Смекни!
smekni.com

Гісторыя камерцыйнай прэсы на Беларусі: інфармацыйна-рэкламныя выданні з савецкіх часоў да сучаснасці (стр. 2 из 5)

Дадатак дазваляў нармальна ўспрымаць рэкламаванне прадукцыі як элементу продажу, але не як элементу рынка, што і зразумела: 1973 год не з’яўляўся годам развіцця рыНкавых адносін.

Досвед газеты “Вечерний Минск” быў пераняты і абласнымі выданнямі: у 1984 годзе рэкламны дадатак з’яўляецца ў газеце “Віцебскі рабочы”, праз год – у газеце “Гродзенская праўда”, яшчэ праз год брэсцкая газета “Заря” стварае свой рэкламны дадатак.

Рэкламны дадатак да газеты “Вечерний Минск” карыстаўся попытам да 2002 года. Гэта было абумоўлена размяшчэннем прыватных аб’яваў на яго старонках. Сведкі кажуць, што для таго, каб даць платную аб’яву на старонках газеты, трэба было займаць чаргу з самага ранку. У 2002 годзе дадатак быў зачынены з прычыны неканкурэнтаздольнасці ў адносінах да газет бясплатных аб’яваў, якія прыйшлі на рынак Беларусі.

У перыяд з 1948 (з’яўленне першых камерцыйных выданняў у СССР) да 1988 (пачатак актыўнага стварэння рэкламных газет) існавала 5 камерцыйных беларускіх выданняў: вышэйназваныя “Вечерний Минск” і “Рэкламны лісток”, а таксама тры дадаткі да абласных выданняў Гродна, Віцебска і Брэста.

Для гэтых газет характэрна, па-першае, несамастойнасць рэдакцыі. Як правіла, рэкламныя савецкія газеты ствараюцца пры пэўных выданнях. Па-другое, мэта іх стварэння – не атрыманне датковага прыбытку, а інфармаванне чытачоў пра пэўны тавары і паслугі. Газета стала дадатковым інструментам выканання дзяржплану.

Савецкія рэкламныя выданні камерцыйныя толькі па змесце, бо інфармацыя змяшчаецца такая ж, як і ў стандартных камерцыйных выданнях, азначэнне якіх было прыведзена вышэй. Аднак цалкам камерцыйнымі іх пакуль лічыць нельга, бо за мэту выдання такіх газет не ставілася атрымання прыбытку. Гэта не было ў прынцыпе магчыма з існаванне планавай эканомікі СССР.

Перыяд стварэння самастойных камерцыйнх выданняў

(1988 – 1993)

Канец 1980-х пачатку 1990-х азнаменаваўся ўзрушэннямі для эканомікі былых рэспублік СССР. Газеты атрымалі адносную фінансавую незалежнасць. Ідзе актыўнае стварэнне рэкламных дадаткаў да раённых газет. У 1989 інфармацыйна-рэкламныя ўкладшы з’явіліся ў газет “Ленінскі прызыў” (Орша), “Камуніст Палесся” (Мазыр), “Сцяг працы” (Мар’іна горка) і г.д. Пачынаюць узнікаць і камерцыйныя выданні кааператываў (“Аист” газета кааператыва “Вестник” Мінск, 1989), а таксама рэкламныя выпускі фірмаў (камерцыйны веснік “Несси” – рэкламны выпуск фірмы “Несси”, 1990) і таварыстваў (“Забота” – газета таварыства абароны правоў спажыўцоў РБ, 1990). Рэдакцыя становіцца бізнес-прадпрыемствам і пра гэта сведчыць з’яўленне самастойных камерцыйных выданняў кшталту “Мелочи жизни” – сямейная рэкламна-інфармацыйная газета, “Инфобиржа” – гродзенская рэкламна-інфармацыйная газета бяплатных прыватных аб’яў, “Автокурьер” – інфармацыйна-рэкламная газета для аўтааматараў і г.д.

У асноўным, у гэты перыяд газеты як дадатковы спосаб атрыманя прыбытку выкарыстоўваюць розныя камерцыйныя фірмы. Самастойныя камерцыйны выданні з’яўляюцца бліжэй да 1994 года. Гэта звязана з недасканаласцю рынкавых адносін, невялікім досведам працы СМІ ў іх умовах і слабаразвітасцю газетнага рынку

Узнікненне інфармацыйна-рэкламных выданняў заходняга тыпу

(1994 -1998)

У 1994-1995 гг. назіраецца рост колькасці новых інфармацыйна-рэкламных выданняў (гл. Дадатак 1). Гэта звязана з развіццём рынкавых адносін, адаптацыяй людзей да новых умоў жыцця і працы. Калі ў 1988 годзе ў Беларусі налічвалася 6 інфармацыйна-рэкламных выданняў[2], то ў 1995 іх колькасць павялічылася да 43. Некаторыя газеты не вытрымліваюць канкурэнцыі, банкруцяцца і перастаюць выходзіць (напрыклад, газета “Беларусь-информ сервис” была заснавана ў 1991 годзе, а ўжо ў 1994-м перастала існаваць).

