БЕЛАРУСКI ДЗЯРЖАЎНЫ УНИВЕРСIТЭТ
кафедра замежнай журналістыкі і літаратуры
РЭФЕРАТ
на тэму:
«ТРАНСФАРМАЦЫЯ ІНФАРМАЦЫЙНАЙ ПРАСТОРЫ ЧЭХІІ»
МИНСК, 2008
Аналізуючы характар пераўтварэнняў у сістэме СМІ Чэхіі, мы павінны ўлічваць, што фарміраванне іх новай інфраструктуры адбывалася пад уплывам працэсаў тэрытарыяльна-адміністрацыйных змен. Чэшская грамадская думка перажыла моманты змен палітычных арыентыраў, адэкватных працэсам у былой Югаславіі і былым Савецкім Саюзе. І хоць падзел былой Чэхаславацкай Сацыялістычнай Рэспублікі (у 1990–1992 гг. – Чэха-Славакіі) на дзве незалежныя краіны адбыўся больш цывілізавана, чым ў былой Югаславіі або ў былым СССР, ён тым не менш балюча адбіўся на грамадскім светапоглядзе.
Аднак у адрозненне ад многіх суб'ектаў былых Югаславіі і СССР, якія не могуць у бліжэйшае дзесяцігоддзе разлічваць на ўваходжанне ў склад Еўрапейскага Саюза, для Чэхіі далучэнне да «адзінай Еўропы» стала тым фактарам, які дазволіў пазбавіцца заганнага пачуцця пакрыўджанага «старэйшага брата» і разлічваць на яднанне з «братамі-славакамі» ўжо на новым ўзроўні ў межах «адзінай еўрапейскай сям'і».
Настальгічныя пачуцці па колішнім адзінстве чэхаў і славакаў і зараз прысутнічаюць у матэрыялах на старонках газет, у радыё- і тэлеэфіры. Чэшскія журналісты дагэтуль не забываюць, што «аксамітная рэвалюцыя» адбылася ў адзінай ЧССР, і менавіта сродкі масавай інфармацыі сталі ініцыятарам і галоўным рухавіком сацыяльна-палітычных пераўтварэнняў.
Так, 19 лістапада 1989 г. у Празе паліцыя разагнала студэнцкую дэманстрацыю, арганізаваную з нагоды 50-годдзя Міжнароднага дня студэнта. Пры разгоне былі збіты чатыры журналісты – чэх, брытанец, галандзец і амерыканец. Наступным днём на той жа плошчы сабраліся 400 журналістаў, якія спярша асудзілі паліцэйскіх за збіццё сваіх калег, а потым і рэжым Камуністычнай партыі Чэхаславакіі на чале з Густавам Гусакам. Менавіта ў той дзень на мітынгу прагучала выказванне: «Чатыры раззлаваных журналісты страшней за чатырыста жаўнераў». Раззлаваныя журналісты прынялі на мітынгу рэзалюцыю, у якой асуджалася аднапартыйная манаполія на сродкі масавай інфармацыі і абвяшчалася пераўтварэнне Саюза журналістаў у незалежны сіндыкат. Такім чынам, грамадскія пераўтварэнні ў Чэхаславакіі пачаліся ў сферы СМІ. У далейшым трансфармацыя інфармацыйнай прасторы адбывалася пад лозунгамі прадстаўлення максімальнай свабоды слова. СМІ віталі заканадаўчую адмену 4-га артыкула Канстытуцыі аб кіраўнічай ролі Камуністычнай партыі ў грамадстве.
У сакавіку 1990 г. парламентам былі зацверджаны папраўкі ў Закон аб друку 1966 г. Згодна ім, права на выдавецкую дзейнасць атрымалі прыватныя асобы, спрасцілася працэдура рэгістрацыі выданняў. Гэтае рашэнне спарадзіла, як і ў суседніх краінах рэгіёна, газетна-часопісны «бум» – у бліжэйшыя 5 месяцаў было зарэгістравана 1200 новых перыядычных выданняў. Яшчэ праз 4 месяцы, па стане на 1 красавіка 1991 г., іх колькасць дасягнула 2000 назваў.
