарызуецца паасобнасцю афармлення – мае мадэль свабоднага словазлучэння. Перыфразу мы пачуем у размове, калі нехта замест радзіма скажа прадзедаў зямля, замест унук – сыныў сын. [9]

Перыфраза не толькі называе з’яву жыцця, яна адначасова і характарызуе яе: зямля Заслонава, Купалы, Якуба Коласа зямля – гэта і Беларусь-партызанка, і тая Беларусь, якая дала свету нямала таленавітых людзей; крылатая мудрасць народа – вусна-паэтычныя творы, што перадаюцца з пакалення ў пакаленне як здабыткі духоўнай культуры народа. Нямала перыфраз сталі традыцыйнымі. Беларускім шоўкам называюць лён, другім хлебам – бульбу, беларускім морам – возера Нарач, блакітным палівам – газ. Традыцыйныя перыфразы зразумелыя і без канэксту.

Перыфраза паводле сваёй структуры менш эканомная, чым асобнае слова. І калі б у яе значэнні не было нічога новага ў параўннні са значэннем і адценнем значэнняў аднаслоўнай назвы, утварэнне і ўжыванне перыфразы было б мала апраўданае: няма патрэбы ўжываць цэлае словазлучэнне, калі тое самае можна выказаць адным словам. Перавага перыфразы над звычайным словам у тым, што яна не толькі называе пэўную з’яву, але і адразу характарызуе яе праз апісанне прымет, уласцівасцей. У перыфразах аўтары не проста занатоўваюць тое, што назіраюць у жыцці, а, скарыстаўшы зрокавае падабенства, сходнасць, набліжанасць слыхавых адчуванняў, спецыяльна паварочваюць прадмет, з’яву да слухача той гранню, якая дапамагае надаць малюнку адчувальную відавочнасць і дазваляе падтрымаць пэўны настрой апісання.

Здольнасць перыфразы даваць ацэнку журналісты часта выкарыстоўваюць пры замене ўласных назваў. Як вядома, уласнае імя не перадае ніякіх эмоцый, экспрэсій, не характарызуе прадмет ці асобу. У працэсе маўлення ўласнае імя выконвае толькі намінатыўную функцыю. Перыфраза ж адразу і называе, і характрызуе. Калі, напрыклад, у хроніцы часопіса “Маладосць” мы чытаем пра краіну старых традыцый – Англію, то заўважаем характарыстычную функцыю перыфраз. [9]

Пачуўчы ад некага таямнічае слова Пенаты, беларускія журналісты сканструявалі замест выразу вярнуцца дадому сінонім вярнуцца у родныя Пенаты. Магчыма, гэта была бяздумная пазыка ў расійскіх калегаў, магчыма, паўплывала асацыяцыя з беларускім “родныя хаты”. Але такі выраз можна пачуць сёння на радыё і прачытаць у газетах.