У гэты час утвараюцца асноўныя камерцыйныя выданні, некаторыя з якіх існуюць і па сённяшні дзень. Гэта газеты “Туризм и отдых”, “Ва-банкъ”, “Из рук в руки”, “Недвижимость в Белоруссии” (да 1996 існуе пад назвай “Нерухомасць”), “Ва-банкъ і інш. Больш падрабязна апошнія два выданні я буду разглядаць у другой главе.

“Из рук в руки” з’явілася ў 1994 годзе і стала новым паспяховым праектам газеты бясплатных аб’яваў. Выданне выходзіла ў фармаце А3 адзін раз на тыдзень Паступова колькасць палос павялічылася да 100. Газета стала карыстацца вялікім попытам і зараз мае каля 200 рубрык (напрыклад,“Квартиры”, “Мобильные телефоны”, “Компьютеры”, “Автомобили”, “Мебель”, “Животные”, “Растения” і г.д.). Некаторыя рубрыкі - “Недвижимость”, “Автомобили”, “Работа” - перараслі ў самастойныя выданні (“Вся Недвижимость. Из рук в руки”, “Из рук в руки. АВТО”, “Работа сегодня”). Газета з’явілася ў той час і ў тым месцы, змагла выцясніць у 2002 годзе папулярны дадатак да газеты “Вечерний Минск”. Тыраж газеты па Мінску і Мінскай вобласці сёння складае 70 000 экземпляраў.

У тым жа 1994 годзе з’явіліся газета “Туризм и отдых”. Першае выданне турыстычнай тэматыкі. Яе нараджэнне стала магчымым са спрашчэннем візавага рэжыму пры выездзе за мяжу. Цяпер не патрэбны былі рэкамендацыі ад партыі, зніклі і іншыя савецкія перашкоды. Людзі пачалі актыўна наведваць бліжэйшае і далейшае замежжа. На попыт знайшлася і прапанова: з’явіліся разнастайныя турыстычны фірмы. Рэкламаваць свае паслугі яны маглі ў спецыялізаванай рэкламнай газеце.

Актывізуюцца і рэгіёны. Рэкламныя газеты з’яўляюцца ў Лепелі (“Впрок”), Смаргоні (“Новая газета Сморгони”), Барысаве (“Новая газета Борисова”) і г.д.

Чаму менавіта выданні заходняга тыпу? Таму што газеты становяцца таварам, які нараўне з астатнімі можна паспяхова прадаць. Пераважная большасць выданняў выступае як камерцыйныя прадпрыемствы (розныя ТАА, ААА, ЗАТ і г.д.). Газеты чуйна рэагуюць на чытацкі і спажывецкі попыт, хутка адлюстроўваючы ў сваіх рэкламных аб’явах рынак пэўнай тэрыторыі.

Асаблівасцю тэматыкі такіх газет стала тое, што на іх старонках можна было знайсці рэкламу тавараў, якіх па-першае, не было ў Саюзе, а калі б і былі, то рэкламу іх на старонкі газет ніхто б дазволіў. А зараз гэта стала магчымым: знік татальны ідэалагічны кантроль.

Гэта, напрыклад, сродкі для павелічэння памеру грудзі, павышэння сэксуальнай атыўнасці і г.д. Рэклама гэтых тавараў распаўсюдзілася на старонкі камерцыйных выданняў.

Яшчэ адна асаблівасць інфармацыйна-рэкамных выданняў, у якіх прысутнічаюць журналісцкія тэксты, – інтэрв'ю з бізнесоўцамі. З тымі, хто ў савецкія часы лічыўся “спекулянтам”.

У дадатак, на 1994-1995 гады прыйшоўся пік па колькасці ўтварэння інфармацыйна-рэкламнай прэсы. З'ява стала адказам на імклівае развіццё рынку.

Перыяд сучасных камерцыйных выданняў (1998-2008)

За гэтыя гады ў нашай краіне было заснавана каля паловы ўсіх камерцыйных выданняў ( 99 газет). Заснавальнікамі выступалі як камерцыйныя аб’яднанні, так і грамадзяне. Напрыклад, мінская газета бясплатных аб’яў “Рекламный экспресс” была заснавана ў 2000 Ю.С. Бандарэнка, а заснавальнікам газеты “Требуются” выступіла ТДА “Профигрупп”.