Адначасова шпаркімі тэмпамі губляў сваіх чытачоў былы партыйны друк. Напрыклад, орган ЦК КПЧ штодзённая газета «Народнае права», якая ў лістападзе 1989 г. мела 1 млн падпісчыкаў, праз год мела ўжо 500 тыс. падпісчыкаў. У далейшым гэтыя тэмпы зменшыліся, колькасць падпісчыкаў стабілізавалася на ўзроўне 215–225 тыс. У першай палавіне 1990-х гг. калектыў «Права» кардынальна змяніў рэдакцыйную палітыку, адцураўся ранейшай заідэалагізаванасці, пашырыў тэматычную разнастайнасць матэрыялаў, павялічыў колькасць ілюстрацый на палосах. У выніку газета здолела захаваць частку ранейшай аўдыторыі, людзей пенсійнага ўзросту, і прыцягнуць трывалую ўвагу тых, каму за 30.
Надзейна ўтрымлівае сваю аўдыторыю 170–190 тыс. чытачоў і асноўны апанент «Народнага права» ў перяд «аксамітнай рэвалюцыі» – штодзённая газета «Наша жыццё», якая выдаецца ў паўднёвачэшскім горадзе Чэске-Будзіёвіцэ. З моманту свайго выхаду ў чэрвені 1989 г. (першапачаткова пад назвай «Свабода») газета дэкларавала адлюстраванне на сваіх старонках поглядаў усіх грамадзян незалежна ад іх прафесійных і палітычных інтарэсаў. Сёння «Новае жыццё» мае досыць рэспектабельны выгляд. Значная частка яе матэрыялаў мае рэкламны характар. Дзякуючы гэтаму газета карыстаецца падтрымкай рэкламадаўцаў, што дазваляе не павышаць кошт на падпіску.
Трэцяе месца ў сённяшнім рэйтынгу папулярнасці займае штодзённая «Народная газета». Узнікла як неперыядычная самвыдатаўская газета напрыканцы 1970-х гг. Газета была органам знакамітай «Хартыі–77», сярод яе заснавальнікаў – драматург-дысідэнт, Прэзідэнт ЧСР, а пахзней – Чэшскай Рэспублікі Вацлаў Гавел. На працягу 1980-х гг. журналістаў «Народнай газеты» праследавалі афіцыйныя улады, выхад газеты спрабавалі спыніць. Тым не менш, дзякуючы грантам заходнееўрапескіх фондаў, са студзеня 1988 г. газета выдавалася штомесяц на 24 палосах. Яе тыраж складаў 300 экз., хаця чытачоў налічвалася не менш 30 тыс. У час «аксамітнай рэвалюцыі» «Народная газета» легалізавалася і займела сваё выдавецтва. З красавіка 1990 г. газета выходзіць штодзень. Дзякуючы аўтарытэту Вацлава Гавела, які рэгулярна змяшчаў свае эсэ на яе старонках, газета мела магчымасць выбіраць сярод інвестараў. І сёння «Народная газета» з'яўляецца адным з уплывовых выданняў у краіне, яе тыраж складае 140 тыс. экз.
Не трэба, аднак, перабольшваць уплыў папулярных выданняў на грамадскую думку. У 1992 г. практычна ўсе чэшскія газеты з буйнымі тыражамі, у тым ліку, «Права», «Новае жыццё» і «Народная газета», актыўна выступалі супраць радзделу краіны. Тым не менш летам 1992 г. на мясцовых выбарах у Славакіі ўнушальную перамогу атрымаў блок нацыяналістычныях партый на чале з Мечыславам Мечыярам, які дэклараваў курс на ўтварэнне незалежнай дзяржавы. Чэшскі друк актыўна падтрымліваў ініцыятыву Прэзідэнта Вацлава Гавела аб пераўтварэнні Чэха-Славакіі ў канфедэрацыю кшталту Швейцарыі – з прадстаўленнем Славакіі максімальныга эканамічнага і культурнага суверэнітэту, але з захаваннем адзіных органаў улады. З чэшскімі выданнямі ярасна спрачалася самая папулярная ў Славакіі (тыраж – 200 тыс. экз.) тыднёвая газета «Грамадскасць» – орган руху «Грамадскасць супраць гвалту». Журналісты «Грамадскасці» спасылаліся на гістарычныя факты, даводзілі, што амаль тысячагоддзе Славакія развівалася незалежна ад Чэхіі, што злучэнне абедзвюх краін у агульную дзяржаву ў 1918 г. мела ненатуральны характар. «Грамадскасць» адстойвала план «мірнага разводу».