Зараз на беларускім рынку прысутнічае 136 выданняў інфармацыйна-рэкламнай тэматыкі.

У рэспубліцы па колькасці інфармацыйна-рэкламных газет на канец 2008 года лідзіруе Мінск і Мінская вобласць. Тут знаходзіцца 49,3% усіх камерцыйных газет Беларусі. На другім месцы – Віцебск і Віцебская вобласць і 15,4% усёй камерцыйнай прэсы, Гомель і Гомельская вобласць займае трэцяе месца з 10,3% ад агульнай колькасці камерцыйных газет РБ, чацвёртае месца падзяляюць Магілёў і Магілёўская вобласць разам з Брэстам і Брэсцкай вобласцю, у якіх знаходзіцца па 8,8% камерцыйных газет рэспублікі. На апошнім месцы Гродна і Гродзенская вобласць і 7,4% камерцыйнай прэсы адпаведна.

Найбольш моцныя пазіцыі спецыялізаваных камерцыйных газет у галіне нерухомасці (10 газет), другое месца падзялілі паміж сабой спецыялізаваныя газеты сфераў турызму (6 газет) і будоўлі (5 выданняў). Выданні па найму на працу (3 газеты) займаюць трэцяе месца. Кампутарныя, аўтамабільныя газеты, газеты знаёмстваў і сферы мабільнай сувязі размясціліся на чацвёртай пазіцыі. На апошніх месцах знаходзяцца газеты медыцынскага, касметычнага, арэнднага, спартыўнага і аграрнага бізнесу і інш.

Асноўнай асаблівасцю гэтага перыяду ў гісторыі інфармацыйна-рэкламнай прэсы стала тое, што выданні пачалі спецыялізавацца і знаходзіць больш вузкія колы чытачоў. З’явіліся выданні, цалкам запоўненыя б’явамі аб пошуку працы, ці продажы аўтамабіляў. У той жа час назіраецца манапалізацыя універсальнымі рэкламнымі выданнямі камерцыйнага рынку СМІ, стварэнне імі тэматычных дадаткаў (напрыклад, “Из рук в руки. Авто”, “Из рук в руки. Вся недвижимость”).

Паступова журналістыка саступае месца маркетынгу, і выданні арыентуюцца толькі на тыя матэрыялы, якія будуць стоадсоткава купляцца: здароўе, сацыяльныя гарантыі і г.д. Гэта абумоўлена спажывецкай задачай – атрыманне як мага большага прыбытку. Такімі выданнямі, напрыклад, сталі газета “Приглашаем на работу”, “Ва-банкъ”.

На цяперашні час колькасць газет у сувязі з крызісам скарачаецца, праўда, наколькі, сказаць цяжка: сайт Міністэрства інфармацыі такой статыстыкі не дае. Але гэты працэс ідзе, ёсць і вынікі. Ацэньваць іх можна будзе толькі праз некалькі год.

Такім чынам інфармацыйна-рэкламныя выданні за паскораны тэрмін прайшлі шлях развіцця, які еўрапейская прэса здзяйсняла ў разы два павольней. Першыя інфармацыйна-рэкламныя газеты паступова прыстасаваліся да новых умоў рынку і пачалі актыўна заваёўваць чытацкую аўдыторыю.


ГЛАВА 2

Інфармацыйна-рэкламныя выданні як люстэрка гістарычных падзей Беларусі

Для аналізу я выбрала газеты “Ва-банкъ” і “Недвижимость Белоруссии”. Для параўнання ўзяла выданні за 1995 (газеты нядаўна ўтварыліся) і 2008 (бліжэй да сучасных рэалій) гады. Мэта аналізу - прасачыць тэндэнцыі адлюстравання інфармацыйнымі выданнямі гістарычных падзей. Адразу патрэбна зрабіць невялікае ўдакладненне. Інфармацыйна-рэкламная прэса не ставіць за мэту аналіз усіх значных сацыяльных і палітычных падзей на сваіх старонках. Мэта яе – зарабіць грошы, аднак для таго, каб заставацца цікавымі чытачам, некаторыя рэдакцыі змяшчаюць журналісцкія тэксты, каб “разбавіць” сухую атмасферу рэкламных аб’яў і такім чынам прыцягнуць большую колькасць чытачоў. Менавіта тыя інфармацыйа-рэкламныя выданні, якія “разбаўляюць” атмасферу на сваіх старонках, я і выбрала для аналізу.