Спярша гэты план не карыстаўся падтрымкай ні кіраўніцтва Еўрапейскага Саюза, ні Злучаных Штатаў Амерыкі, якім больш імпанаваў праект Гавела У электронных сродках масавай інфармацыі, не толькі чэшскіх, але і славацкіх, перыядычна змяшчаліся вынікі сацыяльных даследванняў, якія сведчылі, што пераважная большасць насельніцтва ў абедзвюх частках Чэха-Славакіі не бачаць сэнсу ў раздзеле краіны і не жадаюць яго. Тым не менш славацкія сепаратысты настойліва дамагаліся палітычнай незалежнасці, спасылаючыся на права народаў на самавызначэнне і пагражалі, калі Прага будзе замінаць, паўтарэннем «югаслаўскага варыянта». Якраз увосень 1992 г. вайна ў Харватыі, Босніі і Герцагавіны набыла кровапралітны характар. Таму чэшскія СМІ былі вымушаны канстатаваць, што неабходна пагадзіцца на «мірны развод», каб пазбегнуць «балканскага варыянта». Як бачым, калі інтарэсы рэгіянальных эліт уваходзяць у супярэчанне, ігнаруюцца і грамадская думка, і ўплыў сродкаў масавай інфармацыі.
Пасля афіцыйнага падзелу Чэха-Славакіі на дзве дзяржавы, які адбыўся 1 студзеня 1993 г., палітычная сітуацыя ў краіне стабілізавалася. Тым не менш у другой палавіне 1990-х гг. у шэрагу матэрыялаў «Народнай газеты» гучала насцярожанасць той небяспечнай актыўнасцю, якая пачынае праяўляцца ў асяродку жыхароў Маравіі. (Адміністратыўна Чэшская Рэспубліка складаецца з дзвюх частак: заходняя і цэнтральная – Чэхія, усходняя – Маравія.) Выказвалася занепакоенасць, што з цягам часу і ў раёнах кампактнага пражывання мараваў могуць перамагчы нацыяналістычна настроеныя дзеячы, якія запатрабуюць палітычнай незалежнасці. Аргументамі на карысць гэтых змрочных прагнозаў служылі гістарычныя прэцэдэнты – на працягу многіх стагоддзяў Маравія была незалежнай дзяржавай. Такім чынам, канстатавалі журналісты «Народнай газеты», распад Чэхіі можа быць яшчэ незавершаны.
Пункт гледжання «Народнай газеты» падаўся занадта песімістычным журналістам папулярных тыднёвых часопісаў «Сведчанні і доказы» і «Лісты». Гэтыя выданні таксама ствараліся (першае ў Парыжы ў 1956 г., другое ў Рыме ў 1968 г.) як трыбуна для выказвання дысідэнцкіх поглядаў, а пасля «аксамітнай рэвалюцыі» набылі рысы грамадска-палітычных і культурных часопісаў, разлічаных на інтэлігенцыю. З пункту гледжання «Сведчанне і доказы» і «Лістоў», далучэнне да Еўрапейкага Саюза, перадача рэгіёнам шырокіх паўнамоцтваў, пазбаўляе Чэхію небяспекі новага раздзелу.
Думку, што пераважная большасць чэхаў і мараваў куды больш зацікаўлены інтэграцыяй у агульнаеўрапейскую прастору, чым перспектывамі раздзелу Чэхіі, падмацоўваў дадзенымі сваіх сацыялагічных даследаванняў папулярны тыднёвы часопіс «Рэспект», які, дзякуючы аператыўным рэпартажам сваіх карэспандэнтаў, заслужыў рэпутацыю аўтарытэтнага выдання.
Істотная трансфармацыя ў апошняе дзесяцігоддзе адбывалася не толькі ў друкаваных, але і ў электроных СМІ Чэхіі. Ужо ў разгар «аксамітнай рэвалюцыі» ў лістападзе 1989 г. студэнтамі факультэта журналістыкі Карлава універсітэта была створана тэлевізійная «Студэнцкая праграма» ў якасці альтэрнатыўнай афіцыйнаму тэлебачанню. Яе перадачы былі прысвечаны злоўжыванням уладай і карупцыі ў партыйных органах кіравання, а таксама мелі культурна-асветніцкі характар. Праз месяц на базе «Студэнцкай праграмы» было ўтворана «Студэнцкае агенцтва друку» (САД) – орган агульнадзяржаўнага каардынацыйнага студэнцкага камітэта. І сёння інфармацыяй «Студэнцкай праграмы» і САД карыстаюцца не толькі газеты ВНУ ва ўсёй Чэхіі, але і айчынныя інфармацыйныя агенцтвы.